|
На куццю, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Курган Бандароўна Адвечная песня На куццю Безназоўнае Паўлінка Раскіданае гняздо Тутэйшыя У першай частцы — экспазіцыі — аўтар гаворыць пра час дзеяння. Гэта зімовая ноч, пара прывідаў, чараў, «нямых загавораў», «салодкага магільнага сну». Ажывае старое замчышча: іскрыстым святлом заліты палац князя, залататканымі абрусамі засланы дубовыя сталы, вакол іх — «дружына вольная». Тут «духі мінулага куццю на старасвецкі лад спраўляюць». На беласнежны пасад усходзіць князь з князёўнай. Князь гаворыць, што толькі раз у год ім дазволена збірацца на «падмурках гэтых сцен», іншыя людзі занялі іх пасад і «багі другія верх бяруць» у краі. Ён хоча даведацца, як і чым жывуць нашчадкі, ці захавалася сувязь паміж мінулым і сучаснасцю. Загадвае паклікаць ганцоў, пасланых у свет жывых. Першы ганец «у руцэ меў светач, што на здзіў усюды зводзіў цені». Ён тройчы абышоў край. I хоць там «усё той самы лад, з вачэй не зняты йшчэ павязкі», людзі, «сляпым замораныя сном», пацягнулі да святла худыя рукі. Другі ганец трымаў лук і стрэлы. Ён таксама сведчыў, «што яны ўсе... жывы». Жыхары краю «валочаць ёрмы за сабою», але калі ганец «чапнуў стралой аб лук», сотні крэпкіх рук пацягнуліся да яго зброі. Трэці ганец, з гуслямі на грудзях, даў князю такі адказ:
...Торг усё ідзе Князь робіць вывад, што «не ўмруць ужо яны, раз хочуць сонца, славы, песні». Загадвае ганцам кожны год абыходзіць край.
Гуслямі, лукам і святлом Ён падымае чарку за мінулае, за сучаснасць, за будучыню. Шуміць за сталом бяседа, ясней разгараецца паходня, нацягваецца лук, ракочуць гуслі. Іх розгалас нясецца на ўвесь «бел-свет». Але апоўначы старое замчышча замірае, як і раней гэта дзікая пустка. «Быў тут хто або не быў, — і так і гэтак мала веры», — гаворыць аўтар у апошніх радках твора. Мастацкія асаблівасціСюжэт паэмы «На куццю» (1911) умоўна-фантастычны. Падзеі адбываюцца ў калядную ноч, калі варожаць, загадваюць на будучыню (на новы ўраджай, гаспадарку, сямейны дабрабыт і г.д.). Па народных павер'ях — душы продкаў з'яўляюцца ў гэты свет і далучаюцца да жыцця блізкіх людзей. Такім чынам, творчая фантазія Я. Купалы адштурхоўвалася ад старажытных уяўленняў народа. У творы куццю «на старасвецкі лад спраўляюць» духі мінуўшчыны. Каб зразумець ідэйны змест твора (што аўтар хацеў сказаць узноўленай карцінай), неабходна расчытаць сімвалічныя вобразы. Здзічэлае разбуранае старое замчышча — гэта далёкае мінулае беларусаў, іх гісторыя, забытая і вытручаная з памяці жыхароў краю. «Духі мінуўшчыны» — князь, ганцы — носьбіты колішняй славы, моцы, велічы. Князь — гаспадар і ўладар сваёй зямлі, свайго народа — увасабленне мудрасці і патрыятызму. Калі меркаваць па апісаннях знешняга выгляду і зместу маналогаў, то першы ганец — асветнік, другі— воін, трэці — гусляр. Сімвалічнымі вобразамі ганцоў аўтар гаворыць, што ў даўнія часы нашу зямлю на ўвесь свет праславілі асветнікі, вучоныя адраджэнцы-рэфарматары, такія, як Ефрасіння Полацкая, Ф. Скарына, С. Будны, Л. Сапега і інш., што беларускія воіны вызначыліся ў многіх бітвах і маглі абараніць незалежнасць дзяржавы, што народ і яго таленавітыя сыны стварылі вялікае мастацтва. Аднак Я. Купала імкнуўся не толькі выклікаць пачуццё гонару за мінулае роднай зямлі. Ён верыў, што асвета, навука, культура, мастацтва змогуць адрадзіць край, а ваяцкая доблесць і мужнасць абараніць яго ад чужынцаў. Таму і павінны ганцы кожны год абыходзіць народ, «будзіць, клікаць і свяціць». Як і ў многіх іншых творах, у паэме «На куццю» Я. Купала супрацьпастаўляе велічнае мінулае нецікавай запрыгоненай сучаснасці. Аднак поруч з гэтым ён паказвае іх сувязь. Князь хоча бачыць свой край адроджаным. Ганцы прыносяць доказы таго, што ў цёмнай, заняволенай, знямелай грамады ёсць імкненне да «сонца, славы, песні». «На дзеле — кожны йшчэ слугой, у думках — вольныя ўжо людзі», — такімі бачыць сваіх далёкіх нашчадкаў князь. Маналог князя (IX раздзел) — гэта гімн адраджэнню Бацькаўшчыны:
Не ўмруць, не ўмруць ужо яны, Я. Купала верыў у адраджэнне, аднак ён разумеў, што шлях да яго няпросты і нялёгкі. Таму ў апошнім раздзеле паэмы з'яўляецца вобраз замчышча-пусткі. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.