|
Паўлінка, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Курган Бандароўна Адвечная песня На куццю Безназоўнае Паўлінка Раскіданае гняздо Тутэйшыя АсобыСцяпан Крыніцкі, засцянковы шляхціц, 45 г. Альжбета, яго жонка, 40 г. Паўлінка, дачка Крыніцкіх, 19 г. Пранцысь Пустарэвіч, сваяк Крыніцкіх, 50 г. Агата, яго жонка, 43 г. Якім Сарока, настаўнік, 25 г. Адольф Быкоўскі, 24 г. Госці, музыкі. Кароткі змест:Акт ІЯкім і Паўлінка раяцца, што рабіць, каб бацькі дзяўчыны далі дазвол на шлюб. Стары Крыніцкі не любіць настаўніка і не жадае мець зяця з мужыкоў. Якім прапаноўвае ўцячы і абвянчацца цішком: «Бацькі спачатку пазлуюць, пазлуюць трохі і адпусцяцца, — ведама, бацькоўскае сэрца». Паўлінка баіцца. Дамаўляюцца, што заўтра пасля вечарынкі самы раз здзейсніць задуманае. Якім дае дзяўчыне свой фотаздымак. Паўлінка хавае яго за абраз, калі настаўнік пакідае хату. Вяртаюцца з кірмашу п'янаваты Крыніцкі з жонкай. Альжбета пытаецца, з кім ён начаставаўся. Муж адказвае, што з зяцем, панам Быкоўскім. Альжбеце «зяць» не падабаецца. Дачка заяўляе, што пойдзе замуж толькі за Якіма Сароку. Бацька злуе і сварыцца. У хату ўвальваецца п'яны Пранцысь Пустарэвіч з жонкай. Крыніцкі скардзіцца на дачку, што «спуталася з гэтым... бязбожнікам, і хоць ты ёй вар на галаву лі». Паўлінка расказвае Агаце пра сваю бяду. Старая кабета раіць слухаць бацьку і маці, хваліць Якіма. Дзяўчына палохае Агату, што павесіцца, калі яе разлучаць з каханым. Высвятляецца, што Пустарэвіч дрэнна прывязаў кабылу і яна ўцякла. Агата з крыкам гоніць Пустарэвіча дамоў. Крыніцкі загадвае Паўлінцы заўтра «злавіць зяця, аб якім ён ёй сягоння гаварыў». Дастае з-за абраза куплены на кірмашы каляндар, а разам з ім — фотакартку Якіма Сарокі. Паўлінка хоча забраць здымак, бацька не аддае. Вяртаюцца Пустарэвічы, знайшоўшы кабылу прывязанай пад паветкай. Усе разглядаюць фотакартку, потым Крыніцкі рве яе. Пранцысь прапануе выпіць хаўтурнага. Паўлінка са словамі «Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варты!» вырывае з рук пляшку і б'е яе. Усе здзіўлены. Акт IIЗа сталом Крыніцкія і госці. П'юць гарбату. Гаспадар шкадуе, што няма пляшкі, манаполька была закрыта. Музыкі лічаць яго скнарай. Размова заходзіць пра Якіма Сароку: некаму ён падабаецца, некаму — не. Крыніцкі перапыняе гаворку, намякаючы на штосьці, паведамляе, што ён настаўніку «ўжо даў дарогу». З'яўляецца Быкоўскі, тлумачыць сваё спазненне тым, што «жарабец панёс з гары». Пачынае хваліцца ўласнай гаспадаркай, ураджаем. Кпіны Паўлінкі і гасцей не заўважае, прымае іх за кампліменты. Паўлінка прапануе музыкам зайграць лявоніху. Быкоўскі гаворыць, што «такіх мужыцкіх танцаў не гуляе». Ён танцуе «гэрц-польку, падзі-спаць, манчыз, падзі-кварту». Пачынае вучыць Паўлінку «навамодным танцам». Дзяўчына ўрэшце вырываецца. Крыніцкія і Пустарэвічы п'юць гарбату, моладзь танцуе. Просяць Быкоўскага праспяваць, той няскладна спявае рамансы то на беларуска-польскай, то на беларуска -рускай трасянцы. Моладзь спявае беларускія народныя песні. Паўлінка запрашае на лявоніху Быкоўскага. Танцуюць і маладыя і старыя. Моладзь разыходзіцца, ад'язджаюць Пустарэвічы. Сцяпан і Альжбета ідуць спаць. Паўлінка з Быкоўскім гуляюць у карты, Быкоўскі прайграе і ўрэшце пакідае хату, перакананы, што дзяўчыне спадабаўся. Паўлінка ў нерашучасці. I хоча, каб з'явіўся Якім, і не хоча. Пачынае складваць рэчы. За акном чуваць шорах. Паўлінка праз акно выкідвае вузлы і збіраецца выскачыць сама. Прачынаецца бацька. Хапае Паўлінку за ногі. Камандуе жонцы несці стрэльбу, думаючы, што трымае злодзея. Бацька і маці цягнуць дачку праз акно назад у хату. Патрабуюць тлумачэнняў. Паўлінка гаворыць, што «хацела замуж ісці». Пустарэвіч за каўнер прыводзіць Быкоўскага, аб'яўляе, што злавіў злодзея. Быкоўскі тлумачыць, што збіўся з дарогі і хацеў запытацца ў Паўлінкі. Крыніцкі праганяе Быкоўскага, зразумеўшы, што дачка вырашыла ўцячы за яго замуж. Паведамляе, што настаўніка, «гэнага гада за афішкі арыштавалі... ужо гэтае мужыцкае насенне не будзе больш нашых сцежак паганіць». Паўлінка падае ў непрытомнасці з крыкам «Звяры сляпыя!!!» Мастацкія асаблівасціКамедыя «Паўлінка» напісана ў 1912 г. у Акопах. Усе галоўныя персанажы твора мелі сваіх прататыпаў, «падгледжаных» Я. Купалам сярод сяброў і знаёмых. Пры стварэнні камедыі Я. Купала пэўным чынам абапіраўся на вопыт папярэднікаў В. Дуніна-Марцінкевіча і К. Каганца. «Паўлінка» праблемна, вобразна пераклікаецца з «Пінскай шляхтай» (зацятая абарона шляхетнасці, непаразуменне бацькоў і дзяцей), з «Модным шляхцюком» (імкненне бацькі мець за зяця «хлопца шляхецкага заводу», высмейванне грэблівых адносін да народнай культуры). Пераканаўча, дасціпна Купала абмаляваў быт беларускай засцянковай шляхты, стварыў адметныя яркія характары Сцяпана Крыніцкага і яго жонкі Альжбеты, Пранцыся Пустарэвіча і Агаты, Адольфа Быкоўскага. За знешняй нескладанасцю, традыцыйнасцю для беларускай літаратуры канфлікту — бацькі хочуць мець за зяця не таго, каго выбрала дачка — Купала паказаў няпростыя сацыяльныя і псіхалагічныя стасункі паміж людзьмі свайго часу (а дзесьці нават і пазачасавыя). Аўтар «Паўлінкі» гаварыў пра неразуменне, непрыманне селянінам новага. Нават калі яно тычылася імкнення бачыць усіх людзей роўнымі, жыць з дабром і справядлівасцю ў сэрцы, — такія ідэі прапаведуе Якім Сарока. Пра драматызм становішча вясковага інтэлігента, які з'яўляецца чужым у родным асяроддзі. Настаўніка не паважае і не любіць Крыніцкі, не разумее яго, нават бачыць у ім «франта» сялянская моладзь. Адзначаючы памкненні засцянковай шляхты да культуры, аўтар «Паўлінкі» са скрухой паказваў перавернутасць іх уяўленняў «пра шляхетнасць» і «панскасць». Крыніцкі лічыць культурным не інтэлігентнага, адукаванага Сароку, а фанабэрыстага Быкоўскага, з яго знешнімі атрыбутамі «панскіх паводзін». Цікавым, поўным жыцця атрымаўся вобраз галоўнай гераіні Паўлінкі, вясёлай, дасціпнай, разумнай вясковай дзяўчыны. Яна любіць бацькоў, баіцца трапіць на язык людзям, зрабіўшы штосьці не так, і разам з тым рашуча змагаецца за асабістае шчасце. Паўлінка заяўляе Агаце: «...Я свайго такі даб'юся або згіну, каб і следу не засталося». Гераіню твора можна лічыць у поўнай ступені ахвярай патрыярхальнай адсталасці, заскарузласці светабачання бацькі. Камедыя заканчваецца на драматычнай ноце: Якім арыштаваны па даносу Крыніцкага, Паўлінка, пачуўшы пра гэта, «як сноп, валіцца на зямлю». Даследчыкі, найперш сучасныя (напрыклад, П. Васючэнка) гавораць пра «другі план» у купалаўскім творы, пра сімвалічнае прачытанне вобразаў. Цэнтральнымі тут становяцца вобразы-сімвалы Маладой і Старой Беларусі, іх дыялектычнае адзінства і ўзаемавыключэнне. Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.