|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]У канцы дванаццатага — пачатку трынацца-тага стагоддзя на тэрыторыі Кіеўскай Русі было неспакойна: зямля стагнала ад міжусобных войн. Справа ў тым, што з развіццём прамыс-ловасці, з ростам гарадоў сталі ўзмацняцца асоб-ныя землі і княствы. Уладары гэтых зямель — удзельныя князі — не хацелі болын падпарад-коўвацца кіеўскаму князю. Болып таго, кож-ны з іх імкнуўся павялічыць свае ўладанні за кошт зямель суседа. А каб дабіцца гэтых зя-мель, даводзілася ісці на суседа вайною. Ні да чаго добрага, акрамя паслаблення магутнасці ўсёй Кіеўскай дзяржавы, міжусобіцы прывесці не маглі і былі на руку знешнім ворагам. У хуткім часе такое становішча Кіеўскай дзяржавы выкарысталі полаўцы. Раз за разам пачалі ўчыняць яны набегі на Русь, спадзею-чыся падпарадкаваць яе сваёй уладзе. Добра зразумеўшы, якая навісла над дзяр-жавай пагроза, мудры і разважлівы кіеўскі князь Святаслаў у каторы ўжо раз пачаў заклікаць удзельных князёў спыніць міжусобіцы, аб'яднацца вакол Кіева і ўсёй грамадою даць адпор ворагу. Але ўдзельныя князі былі занад-та самаўпэўненымі. Многія з іх спадзяваліся атрымаць перамогу над ворагам толькі сваімі сіламі. Тады б яны змаглі даказаць Святаславу і астатнім, што могуць княжыць самастойна. Якраз такім — самаўпэўненым і непадулад-ным — паўстае перад намі галоўны герой «Сло-ва пра паход Ігаравы» ноўгарад-северскі князь Ігар. У першай частцы твора гаворыцца, як, не паслухаўшы заклікаў Святаслава, князь Ігар разам з братам Усеваладам выступілі ў паход. Перамога ў першай бітве падліла масла ў агонь: князі адчувалі сябе ўжо пераможцамі. Аднак другі бой паказаў, што сілы няроўныя. Шмат воінаў палягло ў тым баі, а князі Ігар і Усева-лад трапілі ў палон да ворага. Аўтар асуджае сваіх герояў: з-за іх сама-надзейнасці, непаслушэнства і самаўпэўненасці загінула многа людзей. Колькі прыбавілася на рускай зямлі ўдоў, колькі дзяцей засталося без бацькі, колькі матак аплаквала сваіх сыноў! У той жа час ён ганарыцца імі, захапляецца іх смеласцю і рашучасцю, іх сыноўняй любоўю да Радзімы. Жалем і горыччу напоўнілася сэрца Свята-слава, калі даведаўся ён пра палон Ігара і Усе-валада, калі дазнаўся, колькі загінула русічаў. Да кіеўскага князя аўтар адносіцца з павагай, паказвае яго смелым, мудрым і справядлівым. Ды і сам аўтар бачыцца нам чалавекам сум-ленным, разумным, сапраўдным патрыётам сваёй Бацькаўшчыны. Асобна трэба сказаць пра Яраслаўну. Гэтазі жанчына — увасабленне чысціні, кахання, вер-насці. Дазнаўшыся аб паражэнні мужавага вой-ска і аб яго палоне, Яраслаўна паводзіць сябе, як птушка з падрэзанымі крыламі. Да каго толькі не звяртаецца яна, — да ветра, сонца, Дняпра-ракі, — просіць-моліць, каб дапамаглі мужу вярнуцца дамоў. Тут аўтар паказвае з'яд-нанасць чалавека з прыродай: прырода пачула стогн Яраслаўны, выканала яе просьбу — да-памагла Ігару ўцячы з палону. Значэнне «Слова пра паход Ігаравы» нельга пераацаніць. Гэта ўрок сілы і мужнасці ўсім нашчадкам і прык-лад высокага паэтычнага майстэрства. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.