|
Тутэйшыя, в сокращении. Краткое содержание.Список произведений в сокращении этого автораЛірыка Курган Бандароўна Адвечная песня На куццю Безназоўнае Паўлінка Раскіданае гняздо Тутэйшыя АсобыМікіта Зносак — калежскі рагістратар, 25—28 г. Гануля Зносчыха — яго маці. Янка Здольнік — настаўнік, 25—28 г. Лявон Гарошка — паважаны селянін. Аленка — яго дачка, 17—19 г. Наста Пабягунская — дзяўчына невядомых заняткаў, 23—25 г. Гэнрых Мотавіч Спічыні — Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку. Усходні вучоны — носіць велікарускую вопратку і боты, барада калматая. Заходні вучоны — носіць польскі строй, барада голеная, вусы завесістыя. Дама. Поп. Спраўнік; Пан і інш. Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я — у снежні 1918 г., 3-я — у ліпені 1919 г., 4-я — у чэрвені 1920 г. 1-я, 3-я і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея — на Катэдральным пляцы, называным мянчанамі «Брахалка». Кароткі змест:Дзея першаяЗ'ява ІГануля вяжа панчоху. Прыходзіць у госці кватарант Янка Здольнік. Гануля расказвае, што сын застаўся без працы, але хоча справіць імяніны. Янка раіць сыну «падвучыцца боты шыць» ці ехаць у вёску, «дзе столькі некранутага поля ляжыць». Гануля тлумачыць, што яе Мікіта надта далікатны, не цягне яго ні да «чорнай работы, ні да зямлі». Баіцца, каб на старасці ёй зноў не давялося людзям бялізну мыць. З'явы II—IIIУваходзіць Мікіта з пакупкамі. Янка віншуе «кватэрнага гаспадара» з імянінамі. Мікіта просіць маці прырыхтаваць закуску, бо хутка збяруцца госці. Тлумачыць Янку, што ў яго становішчы інакш нельга, «пачнуцца ўсякія суды ды перасуды». Янка прапануе Мікіту плюнуць на тое, хто і што скажа, і жыць сваім розумам. Размова заходзіць пра палітыку. Мікіта нядаўна «цвёрда стаяў на варце святога расійскага самаўладдзя і бараніў тутэйшую рускую народнасць ад «інанародчаскага засілля». Кпіць з Янкі, што яго «сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць». Смяецца з тых, хто служыць «скупой пані» — ідэі. Ён служыць таму, хто лепей плаціць. Янка перасцерагае, што такая «лінія жыцця крывабокая, цямняцкая». Мікіта абражаны, абзывае Янку дырэктарам беларускай басоты. Янка просіць прабачэння, ідзе ў сваю бакоўку. З'ява ІVМікіта гаворыць маці, што ад «нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне», што ён «з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку». Вучыць маці, як звяртацца і гаварыць з яго гасцямі. З'ява VЯнка просіць у Ганулі дазволу, каб пераначавалі ў яго пакоі былая вучаніца і яе бацька. З'явы VI—VIIЗ'яўляецца Наста Пабягунская, ідзе з Гануляй паправіць прычоску. Мікіта прызнаецца Янку, што Наста «першая ды, мабыць, апошняя слабасць яго сэрца». Некалькі разоў рабіў ёй прапанову і не траціць надзеі дабіцца ўзаемнасці. З'ява VIIIНаста паведамляе Мікіту, што « з пэўных крыніц мае пэўныя звесткі», што сёння ў Менску будуць немцы. Мікіта не супраць іх прыходу, толькі баіцца, каб яны не сапсавалі яму імяніны. З'ява IXПрыходзяць госці — Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Крытычна аглядаюць кватэру. З'ява ХГануля выходзіць на званок і вяртаецца з Аленкай і Гарошкам, якія шукаюць настаўніка Здольніка. Мікіта сустракае іх няветліва. Гануля кліча Янку. З'ява ХІЯнка знаёміць Ганулю з Аленкай і яе бацькам. Гануля пазнае ў Гарошку сваяка, Мікіта злуе на маці, што перад гасцямі «ўсю рэпутацыю папсавала». З'ява ХІІЗ двух бакоў у хату ўваходзяць Усходні і Заходні вучоны. Мікіта тлумачыць, што гэта яго добрыя знаёмыя, паны вучоныя. Яны шукаюць «праўдзівых тыпаў беларускіх» і ён падказаў, што адзін такі тып кватаруе ў іх. Знаёміць з вучонымі Здольніка. Янка называе беларусамі Ганулю, Гарошку, Аленку. Пра іншых прысутных гаворыць, што яны таксама беларусы, але «з пароды рэнегатаў і дэгенератаў». Заходні вучоны бачыць перад сабой тыповага «Всходнё-Крэсовэго поляка з немалой дозон крыві познаньско-гуральской». Усходні — «ісціно-русскій ціп Северо-Западной области і безусловно з прымессью монгольско-фінской крові». Мікіта, кланяючыся, праводзіць вучоных да дзвярэй. З'ява ХIIIГануля прыносіць закускі. Запрашае Гарошку з Аленкай за стол. Лявон дзякуе, але да Мікітавых гасцей не ідзе. Дастае з торбы сваё. Госці віншуюць Мікіту. Наста прапануе тост за немцаў, усе падтрымліваюць, але потым наступае непрыемная паўза. Усе ўстаюць з-за стала. Наста просіць Янку іграць на балалайцы, бо Мікіта баіцца заводзіць грамафон. Госці танцуюць і расходзяцца. Мікіта і Гануля ідуць іх правесці. З'ява XIVЯнка распытвае Аленку, што яна збіраецца рабіць у Менску. Аленка ў Вільні праслухала настаўніцкія курсы і хоча вучыцца далей. Янка раіць пакуль ехаць на вёску і там працаваць. Вырашаюць ехаць на вёску ўжо заўтра. Аленка дарыць Янку прыгожа вышытую кашулю і саматканы пояс, Гарошка — дзераўляную, па-мастацку зробленую лыжку. З'ява ХVМікіта радасна абвяшчае, што ў Менску немцы. З'явы XVI—XVIIЗ'яўляецца Спічыні. Вучыць Мікіту вітацца па-нямецку. Пачуўшы стук ў дзверы, пакідае хату. З'ява XVIIIМікіта ў форме пажарніка вітае ўвайшоўшага немца. Немец па-тутэйшаму просіць вады. Зносак здзіўляецца. Немец аб'яўляе Мікіту, што бярэ яго, рускага генерала, у палон. Мікіта шукае ў слоўніках тлумачэнне, што ён не генерал, а калежскі рэгістратар, і не знаходзіць. Гануля просіць не браць сына ў палон. Кліча на дапамогу кватаранта і яго гасцей. З'ява ХІХЯнка раіць даць немцу тры рублі. Пазычыўшы ў кватаранта грошы, Мікіта адкупляецца ад палону. Немец пакідае хату Зносака. З'ява ХХМікіта са злосцю зрывае з сябе касцюм пажарнага, шпурляе на падлогУ слоўнікі. 3 наступнага дня збіраецца заняцца «свабоднай профэсіяй», гандляваць нямецкімі маркамі. Дзея другаяМесца дзеі — кусок Катэдральнага пляца. З'ява IГануля гандлюе дробнымі хатнімі рэчамі, Мікіта прадае маркі. Гандаль не ідзе. Мікіта вінаваціць маці, што ў яе няма «чуткай кемнасці ў гандлёва-прамысловых справах». Адпраўляе яе дамоў. Спадзяецца сам «злавіць ...якога-небудзь немца і ўсучыць яму ягоныя маркі». З'ява IIАленка і Янка чакаюць на пляцы Гарошку. Гавораць, што трэба рабіць для шчасця народнага. З'ява IIIМікіта, не прызнаўшы Янку, прапануе таму маркі. Янка іранізуе над «свабоднай профэсіяй» Мікіты. Зносак называе яго зайздросным чалавекам і заяўляе, што з заўтрашняга дня «пераходзіць яшчэ на адну свабодную профэсію». Пры новай уладзе «здольны аратар будзе магчы купацца, як сыр у масле». Янка выказвае сумненні, што Мікіта зарыентуецца ў новай палітычнай сітуацыі, а не трапіць «на свабоднае месца ў Менскім астрозе». З'явы IV—VIУваходзіць з пугай Гарошка, якога немцы былі забралі ў абоз. З клункамі за плячыма і кіямі ў руках брыдуць Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Нядаўнія Мікітавы госці тлумачаць, што часова эвакуіруюцца на Захад, «дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца вальготней». Пан папярэджвае Гарошку: Каб там ваша вёска вельмі ў двор мой не перлася, бо як вярнуся...» Мікіта адмаўляецца «адступаць» на Захад, ён «як істы рускі патрыёт, вымушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і рускаісціных інтарэсаў». Калі Дама, Поп, Спраўнік, Пан пакідаюць плошчу, Мікіта спахапіўся, што не прапанаваў ім купіць маркі. З'ява VIIЗ'яўляецца Заходні і Усходні вучоны. Іх цікавіць пытанне тэрытарыяльных даных вобласці, «іменуемой вашым племенем — Белорусь». Янка дае іранічныя тлумачэнні, якія вучоныя запісваюць. З'ява VІІІК Па адыходзе Усходняга і Заходняга вучонага Аленка гаворыць, што на іх няма ніякага ўпынку. Мікіта перад іх вучонасцю схіляе галаву. Гарошкі і Янка развітваюцца з Мікітам. З'ява IXСпічыні вучыць Мікіту аратарскаму майстэрству. Зносак выступае з «араторыямі» на тэму «Пралетарыят і буржуазія», «Рэвалюцыйная самадысцыпліна». Настаўнік увесь час нагадвае вучню пра палітычную сітуацыю і стойкую платформу, без чаго «араторыі» не могуць атрымацца. Убачыўшы немца, які кіруецца на пляц, Спічыні пакідае Мікіту, бо не любіць «спатыкацца з ворагам, калі ён наступае і калі ён адступае». Мікіта ўдакладняе, што вораг асабліва небяспечны, калі наступае. З'ява ХНемец прыходзіць з Настай. Пабягунская паведамляе Мікіту, што гэта апошні з немцаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае «сягоння нашы Менскія палестыны», што ў Германіі таксама рэвалюцыя. З'ява XIЗастаўшыся ўдваіх, Мікіта «паўтарае мамзэль Насце сваю адвечную прапазіцыю». Наста адказвае: дасць згоду толькі тады, калі «з пэўных крыніц напэўна даведаецца»,што Зносак не рэгістратар, а ўжо асэсар. Пакідае Мікіту, бо «мусіць збегаць у адну пэўную крыніцу». З'ява XIIАбарванец просіць у Мікіты ахвяраванняў беспрацоўнаму, называе яго таварышам. Мікіта прадстаўляецца «буржуазам», а «буржуазія нічым не жэртвуе». Абарванец забірае пакінутае Мікітам на лаўцы партманэ і выходзіць. З'ява XIIIМікіта прапаноўвае «мадамам і мусьі» маркі, але не знаходзіць партманэ. Засмучаны, нейкі час сядзіць на лаўцы. Чуюцца гукі вайсковай музыкі, крыкі «Ура». Мікіта прывязвае да парасона чырвоную хустачку, махае ў такт музыцы. Крычыць: «Хай жывуць свабодныя прафсаюзы! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!» Дзея трэцяяЗ'ява ІГануля і Гарошка ўспамінаюць ранейшыя часы, параўноўваюць іх з цяперашнім. Гарошка згадвае свайго зяця, Янку Здольніка, яго словы: «Пакуль не зробімся самі сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу і складу ў нас не будзе». З'ява IIПрыходзяць Аленка і Янка з нейкага пасяджэння. Янка заўважае змены ў кватэры Зноскаў. Гануля тлумачыць, што было ў Менску «апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя — забралі». Уваходзіць Мікіта, цягнучы за сабой каламажку, у якой чатыры партфелі і мяшочкі з прадуктамі. З'ява ІІІМікіта знаёміць з паперамі і дакументамі ў кожным партфелі, гаворыць, што адмовіўся ад усіх свабодных прафесій. Гануля расказвае пра адно з выступленняў сына, пасля якога, калі б не заступніцтва Насты, ён невядома куды трапіў бы. Мікіта тлумачыць канфуз тым, што не ўгадаў «платформу» слухачоў. Цяпер жа ён «мае шаснаццаць дзённых і восем вячэрніх пасадаў регістратара ў розных Менскіх Губэрнскіх Саўхозах, Нархозах, Камхозах, Дамхозах і іншых...» Бяда толькі, што новая ўлада спыняе сваю дзейнасць. З'ява ІVУваходзяць Заходні і Усходні вучоны з пытаннем пра рыроду так званай Белай Русі. Здольнік тлумачыць. З'ява VПасля адыходу Заходняга і Усходняга вучонага Мікіта згадвае, што яны тутэйшыя людзі, адзін сын дзяка, другі — арганіста. Здольнік пытаецца, як Мікіта думае дапасавацца да самай навейшай палітычнай сітуацыі. Мікіта ўжо зрабіў пэўныя захады, вучыць з гэрам Спічыні «язык» новай улады. Ён выказвае незадаволенасць, «што напладзілі сабе людзі языкоў, як тая трусіха трусянят». Каб ён быў царом, то «завёў бы ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы». Здольнік прапаноўвае Зноску «стаць на свой тутэйшы грунт». Мікіта адказвае, што ён яшчэ не ўпаў са сваім гонарам так нізка, каб лезці ў мужыцкую беларускую кампанію. Янка просіцца ў Ганулі на начлег. Тая выпраўляе іх у свабодны пакой. З'явы VI—VIIЗ'яўляецца Спічыні. Вучыць са Зноскам польскія «прывітанні шыварат навыварат». З'ява VIIIНаста прыносіць вестку, што «нашы» занялі Менск. Мікіта крычыць праз сценку Здольніку, што ў горадзе палякі. З'ява ІХМікіта кідае партфелі. Але пасля кплівай заўвагі Здольніка загадвае маці схаваць партфелі, бо «быўшае, цяперашняе і будучае начальства заўсёды і ўсюды трэба шанаваць і мець на воку». Гануля прыбірае ў пакоі ўсё, што нагадвала б пра савецкую ўладу. З'ява ХЗаходзяць Дама, Поп, Спраўнік. Ад Мікітавага пачастунку госці адмаўляюцца, бо ўжо паспелі выпіць і закусіць. Успамінаюць танцы на Мікітавых імянінах. Грамафон Зносак прадаў. Дама, як і першы раз, просіць сыграць на балалайцы Здольніка. Той грае, пары танцуюць. З'явы XI—XIIПоп праз акно ўгледзеў бальшавіка. Мікіта і ўсе яго госці хаваюцца. Аленка, Гарошка, Здольнік пасміхаюцца з іх пра сябе. Чырвонаармеец просіцца перасядзець да цемнаты, бо адстаў ад сваёй часці. Мікіта і госці бяруць чырвонаармейца ў палон і вядуць яго здаваць новай уладзе. Дзея чацвёртаяЗ'ява ІГануля на спакаваных вузлах вяжа панчоху. Яна рада з'яўленню Янкі і Аленкі, віншуе іх са шлюбам. Вяселле маладыя адклалі да таго часу, калі адсюль выйдзе апошні акупант. Аленка скардзіцца, што «татку зноў у абоз пагналі». Ён іх, акупантаў, «бедны, возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа». З'ява ІІМікіта ў шапцы з вялікім белым арлом прыносіць вядро патакі. Янка пытае, чаму Мікіта не пакінуў горад. Мікіту «падашукалі» — не далі «пшэпустку» на выезд. Ён адгадаваў бараду, бо Наста папярэдзіла, што «пры новай палітычнай сітуацыі будуць дабравольна браць маладых мусьі і дабравольна адпраўляць іх на Урангелеўскі фронт». Мікіта соча перайсці на беларускі бок і дабівацца «беларускага ісэсарства». Просіць Янку дапамагчы яму ў «абеларушчанні», бо яго настаўнік гэр Спічыні можа толькі «адбеларушваць». Янка раіць яму паступіць на курсы. Мікіта бярэ ў маці польскія грошы і ідзе іх атаварыць. З'ява ІІІГануля жаліцца, як сын пры паляках «улез у такую кашу, што сорам і расказваць». Аленка і Янка запрашаюць жанчыну прыязджаць да іх на вёску і развітваюцца. З'явы IV—VУваходзяць Дама і Спраўнік, якім таксама не хапіла "пшэпусткі», каб пакінуць горад. З'яўляецца босы, без курткі Мікіта, у руках кошык з бутэлькамі і два рэвальверы. Расказвае, як яго перастрэлі к,ва апошнія адступаючыя паны, знялі куртку і боты, бо [роблены гэтыя рэчы з іх сукна і скуры. Зняць яшчэ што-небудзь не змаглі, бо пачалі падыходзіць людзі. Гарэлку і пісталеты Мікіта называе «даходнай стаццёй», бо тое і другое новая ўлада забараняе. З'явы VІ—VIIНаста прыносіць «смутную» навіну, што Зноскаў «ідуць трэсці». Яна раіць вывесіць праз акно чырвоны сцяг і бяжыць «дапасці сям-там у пэўныя крыніцы». Мікіта хоча схаваць пляшкі і рэвальверы. На парозе сутыкаецца з Начальнікам патруля, Двума патрульнымі, Грамадзянінам, Спічыні. З'ява VIIIНачальнік патруля загадвае Мікіту пакласці на стол рэвальверы, успамінае леташняе знаёмства, калі Мікіта вёў яго ў палон. Мікіту ставіцца ў віну ўдзел у грабяжы, сведкам чаго выступае Спічыні. Мікіта не можа даказаць, што яго прымусілі цягаць рэчы з кватэры. Мікіта паказвае Начальніку свой польскі дакумент, дзе Спічыні чытае, што «Нікіціуш Зносіловскі служыў ...яко доносіцель». Мікіта тлумачыць, што служыў «разносіцелем», разносчыкам, але на дакуменце сапраўды стаіць іншае. Патруль арыштоўвае Мікіту, Даму, Стражніка і выводзіць. За вокнамі чуваць песня:
Ой ты, яблочко, Мастацкія асаблівасціТрагікамедыя «Тутэйшыя» (1922) доўгія дзесяцігоддзі лічылася супярэчлівым і слабым у ідэйна-мастацкіх адносінах творам. Быццам народны пясняр у нечым не разабраўся і чагосьці не змог пераканаўча паказаць. У «Тутэйшых» выявілася тая ж трывога Купалы за лес Бацькаўшчыны, народа што і ў вершах «На сход!», «Час!», «Свайму народу», «Беларускія сыны» і інш. Толькі форма была абрана іншая — пра набалелае, сур'ёзнае пісьменнік гаварыў сродкамі камічнага. Дзеянне ў трагікамедыі адбываецца ў вельмі складаны перыяд для нашага народа, калі Беларусь стала арэнай змагання паміж Захадам і Усходам, калі адна акупацыя змянялася другой (Аленка гаворыць пра бацьку, што ён акупантаў «возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа»). За няпоўныя два гады, што ўзноўлены ў творы, чатыры разы мянялася ўлада. Персанажы твора, аднак, у гэтых гістарычных падзеях не ўдзельнічаюць. Ніхто з іх не абараняе тую ці іншую ўладу са зброяй у руках, не прызнае за сваю. Акрамя Дамы, Пана, Спраўніка, якіх, нібы восёнскія апалыя лісты з месца на месца бязмэтна ганяе вецер часу, усе яны застаюцца дома. Могуць толькі з'язджаць у вёску і зноў вяртацца ў горад, як Здольнік і бацька з дачкой Гарошкі. Дом, у якім жывуць героі Купалы (у шырокім сэнсе — гэта ўся Беларусь, у вузкім — кватэра Мікіты Зноска, дзе адбываюцца амаль усе падзеі твора), няўтульны і ненадзейны. Ды і жыхары яго мала падобныя на гаспадароў. Сімвалічны ў гэтым сэнсе пачатак чацвёртай дзеі, дзе Гануля сядзіць на вузлах і вяжа панчоху. Разам з тым Купала акцэнтуе ўвагу на іншай трагедыі народа, трагедыі «тутэйшасці». Яна выявілася ў недастаткова развітай самасвядомасці, пасіўнасці, абыякавасці, што ператварыла людзей у старонніх назіральнікаў уласнага лесу, у бязвольную інертную масу, якая не здольна заявіць пра свае правы. Усе персанажы п'есы, незалежна ад таго, станоўчыя яны ці адмоўныя, пазначаны гэтай нацыянальнай бядой, што падкрэсліваецца ўжо назвай твора. Слова «тутэйшы» нейкі час было амаль адэкватна слову «беларус» (калі апошняе афіцыйна забаранялася і не адно пакаленне вырасла, не ведаючы, як завецца родны край). Аднак у першыя дзесяцігоддзі XX ст. сітуацыя карэнным чынам змянілася. Ад беларуса гісторыя запатрабавала не толькі любові да сваёй зямлі і хаты, да простай «тутэйшай» мовы, але ўсведамлення сябе, як народа са сваёй гісторыяй, культурай, адметным складам характару і светабачання. У п'есе Купала вывеў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп тагачаснага грамадства — ад настаўніка і вучонага да абарванца. I ўсе яны высвечваюцца адносінамі да свайго, роднага. Свядомымі беларусамі ў камедыі з'яўляюцца Янка Здольнік і Аленка. Яны не толькі ведаюць, якога «роду-племені», але і займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю — збіраюцца вучыць іншых. Аднак і іх закранула хвароба «тутэйшасці». Яна выявілася ў аднабаковасці жыццёвых памкненняў, пэўнай унутранай самаізаляванасці герояў. Ці зможа Янка Здольнік стаць настаўнікам для людзей, павесці іх за сабой, калі нават цесць Лявон Гарошка, які ў цэлым вельмі добра ставіцца да Янкі, не заўсёды разумее яго заклікі і памкненні. Ад Аленкі можна чакаць яшчэ меншага, бо яна пакуль толькі вучаніца. Такім чынам у вобразах Янкі Здольніка і Аленкі Купала выявіў недастаткова высокі ўзровень падрыхтаванасці нацыянальна свядомай інтэлігенцыі да будаўніцтва сваёй дзяржавы. Пасіўнымі носьбітамі беларускасці выступаюць Гануля Зносчыха і Лявон Гарошка. Яны прытрымліваюцца адвечных звычаяў, родная мова для іх такая ж натуральная з'ява, як хлеб і паветра. Разам з тым Зносчыха і Гарошка асобы сузіральныя, ні ў што не ўмешваюцца (скажа Мікіта маці гаварыць з яго гасцямі «ў нос, культурна», і будзе старацца Гануля патрапіць, называючы Даму «мадама музей»). Мікіта Зносак — вобраз прыстасаванца, ідэя для якога нічога не значыць. Ён адарваўся ад сваёй мовы, культуры і як кожны рэнегат усё чужое лічыць лепшым і прыгажэйшым. (Зносак з захапленнем гаворыць нават пра «выхаванасць» паноў палякаў, якія знялі з яго фрэнч і боты). Пры змененых абставінах Мікіта Зносак паспрабуе прыстасавацца і да нацыянальнай палітыкі, пачне шукаць «беларускага асэсарства», ды карысці ад яго дзейнасці на роднай глебе, як, дарэчы, і на глебе чужой, будзе вельмі мала. Зносак займае цэнтральнае месца ў трагікамедыі, з чаго вынікае, што прыстасавальніцтва Купала бачыў як тыповую рысу ў характары народа. Высмейваючы свайго героя, паказваючы, у які нерат завяла Зносака «вельмі простая лінія жыцця», пісьменнік жыў клопатам пра будучыню нацыі, пра яе ўнутраную здольнасць абараняць сябе, самазахавацца. Дама, Пан, Поп, Спраўнік не толькі чужыя ўсякай ідэі, але і абсалютна апатычныя, абыякавыя, не здольныя ні да якога самаруху. Урэшце Усходні і Заходні вучоны, гэр Спічыні гэта «ворагі беларушчыны», да вобразаў якіх не аднойчы звяртаўся Купала-паэт. Пазіцыя іх ваяўніча антыбеларуская. Аднак, і яны не аднекуль прыблукалі на нашу зямлю, а нарадзіліся і выраслі тут. Нават гэр Спічыні, які мае выразнае «замежнае» прозвішча, мясцовы. Асаблівасцю твора з'яўляецца тое, што адны персанажы выявіліся як адметныя, паўнакроўныя характары (Мікіта Зносак, Гануля, Лявон Гарошка, Янка Здольнік, Аленка, Наста Пабягунская, Спічыні), другія з'яўляюцца вобразамі абагульненымі, дзесьці нават умоўнымі (Поп, Дама, Пан, Стражнік, Заходні і Усходні вучоны), роля трэціх — чыста службовая, функцыянальная (Абарванец, Чырвонаармеец, Начальнік патруля, Немец, Грамадзянін). Гэта не пралік пісьменніка, а менавіта асаблівасць мастацкага свету твора. Абагульненыя вобразы прысутнічаюць таксама ў драме «Раскіданае гняздо» (Паніч, Незнаёмы), у драматычнай паэме «Адвечная песня». Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв Писатели, по которым есть произведения в сокращении: |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.