|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Уступ Міфалогія з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў і літаратараў сусветнай кулітуры. Паўстаюць яны і старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана паэтамі 19га стагоддзя: Адам Міцкевічам, Янам Чачотам, пісьменнікам Янам Баршчэўскім ( “Шляхціц Завальня”). Сустракаем гэтыя ж вобразы і ў сучаснай беларускай літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун, стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка. Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі безабаронны перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогія – гэта светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала часткай фальклора, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру. Міфалогія натхняла многіх паэтаў і празаікаў. У дадзенай працы разглядаецца ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе ранняй творчасці Максіма Багдановіча – цыкла “У зачарованым царстве”. Будучы асновай чалавечай культуры, міфалогія мае наступныя асаблівасці: 1) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды. 2) міфы ў канкрэтна-вобразнай форме вытлумачвалі з’явы жыцця. 3) міф – з’ва сінтэтычная. У ім своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні. Міф – сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва. 4) міф усё ў свеце імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз канкрэтнасць. 5) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не з’яўляюцца чыстай фантазіяй. Вобразы міфа – гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне. Старажытны чалавек ўяўляў, што ўсё вакол яго такое ж жывое, як і ён сам, што прырода таксама мае душу.Характэрна дзейснае ўспрыняцце наваколля. Апісанне падзей і іх тлумачэнне магло мысліцца толькі як дзеянне і па неабходнасці прымаць форму аповяду. Старажытныя людзі расказвалі міфы замест таго, каб рабыць аналіз падзей. Паганства – гэта сістэма светапогляду нашых продкаў. Паганства заснавана на даволі нізкім узроўні вытворчых сіл насельніцтва з натуральным характарам гаспадаркі і абмена. Паганства не было вузка-лакальнай з’явай. Асновай яго з’яўляецца паняцце закона гармоніі грамадства і прыроды. Яно працягвае існаваць у сучасных рэлігійна-філасофскіх сзстэмах. Многія паганскія традыціі захаваліся пасля прыняцця хрысціянства. Паганскія святы перакрыліся хрысціянскімі. Дзень хрышчэння насельніцтва Кіева адбыўся ў дзень, на які выпаў у той час Новы год па паганскаму календару. Гістарычна і светапоглядна паганства і хрысціянства гарманічна дапаўняюць адно другое. Міф ляжыць у аснове абодвух. Паганства – чалавек і прырода. Хрысціянства – чалавек і грамадства. Паганства – цела, хрысціянства – душа. Максім Багдановіч верыў у духоўны патэнцыял беларускай нацыі, у будучы росквіт культуры. У яго быў сфармаваны свой арыгінальны позірк на нацыянальную культуру як на гістарычную з’яву, якая мае свае асаблівыя адзнакі і задачы. Неабходнасць узаемадзеяння літаратуры з фальклорам паэт усвядоміў ужо на ранніх этапах сваёй творчасці. Пра гэта сведчыць наступнае выказванне М.Багдановіча: ”Пра казку думаюць так: казка складаецца з абломкаў міфаў. Перыяд міфатворчасці прайшоў.. значэнне іх забыта, самі міфы пераблытаны. Але народ карыстаецца імі як гатовым матэрыялам, у мэтах літаратурных для стварэння казак. Значыць, наколькі нацыянальны міф – нацыянальны і казкі”. У часы Багдановіча вобразы народнай дэманалогіі часта выкарыстоўваліся ў фальклоры як персанажы народнай мастацкай фантазіі. Адсюль яны праніклі ў паэзію Багдановіча. Міфалагічнымі істотамі лесуна, русалак, вадзяніка заселена яго “зачараванае царства“. Пад непасрэдным уплывам “Перажыткаў старажытнага светасузірання ў беларусаў“ (напісанай бацькам паэта, вядомым этнографам А.Я.Багдановічам) быў створаны цыкл вершаў “У зачарованым царстве“. У гэтым цыкле М.Багдановіч звяртаўся да самых архаічных пластоў фальклору, звязаных са старажытным паганскім светаўспрыманнем, калі чалавек не вылучаў сябе з навакольнага свету. Паэт шырока выкарыстоўвае дэманалогію. Міфалагічныя вобразы ў яго зліваюцца з прыродаю, ствараюць непаўторныя, адухоўленыя краявіды. Паганскі светапогляд і натурфіласофія З глыбокай старажытнасці людзі імкнуліся зразумець свет, растлумачыць яго з’явы. Арыстоцель лічыў асноўнымі пачаткамі свету чатыры стыхіі: зямлю, агонь, ваду і паветра. Да такой жа думкі схіляліся натурфілосафы Індыі, Кітая, Месапатаміі. Наш продак, разумеючы еднасць свету, таксама ўшаноўваў розныя стыхіі. Натурфіласофскі падыход заснаваны на ідэі адзінства Космасу ва ўсіх яго элементах і праявах. Прырода выступае адухоўленай. Кожная з’ява разглядаецца ў сваіх сувязях з першаэлементамі Космасу. Космас уключае розныя структурныя ўзроўні: прыроду, грамадства, чалавека і сакральнае ( звышчалавечы пачатак Космасу, звышнатуральнае, боскае). Усе названыя элементы ўзаемадзейнічаюць і фармуюць адзіны Космас – “свет”, “светабудаўніцтва”, дзе адно выяўлена праз другое, дзе ўсё звязана паміж сабой. Якраз такім бачылі свет Сусвет класікі беларускай літаратуры - як адзінства прыроды, чалавека, матэрыяльнай і духоўнай культуры, таго асяроддзя, у якім жыве беларус, і таго бачання, у якім ён жыве. 2 Свет, дзе жылі нашы прашчуры, быў густа населены вялікімі і малымі багамі і бажкамі. Паганская рэлігія ўзнікла як вынік поўнай залежнасці чалавека ад сіл прыроды. Адны прыродныя з’явы дапамагалі чалавеку ў яго вытворчай дзейнасці, іншыя – тармазілі яе. Кожнай з прыродных з’яў людзі імкнуліся надаць сваё тлумачэнне. Яны ўяўлялі, што ў прыродзе дзейнічаюць добрыя і злыя духі, пакланяліся ім, а таксама Духам памерлых продкаў, стварылі культы Маці-багіні. Нашыя продкі абагаўлялі навакольную прыроду – сонца і месяц, камяні і горы, рэкі і азёры, пакланяліся расліннаму і жывёльнаму свету. Іх “духам” прыносілі ахвяры. Паступова складалася ўяўленне аб бажаствах, якія ўвасаблялі сабой стыхійныя з’явы прыроды. Старажытныя паганскія абрады адбываліся ў тагачасных культавых збудаваннях – капішчах. Духоўныя істоты ствараліся чалавечым ўяўленнем на прыкладзе яго першабытных панняццяў пра сваю чалавечую душу. Духі патрэбныя былі яму , каб растлумачыць з’явы прыроды. “Усё было зразумела для першых людзей, таямніцы прыроды не былі ад іх схаваныя так, як ад нас”, – сказаў Якаў Бёмэ. Сапраўды, першабытныя людзі маглі прыпісваць дружалюбным і варожым духам усё добрае і злое ў сваім асабістым жыцці і ўсе з’явы прыроды. Яны жылі ў цеснай сувязі з жывымі і ўладарнымі душамі продкаў, з духамі рэкаў і азёраў, раўнін і гор. Усе з’явы навакольнага свету адбываліся дзякуючы ўмяшальніцтву разнастайных духоўных істотаў. 3 Уяўленню прымітыўных людзей здавалася, што ўся прырода заселеная і запоўнена духамі. Усюдыісны і наймагутнейшы бог славян-земляробаў, творца жыцця, бог неба і ўсяго сусвету Род ( Сварог, Стрыбог, Святавіт) апладняў зямлю і ўсё жывое, кіраваў вятрамі і нябеснымі з’явамі. Роду падначальваліся ўсе астатнія багі нябеснай сферы зямлі і падземнага свету. Усю суму ўяўленняў пра Космас і Зямлю нашы продкі абагульнялі ў выглядзе нейкай мадэлі. У большасці індаеўрапейскіх народаў цэнтрам свету было Прадрэва. У славянскіх казках па дрэве пралягаў шлях да неба. З вобразам Прадрэва звязаны розныя істоты: на вяршыні яго жылі чароўныя птушкі – Фенікс, Жар-Птушка, Сірын, Арол; пад карэннямі – змеі, рыбы, земнаводныя; на сярэднім узроўні – чалаве і жывёлы. Былі і багі-пасрэднікі паміж рознамі сферамі сусвету. Так, у міфалогіі грэкаў свабодна перамяшчаўся з неба ў падзем’е Гермес, у славянаў – Светавіт. У шматлікім паганскім пантэоне можна размеркаваць багоў па чатырох стыхіях: агню, паветра, вады, зямлі. Стыхія агню – Пярун, Жыжаль, Зніч, Дажбог, Ярыла, Каляда, Хорс. Пярун валадарыў над громам і маланкамі і займаўся вайсковымі справамі. Дажбог, Ярыла, Каляда і Хорс былі багамі сонца. Яны даравалі цяпло, клапаціліся пра ўрадлівасць зямлі, дабрабыт людзей, апекаваліся над земляробамі і рамеснікамі. Ім дапамагаў таксама звязаны з сонцам бог ураджаю і дастатку Купала. Стыхія зямлі – Дажбог, Тур, Вялес, Аўсень, Жыцень, Лада, Мокаш, Цёця. Пасланіцамі Рода былі рожаніцы – багіня кахання і вясновага абуджэння Лада і маці ўраджаю Мокаш. Кожны стараўся жыць у згодзе з багіняю восеньскага ўраджаю Цёцяй. Жыжаль саграваў агнём. Ад бога Тура залежала жыццё дзікіх звяроў і поспех на паляванні. Вялесу належаў падземны свет, але былі ў яго і клопаты на зямлі – клопат пра свойскую жывёлу і дапамога пастухам. Стыхія паветра – Стрыбог, бог вятроў. Яшчэ бліжэй да штодзённага жыцця продкаў стаялі драбнейшыя багі – берагіні, Жыцень, Аўсень, дамавікі, лесавікі, русалкі. Да стыхіі вады аднясем вадзяніка і русалку. Каб жыць з багамі ў згодзе, іх трэба было залагоджваць, маліцца за сябе і за сваіх блізкіх. Уранні продкі зазвычай прамаўлялі да ўсіх багоў адразу. Удзень маліліся Хорсу – сонцу. Увечары, пасля працы, прасілі Дажбога ацаніць пражыты дзень і даць кожнаму паводле заслуг яго. Паразумецца з нябеснымі і зямнымі валадарамі, не ўяўляючы іх саміх, было даволі цяжка, таму кожнага бога і бажка чалавечая фантазія надзяляла адметным абліччам. Этногарафы, якія займаліся вывучэннем беларускага краю, заўважылі, што “чараўніцы, вадзянікі, русалкі напаўняюць прыроду беларуса і надаюць ёй своеасаблівае адценне ўмяшчальні таямнічых пантэістычных сіл. Прырода ў светасузіранні народа не толькі арэна яго зямнога жыцця, але і спадарожніца яго духу”. Дэманалогія Дэманалогія ( або ніжэйшая міфалогія ) – комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу ( злыя духі, чорт і т.п.), уласцівай “не тутэйшаму” свету і якая ўзаемадзейнічае з чалавекам. У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, кніжныя ўяўленні аб дуалізме боскага і д’ябальскага пачаткаў, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д’яблам і народныя – пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай. Сістэма міфалагічных уяўленняў беларусаў уключае вялікую колькасць дэманаў, што адрозніваюцца адзін ад аднаго месцам і часам з’яхлення, знешнім выглядам, паводзінамі і сваімі “функцыямі” – характэрнымі дзеяннямі, скіраванымі на чалавека. Паводле народных павер’яў, дэманы жывуць у “нячыстых”і небяспечных месцах ( на пустках, у балотах, на ростанях, у пячорах, ямах, калодзежах, на “нячыстых” дрэвах – вярбе, арэшніку; на паддашку, у лазнях), з’яўляюцца ў сумежны час года ці дня ( купальская ноч, поўдзень, поўнач, на досвітку, пасля захаду сонца), некаторыя дэманы “сезонныя”: русалкі з’яўляюцца падчас русальнага тыдня. Дэманы шматаблічны і зменлівы ( лясун бывае вышэй за лес і ніжэй за траву), яны здольныя прымаць то антропаморфны (звычайна чэрці з рогамі, хвастом, капытом,шэрсцю), то зааморфны выгляд ( напрыклад, дробнай жывёлы – коткі, свінні, жабы), то ўвогуле форму неадушаўлённых прадметаў і прыродных з’яў ( кола, вогненнага ці вадзянога слупа і г.д.). Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п. Для асобных персанажаў характэрныя адметныя формы паводзінаў: чэрці піруюць і гуляюць ў карты, ладзяць вяселлі; русалкі таньчаць, спяваюць, калыхаюцца на дрэвах, расчэсваюць доўгія валасы; лясун пасвіць ваўкоў, пляце лапці. У адносінах да чалавека дэманы звычайна праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі, дамавік пужае стукам, дотыкам, русалка казытае да смерці, вадзянік топіць. Некаторыя дэманы могуць быць нейтральнымі ў адносінах да чалавека і нават дапамагаць яму ( прыносяць багацце, вылечваюць, даглядаюць статак), аднак у большасці людзі баяцца нячыстай сілы, каб абараніцца ад яе выконваюць шматлікія забароны і носяць разнастайныя амулеты. Прамежкавае становішча паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. 5 Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы, узроўні і жанры народнай культуры, з’яўляюцца неад’емнай часткай сямейных, каляндарных і гаспадарчых абрадаў. М.Багдановіч і міфалогія На самым пачатку сваёй творчай дарогі паэт уяўляў Беларусь толькі па казках і легендах, паданнях ды павер’ях народных, што месціліся ў бацькавай бібліятэцы і так моцна ўразілі яго непаўторна-самабытнымі вобразамі старажытнай паэзіі. І сама яна, беларуская земля, здавалася яму дзівоснай казкай, поўнай незвычайнага хараства і таямніц. Раннія вершы паэта аб роднай прыродзе, населеныя міфічнымі істотамі, прасякнуты духам паганскіх павер’яў, складаюць вельмі своеасаблівую старонку ў беларускай пейзажнай лірыцы. Багдановічу ўдалося захаваць у гэтых вершах непасрэднасць старажытнага светаўспрымання, тую першаснасць і свежасць паэтычнага бачання, якімі зачароўваюць нас міфалагічныя беларускія казкі і легенды, замовы і павер’і. У сваім цыкле «У зачарованым царстве » паэт намаляваў вобразы лясуна, вадзяніка, русалкі і змяінага цара. Разгледзім падрабязней кожнага з іх.
“Гэта, напэўна, найбольш велічны вобраз,створаны фантазіяй беларуса” Лес – жыццёвая прастора беларуса, прастора яго дзейнасці, яго хата. У М.Багдановіча лес паўстае праз пануры вобраз лесуна Лясун ( лесавік, пушчавік) – вобраз у старадаўніх павер’яў беларусаў, гаспадар лесу і звяроў. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага ( у рост дрэва ) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у звярынай скуры. Верылі, што лясун можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны, наганаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, паказаць месца бортнікам для ўстаноўкі калод альбо прымусіць чалавека доіга блукаць на адным месцы. Каб задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю. Вобраз лясуна ўразіў М.Багдановіча. Пры апісанні знешняга выгляду гэтай міфалагічнай істоты ён даволі дакладна прытрымліваецца этнаграфічных запісаў бацькі: “ Ён ростам роўны з дрэвамі таго лесу, у якім разгульвае… Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі, так што напамінае вяршыню сасны: велізарнае тулавішча адзета ў звярыныя шкуры…” Цыкл “У зачарованым царстве ” пачынаецца наступным вершам:
Чуеш гул?- Гэта сумны, маркотны лясун Лясун “сумны”, “маркотны”, ціха, не парушаючы лясны пакой, гармонію ляснога жыцця грае на высокіх соснах.. Адзінокі, магутны гаспадар лесу выказвае свой сум. А вось гісторыя лесавіка з верша “Возера”:
Стаяў калісь тут бор стары, На мой погляд, дадзены вобраз лесуна, створаны М.Багдановічам, вельмі падобны да лясуна Н.Арсенневай у вершы “Плач старога лясуна”. Адзіны лёс напаткаў цароў лясных прастораў: чалавек, каб задаволіць свае патрэбы, зніштожыў іх царства, іх дом:
Плакаў лясун, што лясы высякалі, У М.Багдановіча ёсць некалькі вершаў, прысвечаных лясному ўладару (вершы "Пугач“,”Лясун”, “Старасць”, “Хрэсьбіны лесуна”). У вершах “Лясун”, “Пугач” лясун выступае не часткаю прыроды, а самастойнай, велічнай і пагрозлівай сілай:
Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло, Ці верш “Пугач”:
Загарэлісь кроўю вочы. Вось нясецца У вершы “ Лясун “ можна вылучыць тры пласты ўспрымання: прырода (пушча), міфалагічная істота ( лясун ), чалавек ( паэт, аўтар верша). Прывольная,цёмная пушча:
Вялізныя ліпы, дубы, Цёмная пушча абуджае фантазію творцы, стварае настрой, з якога нараджаецца вобраз адзінокага лесуна, які ў сваю чаргу наводзіць на думку аб надасканаласці свету, хуткаплыннасці часу. Але міфалагічныя істоты ў Багдановіча не з’яўляюцца персаніфікацыяй нейкіх змрочных сілаў, як гэта здаралася ў іншых паэтаў, напрыклад у А.Гаруна (“Ваўкалакі”) ці ў вершах Я.Купалы (“Хохлік”, “Чорны бог). У лесуне, створаным Багдановічам, увасобілася стыхійная жыццёвая сіла. Лясун – гаспадар бору, яго неад’емная частка, яго душа. Усё, што адбываецца ў бары, залежыць ад волі і жадання яго гаспадара:
Сосны, елі, хвоя, хвошчы, Цёмны мох. У вершы “Старасць” старасць лясуна ўдала асцыіруецца з агульным выглядам асенняга лесу, надзвычай вобразна і ярка паказана адміранне прыроды. Вобраз лясуна цалкам захоўвае жыццёвыя, рэальныя абрысы. Яго знешні выгляд натуральна зліваецца з агульным фонам лесу, пейзажа:
Палаюць асіны, каліны,
Такім чынам, М.Багдановіч стварыў некалькі вобразаў лясуна:
лясуна
адзінокага, маркотнага, які ціха грае на соснах, разгубленага
лясуна, які
згубіў сваё царства, нарэшце лясуна раззлаванага, гатовага біцца
і
помсціць. У цыклы “ У зачарованым царстве” лясун РУСАЛКА У агульнаславянскай міфалогіі русалка – гэта фантастычная істота з дзявочай галавой і грудзямі, з рыбіным хвастом і целам, пакрытай лускай. У русалках нібыта ўвасабляюцца душы рана памерлых дзяцей жаночага полу, а такасама дзяўчатаў-тапельніцаў. Недзе каля Сёмухі яны быццам бы выбіраюцца з рэкаў і азёраў на сушу, пачынаюць блукаць па лясах і палях, гойдацца на вецці. Калі яны бачаць чалавека, то адразу імкнуцца прывабіць яго, клічуць да сябе, а потым заказытваюць яго аж да смерці. Вось як абмаляваў русалак М.Багдановіч у сваім вершы “ Над возерам” з цыкла “ У зачарованым царстве”:
Сонца ціха скацілася з горкі;
Русалкі выпаўзаюць са дна ракі ноччу. І заўсёды іхнія
спадарожнікі – месяц, зоркі на начным небе, што адлюстроўваюцца
ў люстры У іншым вершы М.Багдановіча “Русалка”, які не ўвайшоў у цыкл “У зачарованым царстве” аповяд пра сваё сумнае жыццё вядзе сама русалка:
Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне; Ёй халодна, сумна, адзінока на дне ракі і таму, каб неяк развеяць свой сум, яна выпаўзае на бераг ракі, дзе абуджаецца жыццё ў час вясновага квіцення, дзе чуюцца вясёлыя людскія галасы.. Жыхарка рачнога дна ўступае ў кантакт з чалавекам, хочучы ўспомніць час, калі сама была такім жа, як ён, але ажыць яна не можа. Вобразы русалак уводзілі ў свае творы і паэты пасля М.Багдановіча. Канстанцыя Буйло намалявала начное жыццё – час, калі прачынаюцца дзяўчыны з вялікім хвастом і пачынаюць купацца ў святле месяца. Яе верш так і называецца -“Русалкі”:
…У бляску месяца купацца вылецеў русалак рой. Цікава абмаляваў русалак Я. Купала. У вершы “Русалка” ён вывеў адразу некалькі вобразаў народнай дэманалогіі: русалка выходзіць замуж за вадзяніка, на вяселлі дзвюх міфалагічных істотаў прысутнічае яшчэ адна – гаспадар ляснога царства, лясун:
Дайце галінку, дайце павесіцца А вось русалка Рыгора Барадуліна (верш “Русалка”):
Сонца бяссоннае паліць пальма.
Яго русалка вышла з вады ўжо на падчас ночы, а ўдзень. Яна не
баіцца сонца. Сонечныя промні асвячаюць яе “некранутае” хараство. ВАДЗЯНІК Паводле старадаўніх павер’яў беларусаў вадзянік – уладар вадаёмаў, жывых істотаў у іх. Вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой, доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр, крыніц, глыбокіх кадлодзежаў. Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, гібельлюдзей і жывёл у вадзе. У цыкле “У зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны воднаму ўладару (верш “ Вадзянік ”):
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай Вадзянік – стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. Старасць на дазваляе яму падняцца, агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы. Нямоглы, здаецца, ён баіцца ўсякага шуму ці з’явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой. Ён нікога няздольны пакрыўдзіць. Вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе М.Багдановіч у вершы “Асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ У зачарованым царстве”: …Спакойна мне тут пад вадою:
Залёг я ля млына на дне; Вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае. У яго няма клопатаў. Ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. Адзінае яго справа – спаць пад млынам. Такім чынам, у вершах М.Багдановіча паўстае вобраз старога, нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам. ЗМЯІНЫЦАР Вужы – стварэнні земнаводныя. Іх любімае месца жыхарства – вадаёмы, забалочаныя мясціны, падземныя норы. Маскіраваная афарбоўка надае ім знешняе падабенства з парыжэлай на сонцы балотнай купінай, каменем ці проста расколінай у засохлай глебе. Патрыярхальны чалавек, якому ўся прырода ўяўлялася адушаўлённай, бачыў у гэтым таямнічы магічны сэнс. Асноўная уласцівасць зямлі, якая мела у вачах старажытнага чалавека першаснае значэнне, – гэта урадлівасць, пладароддзе. Нязведаная цудадзейная сіла штогод давала жыццё раслінам і збажыне, людзям – хлеб надзённы, а жывёлам – корм. З’яўленне з мёртвай глебы жывых парасткаў было шматвяковай загадкай. Паралельна з абагаўленнем шчодрай глебы паступова фарміраваўся і культ жывёл, якія, у сваю чаргу, лічыліся яе адлюстраваннем і сімваламі. Таму ўсе якасці зямлі прыпісваліся ў роўнай ступені і ім. У сілу вышэйназваных прычын вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі. У іх бачылі пасланцоў добрых багоў і звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а часам і аб простым чалавечым шчасці. Старажытныя славяне лічылі, што вужы – гэта не што іншае, як дажджавыя патокі, што льюцца з неба на зямлю і застаюцца тут назаўсёды. Часам у фальклорных творах вуж выступае уладаром воднай стыхіі, якая з’яўляецца яго родным домам. І там, пад водай, вуж пераувасабляецца у прыгажуна-малайца, уладара усяго: палацаў, багатых угоддзяў, нарэшце – грошаў і каштоўнасцей. Але яго самога ператварыла у такую пачварную істоту зайздрослівая ведзьма ці нейкая іншая нячыстая сіла. Згодна са старажытнымі павер’ямі, змяіны цар па велічыні больш за ўсіх астатніх вужоў, луска яго пераліваецца срэбрам і золатам, на галаве карона з маленькіх залатых ражкоў. Захапляльныя легенды пра вужынага цара і пра вужоў увогуле знайшлі адлюстраванне і ў мастацкіх творах беларускай літаратуры. Максім Багдановіч у сваім вершы “Змяіны цар” малюе начное шэсце вужоў на зімовую спячку на чале са змяіным царом:
Ў цёмным небе – хараводы У дадзеным выпадку перад намі паўстае сапраўдны змяіны цар: велічны, горды, магутны, нішто у гэтым свеце яму не страшна, бо у яго уладзе знаходзяцца усе цуды і ён можа зрабіць з любым непакорным чалавекам, жывёлінай усё, што пажадае. У другім вершы гэтага ж паэта, які і назву носіць аналягічную – “Змяіны цар”, вуж ужо стары, слабы і настрой яго далёка не вясновы, нягледзячы на тое, што ён усё яшчэ змяіны цар, але не усемагутны, а канаючы, якому марыцца пражыць хоць адзін лішні дзянёк, успомніць маладосць і летнюю пару, але жыццё няўмольна патрабуе свайго:
Цемень. Сосны. Елкі. Мох. Кара. Класік нашай літаратуры Янка Купала ў адным сасваіх вершаў падкрэсліваў цудадзейныя магчымасці вужоў, іх цягу да варажбы, чорнай магіі:
А на пустцы апаўночы У паэта Анатоля Сыса таксама ёсць верш пад назвай “Змяіны цар”. У ім аўтар падкрэслівае магутнасць, таямнічась міфалагічнага вобраза:
Мой гаспадар Змяіны Цар, Ул. Марук, наадварот, у сваім вершы “Вужы” паказаў вужынага цара, якога ужо ніхто не баіцца, якому ніхто не пакланяецца, і нават самі вужы яго не лічаць за ўсемагутнага былога валадара, які яшчэ колькі часу таму назад мог здзяйсняць цуды – караць і ўзнагароджваць, забіваць і пакідаць сярод жывых:
З балота выпаўзлі вужы. Такім чынам, шмат паэтаў прысвячалі свае вершы змяінаму цару, і, канешне, усе, намалявалі яго па-рознаму. У цыкле М.Багдановіча “У зачараваным царстве” намаляваны вобраз змяінага цара велічнага, гордага, магутнага, якому нішто у гэтым свеце яму не страшна. Супрацьлеглы вобраз стварыў паэт у сваім другім вершы - вобраз старога і слабога цара. ЗАКЛЮЧЭННЕ Вялікае значэнне надаваў М.Багдановіч дагістарычным часам, вытокам нашай гісторыі. Бо менавіта адтуль ідуць многія нашыя загадкі і таямніцы. Невыпадкова таму “Вянок” ёе пачынае з пранікнення ў зачараванае царства, у царства паганства, населенае вобразамі, што прыйшлі ад нашых далёкіх продкаў. Там няма яшчэ ні дат, ні імёнаў – адно вядома: ёсць там волаты, русалкі, змяіны цар… Гісторыя прыкрыла тыя часы крылом вечнасці. І толькі водгукі іх даходзяць да нас. Водгук у выглядзе вадзяніка, што спіць на дне ракі. Водгук ад загінуўшага лясуна, які пакінуў сваё люстэрка. Водгук ад русалак, што заблыталі свае косы ў начным возеры. У дазденай працы мы разгледзілі ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе цыкла М.Багдановіча “У зачарованым царстве”. Спасылкі:
1. Т.Шамякіна “ Міфалогія і літаратура” //”Родная слова” 1994
№ 1 Літаратура:
1. Арсеннева Н. " Пад сінім небам".Вільня, 1927 |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.