Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Нябесная заступніца Беларусі Ефрасіння Полацкая.
  • Мова – духоўны скарб народа.
  • Родная мова і яе значэнне.
  • 'Слова пра паход Ігаравы' - паэтычны помнік рускага, Беларускага і Украінскага народаў
  • Дзяды - вытокі кожнага народа.
  • Подзвіг i трагедыя Францыска Скарыны.
  • Постаці далёкай мінуўшчыны.
  • Сучасная беларуская проза.
  • Сучасная беларуская паэзія.
  • Паганскі светапогляд і натурфіласофія.
  • Гісторыя беларускай літаратуры.
  • Беларуская Літаратура.
  • Вобраз Беларусі і Беларусаў у польскай літаратуры 1945-1991.
  • Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi — выдатныя прадстаунiкi беларускай культуры 16 стагоддзя. Значэнне iх лiтаратурна-асветнiцкай дзейнасцi.
  • Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, асаблiвасцi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма Вялiкай Айчынна вайны у сучаснаснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма гiстарычнага мiнулага у сучснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы на прыкладзе творчасцi 2-3 паэтау.
  • Па старонках твораў пра мінулае.
  • Нябесная заступніца Беларусі - Ефрасіння Полацкая. *
  • Падзеі і факты беларускай гісторыі ў "Слове пра паход Ігараў".
  • Беларуска-літоўскае летапісанне.
  • Палемічная літаратура (канец ХVI - пачатак XVII ст.).
  • "Каб збыць няволі путы..." (дзейнасць філаматаў і філарэтаў).
  • Паэзія вогненных гадоў.
  • Ты нас вярнi з выгнання на зямлю Айчыны.
    Перанясi душу маю адсюль з чужыны,
    Да ўзгоркаў тых лясных, да тых лугоў зялёных,
    Над сiнiм Нёманам раскiнутых, прымглёных,
    Да тых палёў, размаляваных пад блакiтам
    Пшанiцай залатой ды серабрыстым жытам.

    А. Мiцкевiч

    Дзейнасць фiламатаў i фiларэтаў — тайных студэнцкiх таварыстваў з'яўляецца надзвычай важнай старонкай у гiсторыi беларускай лiтаратуры i нацыянальнага адраджэння. Гэта былi таленавiтыя, рамантычна ўзнёслыя юнакi, бязмерна адданыя сваёй Айчыне, ахопленыя прагай да асветы. Таварыства фiламатаў было створана восенню 1817 г. у Вiленскiм унiверсiтэце па iнiцыятыве студэнтаў Тамаша Зана i Адама Мiцкевiча. Мэта таварыства — творчае ўдасканаленне юнакоў, узаемадапамога ў набыццi i паглыбленнi ведаў, садзейнiчанне ўсеагульнай "асвеце", вывучэнне гiсторыi роднага краю, вуснапаэтычнай народнай творчасцi. На пасяджэннях арганiзацыi слухалiся i абмяркоўвалiся навуковыя даклады i рэфераты на самыя разнастайныя тэмы, а таксама ўласныя мастацкiя творы. Даволi часта фiламаты наладжвалi маёўкi, розныя святкаваннi (асаблiва днi нараджэння). Для такiх мерапрыемстваў складалiся цэлыя сцэнарыi, у якiх выкарыстоўвалiся ўласныя вершы, народныя песнi, музычныя творы. Асаблiва папулярнымi на гэтых урачыстасцях былi iмянныя вiтаннi Яна Чачота, прысвечаныя сябрам-фiламатам i складзеныя па ўзоры беларускiх народных песень. З мэтай пашырэння адукацыi народа фiламаты рыхтавалi да друку падручнiкi, навуковыя энцыклапедыi, арганiзоўвалi школы. Францiшак Малеўскi, напрыклад, адкрыў школу для сялян у Шчорсах на Навагрудчыне. Для ажыццяўлення сваiх асветнiцкiх задач фiламаты стваралi свае адгалiнаваннi — больш масавыя арганiзацыi тыпу Саюза сяброў (браталюбцаў), Таварыства прамянiстых, Навуковага таварыства, Саюза маладых адвакатаў, Саюза айчынных натуралiстаў. Найбольш вядомым i прадстаўнiчым было Таварыства прамянiстых, асновай дзейнасцi якога была абвешчаная Тамашам Занам тэорыя прамянiстасцi. Згодна з ёй, прамянiстым можа быць той, хто iмкнецца стаць высокамаральным, духоўна багатым чалавекам, хто выпраменьвае святло i тым самым уздзейнiчае на iншых, духоўна i маральна ўдасканальвае iх. У 15 правiлах прамянiстых адзначалася, што важнейшымi крокамi на шляху да маральнага ўдасканалення чалавека з'яўляюцца "прыхiльнасць да айчыннай зямлi", веданне яе гiсторыi, захаванне традыцый i звычаяў сваiх бацькоў, iх мовы, гатоўнасць да самаахвярнасцi дзеля выратавання айчыны i iнш. Масавасць Таварыства прамянiстых напалохала унiверсiтэцкае кiраўнiцтва, i ў канцы мая 1820 г. па загадзе рэктара Сымона Малеўскага яно было распушчана. Замест прамянiстых фiламаты стварылi тайнае таварыства фiларэтаў (прыхiльнiкаў маральнай чысцiнi). Таварыства фiларэтаў, старшынёй якога з'яўляўся Тамаш Зан, мела 4 аддзелы (адпаведна факультэтам унiверсiтэта): матэматычна-фiзiчны, юрыдычны, лiтаратурны, медыцынскi. Сваёй мэтай аб'яднанне лiчыла не толькi маральнае ўдасканаленне чалавека, але i вырашэнне разнастайных культурна-асветнiцкiх i палiтычных задач. У 1823 г. дзейнасць фiламатаў i фiларэтаў была выкрыта. Доўгiя месяцы iшло следства. Прысуд быў жорсткi: 10 фiламатаў i 10 фiларэтаў, сярод якiх Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Мiцкевiч, Юзаф Яжоўскi, Францiшак Малеўскi, Адам Сузiн, Мiкалай Казлоўскi, Ян Крынiцкi, былi высланы з Лiтвы ў аддаленыя губернi Расii. Тамашу Зану, Яну Чачоту i Адаму Сузiну ў дадатак было прысуджана зняволенне ў крэпасцi. Над 80 фiламатамi i фiларэтамi быў замацаваны пiльны палiцэйскi нагляд. Жорстка караючы маладых людзей за iх вальнадумства, царскi ўрад iмкнуўся вынiшчыць беларускi нацыянальны дух з перадавой навучальнай установы. Аднак ён не змог пагасiць высокiх пачуццяў i шчырых парываў студэнтаў, скарыць моц i незалежнасць iх духу. Параскiданыя па свеце, фiламаты i фiларэты засталiся вернымi сваiм юнацкiм iдэалам, якiя натхнялi iх на высакародныя дзеi i патрыятычныя ўчынкi, дапамагалi выстаяць у самых складаных жыццёвых сiтуацыях, ажыццявiць задуманае.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.