|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет. На працягу стагоддзяу беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словах Бялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяуленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняу, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю. Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адпюстравання прыходзiлася асвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк. Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняу, легенд, казак, прыпавесцеi. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколi не парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт i станавыхрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору. Уявiм цяпер сабе, як у далёкiя часы прыходу хрысцiянства на нашы землi па дарогах Беларусi цягнулiся цэлыя вазы рэлiгiйных кнiг, а ў манастырах Полацка i Наваградка, Турава i Смаленска беларускiя чарняцы-мнiхi перапiсвалi старабеларускiя тэксты, старанна слiбiзуючы Бiблiю, казаннi, апокрыфы. Пiсьменнасць на Беларусь прыйшла разам з хрысцiянскаю вераю ў Х стагоддзе. Паводле гiсторыка беларускай лiтаратуры М. Гарэцкага, можна размежаваць гiстарычнае дзеянне лiтаратуры Беларусi на: а) старабеларускую (ад прыняцця хрысцiянства да XIX ст.); б) новую (з XIX ст. да 80-ых гадоў) i в) навейшую (ад 80-ых гадоў XIX ст. да нашых дзён). Асобны этап яе развiцця, на нашу думку, XX стагоддзе з яго неардынарнымi падыходамi да жыцця i часу, з узлётамi i спадамi ў лiтаратуры. Пiсьменства на Беларусi мела ў аснове свайго развiцця царкоўнаславянскi пачатак (X-XII ст. ), падрыхтоўчую пару (XIII- XV стст. ), "залаты век" (XVI ст. ), адносны спад пiсьменнасцi (XVII ст. ) i ледзь не поўны заняпад у ХУШ ст. Яно шырылася, дзякуючы таму, што беларускiя князi i духоўнiкi, пiсьменныя люздi чыталi i спiсвалi тэксты з царкоўных, рукапiснакiрылаўскiх кнiг на грэчаскай мове для пашырэння веры i выратавання душы. Спачатку гэта былi творы з вiзантыйскага пiсьменства (X-XI стст. ). Пры спiсваннi ў тэксты якраз i трапiлi асаблiвасцi старабеларускiх народных гаворак. Некаторыя пераклады на царкоўнаславянскую мову, дзе сустракалася шмат простай, як прынята казаць, вульгарнай мовы мясцовага люду, былi ў значнай ступенi самастойнымi творамi. Яшчэ i дагэтуль жывуць у народзе гутаркi, тыя апавяданнi, якiя узяты з вуснаў старцаў, лiрнiкаў, што хадзiлi па беларускiх кiрмашах, пераказваючы, напрыклад, "Жыццё Аляксея, Чалавека божага". Сляпы старацлiрнiк з хлапчуком-павадыром - фiгypa загадкавая i таямнiчая у народнай вусна-паэтычнай творчасцi, галоўны вобраз у мастацтве, ды i ў самiм жыццi, роля якога ў пашырэннi прыгожага пiсьменства на Беларусi многiя стагоддзi заставалася выключнай. Шырока бытавалi мiфалагiчныя байкi, казаннi, апокрыфы аб Багародзiцы ("Як хадзiла Багародзiца па муках"). Потым пайшлi "Кронiкi" (Хронiкi), аповесцi, прыпавесцi, пераказы Тураўскага Евангелля у XI ст. 3'яулялiся арыгiнальныя, уласнабеларускiя творы, да якiх адносiлiся такiя, як, напрыклад, жыццяпiсы Барыса i Глеба, Кандрата-пакутнiка, альбо Тэклi-першапакутнiцы. А хутка ў трох беларускiх княствах з'явiпся i першыя беларускiя гiсьменнiкi-першапраходцы, духоўныя пастыры народа - Кiрыла Typaycкi, Ефрасiння Полацкая, Аўрам Смаленскi, Клiмент Смаляцiч i iнш. Шмат могуць сёння распавядаць нам казанi i маленнi Кiрылы Тураўскага, аўтара шматлiкiх прамоў, прыпавесцей - старадаўнiх узораў прыгожага пiсьменства на ўзроўнi еўрапейскiх прамоўнiцкiх твораў сярэднявечча. Велiчная постаць заўзятай кнiжнiцы, сейбiта "разумнага, добрага, вечнага" асветнiцы i творцы Ефрасiннi Полацкай. Недзе з XII стагоддзя распачалося уласна беларускае летапiсанне. Многiя полацкiя, тураўскiя i смаленскiя хронiкi не дайшлi да нас, хоць дакладна вядома, што яны былi, нам вядомы цытаты з iх. Пра Беларусь i беларусаў можна сустрэць звесткi ў "Аповесцi мiнулых часоў" i Галiцка-Валынскiм летапiсе. Самы поўны летапiс - Крошка Быхаўца. Захавалiся на тэрыторыi Беларусi дакументы справаводства: "Угодчая грамата Полацка з немцамi 1200 г. ", "Умова Полацка з Рыгай 1210 г. ", "Угодчая грамата крывiчоў зь немцамi 1214г. " i iнш. Адзiн з узораў беларускага пiсьменства - "Смаленская умова зь немцамi 1229 г. " - двухбаковае гандлёва-палiтычнае пагадненне, у якiм адлюстравалiся пачаткi беларускага права. У часы Вялiкага княства Лiтоўскага на беларускай мове з'явiлiся Метрыкi, Статуты. Эпоха Адраджэння на Беларусi звязана найперш з iмёнамi першадрукара i лiтаратара, доктара медыцыны i фiласофii Францiшка Скарыны, якi nicay прадмовы i пасляслоўi да кнiг, якiя ён выдаваў на той мове, якая блiзкая да гаворак мясцовага люду. ("Не капай под другом своiм ямы, сам ввалiшься в ню. . . ") Рэфармацкi рух звязаны з iмёнамi Сымона Буднага, Васiля Цяпiнскага, Мiколы Гусоўскага. 3-пад пяра апошняга выйшла несмяротная паэма - "Песня пра зубра", напiсаная у далёкiм Рыме, пра вечны дух беларускага народа і роднай зямлі Беларусі, непакору і вольналюбства. Багатыя пласты палемічнай літаратуры на Беларусі, дзе спакон веку перакрыжоўваліся не толькі шляхі з Захаду на ўсход, але і думкі, погляды, высновы (Ізафат Кунцэвіч і Лявон Карповіч, Мялецій Сматрыцкi, Лаўрэнцій Зізаній, Ілля Капіевіч, Георгій Каніскі). З'яўляецца палемічная публіцыстыка: "Прамова Мялешкі", "Лістда Абуховіча". Невіна, а бяда беларускай літаратуры, што многія творы ў ёй існавалі і існуюць у адзінкавым, рэліктавым стане: адзіны верш, адзіны раман, адзіны зборнік. У Ловдане быў надрукаваны адзіны вядомы нам сёння верш сялянскага паэта Паўлюка Багрыма "Зайграй, зайграй, хлопча малы". Гэта ж якой долі трэба жахацца, каб не жадаць малому хлапчаняці самаму для сябе нават і падрастаць (". . . Каб я большы не падрос ды ад бацькавых калёс"). 'Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе" - народныя паэмы з ліку ананімных твораў. Тарас, просты селянін, трапляе да багоў на Парнас. Гэта вобраз беларуса ў вялікім свеце, які хацеўбы бачыць і літаратуру свайго народа ўпоравень з іншымі ў адзіным сусветным літаратурным працэсе. Пра гэта дбалі Ян Чачот і Франц Савіч, Адэля з Устроні і Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісар Віцебскай палаты дзяржаўных маёмасцяў паэт-дэмакрат Карафа-Корбут. "Беларускі Мальер" - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - клапаціўся пра развіццё драмы, камедыі, сам з дзвюма дочкамі ажьшцяўляў пастаноўку п'ес ("Гапон, "Сялянка", "Пінская шляхта "). Выдавец, публіцыст і паэт, кандыдат права 26-гадовы Кастусь Каліноўскі - "Пугачоў з універсітэту" - выдаваў газету "Мужыцкая праўда", друкаваў вершы. Другi "мужыцкі адвакат" - Францішак Багушэвіч стаў першым прафесійным паэтам у беларускай літаратуры. Гэта ён упершыню вывеў беларуса, якi пазбаўлены свайго імя, у паэме "Кепска будзе". У адной з прадмоў да сваіх кніг паэт акрэсліў геаграфічныя (тэрытарыальныя) межы Беларусі. Паэт не быў адзіны. Услед ішлі Альгерд Абуховіч-Бандынэлі, Фелікс Тапчэўскі, Адам Гурыновіч, Янка Лучына. Ужо не лучынкай, а добрым зарывам разгаралася полымя беларускага пісьменства. "Загляне сонца і ў наша ваконца" – так называлася выдавецтва "нашаніўскай пары" (ад назвы газеты "Наша ніва"). Беларускае слова набыло легальныя форма існавання. На беларускай мове яшчэ ў дарэвалюцыйны час выхадзілі газеты "Віеlarus", "Гоман", "Вольная Беларусь", "Грамада", часопісы "Лучынка", "Саха", "Крапiва", "Раніца". Газеты "Наша доля" і "Наша ніва" сталі сапраўднай народнай трыбунай. 3'явіліся кнігі альманаха "Малая Беларусь", беяарускія календары. Сапраўдны зорны час настаў для беларускай літаратуры ў пачатку XX стагодзя. На небасхіле беларускай паэзіі, прозы, драматургіі заззялі тры зоркі першай велічыні - Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч. Плённа працавалі Цётка (Алаіза Пашкевіч), Алесь Гарун, Карусь Каганец, Ядвігін Ш. , Максім Гарэцкi. У друку часта з"яўляліся імёны Сяргея Палуяна, Антона і Івана Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага. Засявалася беларуская ніва словам праўды, дабра з надзеяй на добры ўмалот і багаты ўраджай. Але новая навала накацілася на беларускі народ. Стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. Каб надрукаваць, беларускі верш часам выдаваўся за балгарскі ці яшчэ які-небудзь іншы. Ды наш народ ніколі не пакiдаў песні, слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць бясследна ў грознай віхуры ліхалецця, каб не патануць у чорнай прорве бездухоўнасці, асляплення, занядбанасці. Літаратура рабіла народ нацыяй, як магла, адсоўвала Чарнобыль бездухоўнасці і забыцця. Уладзімір Дубоўка яшчэ задоўга да чарнобыльскай бяды ў 1926 годзе пiсаў:
О Беларусь, мая шыпшына, Што гэта? Прабачанне, прадчуванне немінучай навалы ці звычайнае прароцтва неўміручасці нашага духу? Перамагаючы чужое, наноснае, прыўнесенае звонку, беларуская літаратура ішла да свайго нацыянальнага выяўлення, кондавага, аснатворнага, падваліннага. Учытваючыся ў радкі мастацкай творчасці пачатку XX стагоддзя, мы ўбачым як мужык - асноўны герой беларускай літаратуры - у скрусе гаруе часам, што ён нічым не вызначыўся, усё яшчэ той самы, як і быў, незмяніўся, непабачыў свету, а то раптам з сумам і жалем, праз "смех скрозь слёзы" убачыць і адчуе, што ён ужо не той самы, што змяніўся, стаў не такім, якім быў дагэтуль, што "вылузаўся" са свайго, кондавага, адвечнага прывычнага свету. Чым больш беларус заставаўся беларусам, самім сабою, чым больш "мужычага" быяо ў ім, тым болей у ім было чалавечага, па вобразнаму выказванню Алеся Разанава, тым больш зямнога, агульначалавечага. У пераадоленні знешніх уплываў, у адстойванні глыбоканацыянальных асаблівасцей - асноўная тэндэнцыя развіцця беларускай літаратуры. Ад "раскіданага гнязда" у Я. Купалы на пачатку стагоддзя - да разбурэння ўнутранага свету "людзей на балоце" пад уплывам знешніх абставін і ідэалогіі ў І. Мележа, калі нібыта да новай цывілізацыі далучаецца не толькi закінутая вёсачка, замкнёная сістэма маральна-этычных і духоўных каштоўнасцей чалавека, а нішчыцца, нівеліруецца і раздзіраецца на кавалкі душа селяніна-працаўніка, якому ўсё яшчэ няма месца ў новым свеце - такі шлях беларускай літаратуры нашага XX стагоддзя. У 20-ыя гады "распалавіненая" Беларусь жыла сваім жыццём. Чуўся голас надзеі і чакання дэмакратычных змен паэтаў "з-пад саламяных стрэх" Заходняй Беларусі, якія выяўлялі настроі працоўных мас: Ул. Жылка, І. Абдзіраловіч, Н. Арсеннева, К. Сваяк, Ф. Аляхновіч, Хв. Ільяшэвіч, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васілёк, П. Пестрак, - іх лёсы, і творчыя, і асабістыя, склаліся па-рознаму. На хвалі шырока тады абвешчанай "першай беларусізацыі" актыўна - прыліў за прылівам - ішлі ўсё новыя і новыя сілы ў літаратуру ва ўсходняй Беларусі. Першым узнікла літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", якое з ініцыятыўнай групы з шасці чалавек вырасла да 500 аўтараў. Не ўсе з іх сталі прафесійнымі літаратарамі. Празмерная запалітызаванасць, лозунгавасць і "бурапеннасць" - касмічна-планетарнасць матываў іх творчасці хутка нарадзiлі новыя літаратурныя групоўкі. З'явілася "Узвышша", якое мела на мэце "даць" сапраўдную развітую мастацкую творчасць, упоравень з іншымі літаратурамі свету. Пазней утварыліся "Полымя", "Пробліск", "Беларуская літаратурна-мастацкая камуна" і іншыя літаратурныя суполкі. Пісьменнікі знаходзідіся "ў віры жыцця", будучы ўцягненымі ў вірлівыя патокі часу, а часамі высвечваючы і "крывавыя віры" чалавечай псіхалогіі, бачачы, як "віры часу" закружваюць, зацягваюць у свой круга-бег, у сутонне ўседазволенасці, камчванства і дэспатыі. У ЗО-ыя гады наша літаратура становіцца нібы вуліцай з аднабаковым рухам. Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літаратуры да жыцця. Творы напаўняліся штурмавым пафасам першых пяцігодак, ад літаратуры патрабавалася, каб яна дапамагала "варыць" сталь, "падносіць" цэглу, а фігура паэта бачьшася не інакш як на пярэднім краі барацьбы за новы лад, ад яго патрабавалася быць удзельнікам, а не рэгістратарам усіх падзей і змен. Ды вось яшчэ адно ліха, яшчэ адна бяда літаратуры, што яна заўжды станавілася "гарачым цэхам", часам небяспечным для жыцця. Зніклі ў сутарэннях сталінскіх турмаў, запоўнiлі ГУ-ЛАГi многія беларускія пісьменнікі. Адны з іх загінулі, другія былі амаль на тры дзесяцігоддзі выключаны з літаратурнага працэсу. Не стала В. Маракова, Т. Кляшторнага, М. Чарота, А. Дудара, А. Вольнага, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, П. Галавача, В. Каваля, С. Баранавых, С. Дарожнага, Ул. Галубка, М. Мрыя, А. Моркаўкі, Б. Мікуліча і інш. Адпакутавалі ў глухой тайзе ўл. Дубоўка, С. Грахоўскі, Я. Скрыган, С. Ліхадзіеўскі, А. Пальчэўсаа і інш. Сумнавядомы афарызм Сталіна, які, рэа-гуючы на арышт апоішгіх сямнацаці беларускіх пiсьменнікаў, раптам змяніў гнеў на літасць: "Ліквідаваць ордэры, а выдаць ордэны". У пасляваеннай літаратуры шмат шкоды нарабіла так званая "тэорыя бесканфліктнасці", калі мастак павінен быў маляваць лёс пераможцаў, паказваючы барацьбу добрага ды яшчэ за лепшае. Выпрацоўваецца культ сілы і энергіі, вобраз жыццястойкасці: мускулісты, з квадратным тварам магутны асілак ў камбінезоне і энергічная прыгажуня з русявай касой і пружыністай хадою. Жыццё малявалася як заможнае, шчаслiвае, бясхмарнае. Банкеты, вяселлі, вечарынкi запаўнялі старонкі кніг - "віно цякло ракою, сусед паіў суседа". Такім быў рэалізм па заказу - сацыялістычны рэалізм у дзеянні. Ад літаратуры патрабаваўся новы герой. "Няшчасная тая краіна, якая пастаянна мае патрэбу ў героях", - пісаў Б. Брэхт. Надзвычай "ураджайным" на прыход у літаратуру новых пісьменніцкіх імёнаў быў пачатак 60-ых гадоў. Гэта пакаленне называлі пакаленнем, абпаленым вайною, або яшчэ філалагічным сузор"ем. Інтэлектуальны ўзровень той літаратуры даволі высокі. У паэзіі гэта былі: Р. Барадулін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Н. Гілевіч, П. Макаль, А. Лойка, А. Грачаннікаў, А. Пысін і інш. У прозе вылучаліся: М. Стральцоў, Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, А. Кудравец, Я. Сіпакоў, В. Адамчык і іншыя. Рзцыдывы старых хвароб палезлі наверх у брэжнеўскiя часы, калі вытворчасць і "выхад з прарываў", мелiярацыя і змаганне за ўраджай зноў запаланілі, як у 30-ыя гады, творы мастацтва. Выхад з крызісу літаратура шукала ў гісторыі і філасофіі, інтэлектуальнай прозе, паэзіі, драме. Таму невыпадковы поспех, які выпаў на долю выдатных пiсьменнікаў Ул. Караткевіча, М. Стральцова і інш. "Сенана асфальце" - вёска ў горадзе - гэта своеасаблівая формула жыцця пакалення шасцідзесятнікаў, паэтаў і празаікаў, а сам зборнiк пад такой назвай, як і многія творы М. Стральцова, гэта - проза высокага гатунку, пластычная, гнуткая, змацыянальная, настраёвая. Разам з кнігамі Я. Сіпакова "Усе мы з хат", "Жыві, як хочацца", альбо ў адначассі з ягонай інтэлектуальнай прозай (цыкл апавяданняў "Жанчына сярод мужчын", зборнік "Спадзяванне на радасць" і іншыя ці зборнік прозы В. Іпатавай "20 хвілін з Немізідай") - яркая з'ява ў навелістыцы, "парушальнiкi спакою", шчырае жаданне выйсці на новыя жанваравыяўленчыя тэндэнцыі ў літаратуры, даючы нейкую чацвёртую рэальнасць, не толькі тое, што ёсць, што будзе, але і тое, што магло быць, мадэліруючы жыццё і сiтуацыі. праяўленні характараў у новых вымярэннях, доўга не вышукваючы сваіх персанажаў, а сустракаючы іх "на вуліцы, сярод іншых" - своеасаблівая адкрытая проза - у нечым блізкая да вядомага нам патоку свядомасці. Гэтая творчасць мае тэндэнцыю развівацца ў напрамку інтэлектуальнага мастацтва - не тыповае ў тыповым, па хрыстаматыі, а лагізіраваныя характары ў лагізіраваных абставінах, гэта значыць логікай мастацкай фантазіі створаныя вобразы ў не менш лагічна мажлівых сітуацыях (аповесці-канцэпцыі, апавяданніканцзпцыі), з выразнай доляй дыдактыкі, ярка ярка выяўленай маралі і аўтарскай ацэнкі. Амаль усе героі той прозы вяртаюцца ў свой учарашні дзень. Але ўчарашняга не вернеш. Трэба будаваць сваё жыццё. Такі вывад робіцца ў літаратуры. Працэсы перабудовы грамадства ў многім набліжала і наша літаратура. У лепшых творах выспявалі ідэі "жыцця не па мане", змагання з "двайной мараллю", паступова бралі верх агульначалавечыя пачуцці, нормы і прынцыпы. Чалавек зможа многае, калі у любой сітуацыі здолее заставацца самім сабою. А такія сітуацыі ў першую чаргу ствараліся ў экстрэмальных умовах, на пароэе "жыцця і смерці", на рубяжах дабра і зла, вернасці і здрады, на мяжы чалавечых мажлівасцей. Сусветную славу заваявалі сёння творы В. Быкава пра вайну, пра чалавека-работнiка на фронце. Ад "акопнай" праўды пісьменнік ішоў да філасофскага асэнсавання вайны як "знака бяды", сімвалаў бяды - прыкмет поўнага вынішчэння на зямлі, расчалавечвання асобы. Творы В. Быкава напісаны на матэрыяле ваенных гадоў, але яны распавядаюць і пра наш сённяшні час, наогул расказваюць пра чалавечую асобу. Галоўная заслуга В. Быкава, на наш погляд, у тым, што ён паказаў мяжу трываласіц чалавечага духу, крайнія рубежы яго жыцця, гранічнае напружанне фізічных і духоўных сіл, апошнія намаганні, калі чалавек імкнецца выжыць, але і застацца чалавекам. Даследаванне вядзецца на мяжы "жыцця і смерці", "вернасці і здрады", "геройстеа і палахлівасці", многія мастацкія рэчы ў празаіка маюць прытчападобны характар, у іх абмаляваны сапраўды сітуацыі "парогавыя", "стрэсавыя", "альтернатыўныя", "непрадказальныя" (В. Быкаў: "Яго батальён", "Здрада", "Пастка", "Пайсці і невярнуцца", "Дажыць да світання", "Кар'ер", "Сцюжа", "Аблава", "У тумане" і інш. ). Акрамя згаданых вышэй іогіг беларускіх аўтараў, звер нем увагу на лірычныя мініяцюры, празаічныя абразкі Я. Брыля і яго "Ніжнія Байдуны", дзе жыве стыхія каларытнага народнага жыцця, суседнічаюць гумар і сатыра, праяўляецца ўменне аўтара зазірнуць у душу народа, заўважны вострая назіральнасць, аналііычны зрок, уменне "жывапісаць словам", даючы яскравы малюыак убачанага. Цікавымі з'яўляюцца і жанрава-стылёвыя пошукі ў беларускай літаратуры XX ст. Можна вылучыць наступныя этапы творчай эвалюцыі новага стылю часу. У беларускай прозе ў 20-ыя гады шырока бытаваў арнаментальны стыль, у якім перапляталіся самыя розныя стылёвыя дамінанты, пачаткі, дзе рубленая фраза суседнічала з рэалістычным апісаннем, альбо казачным зачынам. Такая проза М. Лынькова, В. Каваля, М. Нікановіча, С. Хурсіка, А. Дудара, А. Вольнага. На рубяжы 20-ых-ЗО-ых гадоў выразна акрэслілася тэндэнцыя маляваць жыццё герояў "праз гады" (П. Галавач), з"явіліся раманы-хронiкі аповесцi-лёсы, апавяданні-гісторыі жыцця. Шырока бытавалі так званыя "вытворчыя" раманы, аповесці, апавяданні - "прамова фактамі", дзе "ажывалі" "цэхавыя будні", "гады, як шторм", домны, гідрастанцыі, каналы. У "бесканфліктнай" прозе пасляваеннай пары дзейнічаюць "папяровыя", "крэмавыя" героі і разгортваюцца такія ж "блакітныя" страсці. Гэта была ілюзорная проза, створаная па тэорыі "бесканфласгнасці". У лірыка-філасофскай прозе 60-ых гадоў упершыню, бадай, літаратура на ўвесь голас загаварыла, пра Беларусь і беларусаў, пра нацыянальныя карані, самабытнасць пачуццяў і зямлі, непаўторнасць чалавечых адчуванняў. Гэта была "спавядальная проза", дзе вялікае месца займалі матывы асабістага, перажытага. У літаратуру прыйшло пакаленне паэтаў і празаікаў высокаадукаваных, сапраўдных інтэлігентаў свайго часу. Усе яны прайшлі праз гады вучобы ва ўніверсітэце, працавалі ў рэдакцыях газет і на радыё, мелі добрую філалагічную падрыхтоўку. Гэта былі празаікі Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, В. Адамчык, Б. Сачанка, М. Стральцоў, І. Пташнікаў. У паэзіі высіупалі В. Зуёнак, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, А. Лойка, Ю. Свірка і інш. Проза 70-ых - у аснове сваёй "канстатуючая", з якой чытач сам павінен быў рабіць вывад аб хітраспляценнях дабра і зла ў жыццi. Яна часам была фактаграфічная, апісальная, грашы-ла шмат у чым залішняй дэталізаванасцю і бытаапісальнiцтвам. У "застойныя" гады літаратура малявала героя востраранімага, крохкага сэрцам і мяккага душой, глыбокапа-чуццёвага, з абвостраным адчуваннем дабра, праўды, справядлівасці, але не здольнага супрацьстаяць нахрапістаму і ваяўнічаму знешняму злу. 3 твора ў твор "вандравалі" гэткія "беданосцы" - няўдалыя Дон Кіхоты брэжнеўскiх часоў -бесхрыбетныя, маўклівыя цені жьшых людзей. Краіна жыла двайной мараллю, патанала ў хабарніцтае, крывадушшы, хцівасці, круцельстве, нядбайнасці. А на старонках кніг, у, кіно, на падмостках сцэны існавалі наскрозь недацёпы, няўклюды і няўдаліцы тыпу "студэнта калінарнага тэхнікума" ў выкананні Г. Хазанава, ці п'янае '"Мурлін-Мурло" ў пастаноўцы А. Райкіна, ці прымітыўных "жанчын з народа" - гарадской і вясковай - Аўдоцці Нікіцічны i Веранікі Маўрыкіеўны. Бесклапотныя героі, бяссрэбранікі, няўдачнікі і інтэлектуалы, жывучы ў "сне і на яву", якія ад неба адарваліся, але і зямлі не дасталі, запаланілі старонкі кніг. Страчанае пакаленне?!? Толькi прырода - змаганне за экалогію, за нашы лясы і рэчкі, за палі і лугі, за нашы пушчы і ратавала персанажаў. ("Паляванне на апошняга жураўля" А. Жука, "Неруш" В. Казько, "Пушча" В. Карамазава). "Быт і быццё" чалавека імкнуліся паяднаць пісьменнікі першай паловы 80-ых. У лепшых творах падаваліся розныя эстэтычныя аспекты дабра і зла і іх праяўленне ў характарах персанажаў. Проза імкнулася раскрыць крохкасць і ранімасць душы чалавека, дайсці да маральных асноў у характары. Жыццё чалавека - гэта сачыненне на вольную тэму, і як яго напішаш - залежыць менавіта ад цябе аднаго. Такі змест рамана А. Кудраўца "Сачыненне На вольную тэму", а таксама многіх твораў таго часу: "Непрыкаянны маладзік" А. Асіпенкі, "Градабой" Л. Місько, "Доказ ад процілеглага" В. Гiгевіча, "I сніўся сон" А. Жука, "Інтэрнат на Нямізе" І. Навуменкі, "Спакуса" Т. Бовдар і інш. Філасофска-канцэптуальны погляд на свет чалавека - харак-тэрная адзнака літаратуры апошняга часу. Літаратура як бы адкрывае нанова свет і чалавека ў гэтым свеце, развівае матывы "чалавека ў сям'і", "сям'і ў народзе", а "народа ў свеце", уздымаючы агульначалавечыя каштоўнасці. Пісьменнікі нацыянальныя, народныя амаль заўсёды з'ява сусветнай літаратуры. Праходзяць гады, а кніга, напрыкпад, Я. Коласа "Новая зямля" - не старэе, а яшчэ больш прываблівае. Яна пра эямлю беларускую і беларусапрацаўніка на ёй, пра ўладу зямлі над чалавекам і чалавека над зямлёй, яго адвечнае імкненне мець уласны надзел, "прыдбаць свой кут", быць гаспадаром на сваёй аблозе. Да залатога фонду беларускай культуры можна аднесці і творцасць па змесце касмічнапланетарнага, але рэалістычнага і вельмі зямнога крылатага - бяскрыдлага" паэта М. Багдановіча, у паэзіі якога Чалавек Зоркі — Сусвет - Зямля паядноўваюцца. Хто мы такія?. . . "I нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія? Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч. Калі ўсё мы разам ляцiм Да зор?"- так на пачатку нашага стагоддзя звяртаўся да людзей паэт-вяшчун, паэт-прарок, класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Канцэптуальны змест паэзіі Максіма Багдановіча - лёс Беларусі і беларуса ў вялікім свеце. Янка Купала ішоў да людзей і чалавецтва з думкай пра Маладую Беларусь, якая "з сакалінай сям'і", што павінна заняць "свой пачэсны пасад між народамі". Сёння нам стаў вядомы новы нязвыклы і ў многім нечаканы Купала, дзякуючы творам, якія захаваліся і перавыдаваліся за мяжой, у якіх. паэт выразіў сваю паэтычную канцэпцьво дзяржаўнасці Беларусі, адказнасці кожнага за лёс краіны, народа, за лёс роднай мевы, ды, зрэшты, і за свой уласны лёс. У забароненых, рэпрасаваных вершах і паэмах Я. Купалы, якія адносяцца і да некаторых твораў савецкага часу і да яго творчасці дарэвалюцыйнай пары, праявіліся роздум і скруха над лёсам Бацькаўшчыны, вера ў лепшую долю народа. Гэта малавядомыя вершы і паэмы Я. Купалы дакастрычніцкай пары: "Забраны край", "Казка аб песні", "Беларушчына", "Папросту", "Сваякi", "Смейся!. . ", "Увесь да дна. . . ", "Брату-Беларусу", "Над Нёманам", "На Куцьцю", "3 мінулых дзён", а таксама творы савецкага часу, якія не часта, або зусім не выдаваліся ў зборах твораў: "Крыўда", "Жыды", "Наша гаспадарка", "Перад будучыняй", "Пазвалі вас", "На вайсковыя матывы", "Паўстань з народа нашага. . . ", "Акоў паломаных жандар". Паэт быў на свабодзе, але вершы ягоныя знаходзіліся за "кратамі", пад цэнзурнай забаронай. Цяпер яны вернуты народу. Нацыянальную самасвадомасць беларусаў добра раскрываюць творы К. Чорнага, І. Мележа, І. Чыгрынава, І. Пташнікава, А. Кудраўца, В. Казько, Я. Скрыгана, І. Шамякіна. Мастацкім летапiсцам нашага часу з'яўляецца пісменнік І. Шамякін, фе-номен поспеху якога ўключае, на наш погляд, актуальнасць, надзённасць, праблематычнасць і займальнасць. Творы маюць свайго чытача. Пра зямлю Заходняй Бееларусі, пра лёсы яе людзей-раманы В. Адамчыка, празаіка ўдумлівага, глыбокага, сапраўдная майстра мастацкай прозы. Агледзіны жыцця выдатных людзей сапраўды здольны ўзвышаць душу і ўзбагачаць духоўна, што даволі ўдала дапамагаюць зрабіць кнігіэсе А. Лойкі "Як агонь, як вада" - пра Я. Купалу і "Сонца маладзіковае" - пра Ф. Скарыну, В. Коўтун "Крыж міласэрнасці" - пра Цётку, В. Хомчанкі "Пры апазнанні - затрымаць" - пра Ф. Багушэвіча. У беларускай паэзіі найбольш выразна акрэсліліся некалькі тэндэнцый, плыняў, адна з якіх моцна звязана з народнай песеннай традыцыяй, якая арыентуецца на фальклорныя вытокі, моцная сваімі трывалымі каранямі з народнай глебай (творы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, П. Броўкі). Другая - традыцыйна класічнага складу з гармоніяй формы і зместу (вершы і паэмы А. Куляшова, А. Пысіна, С. Законнікава). Выразны голас паэтаў з ярка выяўленым грамадскім болем, дзе "пропаведзь і споведзь", "лірыка і публіцыстыка" сплаўлены ў адзінае цэлае, "прапушчаны" праз сэрца, калі паэзія - гэта ўчынак, "удар у твар любой несправядлівасці", а голас паэта падобны ражку, падаючыся ў вузенькае горла -чуцен далёка (паэзія П. Панчанкi, Р. Барадуліна, А. Вярцінскага і іншых). Шырока галініцца народна-традыцыйная, але і наватарская па форме філасофска-інтэлектуальная паэзія. Так, М. Танк упершыню так шырока "ўжыў" на беларускай глебе верлібр - свабодны верш, свабодны ад рыфмы, часам і рьтму, верш, народжаны сплавам, гармоніяй думкі і пачуцця, верш-развагу, аналіз, экспромт, тым самым паставіўшы сваё імя ў адным шэрагу са слыннымі майстрамі гэтага жанру ў сусветнай літаратуры (Пабло Неруда-Чылі, Яніс Рыцос-Грэцыя, Жак Прэвер - Францыя і інш. ). М. Танк у адным са сваіх вершаў-верлібраў пiсаў: "Закалыхваючы, Пэўна, стомленая, Памылілася маці: Не на верацяно, А на сэрца маё Сваю песню навіла. Я і сёння асцярожна, 3 хваляваннем Разматваю Клубок песень. . . " Ніткай матчынай песні з'яўляецца ўся паэзія гэтага выдатнага паэта славянскага свету, вядомагаў свеце майстра свабоднага верша - верлібра. У гэтым жа рэчышчы плённа працуюць А. Вярцінскі, П. Макаль, А. Разанаў. Беларуская паэзія моцная творчасцю сваіх паэтэс. Л. Геніюш (беларуская Ганна Ахматава), працягваючы традыцыі першай асветніцы і першай кананізаванай святой на Беларусі Ефрасінні Полацкай, увесь час імкнулася дастукацца да сэрцаў братоў-беларусаў, з трымценнем несучы па нялёгкім жыцці ідэі Бацькаўшчыны і нацыянальнага Адраджэння. Лёс не быў літасцівы да паэткі, але яна не зламалася, як і многія выхадцы з Заходняй Беларусі. Вучылася з мужам у Чэхіі, там далучылася да беларускага народніцка-незалежніцкага руху, стала зхавальніцай Беларускага Архіва БНР у Празе, пасля вайны была дэпартавана органамі НКВД у Мінск, адседзела ў сталінскіх лагерах, перажыла астракізм і адчуджэнне ў роднай Зэльве пасля вяртання, але выстаяла і. . . перамагла. Дакументальная аповесць "Споведзь" і зборнік вершаў "Белы сон" - лаканічныя, шчымлівыя і праўдзівыя радкі, напісаныя "крывёю сэрца":
За бацькоўскую родную мову, Важкі ўклад у паэзію зрабілі К. Буйло, Е. Лось, В. Вярба, Я. Янішчыц, сучасныя паэтэсы В. Іпатава, Р. Баравікова, Н. Мацяш, Г. Каржанеўская, Т. Бондар, В. Аколава, В. Коўіун, чые галасы чутны ў мнагагалоссі нашых дзён, чые адчуванні з'яўляюцца для многіх з нас камертонам трымцення душы. Гэта драматызаваная але і пачуццёвая лірыка, "плачу без слёз", душэўная споведзь, паэзія болю, страт, лакут, пратэсту і надзей. "Вярнуліся" зноў на сваю радзiму творы многіх паэтаў, празаікаў замежжа: М. Сяднёва, У. Глыбіннага, Ул. Клішэвіна, Ю. Віцьбіча, К. Акулы, А. Салаўя, М. Кавыля, Ул. Клішэвіча, Я. Золака, В. Адважнага і многіх іншых. Пакручасты і нялёгкі лёс выпаў на долю паэтэсы далёкага замежжа Н. Арсенневай, якая паходзіць з таго роду, што даў па мацярынскай лінii рускага паэта М. Ю. Лермантава і якая апошнія некалькі дзесяцігоддзяў жыла ў Амерыцы. Паэтэса актыўна выступала за рэалізацыю нацыянальнай незалежніцкай ідэі на Беларусі, хоць ніколі і не была палітыкам. Апошнім часам ў яе вершах усё выразней пра-ступалі духоўны пачатак, вера ва ўсемагутнасць боскай сілы, якая не пакіне ні любы народ, ні край дарагі. Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяю ціхой і ветлай Рассып праменне свае хвалы. Так гучаць радкі з верша Н. Арсенневай "Малітва". Уключаны ў літаратурны працэс творы А. Мрыя, Б. Мікуліча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, Ул. Жылю, Л. Родзевіча і іншых. У80-ых гадах "вярнулася" да беларусаў і п'еса Я. Купалы "Тутэйшыя", моцна ўзняўшы ўзровень нашай адзінайна сённяшні дзень беларускай літаратуры. Я. Купала некалі пісаў:
Я не чыноўнік, і не граф, не князь, Моладзь - новая нацыя - шырока ідзе ў літаратуру, на пярэдніх лініях змагаючыся за новае Адраджэнне. "Тутэйшыя" - так называлася і новае літаратурнае аб'яднанне 80-ых гадоў, што, поруч з "Талакой", "Узгор'ем" і іншымі рухамі нацыянальна свядомай моладзі, імкнуліся актыўна ўплываць на літаратурны працэс, праяўлялі і праяўляюць шчырыя клопаты пра развiццё літаратуры і роднай мовы, рост нацыянальнай самасвядомасці народа. Л. Галубовіч (Зборнік "Таемнаець агню" і "Споведзь бяссоннай душы"), А. Глобус ("Парк", "Адзінота на стадыёне"), А. Сыс ("Агмеяь", "Пан Лес"), С. Сокалаў-Воюш ("Кроў на сумётах") і многія іншыя маладыя паэты прабіваюцца да свайго чытача праз тоўшчу напластаванняў нацыянальнага нігілізму, засілля ідэалагiчных догмаў, эпігонства і графаманію. Маладыя працуюць у літаратуры ўпэўнена, хораша, часта эксперыментуюць. Калі б давялося скласці тэатральную афішу з таорамі нацыя-нальнай драматургii, дык там стаялі б несмяротная купалаўская п"еса "Паўлінка", якой адкрываецца кожны новы тзатральны сезон у тэатры імя Я. Купалы, яго ж драмы "Раскіданае гняздо", "Тутэйшыя п"есавадэвіль "Сялянка" (паводле В. Дуніна-Марцінкевіча), п"ееы К. Крапівы ("Мілы чалавек", "Брама неўміручасці"), А. Макаёнка ("Пагарэльцы", "Святая прастата"), А. Дударава ("Вечар", "Радавыя", "Купала", "Князь Вітаўт"), М. Матукоўскага ("Амнісіыя", "Алошняя інстанцыя"), А. Петраіпкевіча ("Напiсаннае застааецца", "Соль"), У. Бутрамеева ("Крык на хутары" або "Страсці па Аўдзею"). "Запытай сябе сам", - вось лейтматыў многіх твораў А. Макаёнка, які "вывеў" беларускую драматургію да шырокага гледача і чытача ад Брэста да ўладаівастока. а таксама за межы былога СССР. Быў час, калі п"есы драматурга ставіліся ў васьмідзесяці тэатрах адразу. Яны набліжалі змены ў нашым паўсядзённым існаванні, бо мастака заўсёды прыцягвалі калізіі маральнага жыцця грамадства і прырода чалавека, гарманізацыя чалавечай асобы, якая адчувае на сабе пастаянны знешні ціск. Заўважныя поспехі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, найперш, дзякуючы даробку С. Александровіча, Ул. Калесніка, Р. Бярозкіна, А. Мальдзіса, Ул. Конана, Г. Кісялёва, М. Мушынскага, А. Сідарэвіча, С. Лаўшука, С. Кавалёва і іншых. Беларуская літаратура - гэта цэлы свет - багаты, шматнаселены, са сваімі клопатамі і праблемамі. Сёння беларуская літаратура ў вялікай хадзе, на дарозе да дабра, праўды, справядшвасці. Не ізаляванай і не правінцыяльнай бачыцца нам сёння наша беларуская літаратура. Яна развіваецца ўпоравень з іншымі літаратурамі свету. Гзта літаратура, якая ўсебакова і аб'ектыўна расказала пра Беларусь і беларусаў у свеце, пра жыццё народа на гістарычных скрыжалях часу. Яна развівалася разам з народам, абнаўлялася і адраджалася. Яна замацавала багаты духоўны вопыт бепарускага народа, нялёгкiя шляхі-дарогі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі. Кніга пра бескарыснага ратаборца высокай ідэі ставіцца побач з рукатворнымі помнікамі чалавечай дзейнасці - з паўсядзённай працай людской. Такім "заключэннем аб жыцці" з'яўляецца ўся наша беларус-кая літаратура, якую нездарма называюць прыгожым пісьменствам. Лiтаратура:
|
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.