|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive] Ты прыйшоў з вайны і гора, Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык,
перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай
беларускай паэзіі. другі зборнік “Рунець, красаваць, налівацца!”
(1961) быў крокам наперад. У гэтым пераконвалі вершы “Трэба
дома бываць часцей”, “Палата мінёраў”, той жа “Вятрак” і інш.
Ад бацькі свайго Паэт звяртаецца да такіх дэталей, падрабязнасцей,
якія знаходзяць для сябе ў запасніках нашай памяці, індывідуальным
жыццёвымвопыце вельмш спрыяльную глебу. Мы суперажываем разам
з паэтам; вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы ўсё новыя бакі
нашага светаадчування. Плённа развіваецца інтымная лірыка, даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць. Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў. Прыйшла сталасць. У яго паэзіі назіраецца не толькі больш адкрытасці, шчырасці (гэтага заўсёды хапала), але і імкненне да паглыблення набытага жыццёвага вопыту. Р. Барадулін прадстае перад чытачом – у кнігах “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег” і іншых – рэальнай, нявыдуманнай асобай свайго героя, які перажыў жах фашысцкіх блакад, бачыў і гнеў, і высакароднасць душы народа, гераізм сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Для яго паэзіі становіцца характэрным матыў вечнага чакання тых, хто не вярнуўся з вайны – бацькоў, мужоў, сясцёр і братоў. Шырокі рэзананс набывае паэма “Блакада” (1968), прысвечаная светлай памяці бацькі Івана Рыгоравіча, якая была напісана ў родным горадзе – ва Ушачах. Удалай аказалася паэма “Вяртанне ў першы снег” (1971), у якой паэт ізноў прыгадвае маленства, першыя ўражанні дзяцінства, юнацтва і маладосць. Але гэтай паэме ўжо бракуе той эпічна йгрунтоўнасці, што была ўласціва знакамітай “Блакаддзе”… Р. Барадулін адносіцца да паэтаў надзвычай эмацыянальных. Новыя кнігі вершаў – “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Вечалле” (1980) – пацвяржае гэту прыродную своеасаблівасць яго таленту, яго паэтычную канцэпцыю. У яго паэзііпа-ранейшаму шмат непасрэднасці, жыццёвых “ліўняў”, матэрыяльнасці быцця, жывых аўтабіяграфічных фактаў. І цяпер асабліва цяплее голас паэта, калі ён дакранаецца сваім талентам да блакіту азёр, зелені бароў і лугоў роднай Ушаччыны, калі любуецца і захапляецца добрымі справамі сваіх землякоў. Так, ён не адмаўляецца ад традыцыйнай сваёй паэтыкі – умення прадметна і шматфарбна ўспрымаць навакольны свет. Аднак сёння ўменне гэтае ўсё часцей падпарадкоўваецца задачам пранікнення ў новыя “абсягі” рэчаіснасці і духоўнага свету чалавека, выхаду на больш мастацкі ўзровень мастацкага абагульнення. Сённяшнія творы паэта ў большай ступені пазначаны рысамі ў думлівасці і развагі.
Зборнік “Рум” разам з перакладам выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі
“Блакітны звон Гранады” ў 1976 годзе адзначаны Дзяржаўнай прэміяй
БССР імя Янкі Купалы.
Жыццёвы і і дэйны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе
Брэсцкай крэпасці” (адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі).
Гэта – паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэліз
вышыні сучаснасці. Словатворчасць – асобная тэма ў дачыненні да яго паэзіі.Нават наватворы гучаць у Барадуліна зусім па-народнаму і добра ажыўляюць мову. Словатворчасць для Р.Барадуліна вельмі характэрна: лацно, погарбы, харашба, галута, парух, прысмеркі, імасць, чалавека-земляня – гэтыя і іншыя словы ўзяты паэтам з дыялектнай мовы або створаны ім самім. А дзеясловы і прыметнікі: славянніца, галініцца, антэніцца, ратоўчы, стахлая…Любіць ён карыстацца прыслоўямі, іх у яго безліч, і ўсе карыстаецца крамяныя, свежыя: калодна, вульна, прадонна, прыплодна, ліхвярна, борна, азёрна і г.д. Думаецца, што намаганні паэта ў галіне моватворчасці плённыя, яны супадаюць з агульным рэчышчам духоўнай дзейнасці народа як моватворцы. Яго паэзія развіваецца ў бок шматмернага, аб’ёмнага паказу жыцця. Яе рост непарыўна звязаны з ростам асобы, яе духоўным светам, стваральнай памяццю. “Вечалле” – так назваў сваю кнігу Барадулін, зачапіўшы цэлае “гняздоўе” слоў: вечалле – веча – вечар – вечнасць… Паэзія, на яго думку, заклікана вярнуць асобе разуменне ўсеабдымнасці яе быцця, паказаць, на якой тоўшчы часу стаіць сённяшні чалавек. Думка і пластыка – два крылы верша. Барадулін ведае: абодва яны павінны быць моцнымі, надзейнымі, калі паэт усур’ёз хоча спасцігнуць складаны свет чалавека. Пластычныя рашэнні ў яго надзвычай дакладныя, ёмістыя па сэнсу. Здзіўляе паэтычнае майстэрства рыфмы, гукапісу. Мастацкая форма мысліцца ім як форма змястоўная, пластычна-аб’ёмная. Рыфмовыя сугуччы напаўняюцца ў яго разнастайнымі асацыяцыямі: кульмінацыя – кулямі нацыя, няшчадна – нашчадкам і г.д. Р. Барадулін вядомы як майстар дэталі, у якой матэрыялізуецца думка, якая здольна вырастаць да сімволікі. Жывапіс і пластыка паэта больш і больш насычаюцца філасоўска-інтэлектуальным зместам. Разам з тым паглыбляюцца гістарычныя далягляды. Сучасныя вершы і паэмы Р. Барадуліна сведчаць, што вяртанне да прешаснага мастацкага мыслення, да старадаўніх вытокаў і каранёў – істотная рыса сучаснай беларускай паэзіі. Фальклорная спадчына і сёння ўплывае на літаратурны працэс, застаючыся каштоўнай крыніцай ідэйна-мастацкага ўзбагачэння беларускай паэзіі. Сучасны асацыятыўны верш увабраў у сябе народную паэтыку і індывідуаьны вопыт класікаў. Каб паўней адлюстраваць сучаснасць, ён усё настойлівей і з большай духоўнай патрэбай звяртаецца да фальклору. Барадулін і фальклор – удзячная тэма спецыяльнага даследвання. Гэта сувязь існуе на розных узроўнях. У яго паэзію ўвайшоў народны вобраз лёсу-талану, які накіраваны паэту і які патрабуе вернасці. Пры ўсёй жыватворнасці фальклорнай паэтыкі яна патрабуе індывідуалізацыі і псіхалагізму. Барадулін ставіцца да яе актыўна. Ён пераасэнсоўвае змест фальклорных матываў. Часам паэт вельмі вынаходліва звяртаецца да цытавання народных песень (напрыклад, у вершы “Дробненькі дожджык дый накрапае..”), тактоўна і ўдала спалучаючы асобныя радкі са сваім вершам, стварае прыслоўі і прымаўкі. Што яшчэ дадаць да ўсяго гэтага? Творчасць паэта шматжанравая: лірыка, эпас, сатыра, мастацкі пераклад. Сатырычныя і гумарыстычныя творы сабраны ў кнігах “Дойны конь” (1965), “Станцыя кальцавання” (1971), “Прынамсі…” (1977), дзіцячыя – у зборніках “Мех шэрых, мех белых” (1963), “Красавік” (1965), “Экзамен” (1969), “Ай, не буду, не хачу” (1971) і іншыя. Пераклаў “Ветрык, вей!” Я. Райніса, паасобныя творы Дж. Байрана, С. Ясеніна, У. Бранеўскага, Э. Межалайціса. Таксама ёсць у Барадуліна вершы, напісаныя на аснове біблейскіх запаветаў іматываў. Яны даюць магчымасць далучыцца да таямніц і скарбаў мудрасці, падштурхоўваюць да роздуму над зменлівасцю і бясконцасцю Сусвету. Рыгор Барадулін, з’яўляючыся прадаўжальнікам сваіх вядомых папярэднікаў, светачаў нашаг Адраджэння Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку, у пошуку новых адкрыццяў. Ён ідзе ў нагу са сваім часам, чуйна рэагуючы на ўсе праявы грамадскага жыцця. Творы яго, захоўвачы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці. Спіс выкарыстанай літаратуры:
Аналіз верша “Нагбом”. Верш “Нагбом” адносіцца да цыклу вершаў, прысвечанных Вялікай Айчыннай вайне, з’яўляецца ўспамінам Барадуліна аб страшэнных, лютых гадах вайны, у якія загінуў яго бацька. Верш вельмі насычаны перажываннямі, ён выглядае як абагульненыя ўражані “дзяцей вайны” пра тыя жудасныя часіны. Апошнія радкі яго абагульняюць ідэйны змест усяго твора: роздум паэта аб сваім пакаленні і сэнсе яго жыцця, сэнсе жыцця ўвогуле кожнага чалавека:
… і сонца смех, Паэт вельмі добра захаваў у памяці момант са свайго дзяцінства: ідзе “трэцяя партызанская вясна”, партызанская зона, малады партызан-сувязны п’е нагбом з вядра ваду каля старога калодзежа, які цудам пражыў тры ваенныя вясны. Адно імгненне сустрэчы ў вядры з вадой, якое дастаў малады партызан, сонейка і ільдзінак, на мой погляд, і стала асноўным штуршком для паэтычнага адлюстравання гэтай сцэны, бо гэтая сустрэча нібы сустрэча цеплыні і холада, дабрыні і зла, нямецкай і савецкай моцы, яна нібы прадвяшчала сустрэчу нямецкай кулі з жыццём маладога ваеннага, пасля чаго гэтае жыццё прыпынілася. Жудасная сцэна забойства, асабліва жудасная для опзіоку маленькага хлопчыка, для якога свет яшчэ павінны быць светлым і добрым. У вершы арыгінальна і пераканаўча перададзена жыццялюбства сувязнога і лірычнага героя. Гэта найбольш добра ўвасоблена сімвалічным вобразам поўнага вядра вады, якое з’яўляецца нібы поўным кубкам жыцця і ў якім сустрэліся сонца і ільдзшнкі:
Паветра ўдыхнуўшы, З вялікай узрушанасцю гучаць апошнія радкі верша, бо хлопец- сувязны не сустрэў перамогу над немцамі. Жыццялюб і абаронца, ён загінуў у поўным расцвеце моцы, поўны жадання мірна, добра, шчасліва жыць пасля перамогі. Паэт падкрэслівае, што за здзяйсненне мары не аднаго салдата, а цэлага народа, для мірнага і паўнацэннага жыцця будучых пакаленняў заплачана дарагой цаной. Заключныя радкі перадаюць урачыстасць і драматызм лірычнага перажывання, у іх спалучаюцца трагзм і жыццясцвярджальны пафас. Ад імя ўсіх уратаваных ад гібелі пакаленняў паэт і яго лірычны герой схіляюць у самоце і пашане галаву. Чырвонай ніццю праз увесь твор праходзіць тэма бясконцай удзячнасці ўсім загінуўшым дзеля будучых. У вершы прысутнічаюць дзве ключавыя постаці, два героі. Першы – малады, прыгожы, жыццярадасны, не паспеўшы пражыць поўнае змястоўнае жыццё, сувязны. Другі – лірычны герой, праз прызму якога мы бачым падзеі, разам з якім перажываем, разам з якім аддаем даніну памяці. Ідэйны змест гэтага верша заключаецца ў няспыннасці, пераемнасці жыцця ад пакалення да пакалення, бясконцай удзячнасці жывых перад светлай памяццю загінуўшых. Аналіз верша “Неруш”. Тэма роднай мовы, яе лёсу, яе бяскрайняга, бяздоннага багацця і будучыні, бадай, самая хвалюючая на працягу ўсёй творчасці Барадуліна. Гэта абумоўлена тым, што для кожнага сапраўднага беларуса, мова – найсвяцейшая з усяго святога, а Рыгор Барадулін быў сапраўдным беларусам. Верш негалосна адмаўляе нігілістычную ідэю ўрадам Савецкага Саюзу стварыць адзіную “камуністычную” культуру, знішчыць з твару Зямлі культуры розных народаў, у тым ліку і беларускую. Верш “Неруш” – адзін з многіх вершаў Барадуліна аб непаўторнай прыгажосці і невычэрпным багацці нашай мовы. Нерушам ранішнім паэт называе родную мову з тае нагоды, што яна такая ж чыстая светлая, як раніца, што разумее тое, што на зямлі беларускай наўрад ці ёсць людзі якія дасканала, да апошняй кроплі ведаюць родную мову. Аб родным слове Барардулін піша:
Мне шукаць цябе, У вершы выяўляецца страсная ўлюбёнасць паэта ў сваю родную зямлю, у свой край. Гэта лірычная клятва, споведзь свайму народу, зямлі, мове… Паэт знаходзіць трапныя, змястоўныя словы, падкрэсліваючы гэтым багатыя выяўленчыя здольнасці роднай мовы:
Слова, што як нарог для ратая, Роднае слова і яго вобразна-выяўленчае багацце
ўяўляюцца паэту магутнай, магічнай, цудадзейнай сілай, ад якой
“на небе світае”, “яснее ў вачах”… Кожны радок верша, як і кожны
радок і вобраз барадулінскай паэзіі, аблашчаныя пяшчотнай любоўю
да роднага слова. Назваўшы родную мову ранішнім нерушам, паэт
бы папярэджвае нас, што да кожнага слова і вобраза роднай мовы
патрэбна ставіцца ўдумліва, уважліва і тады перад намі адкрыюцца
ўсе невядомыя дагэтуль нямніцы роднай мовы. Адкрываць для іншых
хараство беларускай мовы – адна з галоўных мэт паэта. Эмацыянальна
ўзрушана паэт кажа чытачу аб уласным творчым абавязку кожнага
з нас берагчы духоўны скарб продкаў: “Неруш свой панясу я аберуч,
Як слязіну з матуліных воч”. Мову, як усё жывое, і як чалавека
трэба бараніць на барадулінскую думку, адстойваць ад усяго,
што можа яе пакрыўдзіць. Апошнія радкі верша, у якіх увасоблены
яго асноўны ідэйны змест, гучаць урачыстай прысягай паэта і
яго лірычнага героя” Аналіз верша “Сафійка”. Гэты верш прысвечаны тэме духоўнай велічы, незнішчальнасці і сілы беларускага народа. Цэнтральным сімвалам-вобразам твора з’яўляецца Полацкі Сафійскі сабор, найславуцейшы помнік архітэктуры даўніны. Некалькі разоў у XVII i XVIII стагоддзях Сафійскі сабор спальвалі і разбуралі розныя захопнікі, але палачане зноў і зноў адбудоўвалі свой знакаміты храм, які праз вякі быў і застаецца славай і гонарам гісторыі і культуры беларускага народа. Жыццё і лёс Сафійскага сабору увасабляюць лёс і духоўную моц на любое аднаўленне беларускага народа. Гісторыя Сафіі – неад’емная частка гісторыі Беларусі. Паэт згадвае пра тое, што ў гады савецкай улады шпіталь быў закінуты, гвальтоўна адасоблены ад культурнага жыцця народа, па-мастацку трапна, са шкадаваннем паэт заўважае, што на яго дзвярах вісеў “замок пудоваю завушніцай”, але гэта завушніца не ўпрыгожвала дасканалы храм. У сумных раздуменнях лірычны герой верша робіць выснову, што такі лёс Сафійкі – засланяць людзей, жыццё, хлеб ад ліхога. Лірычны герой верша, як і яго сучаснікі-шэсцідзесятнікі, рамантызуе суседства сівой даўніны з толькі ўзведзеным Нафтаградам:
Пахам нязвыклым Але гэтае нязвылае суседства непакоіць лірычнага героя. Гэта выразна адчуваецца ў вершы. Адухоўленная ў паэтавым уяўленні Сафійка задыхаецца ад паветра, што даносіць вецер з Наваградка. Асноўная тэма духоўнай моцы і незнішчальнасці нашага народа дапаўняецца ў творы матывамі духоўнай пераемнасці пакаленняў, вечнай каштоўнасці помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры для нашчацкаў. І самае адметнае тое, што Барадулін першым закрануў у сваёй творчасці экалагічную тэматыку. Часткова, але ж… Аналіз верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”. Тры асноўныя тэматычныя кіты творчасці Барадуліна – тэма маці, тэма Радзімы і тэма роднай мовы. І ўсе яны “пасяліліся” ў “акіяне” верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”, і кожны па-свойму дапаўняе другога. Гэты твор, на мой погляд, з’яўляецца своеасаблівым працягам купалаўскага верша “Спадчына”. Шляхам асэнсавання, лірычны герой твора прыходзіць да таго, што яму і яго сучаснікам у спадчыну “ад сівых гадоў, ад дзядоў” засталіся народныя песні, родныя лес, поле, дзе “гняздо курапатчына” і “мох зязюльчын”, “сіні верас”… Але самы найвялікшы скарб – “галубіная мова матчына”. Пералічаныя вобразы рэальнасці ўвасабляюць Радзіму – Беларусь – Бацькаўшчыну, без якой немагчыма жыццё і лірычнага героя, і самога Барадуліна. У радку “Песні жніўнай смутак удоў…” выразна гучыць аўтабіяграфічны змест. Дзве апошнія страфы верша гучаць як прысяга вернасці лірычнага героя роднай матчынай мове:
Не згублю яе ў тлуме дарог, Верш прасякнуты ўдэяй неўміручасці Бацькаўшчыны, духоўнай спадчыны беларускага народа, аснову якой складае бясцэнны скарб – родная мова. Эпітэты, метафары і іншыя вобразныя сродкі мовы верша падпарадкаваны глыбокаму ўвасабленню аўтарскай задумы. Пяшчоту гучання роднай мовы паэт дакладна акрэслівае эпітэтам “галубіная”. Прысягнуўшы роднай спадчыне, лірычны герой просіць блаславення ў роднай зямлі да апошніх дзён жыцця застацца яе “хрэснікам”. Аналіз верша “Вечнасць”. “Вечнасць” – гэта, хутчэй за ўсё, верш-маналог. Назва цалкам адлюстроўвае змест верша: філасоўскія асэнсаванні праблемы прызначэння чалавека, яго зямных спраў, роздумы пра вечны кругазварот жыцця. Верш нібы зварот лірычнага героя ў Вечнасць, у якую сыходзіць кожная істота на Зямлі.У гэтым вершы паэт на ўзроўні асацыяцый ды метафар асэнсоўвае высокія паняцці. Дабрыня людзей, душа чалавека ўяўляюцца Барадуліну сатаўнымі часткамі, з якіх складаецца Вечнасць. Нічога не адасабляецца ад адзінага, прыгожага беларускага народа, яго гісторыі, культуры, жыцця. У адпаведнасці з паганскімі традыцыямі свайго народа паэт адухаўляе час, Вечнасць і вядзе гутарку са сваімі суразмоўцамі. Барадулін перакананы: “Беларус душой праз вякі адчувае сваю еднасць з космасам”. Маналог, звернуты да віртуальных суразмоўцаў, гучыць усхвалявана і ўрачыста. Уражвае трапнасць і ёмістасць метафар паэта:
З табой кожным нервам знітаваны, Лірычнаму герою не страшна старасць, бо менавіта ў гэты час чалавек робіць свае самыя асэнсаваныя справы, кажа самыя мудрыя словы. Менавіта гэты час паэт называе “захад залаты”. Сцвярджаючы несмяротнасць чалавечага духу і добрых людскіх спраў, высокай духоўнасці сапраўднага мастацтва, у тым ліку і паэзіі, лірычны герой Барадуліна ўпэўнены:
Да зор скірую зор караваны, Жыццясцвярждальны сэнс твора дакладна перадаецца эмацыянальна афарбаванымі дзеясловамі-адмоўямі: “не ўстрашыць”, “не знікну”, “не адцвітуць”. Лірычны герой як бы асэнсоўвае сябе і свае справы ў двух часавых вымярэннях: у сучаснасці і ў будучыні, у цяперашнім рэальным і ў будучым далёкім свеце. Вечнасць, на думку Рыгора Барардуліна, прысутнічае ў кожным дні чалавечага жыцця і дзеля яе варта жыць. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.