|
Адвечная песня, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Курган Бандароўна Адвечная песня На куццю Безназоўнае Паўлінка Раскіданае гняздо Тутэйшыя I. ХрэсьбіныНоччу над калыскай дзіцяці спяваюць Жыццё, Доля, Бяда, Голад і Холад. Жыццё дае яму пад уладу «як ёсць усё чыста на свеце». Доля абяцае напяваць чалавеку «аб радасці, славе, багацці», але яна ўцячэ ад яго. Бяда ж будзе з ім заўжды («I так ён зжывецца са мной, што стану яго я душой»). Голад и Холад збіраюцца «хадзіць за ім парай, наводзіць балесці і хмары». Жыццё, Доля, Бяда, Голад і Холад даюць імя дзіцяці — Мужык. ІІ. На службеМаленькі, босы, у парванай апратцы пастушок пасе скаціну, жаліцца на сваю долю. Прыходзіць маці, пытаецца, чаму сын невясёлы. Жанчына плача, шкадуючы свае дзіця. Пастушок яе супакойвае: Не плач, маці, і не злуйся На жыццё, Як я ў сілачку ўбяруся, . Змагу ўсё. III. ВяселлеСват і свацця запрашаюць весяліцца, хваляць маладых. Малады абяцае нявесце: «Зажывём мы па-сваёму, як ніколі, як ніхто». Маладой страшна і трывожна, бо яна пакідае родную хату, наперадзе зусім новае жыццё. IV. ВяснаУ хату Мужыка прыходзіць Вясна. Нагадвае, што ўжо прасохла ралля, трэба сеяць. Мужык жаліцца, што «зерня к севу няма». V. За сахоюМужык арэ, падганяе спрацаванага коніка, яму самому «ломіць косці, грудзі... пыл засыпаў вочы». Падарожны, мінаючы аратага, гаворыць пра сваю нядолю, бо ў яго няма хаты, нівы. Але бяздольным лічыць сябе і араты, які ўсё гэта мае. VI. ЛетаНа ўзмежку пад грушай сядзіць Мужык. Відаць залітая паводкай сенажаць, пабітае градам жыта. На небе падымаецца чорная хмара. Лета прапануе яму весялей глядзець, працягвае серп і касу. Мужык паказвае на сваю сенажаць і поле. Лета ўшчувае селяніна:
I не стыдна табе век-вяком, Падказвае, што ў двары (у пана) ёсць заробкі. Мужык даводзіць, што двор ён знае даўно, з году ў год пакідаў там сілу.
Вынімала мне паншчына дух, Лета кідае Мужыку пад ногі серп і касу. Пачынаецца моцны дождж з градам. VII. Касьба і жнівоГарачыня. Мужык косіць, Жонка жне. З ёю побач малыя дзеці. Мужык, звяртаючыся да касы?
Век звініш, свішчыш, Жонка, абкручваючы параненую на ржышчы нагу:
Усюды бог гасціў Ідзе да калыскі немаўляці і корміць яго. VIII. ВосеньМужык малоціць. З'яўляецца Восень і пытаецца, як у яго з кормам, як жыта. Селянін адказвае, што ўсяго мала, «да паўзімкі не стане». Восень раіць прыкупіць «з пудзік хлеба», пазычыць «з воз сянца». Але на гэта ў Мужыка няма грошай. IX. СвятаУ хаце на палку двое хворых дзяцей. Іншыя поўзаюць босыя, у адных кашульках. На печы крэкча стары бацька. Мужык хоча павесяліцца, выпіць чарку. Жонка нагадвае пра нястачы:
Трэба новае карыта, Прыходзяць Стараста і Магазыннік, каб спагнаць з Мужыка падаткі і доўг. Мужык уцякае з хаты. Жонка плача. X. ЗімаМужык па калена ў снезе сячэ тоўстую хвою. Прыходзіць Зіма і прапануе яму памерацца сілаю. Той просіць яе «не мучыць абарванага», адпраўляе ісці «пад футры багатыя, ў палацы мураваныя». Пачынаецца мяцеліца. Падсечанае дрэва валіцца і забівае Мужыка. К нябожчыку прыбліжаецца зграя ваўкоў. XI. ХаўтурыУ хаце ў дамавіне ляжыць Мужык. Галосіць жонка:
Нашто на свет раджацца, Стары бацька збіраецца з унукам ісці ў свет жабраваць. («Не месца мне у хаце: не дуж я працаваці; пры кім дажыць тут веку няшчаснаму калеку?») Сталяр канчае рабіць века да труны. Дзеці і суседзі развітваюцца з нябожчыкам. Выносяць труну з хаты. XII. На могілкахЦёмнай ноччу перад узвіжаннем на паваленым крыжы сядзіць цень Мужыка. Яна хоча ведаць, як жывуць нашчадкі. З'яўляюцца тыя духі, якія былі на хрэсьбінах. Бяда паведамляе, што
Не зломлены к шчасцю вароты, Не згінулі Голад і Холад. Хорам духі гавораць, што «завалены сцежкі к прасвету крыжамі бясчасных магіл». Доля расказвае пра лёс дзяцей Мужыка. Адзін, як і бацька, арэ шнур, «карчомкай душу весяліць». Другі дзесьці на чужыне, трэці ў турме, чацвёрты «ў здзеку загінуў, за праўду, за крыўду сваю». Пятаму машына адсекла руку, і ён стаў жабраком. Жыццё, якое пры нараджэнні абяцала так многа, гаворыць: «Я лоўка расставіла сеткі! Папробуй расплутай вазьмі!» Цень Мужыка просіць наноў раскрыцца магілу, бо «страшней яе людзі і свет». Мастацкія асаблівасці«Адвечная песня» (1908) — першая напісаная Я. Купалам драматычная паэма. У 12 частках-праявах раскрываецца жыццё галоўнага героя твора Мужыка ад нараджэння і да самай смерці. Кожная частка — пэўны этап у жыцці героя. Купала паказаў, што Мужык, як і кожны чалавек, прыходзіць у гэты свет свабодным. Жыццё над калыскай сялянскага дзіцяці спявае:
Ён будзе ўсіх чыста дужэй, Аднак царом прыроды Мужык не становіцца. Нават скупы дастатак у сялянскай сям'і залежыць ад прыроды — каб не вымачыла і не высушыла збажыну, не пабіла градам і г. д. (праява «Лета»). Дужасць, мудрасць, дасканаласць чалавека пры сутыкненні з рэчаіснасцю набываюць чыста тэарэтычны характар. У апошняй праяве, калі ўстае з магілы цень Мужыка, Жыццё смяецца над чалавекам, яно таксама супраць чалавека:
Я сілам цямрачым у рукі З Мужыком сталася так, як прадказалі на яго хрэсьбінах Жыццё, Доля, Бяда, Холад і Голад. Усе яго памкненні, змаганне, мазольная потная праца нічога не далі, ён пераможаны. Мужык у паэме памірае па сутнасці два разы. Першы раз гіне пад паваленай хвояй, другі — добраахвотна вяртаецца ў магілу, бо за яе «страшней людзі і свет». Вобраз Мужыка набывае ў паэме выразную трагедыйнасць. Я. Купала звярнуўся да рэалістычных і сімвалічных сродкаў мастацкай выразнасці. У творы шэраг умоўных вобразаў — Жыццё, Доля, Бяда, Голад, Холад, Вясна, Лета, Восень, Зіма. Вобразы людзей — Мужык, Жонка, Араты, Пастушок, Маці, Магазыннік і інш. — абагульненыя, індывідуальна-канкрэтныя рысы ў іх адсутнічаюць. Паэма цікавая з боку формы. Кожная яе частка-праява мае сваю танальнасць, сваю адметную рытміка-інтанацыйную арганізацыю. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.