Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Нябесная заступніца Беларусі Ефрасіння Полацкая.
  • Мова – духоўны скарб народа.
  • Родная мова і яе значэнне.
  • 'Слова пра паход Ігаравы' - паэтычны помнік рускага, Беларускага і Украінскага народаў
  • Дзяды - вытокі кожнага народа.
  • Подзвіг i трагедыя Францыска Скарыны.
  • Постаці далёкай мінуўшчыны.
  • Сучасная беларуская проза.
  • Сучасная беларуская паэзія.
  • Паганскі светапогляд і натурфіласофія.
  • Гісторыя беларускай літаратуры.
  • Беларуская Літаратура.
  • Вобраз Беларусі і Беларусаў у польскай літаратуры 1945-1991.
  • Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi — выдатныя прадстаунiкi беларускай культуры 16 стагоддзя. Значэнне iх лiтаратурна-асветнiцкай дзейнасцi.
  • Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, асаблiвасцi на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма Вялiкай Айчынна вайны у сучаснаснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Тэма гiстарычнага мiнулага у сучснай беларускай прозе на прыкладзе двух-трох творау.
  • Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы на прыкладзе творчасцi 2-3 паэтау.
  • Па старонках твораў пра мінулае.
  • Нябесная заступніца Беларусі - Ефрасіння Полацкая. *
  • Падзеі і факты беларускай гісторыі ў "Слове пра паход Ігараў".
  • Беларуска-літоўскае летапісанне.
  • Палемічная літаратура (канец ХVI - пачатак XVII ст.).
  • "Каб збыць няволі путы..." (дзейнасць філаматаў і філарэтаў).
  • Паэзія вогненных гадоў.
  • Выдатным помнiкам старажытнай лiтаратуры з'яўляецца "Слова пра паход Iгараў", напiсанае невядомым аўтарам у 1185-1187 гг. Галоўная iдэя твора - заклiк да аб'яднання князёў, спынення iмi мiжусобных войнаў. Матэрыялам для "Слова" паслужылi сапраўдныя гiстарычныя падзеi: няўдалы паход ноўгарад-северскага князя Iгара на полаўцаўу 1185 г. Наступленне пачалося ў час сонечнага зацьмення, якое, як прынята лiчыць, прадказвае дрэнны зыход пачатай справы. I сапраўды, выйграўшы першую бiтву, дружыны князя Iгара i яго брата Усевалада затым палеглi, а браты былi захоплены ў палон. Iх стрыечны брат, кiеўскi князь Святаслаў, у сваiм "залатым" слове папракае ваяводаў за неабдуманае выступленне, перажывае за паражэнне, асуджае iншых князёў за бяздзейнасць у справе абароны Айчыны, заклiкае iх да згоды, да вядзення барацьбы ў адзiнстве i згуртаванасцi. У "Слове" нагадваецца той далёкi час, калi ў Полацку валадарыў Усяслаў Чарадзей (яго княжанне лiчаць часам найвышэйшага росквiту i ўздыму Полацкага княства). Аўтар малюе князя як чараўнiка, якi, падобна казачным, былiнным героям, мог ператварацца ў ваўка, тура, сокала, нечакана знiкаць i зноў з'яўляцца ў самых розных мясцiнах Русi. Усяслаў паказаны шчырым i працавiтым князем, здольным i мудрым палкаводцам, чалавекам непакорнага духу i вялiкага розуму:

    Усяслаў-князь людзям чынiў суды,
    Радзiў князям гарады,
    А сам уночы ваўком рыскаў,
    3 Кiева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя,
    Хорсу вялiкаму шлях перацiнаў.
    Яму ў Полацку пазвоняць ютрань рана
    У званы святое Сафii,
    А ён той звон чуе ў Кiеве.

    Аўтар "Слова" з болем i горыччу апiсвае бiтву на Нямiзе 3 сакавiка 1067 г., у якой шмат палачан "паклалi жываты свае ў сечы, душы жамчужныя аддалi Богу":

    На Нямiзе галовы сцелюць снапамi,
    харалужнымi малоцяць цапамi,
    жыццё кладуць на таку злюцела,
    веюць душу ад цела.
    Нямiгi крывавыя берагi
    не збожжам былi засеяны зноў -
    засеяны косцьмi рускiх сыноў.

    Пасля бiтвы на Нямiзе сыны Яраслава Мудрага падманным шляхам паланiлi Усяслава: былы полацкi валадар быў кiнуты ў цямнiцу. Аднак праз год кiяўляне вызвалiлi яго з няволi, абвясцiўшы вялiкiм князем кiеўскiм. I хоць толькi сем месяцаў кiраваў Усяслаў Руссю, але народ, як сцвярджае аўтар "Слова", доўга памятаў справядлiвае i мудрае княжанне свайго абраннiка. "Слова пра паход Iгараў" цесна звязана з вуснай народнай творчасцю. Так, плач жонкi Iгара Яраслаўны нагадвае народнае галашэнне. У iм выяўляецца не толькi асабiстае гора жанчыны, але i трагiчны лёс роднай зямлi i народа. Прырода, надзеленая чалавечымi якасцямi, быццам пачула просьбу Яраслаўны i дапамагла Iгару ўцячы з палону i вярнуцца ў Кiеў. Шматлiкiя параўнаннi, метафары, эпiтэты, сiмвалы i паэтычныя звароты надаюць твору ўзнёсласць, урачыстасць (светлае сонца, ясныя сокалы, чорныя вораны, залатое аплечча, жамчужная душа, сярэбраная сiвiзна, паляцець зязюлькай, сiнiм воблакам ахiнуцца, развеяць весялосць па кавылi i iнш.). "Слова пра паход Iгараў", адкрытае ў пачатку 90-х гг. XVIII ст. гiсторыкам А. Мусiным-Пушкiным, было апублiкавана ў 1800 г. Мастацкай дасканаласцю, багаццем вобразаў, музычнасцю мовы яно натхнiла паэтаў, кампазiтараў, мастакоў на стварэнне новых твораў на гэтую тэму (опера "Князь Iгар" А. Барадзiна, карцiны М. Рэрыха, В. Васняцова). "Слова" перакладалi А. Пушкiн, Т. Шаўчэнка, А. Мiцкевiч i iнш, Першыя пераклады на беларускую мову былi зроблены М. Багдановiчам (1910 г., урывак), Я. Купалам (празаiчны ў 1919 г., вершаваны ў 1921 г.), М. Гарэцкiм (1922 г.). У наш час перакладам выдатнага твора займалiся Р. Барадулiн, I. Чыгрынаў, В. Дарашэвiч, Я. Крупенька.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.