|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Хто езьдзіў па чужых краях,той,напэўна прыкмеціў,што там усе людзі гавораць адною моваю.Німа там розьніцы ў гаворцы.Сяляне і работнікі,папы і чыноўнікі,паны і купцы ў крамах-усе гавораць аднака:у Францыі—французку,у Англіі—ангельску,у Нямеччыні—нямецку,у Польшчы па-польску.Толькі у нас,на Беларусі,гавораць ні аднака:сяляне адною моваю,беларускаю,або,як кажуць,простаю,а паны і чыноўнікі-іншаю мовай,-расейскаю. Чаму гэта так,чаму ў іншых народаў адна мова ў паной і работнікаў,а ў нашым краю дзьве мовы:нібы-та панская і простая,сялянская?Ці ж гэта праўда,што беларуская мова простая?Хіба беларуская мова горшая,ці няздатная да нічога,што паны на ёй ні гавораць,а нікаторыя сяляне саромяццаі,патураючы панам,намагаюцца гаварыць па-панску,або “па-благароднаму”?Не,ні горшая нашая мова за іншыя,а можа яшчэ і лепшая і гаворыць на ёй цэлых 10 мільёнаў людзей,якія ўсе разам складаюць адзін Беларускі народ,меўшы колісь сваю слаўную і магутную дзяржаву. А толькі паны і іншыя з простых сялянскіх людзей,атрымаўшых дурную адукацыю ў царскіх школах і зрабіўшысь праз тое нібы-та панамі,цураюцца свайго роднага і гавораць не нашаю роднаю Беларускаю моваю,а маскоўскаю.Таксама і ніграматны хлопец з вёскі,трапіўшы на заработкі ў горад ці куды небудзь на Маскоўшчыну,вярнуўшыся да дому,пачынаў ламаць сваю гаворку па чужому і пакепліваць з свайго роднага,беларускага.Ні адзін народ гэтага не робіць,-ні паляк,ні расіян,а толькі было ў нас ды на Украіне. А пачалося у нас гэтае двуязычча праз тое,што народ наш беларускі доўга быў пад чужым панаваннем:сьперша пад Польшчаю,а потым пад маскоўскаю уладаю.І толькі колі-сь то Беларусь была вольнаю,ні ад каго нізалежнаю,і жыла сваім няўласным дзяржаўным жыццём.Але суджана было ёй страціць сваю незалежнасьць,пайсьці пад уладу чужынцаў і перажыць горкую долю,-долю зьдзеку,паняверкі і нілюдзкага гвалту. Мала якому народу на сьвеце даводзілася перажываць трагічнейшую,нішчасьнейшую долю,як тая,што зазнаў за сваё гістарычнае жыццё народ беларускі.Выступіўшы на гістарычную арэну з сьвежымі маладымі сіламі,ён вытварыў быў арыгінальны палітычны лад,выявіў пачаткі уланай культуры,даў зароды багатага пісьменства.Калі была б добрая змога вырабляць ды гадаваць усё тое,што ў даўнюю даўніну народ наш меў у багатых і пекных зародах,дык цяпер быў-бы ён можэ-б адным з найкультурнейшых народаў у сьвеце,дастойным таварышам у суполцы культурных нацыяў.Ось жэ ні так яно слалася.Беларускі народ,што і цяпер вызначаецца сваёю,як кажуць,патэнцыяльнаю згатнасьцю ды культуры,сваім розумам і дэлікатнасьцю,-гэты народ цяпер цёмны,заштурханы,бедны.Німа яму прастору,каб выявілася яго прыродная здатнасьць і здольнасьць:яго зямля родзіць ні яму,як ні яму служаць і здабыткі сучаснай культуры...Ён стаў і да гэтага часу астаецца толькі гноям,каб на ём маглі вырастаць пышныя кветкі чужой культуры,выпіваючы з яго уласнага грунту усе сокі жывучыя і за гэта амаль,што нічога назад ні зьвертаючы. Што-ж гэта за фатальная доля такая? Якія прычыны прывялі наш край да такога становішча? Гэтак пісаў і пытаўся украінскі пісьменнік
С.Ю.Ефрэмаў,маючы на увазе сваю бацькаўшчыну Украіну,а далей
адказваў,што многа прычын было для такога заніпаду.І найпершая
мажа прычына-геаграфічнае становішча нашага краю-на том раздарожжы,дзе
пастаянна адбываліся ваенныя споркі суседніх народаў.Як той
гарох пры дарозе,-так і жыў беларускі народ.Уціснуты паміж іншых
народаў,ні маючы ні якога ад прыроды затулку,ён быў сходным
форпостам Эўропы,яго край-месцам крывавых падзеяў суседзяў.Народ
наш мусіў прымаць на сваёй грудзі першыя і найцяжэйшыя удары
ад тых народаў,што сходзіліся на нашай зямлі канчаць свае споркі
з агнём і жалезам.Найбольш гэтыя войны на нашай зямлі і канчаліся,а
народ наш,прымаючы на сябе гэтыя ваенныя удары,страціў многа,вельмі
многа.Страціў ён,на самы перад,адпоўную сілу і ў той самы час,калі
за яго спінаю і моцным затулкамсуседзі маглі зкладаць моцныя
палітычныя арганізацыі,ён і тыя здабыткі пагубіў,што надбаў
быў у папярэднія часы коштам вялізорнай напругі сваіх нацыянальных
сіл.А пагубіўшы свае нацыянальныя здабыткі,ён мусіў зрабіцца
аб’ектам палітычных экспераментаў для тых суседзяў,мусіў стаць
гноям,на яком яны свае культурныя здабыткі гадавалі і разьвівалі. .Гэтак рабіла ресейскае правіцельства на працязі 120 гадоў,даводзячы,мабыць,на задор паляком,што беларускай мовы няма,ёсць толькі папсаваная польскім уплывам вялікаруская прыказка.Ні так тыя ворагі,як добрыя людзі. Расея старалася выгнаць нашую мову з ужытку у школах,судох,у грамадзянскіх інструкцыях,-адным словам адусюль,адкуль толькі можна было . І многа ліха зазнала Беларусь ні ад чужых,а ад сваіх братоў славян.За часоў польскага панавання,усе беларускія шляхецкія станы перафарбаваліся на палякоў.Яны адцураліся ад Беларусі і,жывучы на беларускай зямлі,стараліся ганьбіць і бэсьціць усё беларускае,стараліся забыцца,што бацькі іх і дзяды былі беларусы і сваю кроў пралівалі за волю і права сваё бацькаўшчыны Беларусі.Гэтак цяпер робяць нашыя паны і папы,чыноўнікі і настаўнікі,што па царскаму загаду,праз царскія школы парабіліся расійцамі.Яны ні толькі адракліся ад усяго роднага,беларускага,а яшчэ топчуць нагамі і плююць на тое,што іх дзяды і прадзеды,як сьвятое,шанавалі.Патомкі тых слаўных беларусаў,каторыя некалі мелі сваё магутнае гасударства,чыя мова гарда і сьмела зачэла па ўсім сьвеце і карысталася вялікаю павагаю і пашанаю,-цяпер кажуць,што народ наш ці хоча сваіх школаў,што народ беларускі не разумее тый мовы,на якой гаворыць,што баццам-бы ахвотней чытае і лепш разумее па-расійску,або,лепей сказаць,павялікаруску. Народ...што значыць народ?...Народ цёмны,нікультурны,яго трэба навучыць.Як ён можа захацець сваіх беларускіх школаў,калі ён яе ніколі у вочы не бачыў?Як ён можа захацець вучыцца на сваёй мове,калі за яе яго лаялі,бэсьцілі,крыўдзілі і за людзей не лічылі?Калі ён пастаянна бачыў,што калі хто гаворыць па беларуску,той бедны,цёмны,галодны,а хто гаворыць іначай,той багаты,асьвечны і сыты.Народ трэба навучыць,яму трэба паказаць,што,пакуль не запануе у краю яго наша родная беларуская мова,да таго часу ён будзе бедны,цёмны і галодны.Толькі дэмагог і палітычны шарлатан можка пасылацца на народнаю чыстату і карцыстаць з яе дзеля сваіх поглядаў,або інтарэсаў.Дзіўная гэта прывычка ў іншых людзей пасылацца на народ там,дзе гэта саўсім не да рэчы.Калі хто хоча пабудаваць дом,зрабіць якую машыну,ці правесьці жалезную дарогу,дык ён звычайна зьвяртаецца да спецыяліста,да тых,хто знаецца на гэтых справах;толькі ў палітыцы ды ў культурнай працы чамусь звыклі радзіцца с такім знаўцам,як цёмны,ніасьвечаны народ... |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.