Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні».
  • Сацыяльная i маральна-фiласфская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс.
  • Параунальная характарыстыка вобразау Мiхала i Зосi па раману Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакалене".
  • Па старонках твора Кузьмы Чорнага.
  • Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа? (па рамане Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне".
  • Раман "Трэцяе пакаленне" — адзін з найбольш вядомых твораў К. Чорнага, які часта называюць трагічнай старонкай гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Сам К. Чорны, адчуваючы супярэчнасці ўласнай пазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць васьмімесячнае турэмнае зняволенне), у чацвёртае выданне 1941 г. унёс пэўныя карэктывы і папраўкі. Праўда, яны не мянялі ідэйную канцэпцыю твора, а толькі кроху прыглушалі, змякчалі віну Міхала. Міхал Тварыцкі — адзін з галоўных герояў рамана. Каб пракарміць сям'ю, Міхал вымушаны быў працаваць пастушком на хутары Скуратовіча. Тут ён сустрэўся з жорсткімі законамі эксплуатацыі, з прыніжэннем чалавечай годнасці, з сілай уласніцтва і багацця. Запалоханы, Міхал Тварыцкі пойнасцю трапіў пад уладу Скуратовіча, які падачкамі і "спагадай" бярэ ў палон душу хлопца, нявечыць яе, выхоўвае страх перад людзьмі і жыццём. Паступова ў душы Міхала прарастаюць зярняты эгаістычнай філасофіі: "Спадзявайся толькі на сябе, бо чалавек чалавеку воўк. Трымай пры сабе і свае думкі, і ўсё, што маеш, збірай багацце...". І гэта "філасофія", засвоеная героем рамана з дзяцінства, стане ў далейшым вызначальнай у паводзінах Міхала. Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Міхал стаў самастойным гаспадаром (прыдбаў каня, карову, паставіў хату і гумно). Але не складваюцца адносіны ў сям'і: муж не разумее жонкі, а жонка мужа. Іх адносіны асабліва абвастраюцца, калі Міхал знайшоў украдзеныя з банка грошы і прысвоіў іх. Бясспрэчна, віна Міхала не выклікае сумнення. Ім авалодала адно імкненне: больш прыдбаць, стаць багацейшым. Але Міхал, жывучы цяжка і пакутліва, заслугоўвае хутчэй спачування, чым асуджэння. Няўпэўненасць у заўтрашнім дні, страх перад будучыняй, трывога за лёс дачкі не даюць яму спакою. Хто ж паклапоціцца аб сям'і? Толькі сам гаспадар. Разлічваць на клопаты з боку ўлады і на пераўтварэнні, якія павінны былі наступіць дзякуючы калектыўнай працы, герой твора не мог. Жонка ж не спрабуе дапамагчы Міхалу, а, наадварот, сама таго не ўсведамляючы, разбурае сям'ю, робіць мужа злачынцам. Так было тады, у 30-я гг., калі сын выдаваў бацьку, як Паўлік Марозаў ці Міколка з аповесці В. Быкава "Аблава", а жонка — мужа, як у гэтым рамане. У час суда над Міхалам Зося, Назарэўскі і суддзі льюць на яго бруд, выкрываюць як ворага народа, уласніка. Але што ж гэта за вораг, які ад цямна да цямна працуе на сваёй зямлі і шчасце сваё бачыць у працы? Нават у лагеры Міхал працуе, як вол, знаходзячы ў працы "найвялікшую асалоду". Назарэўскі, абаронца дзяржаўных інтарэсаў, яшчэ здзекуецца з Міхала, называючы "працавічком". Ён спрабуе даказаць, што Тварыцкі здольны прадаць і Радзіму. Але доказаў гэтым хісткім, надуманым абвінавачанням мы не бачым. Грамадскі абвінаваўца ў сваёй прамове насміхаецца з парванай смярдзючай адзежыны Міхала. А чаму ж улада, якую і прадстаўляе Назарэўскі, не паклапацілася аб лепшым адзенні для селяніна? Сабраную ж капейку аднаасобнік пускаў не на моднае адзенне, а на набыццё новага плуга, сеялкі. Сваёй іроніяй Назарэўскі засведчыў адарванасць ад набалелых праблем вясковага жыцця. Для людзей такога тыпу суд над Міхалам — не трагедыя чалавека, а выпадак, на прыкладзе якога можна было прыстрашыць іншых. Судзяць Міхала не толькі за прысвоеныя грошы, але і як хутараніна, аднаасобніка, які не хацеў падпарадкоўвацца загадам, а шукаў, як і героі Я. Коласа, "новую зямлю", спрабаваў ісці сваім шляхам. Гэты аднаасобнік, названы ворагам народа, хацеў звычайнага чалавечага шчасця. Незразумела, пры чым тут уласніцтва, калі селянін меў сваю зямлю, хату, гумно, каня? Хіба ж сёння ў нас называюць уласнікам таго, хто мае сваю хату ці кватэру, машыну? Гэта звычайныя рэчы, без якіх немагчыма асабістае існаванне. А вось у 30-х гг. гэтага не хацелі разумець як Назарэўскі з Зосяй, так і іншыя прадстаўнікі савецкай улады. Спачатку сялянам давалі зямлю, а затым, калі яны дзякуючы сваёй працавітасці і ўпартай цягавітасці пачыналі жыць крыху лепш, адбіралі. Сялян абвінавачвалі ва ўласніцтве, кулацтве, арыштоўвалі і без суда адпраўлялі ў папраўча-працоўныя лагеры ГУЛАГа ці на той свет. Раскулачванне, а затым прымусовая калектывізацыя амаль поўнасцю разбурылі сельскую гаспадарку. Вынікі гэтых працэсаў даволі балюча адчуваюцца і зараз, амаль праз паўстагоддзе. Прайшоў час. І з сённяшняга пункту гледжання Міхала Тварыцкага нельга лічыць увасабленнем уласніцтва, злачынцам, ворагам народа. Ён, як лічаць сучасныя даследчыкі М. Мушынскі, I. Жук, Т. Грамадчанка, А. Ленсу, з'яўляецца ахвярай ненармальных сацыяльных адносін, нявольнікам лёсу. Гэтага селяніна, які заблудзіўся ў жыцці, якога лаюць, цкуюць, выхоўваюць свае і чужыя людзі, на самай справе можна лічыць гаспадаром жыцця — з тых, на якіх у той час моцна трымалася вёска.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.