Апавяданне "Над Бугам” (1926) прысвечана
барацьбе Чырвонай Армii з белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца
да ранiшняга наступлення, у вынiку якога яны павiнны авалодаць
процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг. Рыхтуюцца да гэтай
бiтвы i Васька Шкетау з Ванькам Разанскiм.
Васька Шкетау — чалавек без бiяграфii, якi
не памятае нi бацькоу, нi родных, нi сяброу. Мiнулае яго —
страшны сон, нейкае непаразуменне. Працавау падкухарам у тракцiры.
Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам, якога не хацелi лiчыць
за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоу у Чырвоную Армiю, стау
салдатам.
Васька Разанскi — патомны разанскi селянiн,
якi пайшоу на вайну, пакiнуушы дома жонку i чатырох дзяцей.
Ен сумуе "аб каласах жытнiх на сваей паласе", "аб
дзецях-румзах, аб жонцы".
Бераг быу узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна
паранены у баi, Васька Шкетау перажывае пачуцце радасцi ад таго,
што вораг разбiты. Памiраючы, ён шэпча: "Эх, позна, позна,
i так рана, рана...“ У гэтых словах — шкаданне, што яго шчаслiвае
жыцце прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памiраючы
ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi мяшок, а пра
свой "непераможны полк", пра якi ён з пачуццем гордасцi
гаворыць у перадсмяротным пiсьме жонцы Алене.
М.Лынькоу адлюстроуваючы напружаную барацьбу
за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай
вайны. Героi апавядання "Над Бугам” рознымi шляхамi прыйшлi
у Чырвоную Армiю, i у працэсе змагання з белапалякамi яны становяцца
новымi людзьмi, аддаюць свае жыцце за справу вызвалення працоунага
чалавека. Асаблiва глыбокага пранiкнення ва унутраны свет людзей
удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi "Сустрэчы".
Захар Крымянец — галоуны герой апавядання.
Выконваючы рэвалюцыйнае заданне, кiруючыся уласным пачуццем
абавязку, забiу правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта
Захар быу асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне.
Вызваленне прыйшло у 1939 г. З групай былых
палетычных зняволеных Захар Крымянец вяртаецца на радзiму. А
жорсткi лес рыхтавау для Захара новыя выпрабаваннi. У старой,
спакутаванай жанчыне ён ледзь пазнау жонку, ад якой даведауся
пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi.
У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоу паказау
нязломнага змагара за свабоду, аптымiста. Згартаваны жыццевымi
выпрабаваннямi, ён мужна пераносiць асаблiства гора i верыць
у шчаслiвую будучыню народа.