|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Старая лiтаратура 10-15 век Усю нашу лiтаратуру можна падзялiць на старую (да канца 18-га веку) i новую (ад пачатку 19-га веку да астатняга часу). Старая лiтаратура мела y сваiм развiццi чатыры важнейшыя перыяды, першы (10— 12 век), калi y ей пераважалi царкоyныя творы y балгарскай мове з нязначным пазнейшым уплывам нашае мовы; другi — (13—14 век), калi наша мова зрабiлася дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Jliтoycкiм i yвайшла y шырокi лiтаратурны yжытак; трэцi (15 — 16 век), калi старая лiтаратура дасягла найбуйнейшага yзросту; чацвёрты (17—18 век), калi яна стала падупадаць i зусiм заняпала. ПЕРШЫ ПЕРЫЯД (ЦАРКОУНАСЛАВЯНШЧЫНА) 10—12 векПачатак славяна-кiрылаyскага пiсьма. Лiтаратура y нас стала развiвацца пад уплывам вiзантыйскае культуры. Дзеля свае палiтычнае i гандлёвае карысцi, Вiзантыя старалася пашырыць сваю культуру на славянсiя пляменнi. Грэцкiя мiсiянеры, з дапамогаю свайго yрада, наварачвалi паyдзённых славян, балгар i сербаy, на вiзантыйска-хрысцяянскае веравызнанне i цераз царкву шчапiлi iм вiзантыйшчыну. Набажэнства для ix адпраyлялi толькi y грэцкай мове. Пасля, аднак, Вiзантыйскi yрад, жадаючы пашырыць свае палiтычныя iнтарэсы i на заходнiх славян, даручыy вучонаму мiсiянеру — грэку Кiрыле, умеyшаму i па-славянску, злажыць славянскую азбуку (альфабэт) i перакласцi царкоyныя кнiгi з грэцкае мовы на славянскую. Рабiлася гэта дзеля таго, што заходiя славяне тым часам перанялi yжо рымска-хрысцiянскае веравызнанне з набажэнствам у незразумелай iм лацiнскай мове. Заводзячы адправы для ix у славянскай мове, лягчэй можна было перамагчы лацiнскiх духаyнiкоy, правадзiyшых у Mapaвii, аб якой iшла тады справа, палигычныя iнтарэсы Нямеччыны, працiyнiцы Вiзантыi. Кiрыла, як думаюць, у 862 годзе злажыy такую азбуку, на yзор грэцкага, а часткаю сiрыйскага i iyдзейскага альфабэту, званую ад яго iмя кiрылiцаю, i зpa6iy першыя славянскiя пераклады царкоyных кнiг для мараyскiх славян, але y мове славян македонскiх, бо сам быy родам з Салонiк i змалку наyчыyся там гэтае мовы. Вучнi Кiрылы, па яго смерцi, палiтычнымi падзеямi yцякаць з Mapaвii, захопленай угорцамi, перанеслi сваю дзеяльнасць у Балгарыю. Iмi, а пазней балгарскiмi духаyнiкамi i свецкiмi пiсьменнiкамi, на працягу 9—10 веку, калi yжо развiвалася балгарская культура y нацыянальнай мове, было зроблена многа перакладаy з грэка-вiзантыйскае рэлiгiйнае i свецкае литаратуры на балгарскую мову. У тым жа часе y паyдзённых славян, галоyным чынам — сербаy, яшчэ болей за кiрылицу была пашырана другая славянская азбука, якую завуць глаголiцаю i якая падобна да кiрылiцы i да грэцкага альфабэту. Яе паходжанне навуцы няведама. У заходнiх жа славян прышчапиyся лацiнскi альфабэт, больш-менш зменены кожным народам водле гукаy свае мовы. Пачатак пiсьменнасци у нашым кpai. Грэцкiя мiсiянеры, у 10 веку, а можа, i раней, сталi прывозiць славяна-балгарскiя пераклады грэцкiх кнiг у Kiey i y наш край. Тутэйшыя людзi з багатых класаy, прыняyшы хрысциянскае веравызнанне, сталi вучыцца чытаць i cпicваць ix, з чаго i пачалася y нас пiсьменнасць, як уменiе чытаць i пiсаць. На працягу 10—11 веку яны карысталiся, найбольш гатовымi прывознымi перакладамi. Самастойных перакладаy бадай зусiм не было. Нават cпicay, зробленых з прывозных перакладаy у нашым кpai, блiзу не захавалася з таго часу. Магчыма, аднак, што яны пагiнулi. Найстарэйшым такiм нашым краевым рукапiсам лiчыцца цяпер Тураyскае Евангелле 11-га веку, выпадкова знойдзенае y м. Тураве Менскай губернi y 1865 годзе. Выключна рукаписныя кнiгi былi y нас аж да канца 15 веку. Перапiскаю кнiг займалiся спачатку пiсьменныя людзi з арыстакратыi: адукаваныя манахi, княгiнi , а пасля з’явiлiся пiсцы-прафесiяналы. Спiсваць тады кнiгi было трудна i марудна. Пiсалi так званым уставам: буйнымi, просталинейнымi i нязвязанымi лiтарамi з роyнай адлегласцю памiж ix i памiж асобных слоy. Матэрыял, на якiм пiсалi, быy дарап. Пiсалi на пергамiне: так звалася цялячая скура, вырабленая асаблiвым спосабам. Пергамiн куплялi y грэкаy i немцаy i толькi значна пазней наyчылiся рабщь самi. Кнiга была рэдкаю i дарагою з'яваю, даступнаю толькi багатым людзям i yстановам, як цэрквы i манастыры. У Полаччыне першаю ведамаю з гicтоpрыi культурнаю дзяячкаю, працаваyшаю над пашырэннем кнiг i наогул асветы, была князёуна Прадслава Полацкая, хрысцянскае iмя якой Апрасiння. Радзiлася яна y пачатку 12-га веку. Даводзiлася yнучкаю князю Усяславу Чарадзею. Яна заснавала жаночы манастыр, у якiм галоyным заняткам манашак было спiсванне кнiг i навучанне дзяцей. Многа кнiг перапiсала i сама Прадслава. 3 яе iмем звязана iмя i нашага першага гiстарычнага мастака — Лазара Богуша, полацкага майстра, зрабiyшага y 1161 годзе для Прадславы незвычайна мастацкi крыж. Увесь крыж абкладзен залатымi i пазалачванымi лiстамi, усыпан дарагiм каменнем i жемчугам; на iм зроблена дваццаць невялiчкiх абразкоy з вiзантыйскай перагародчатай эмалi, прычым рука складзена з самых дробненьких каменьчыкаy i выглядае зусiм як жывая. Пачатак самастойнага пiсьменства. Перакладанае пiсьменства падрыхтавала y нас грунт для развицця самастойнага пiсьменства, дало яму гатовую кнiжную мову i лiтаратурныя yзоры. Мова прывезеных к нам славяна-балгарскiх кнiжак была тады блiзка да мовы крывiчоy, быyшых асноваю нашае нацыi. Як нейкая частка хрысцiянства i азнака вышэйшае культуры, яна легка прышчапiлася y пiсьменстве першага перыяду славянскiх княстваy па вялiкiм водным шляху з варагаy у грэкi, а y тым лiку i y нашых княствах. Аднак ужо першыя тутэйшыя перапiсчыкi yносiлi y яе асаблiвасцi свае мовы. Яшчэ больш гэтых асаблiвасцей увайшло y яе з развiццём самастойнага кieycкaгa i нашага пiсьменства. Далей мова тутэйшых пiсьменнiкаy настолькi рознiцца ад славяна-балгарскай кнiжнай мовы, што яе пачынаюць зваць славяна-рускаю моваю у сувязi з палiтычным назовам кiе yскага княства, арганiзаванага варагамi-русамi i пашыраyшага свае палiтычныя iнтарэсы i перанятыя y Вiзантыi i Балгарыi культурныя yплывы на yсе княствы па водным шляху з варагаy у грэки. Узоры лiтаратуры, на якiх развiвалася наша самастойнае пiсьменства, вiдаць з простага пералiчэння тых балгарскiх перакладаy з грэцкае мовы i некаторых больш-менш арыгiнальных балгарскiх твораy, што былi прiвезены y Kiey i y наш край. 1) Найбольш былi пашыраны царкоyныя кнiгi i наогул духоyныя творы: Евангелле, Псалтыр, апiсаннi жыцця хрысцiянскiх святых, пропаведзi i паyчэннi, зборнiкi пабожнай лiрыкi i г. д. 2) Свецкая лiтаратура прыйшла y значна меншым лiку, як рэлiгiйныя творы. Сюды належаць кронiкi i повесцi. У кронiках гутарка пачыналася ад стварэння свету, выкладаyся кароткi пераказ бiблiйнай гicтopыi, тады змяшчалася гiсторыя старых гаспадарстваy i за ею ужо — гiсторыя Вiзантыi. Повесцi былi таксама з гiстарычным зместам. У повесцi аб Аляксандры Македонскiм змяшчалiся i гiстарычныя факты i розныя байкi аб паходах i геройствах гэтага цара, напiсаныя y паyчальным тоне. Вось у гэткай мове i yзгадаваyшыся на гэткiх узорах лiтаратуры распачалi нашы першыя пiсьменнiкi свае самастойнае пiсьменства. Тут яшчэ важна адзначыць, хто былi першыя пicьмeннiкi. Найчасцей iмi былi тады людзi багатых класаy, пайшоyшыя y манахi i найбольш адданныя вiзантыйска-хрысцiянскай культуры. Сваёю нацыянальнаю культураю, жыyшаю у народных звычаях i вуснай народнай творчасцi, янi пагарджалi. У народным жыццi бачылi толькi богапрацiyнае i дзiкае паганства. Служiлi iнтарэсам царквы i дзяржаyнага ладу, якi з'яyляyся апекуном новае культуры. Дзеля таго ix першыя самастойныя творы напiсаны y мове прачытаных iмi кнiг з мiмавольнаю дамешкаю сваiх народных слоy i зваротаy, поyны перайманняy з гэтых кнiг i не адбiваюць тагачаснага народнага жыцця. Першыя пiсьменнiкi. Самастойнае пiсьменства iснавала y нас ужо y 11 веку, але выдатныя пiсьменiкi ведамы y гicтopыi толькi з 12-га веку. Меркаваць аб агульным становiшчы нашага пiсьменства y той час мы можам толью прыблiзна, бо вельмi мала захавалася старых твораy, аб некаторых жа пагiнуушых ёсць толькi маленькiя yспамiнкi y дайшоyшых да нас творах. У Смаленскiм княстве першым прадстаyнiком самастойнай iдэйна-лiтаратурнай творчасцi быy Клiмент Смаляцiч. Ён быy архiрэем, жыy у першай палавiне 12-га веку. Не дужа даyно знайшлося «Пасланне», якое ён пicay нейкаму свяшчэннiку Хоме. Хома вiнавацiy Клiмента Смаляцiча y тым, што ён любiтъ удаваць з сябе фiлосафа i пiша не на аснове твораy хрысцiянскiх пiсьменнiкаy, але ад 0мiра (Гамера), Арыстоцеля i Платона. Клiмент Смаляцiч баронiцца, гаворыць, што ён не шукае людской славы, пагарджае багаццем i клапоцца толькi аб жыццi на тым свеце; а тое, што Хома палiчыy за iдэi паганскiх пiсьменнiкаy, ён называе алегарычна-сiмвалiчным тлумачэннем бiблiйных i евангельскiх гiсторiй. Далей у «Пасланнi» змяшчаюцца прыклады такiх тлумачэнняy у форме пытанняy i адказаy, прычым вiдаць перайманне вiзантыйска-балгарскае царкоyнае лiтаратуры. У другой палавiне 12-га веку i y пачатку 13-га жыy у Смаленску другi выдатны кнiжнiк — Аyрам Смаленскi, дзеяльнасць якога апiсана яго вучнем Ахрэмам. Аyрам Смаленскi быy вялiкi красамоyца i мастак у маляyнцтве. Ён адчынiy такую школу, што адбiy ycix вучняy у смаленскага духавенства. На яго пропаведзi схадзiyся yвесь горад. За сiмвалiчнае тлумачэнне хрысцiянскiх кнiг духавенства абвiнавацiла яго y epaci i пацягнула y суд, але ён здолеy абаранiцца. Тураyскае княства дало y пiсьменстве знамянiтага Кiрылу Тураyскага (1130—1182 гг.). Сын багатых бацькоy, здольны ад прыроды, вельмi адукаваны i начытаны, ён зжыy свой век манахам-аскетам, над канец жыцця быy архiрэем у Тураве. Гэта быy цiкавы тып нашай iнтэлiгенцыi 12-га веку, слепа пераняyшай iдэалогiю iнтэлiгентаy Вiзантыi. Ён быy праyдзiвы паэт, але здольнасцi свае аддаy выключна царкоyнай творчасцi. Аб народным жыццi таго часу мы можам у яго даведацца толькi там, дзе ён ганьбiць яго за паганства i пры гэтым спамiнае той цi iншы звычай. Так, ведаючы аб анiмiстычным поглядзе народа на раслiны, ён цешыцца, што з пашырэннем хрысцiянства «ужо бо не нарекутся богом древеса...». У адным месцы, пералiчаючы гpaxi людзей, ён прызначае пятнаццатае мытарства тым грэшнiкам, якiя на гэтым свеце «баснi бають». У лiку благiх i брыдкiх спраy, ад якiх трэба адступiцца, ён называе русальныя святкаваiнi. У адной пропаведзi ён мiмавольна адзначае, што народ не вотта любiy хадзтць у хрысцiянскiя цэрквы i г. д. Уславiyся ён якраз cвaiмi пропаведзямi, якiя пicay у форме «слоy», «паyчэнняy», на-мастацку перай-маючы лiтаратурныя спосабы вiзантыйскiх прапаведнiкаy. Перайманне гэтае адбiлася не толью у форме, але нават у выбары тэм. ДРУГI ПЕРЫЯД (ПАДГАТАВАЛЬНАЯ ПАРА) 13-14 векЛiтаратурная мова гэтага перыяду. «Дзьвина скаламуцiлася, бо на ей з’явiлiся лiтоyцы» — так уяyляy сабе y канцы 12-га веку лiтоyска-крывицкiя адносиныы паэт кiеyскага пiсьменства, якi пашыраy свой патрыятызм i на тыя землi, на якiя старалiся пашырыць сваю зверхнасць кieycкa-рускiя князi. Тым часам напярэдаднi страшнай татарскай навалы стаяла само Kieycкae княства; у першай палавiне 13-га веку татары зруйнавалi яго. А лiтоyска-крывiцкiя адносiны yжо мелi сваю доyгую гiсторыю i вызначалiся не аднымi войнамi, а i досыць шырокiм культурным знаёмствам. Цяпер жа распад некалi прасторнага i магутнага Тураyска-Пiнскага княства на некалькi дробных i слабых княстваy, татарскi перапалох, заyзятае змаганне працы з капiталам у старой Полаччыне i шмат iншых прычын палажылi пачатак арганiзацыi будучага Вялiкага княства Лiтоyскага, у складзе якога змясцiлася маленькая i яшчэ зусiм малакультурная Жмудзь (этнаграфiчная Лiтва) i вялiзныя прасторы нашых земляy, меyшых значна вышэйшую культуру. i вось, з аднаго боку, спынiлiся кiеyска-рускiя yплывы на нашы княствы, Kiey перастаy быць для ix перадавальнiкам вiзантыiскае культуры i даyнейшым асяродкам лiтаратуры y царкоyна-славянскай i славяна-рускай мове. Царкоyнаславянскi элемент нашага пiсьменства пачаy трацiць тое свае значэнне, якое меy ён у 12 веку. Дый наогул войны i paзpyxi i yся палiтычная абстаноyка не спрыяла развiццю лiтаратуры y гэтым часе. А элемент народнае мовы пачаy здабываць, такiм чынам, большую магчымасць пранiкаць у пiсьменства. Царкоyнаславянская кнiжная мова мярцвее i робiцца yсе менш зразумелаю шыроким народным масам, а жывая народная гаворка yсе больш выцiскае яе, асаблiва y канцылярскiм пiсьменстве, граматах i актах. Гэта кiдаецца y вочы, калi прасачыць мову нашiх полацкiх i смаленскiх грамат за 13—14 век. 3 другога боку, лiтоyскiя князi пераймаюцца нашаю культураю i моваю, асаблiва дзецi матак -крывiчанак i тыя, каторыя yвесь век зжывалi на насадах нашых княстваy i прымалi рэлiгiю грэцкага вызнання (якая таксама y сувязi з палiтычным назовам Kieycкaгa гаспадарства стала звацца «рускаю» вераю). Жмудская мова не магла зрабiцца Лiтаратурна-дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, бо у пачатку яго арганiзавання яна йшчэ i пiсьма свайго не мела. i лiтоyскiя князi сталi карыстацца y сваiх канцылярскiх справах нашаю кнiжнаю моваю, прычым яе народны элемент быy для ix шмат блiжэй, чымся элемент царкоyнаславянскi, чужы iм i з веравызнальнага боку. Пiсцы князе yскiя выпрацоyвалi мову у гэтым народным кiрунку. За князямi iшлi дружыннiкi, двор, адмнiстрацыя, i наша мова пачынае панаваць у панскiх класах жмудзiнаy. Пры Ольгердзе (княжыy 1345—1377 гг.) афiцыялъна сцвярджаецца яе дзяржаyнае значэнне. А y 1501 г. вiленскi прэлат Эразм Вiтэлi казаy рымскаму папе y гэтай справе так: «Лiтоyцы маюць уласную мову. Але дзеля таго, што русiны жывуць у пасяродку дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца ix моваю, бо яна далiкатная i больш лёгкая». У ей пiсалiся yсе акты не толью для жыхароy нашых правiнцый, але i для Жмудзi, так што да нас не дайшло нiводнага дзяржаyнага дакуманту у лiтоyска-жмудскай мове. У 14 веку наша мова, мяркуючы па лiтаратурных памятках, ужо мела y сабе yсе тыя фанетычныя i марфалатчныя асаблiвасцi, якiя характарызуюць яе цяпер. Слоyнiк i сiнтаксiс яе змянялiся i далей. Письменства другога перыяду. Выдатных самастойных лiтаратурных твораy з гэтага часу мы не ведаем. Трэба думаць, што iх i не было, прынамсi, такiх, што зрабiлi бы значнае yражанне на шырокiя колы сучаснiкаy, з'явiлiся бы вiдным этапам гiстарычна-культурнага развiцця y нашым кpai. Без належна глыбокага даследвання нашае гicтoрыi, якога дагэтуль няма i не было нi y расiйскiх нi y польских вучоных, трудна вытлумачыць факт такога лiтаратурнага yбоства на працягу двух вякоy, асаблiва калi раней ужо былi y нас такiя пiсьменнiкi, як Кiрыла Typaycкi цi y аднамоyным з намi кiеyскiм пiсьменстве — аyтар «Слова а палку Iгаравым». Адгадку прыходзiцца шукаць толькi прыблiзна y тым, што пры адсутнасцi шырокае асветы y кpai i пры выключна рукапiсным спосабе пашырэння кнiг старыя лiтаратурныя традыцыi ненароднага пiсьменства, жыyшыя сярод жменi людзей, легка i хутка знiшчылiся з пераменаю палiтычна-культурных абставiн. Новыя iдэi з захаду яшчэ не маглi дахадзiць. Змаганне класа пакрыyджаных з крыyдзiцелямi, якое магло бы спарадзщь iдэйна-лiтаратурную творчасць, не было y настолькi вострай форме y пачатковым працэсе жыцця y новаyтвораным гаспадарстве. I людзi, замкнутыя y рамках сваей культуры таго даyнага часу, не маглi стварыць выдатных лiтаратурных рэчаy. Магчыма, аднак, што i былi яны, хоць i не такога yжо важнага агульна-грамадскага значэння, але, не пашыраныя y свой час так, як пазней сталi пашырацца друкаваныя кнiгi, яны ва ycix сваiх спiсках пагiнулi. 3 таго, што захавалася, найперш 13 век могуць характарызаваць такiя юрыдычныя памяткi, як: «Смаленская тарговая праyда» (1229 г.), «Умова Гердзеня, князя Полацкага i Вицебскага, з мiстрам крыжацкiм» (1264 г.), «Грамата архiрэя Полацкага Якава да немцаy» (1300 г.) i iнш. Гэтыя дакуманты адбiваюць працэс развiцця нашае старое лiтаратурнае мовы y яе паступовым прыблiжаннi ад царкоyнаславяншчыны да народнае гаворкi; апроч таго, яны паказваюць нам адносiны памiж нашым краем i нямецкiм i даюць магчымасць меркаваць аб тагачасным гандлёвым i праyным жыццi. Так, у «Смаленскай тарговай праyдзе» знаходзiм гэткую расцэнку калецтва людзей не аднаго класа: «Оже yб'ють вольнага человека, платiтi за голову 10 грiвен серебра... а за холопа грiвна серебра». У Гердзеневай умове-грамаце чытаем: «Немечькому гостю в Полочьскую волно exaтi i торговать, купiтi i продатi,—такоже Полочаном i Вздiблянiну волно гocтiтi в Piгy i на Готьскi берег». 3 канца 13-га веку захаваyся i Псалтыр (1296 г.), якi y сваей мове мае нямала асаблiвасцей народнае крывцкае мовы. 14 век характарызуецца таксама граматамi, прычым ад яго дайшло не дзесятак грамат, як ад 13-га веку, а yжо колькi дзесяткаy. i y гэтых граматах мы знойдзем цiкавыя драбнiцы тагачаснага жыцця, прыкладам, у «Тарговай умове Рыгi з Полацкам» (1330 г.) законны спосаб важання воску апiсваецца так: «А язык пускацi на товар, а колi товар на стану станеть, отступi проч, а рукою не прiймай... А весiтi чiстый воск, без подставы, без смолы, без сала — как верх, так i спод». Грамата з'яyляецца вiдам юрыдычнае лiтаратуры болей шырокага, дзяржаyнага значэння, падобным да цяперашнiх манiфестаy, афiцыяльных пiсьмаy вышэйшых свецкiх i духоyных адмiнiстратараy, дыпламатычных нот i г. д. Акты ж з'яyляюцца юрыдычнымi запiсамi выпадкаy з жыцця грамадзян: судовыя выкi, духоyнiцы, дакуманты y справе маемасцi i г. д. Актаy 14-га веку i пазнейшых вякоy захавалася y розных архiвах сотнi тысяч. Яны даюць шмат каштоyнага матэрыялу для вывучэнiя нашага старога жыцця y яго бытавых з'явах, а таксама i для вывучэння мовы, бо найхутчэй у гэтым вiдзе пiсьменства, сярод шаблонных зваротаy канцылярскае мовы, можна знайсцi i вельмi рэдкiя бытавыя народныя словы y апiсаннi актавае справы. Ужо y самых старых актах пераважае элемент жывой мовы народа; у адным наданнi 14-га веку чытаем: «Се аз, раб божый iван Нiконовiч Деменьтеев сын, отходя сего света, дал есьмi святой троцi тpi места ролейная на велiком полi, да ноженька, да луг на Полото, да огород...» 3 14-га веку таксама захаваyся спис Псалтыра i некалькi cпicay Евангелля, зробленых у нашым кpai, мова якiх прыблiжаецца да народнае мовы. Такiм чынам, наша народная мова y найбольш чыстым выглядзе yвайшла y пiсьменства найперш цераз юрыдычную лiтаратуру . ТРЭЦI ПЕРЫЯД (ЗАЛАТАЯ ПАРА) 15—16 векАгульная характарыстыка гэтага перыяду. 3 канца 14-га веку, пасля таго, як князь Ягайла ажанiyся з польскаю карале yнаю Ядвiгаю (1386 г.), Вялiкае княства Лiтоyскае yваходзiць у блiзкiя палiтычныя адносiны з Польшчаю. Ягайла ахрысцiyся сам i ахрысцiy свой быyшы дагэтуль у паганстве лiтоyска-жмудзiнскi народ у хрысцiянскую веру рымскага вызнання, у якiм вызнаннi быy i народ польскi Культура y Польшчы стаяла вышэй, чымся y Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, i вось дзеля палiтычнай блiзкасцi да Польшчы yсяго нашага гаспадарства, а рэлiгiйнай блiзкасцi яго жмудскай часткi, польскiя yплывы пачынаюць плысцi да нас, асаблiва y 16 веку. Вялiкi князь Лiтвы быy разам i каралём Польшчы, дзеля таго дзяржаyны лад жыцця Лiтвы набiраецца асаблiвасцей дзяржаyнага ладу жыцця Польшчы. Лiтоyская арыстакратыя i шляхта гоницца за польскаю арыстакратыяй i шляхтай. У руках магнатаy сабралiся каласальныя багаццi, а шляхта вымагала сабе yсе большых i большых праy ад свайго князя-караля. Нявольнiцкае паддаванне перад польскаю культураю з часам прымушае багатых людзей аддаваць свае дзецi y польскiя школы, i свая нацыянальная школа гiбне y занядбаннi ад ix. Вышэйшае духавенства складаецца выключна з арыстакратаy i буржуазii, а матэрыяльны дабрабыт усяго духавенства разам залежыць ад дзяржавы i ад багатых людзей,— i нацыянальная культура y духавенстве таксама не развiваецца. Тады з'яyляюцца, як псiхалагiчны пратэст, як настрой незадаволення, iдэйна-грамадзянскiя iмкненнi y выхадцаy з бяднейшай часткi мясцовай буржуазii i дробнай шляхты, асаблiва y тых, што iмелi магчымасць пазнаёмiцца з новымi iдэямi Захаду. А гэтыя магчымасцi адчынiлiся iзноy жа цераз Полынчу,. якая сама жыла yплывамi заходнерымскае культуры. I вось, у асобе выпадкова трапiyшага за гранiцу i здабыyшага там адукацыю купецкага сына, Скарыны, прыходзiць к нам гуманiзм цi адраджэнне, якое было на Захадзе жывым пратэстам супроць аскетычнага iдэалу сярэднiх вякоy, прыгнятаyшага асобу чалавека. Гуманiзм улiy новыя, свежыя ручаi y затхласць нашага жыцця пачатку 16-га веку. Дальш заходнее yрапейская рэфармацыя, знайшоyшая y нас апеку спачатку у некаторых каралёу i князёу, як новая мода, як добры тон, ставицца бедным шляхцiцам Цяпiнскiм i iншымi блiзкiмi яму па сацыяльнаму становiшчу людзмi на грунт сацыяльны, хоць i робiцца гэта, дзеля адсутнасцi веды y сацыяльна-эканамiчных справах, нясведама, пачуццём. Toe пачуццё выклiкае iдэйна-лiтаратурную творчасць у рэлiгийна-асветным кiрунку. Iдэi шырацца i выклiкаюць агульнае ажыyленне грамадскае думкi. 3'яyляюцца пiсьменнiкi, якiя адбiваюць яго y свaix творах. Прапагандзе новых iдэй, а тым самым i агульнаму ажыyленню вельмi памагае друк, магутная з'ява культуры, яю распачынаецца y нас гуманiстам Скарынаю. 3аходнiя yплывы адбiлiся i на лiтаратурнай мове гэтага перыяду. Спачатку, у 15 веку, яна зусiм мала адрознiваецца ад народнае мовы, разумеецца, не ва ycix вiдах пiсьменства i творах аднакова. У царкоyных кнiгах царкоyнаcлавяншчыну ратуюць веравызнальныя традыцыi, хоць i не заyсёды. У iншых свецкiх i духоyных творах, у 16 веку, знiкаюць царкоyнаславянiзмы, але затое растуць паланiзмы i заходнее Еyрапейскiя словы для азначэння новых разуменняy, якiя не маглi абысцiся з нашым народным слоyнiкам. 3 буйным ростам разнастайнай лiтаратуры, пiсанай у ей гэтым часам, пры яе yжываннi i y законах, i y дыпламатычнай перапiсцы, i y урадовым дзелаводстве, i y прыватнай перапiсцы грамадзянства, у соймах i ратушах,— iдзе, аднак, яе yсебаковае выпрацаванне. I яна робцца, к канцу 16-га веку, багатаю на словы i звароты, пры гэтым гiбкаю i прыгожаю, высокаразвiтою культурнаю моваю, з цвёрдымi, агульнымi, абавязковымi для ycix правiламi пpaвaпicy. Афiцыяльнае поле яе пашырэння было пацверджана y Лiтоyскiм Статуце, дзе загадвалася, што пicap земскi мае пiсаць усе лiсты, выпiсы i позвы «па-руску» i «русюмi» (кiрылаyскiмi, а не лацiнскiмi) лiтарамi. Тэрмiн яе «руская» мова, якi yвайшоy к нам з Kiевa у сувязi з палiтычным назовам кiеyскага княства, арганiзаванага варагамi-русамi i лiтаратурна yплываyшага на нас у даyны час, так i застаyся i y лiтоyскiм перыядзе нашае гicтopыi. Скарына называy сябе русiчам, Цяпiнскi — русiнам,) а yжо некаторыя нашi пiсьменнiкi 16-га веку завуць сябе лiтвiнамi, iзноy жа y сувязi з палiтычным назовам гаспадарства. Адгэтуль жа летапiсы Вялiкага княства Лiтоyскага, пiсаныя y нашай мове, завуцца «лiтоyскiмi», а на маскоyскiх кнiгax, перакладзеных у даyны час з нашае мовы, пiсалася, што пераклад «з лiтoycкaгa языка». Разглядаючы лiтаратуру 15—16 веку, трэба мець на yвазе, што 15 век — гэта яшчэ век рукапiснага пiсьменства, пара yзрастання, падрыхтавання лiтаратурнай дужасцi, а yжо y 16 веку гэтая дужасць можа праявцца i праяyляецца. У 15 веку далей развiваецца, з новымi yплывамi, юрыдычная лiтаратура, выходзяць пераклады духоyных твораy у зусiм народнай мове, з'яyляюцца летапiсы-кронiкi, па заходняму прыкладу, але y духу свайго гаспадарства. У 16 веку юрыдычная лiтаратура дае класiчныя yзоры, рэлiгiйная лiтаратура размножваецца i друкуецца капiтальнымi тамамi, кронiкi ахоплiваюць усе жыццё i пераходзяць у мемуарны вiд лiтаратуры, пiшуцца yжо вершы, перакладаюцца заходне Еyрапейскiя свецкiя повесцi i навуковая (на свой час) лiтаратура, складаюцца граматыкi, лемантары, слоyнiкi i да т. п. рэчы,— адным словам, творыцца «залаты век» нашай старой лiтаратуры. Юрыдычная лггаратура 15—16 веку. 3 юрыдычнае лiтаратуры 15-га веку, апрача многiх грамат i аграмаднага лiку актаy, дажыyшых у кутах архiваy да нашага часу, захаваyся невялiчкi зборнiчак законаy — «Статут караля Kaзiмipa» (1468 г.). «С князьмi i с паны-радою нашею Велiкого Князьства Лiтовскаго i с всiм поспольством согадавшi», кароль вызначыy кары за розныя злачынствы, галоyным чынам за крадзеж. Кары yсе вялiкiя: мукi, шыбенiца, рэдка грашовыя штрафы, што супроць адноснай мяккасцi нашiх даyнейшых законаy, трапiyшых на пiсьмо, з'яyляецца, мусiць, уплывам заходнее yрапейскай сярэдня-вечнай жорсткасцi, прыйшоyшым к нам з Польшчы. У апiсаннi Статутам злачынстваy i вызначэннi кар знаходзiм не толькi праyныя погляды цi абраз судовых распраy, але й адбiтак класавых адносiн, народнага светагляду, драбнiцы быту. Жорстка каралася парушэнне панскага права на прыгонных людзей i на чэлядзь: «А который будеть людi выводiтi а любо челядь неволную, а yхватять с лiцом: того на цiбенiцю». Калi даведвалiся, што нехта перахоyваy «лежня» (так звалiся бадзягi, уцекачы ад паноy), дык ён мусiy адказваць за yсякае зладзейства y ваколiцы. Немiласэрна каралiся канакрады: «А который хотя первое yкрал, а коньская татба, коня yкрал, а с лiцом прiведуть, того yзвесiтi». Гэтую немiласэрнасць нагадваюць народный самасуды над кана-крадамi, бываyшыя y нас у самы нядаyны час. Знахароy-зельнiкаy, абвiнавачаных у крадзежы, у часе следства мучылi, а хоць бы яны i не прызналiся да вiны, цягнулi ix на шыбенiцу, бо верылi, што яны праз свае чары могуць не адчуваць болю пры следчых муках. Вiдаць, не y вялiкiм парадку былi, як i цяпер бываюць, масты y нашiм кpai, бо i на ix ёсць увага y статуце Казiмiра: «А також, где которыi мосты мошчiвалi за дядю нашего, за велiкого князя Вiтовта, i за велiкого князя Жыкгiмонта, тут бы i ныне каждый cвoi мостьнiцi замостiлi i заделалi, как надобе; а штобы не мешкалi, сего ж лета yделалi. А на чiей делнцi шчькода ся станеть, конь ся образiть, ногу iзломiть: тому платiтi».. У 16 веку юрыдычная лiтаратура дасягла свайго найвышэйшага пункту у так званым Лiтоyскiм Статуце. Дзве яго першыя рэдакцыi —1529 года i 1566 года — рукапiсныя, а трэцяя рэдакцыя — друкаваны Лiтoycкi Статут 1588 года. У другой рэдакцыi былi пашыраны правы шляхты, а y трэцяй рэдакцыi дапiльнована, каб нашы законы не былi y супярэчнасцi з польстмi (час быy пасля Люблiнскай yнii 1569 г.) Надрукован быy Лiтоyскi Статут 1588 г. у друкарнi Мамонiчаy у Вiльнi, курсiyным шрыфтам, падобным да нашае скорапiсi 16-веку. Пасля яго перакладалi на польскую i на расiйскую мовы i карысталiся iм аж да 1840 г., калi царскi yрад, у сувязi з польскiм паyстаннем 1830 г., забаранiy яго i yвёу у нашым кpai агульнарасiйскiя законы. У аснове Лiтоyскага Статуту ляжыць звычаёвае народнае права, наша i лiтоyскае, апрацованае пад уплывам рымскага i польскага права. Дзеля польскiх жа yплываy ёсць у мове гэтага Статуту паланiзмы, асаблiва y трэцяй рэдакцыi; у першай i другой — ix меней. Наогул жа мова яго — вельмi гiбкая юрыдычная мова, бо yкладчiкi Статуту надалi ей належнае значэнне, што вiдаць са слоy канцлера Льва Сапегi, якi y прадмове да выдання 1588 г. пiша так: калi сорамна якому народу не ведаць сваiх праy, баронячых яго вольнасць, дык асаблiва сорамна было б тое нам, маючым правы, пiсаныя не y абыякой чужой, а y сваей роднай мове. Але трэба цяпер сказаць, што Лiтоyскi Статут баранiy вольнасць, толькi не для працоyных мас, а для арыстакратыi i шляхты, прычым некаторыя судовыя працэсы былi y iм узаконены так, што давалi поyны прастор самаволi дужэйшага над слабейшым. Ён дакумантальна сведчыць аб тым уцiску, якi мусiла цярпець маса людзей «простых» ад невялiкай супроць яе кучкi магнатаy i шляхты. Апрача таго, Лiтоyскi Статут, не маючы шчыльных адносiн да краснага пiсьменства, ёсць тым часам важнаю литаратурнаю памяткаю, як багаты матэрыял тагачаснага жыцця, агледжанага законам з ycix бакоy. Тут многа чыста бытавога матэрыялу з сямейнага жыцця, з класавых адносiн, з адносiн пануючае нацыi да нацыянальных меншасцей, з жыцця вайсковага, земляробскага i г. д., аж да паказання цэн на сабак рознае пароды. Статут выдання 1588 г.— вялiкi том, у якiм змяшчаецца да паyтысячы артыкулаy, падзеленых на 14 раздзелаy. Першы раздзел — «О персоне нашой господарской». Тут мы чытаем, што за розныя парушэннi праy гаспадара (вялiкага князя) кладзецца кара смерцяй i пазбаyленне вiнаватага грамадзянскае годнасцi i маемасцi, а часам i яго дзяцей. У другiм раздзеле гаворыцца «О обороне земской», на якую павнны былi ставiцца са сваiмi людзьмi паны-земляyласнiкi, прычым: «Хто бы с бiтвы yтек, таковый за слушным доводом от гетмана через вырок наш господарст, iменье i честь тратiть». Раздзел трэцi трактуе «О волностях шляхет’скiх i о розмноженю Велiкого Князства Лiтовского». Прызнавалася прывылiчэннi вольнасцей, што займацца рамеснiцтвам або гандлем — нiжэй шляхецкага гонару: «Только бы ремеслом... се не жiвiлi i локтем немерiлi». Чацверты раздзел— «О судьях i о судех». Земскiя суддзi — суддзя, падсудак i пicap, у «кождой землi i повете» былi вольна выбiраны, толькi не yciм народам, а панамi-шляхтаю, а y другiх выпадках суддзяy назначалi ваяводы i старасты з людзей «добрiх, цнотлiвых, годных в праве i пiсма руского yмеетных шляхтiчов». У гэтым жа раздзеле y артiкуле 1-шым стаяць ведамыя словы: «A пicap зем'скi мает поруску, лiтерамi i словы pycкiкMi, aci лiсты, выпiсы i позвы пicaii, а не iншым езыком i словы». Раздзел пяты — «О оправе посагу i о вене». Шосты «О опеках». Семы — «О запiсех i продажах». Восьмы — «О тестаментех»; тут, мiж iншым, вылiчаюцца выпадкi, у якiх бацькi маюць права не толью вырачыся свaix дзяцей i нiчога iм не адпiсаць з свае маемасцi, але могуць прасiць урад пакараць ix смерцяю. Раздзел дзевяты — «О под'коморых в поветех i о правах земленых, о гранiцах i о межах». Дзесяты — «О пушчу, о ловы, о дерево бортное, о озера i сеножатi». Тут мы знаходзiм звяроy, якiя вадзiлiся тады y нашых лясах: «Уставуем цену звером дiкiм, которые бы через кого было y6iто y чужой пущчы: за зубра дванадцать рублей грошей, за лося шесть рублей грошей, за оленя або за ланю шесть рублей грошей, за медведя тpi рублi грошей, за коня або за кобылу дiкую тpi рублi грошей, за вепра або за свiныо рубль грошей, а за сар'ну копу грошей, за рыся тpi рублi грошей, за соболя два рублi грошей, за куну пол копы грошей». Адзшаццаты раздзел — «О кгвалтех, о боех, о головшчiнах шляхетскiх», у якiм за yбiyства зазвычай кладзецца кара смерцяю («горлом каран бытi маеть»). Але й тут, калi шляхцiцу даецца нейкая магчымасць выкруцiцца ад кары за yбiyства, дык асаблiвай лютасцю вызначаецца артыкул 39 «О каранью людей стану простого за забiтье шлях'iча». У iм сказана: «К тому уставуем, естлi бы людi простого буть стану, нашi господарсме, або князсюе, пансме, земянскie, бояре панцерные, путные, мешчане або людi тяглые забалi шлях'тiча або шлях'тянку,— тогды, колько ix будеть через сторону жалобную перед правом абвiнено i поступком правым водлуг ар'тыкулу выш'шого десятого того на нiх доведено, мають вci горлом каранi бытi. А вед же i такiх людей простых вышей трех человеков за одну голову шляхетскую карано бытi не маеть...» Такiм чынам, без панскай гуманнасцi yсе ж не абходзiцца: яна выяyляецца y лiку «простых чалавекаy», якiх можна забiць за забiтага шляхцiца! Канчаецца гэты артыкул так: «А где бы хто с тых станов простых, верху менованых, шлях'тiча або шляхт'янку збiл, зранiл, таковый утятьем рукi каран бытi маеть, а естлi бы руку, ногу утял, або на яком iном члонку охромiл — за то маеть горлом каран бытi». Раздзел дванаццаты кажа. «О головшчшах i о навезках людей простых i о такiх людех i челядi, которая от панов свoix от’ходiть; также i о слугах прiказных». Адносiны Лiтоyскага Статуту да людзей, каторыя yцякалi ад свaix паноy, залежалi ад агульнадзяржаyных эканамiчных прычын: Статут дазваляе, пры некаторых умовах, перахадзiць ад аднаго пана да другога або нават шукаць ратунку ад неволi i паншчыны yцяканнем у гарады. Усе ж пан меy права шукаць уцёкшага y працягу 10, а часам i 20 гадоy i вярнуць яго, калi гэтая «земская даyнасць» яшчэ не скончылася. Не памагала даyнасць толькi y адносiнах да людзей дворных: «Челедь дворная, отчызная, або полоненая, которая бы от панов свoix утекла, протiв тое паном ix aнi далекость местца, анi давность помененая ку отысканью правом слушным вадiтi i перакажатi не маеть протiв самых i детей ix». Раздзел гэты адбiвае i тагачасныя адносiны да нацыянальных меншасцей: «Жыдове з ланцухамi i с клейноты золотымi ходiтi, так теж серебра на пасех, на кордех, на шаблях нoсiтi не мають, ведь же однак сыгнет на палцу одiн i перстень одiн каждому з нix метiп i жiдовкам перстенi, поес i yберы водлух преможенья своего ноciтi вольно». Раздзел трынаццаты — «О грабежах i о навезках», а чатырнаццаты — «О злодействе всякого стану». Рэлiлигийныя i свецкия перакладаныя творы 15—16 веку. I y гэтым часе чыталася y нас тая рэлiгiйная лiтаратура, якая была y першым i другiм перыядзе. Апроч чiста царкоyных кнiг, былi пашыраны, як мы ведаем, творы духоyнага зместу, замяняyшыя тагачаснаму чытачу тое, што мы цяпер знаходзiм у повесцях i апавяданнях. Спачатку уся гэта лiтаратура, i царкоyная i напаyсвецкая з рэлiгiйным матэрыялам, была y царкоyнаславянскай i славяна-рускай мове. Дальш асаблiвасцi нашае народнае мовы пачынаюць у ix расцi yсе болей i болей, што мы бачым з дайшоyшых да нас спiскаy Псалтыра i Евангелля 14-га веку. Але на досыць чыстай народнай мове з'яyляюцца рэлiгийныя творы толькi y 15 веку, разумеецца, калi меркаваць па тых памятках, якiя захавалiся. Такiмi, самымi раннiмi y нас творамi рэлiгiйнае лiтаратуры y народнай мове, з'яyляюцца пераклады кнiг Бiблii з габрэйскае мовы (кнiга Iова, Руф, Псалтыр, Песня Песень, Эклезiяст, Прытчы Саламонавы, Плач Iерамii, Данiiл, Эсфiр — усе кнiгi больш наyчальнага i гiстарычнага зместу). Як думаюць вучоныя, пераклады гэтыя стаяць у сувязi з першым пашырэннем у нас заходнее-еyрапейскага рацыяналiзму 15-га веку, калi сталi задумвацца i над лагiчнасцю дагматаy хрысцiянскае pэлiгii, а не маючы яшчэ добрых асноy матэрыялiстычнае навукi, спрабавалi пагодзiць дагматы габрэйства з дагматамi хрысцiянства y iншым духу, чым тое рабiлася вышэйшай хрысцiянскай адмiнiстрацыяй. Хрысцiянская адмiнiстрацыя к таму часу не мела yжо нiчога супольнага з праyдзiвым хрысцiянствам, як змаганнем бедных з невыгодным для ix сацыяльным парадкам. 3 15 веку была ведама y нас, у Кiеве i y Ноyгарадзе адна з праяy такога рацыяналiзму, званая y расiйскай навуцы «ересью жiдовствующiх», прадстаyнiкi якой чакалi новага Месiяша., адкiдаючы боскасць Хрыста, царкоyныя абрады, манаства, пакланенне абразам i г. д. Для прапаганды свaix iдэй яны пашыралi габрэйскiя кнiгi y сваей рэдакцыi i па-свойму з'яснялi Евангелле. Гэтая форма рацыяналiзму не знайшла y нас надежна даспелага сацыяльнага грунту i прайшла без асаблiвага следу, пакiнуушы толькi каштоyныя для вывучэння гiсторыi нашае мовы пераклады. Хто зpa6iy пераклады — няведама; магчыма, што нашыя ж вучоныя габрэi цi якiя прыхiльнiкi новых iдэй. Вось мова перакладу з кнiгi Руф: «I рекла Рут маавiтенка к Haaмii: пойду ныне на поле i с'беру колосье за тым, у кого жь найду мiлость во очью его. I рекла ей: пойдi, дочко. i пошла, i прiшла, i збiрала в полi за жатцi. I прiгодiлася ее ролья поля Боазового, iже от роду Елемелехового. Ажно Боаз прiходiть от Бетлегема, i рекл женцом: Адонаi с вамi i реклi ему благословi тя Адона! I рекл Боаз детiне, што стоiть над женьцi: чыя молодiца се?..» 3 кнiгi Эсфiр: «I было в днех Ахашверошовых... В лето третее царствуючi ему, вчiнiл пip вciм бояром свoiм i xoлопьi cвoei, войску перскому i малайскому, столечнжом i бояром земскiм перед собою...» Былi y 15 веку i пераклады i пераробкi духоyных повесцей, якiя выходзiлi y нас тады не толькi з-пад пяра праваслаyных, але i каталiкоy (пiсалiся кiрылiцаю). Повесць аб жыццi Аляксея, чалавека божага была yзята з лацiнскае мовы i чэскiх pyкaпicay 14—15 веку. У ей апавядаецца, як Аляксей, сын важнага рымскага пана Еyфiмляна, мусць, адчуушы разлад мiж хрысцiянскаю навукаю i жыццём хрысцiян, адрокся багацця, уцёк ад маладое жонку i бацькоy i век свой зжыy убогiм старцам. нiкiм не пазнаваны, дакончыy днi свае y доме бацькоy. Зараз па яго смерцi y горадзе пачалiся дзiвы, i тады yciм адкрылася, хто быy памершы старац. «...матка (Аляксеева), теж тое yслышавшi, как бы лвiца деручi себе, также здрапавшi на собе py6ie, альбо хусты, волосы роспусiвшы, у небо очi подносiла; а колi перед велiкiм людом сьвятого тела дойтi не могла, i она заклiкала, рекучi: дайте мi пpicтyпiцi, абых увiдела сына моего, абых увiдела потешенiе душе моее, который ссал грудi мое! А колi прiшла до тела на ложi, на него клiкала, рекучi: беда мне, сыну мой, свечо очью моiх! чому eci так учiнiл?..» Гэтак апiсваецца y повесцi гора маткi. Повесць аб муках Хрыста i аб яго смерцi, з далучэннем ведамасцей аб Пiлаце i iншых асобах, змяшчае y сабе пераказ гэтага месца з Евангелля, разбаyлены рознымi апакрыфiчнымi дадаткамi i лiрычнымi yстаyкамi аyтара. Апокрыфамi завуцца апавяданнi з жыцця бiблiйных евангельскiх асоб, не yвайшоyшыя нi y кнiгi Бiблii y нi y кнiгi Евангелля. Наша повесць з'яyляецца пераробкаю з якой-небудзь лацiскай повесци, зробленай з дапамогаю польскага перакладу, бо ёсць у ей i паланiзмы. Наогул жа мова — добрая народная i па словах i па зваротах, напрыклад: «Да Марiя, матухна, мiлостiвая, тое льстiвостi iюдашовы не ведаючi, поздравiла его вельмi ласкове, прiвiтала его рекучi: о, мiлый прiятелу! што eci там в Ерусолiме о моем сыну мiлом чувал альбо слышал? Iюда отповедал: все добро деетсе...» Повесць а трох каралях, якiя водле Евангелля прыходзiлi пакланiцца народжанаму Хрысту, змяшчае y сабе многа цiкаyных легендарных, касмаграфiчных i геграфiчных ведамасцей, узятых аyтарам з розных крынiц. Перакладзена яна з лацiнскае мовы, з рознымi зменамi i пераробкамi арыгiнала. Яна лiтаратурна звязана не толькi з апокрыфамi, але i сярэднявечнымi свецкiмi повесцямi, напрыклад, з «Александрыяй» па сходных апiсаннях людзей-сабак: «Да yci людi, которыi родятсе там у тых землях, от которых святый Фома мучон был, i с прiроженiа держать лiца альбо вiденiе на зраст песiй, как у псов, толко не мохнаты, i таке родятсе, аж до нiнейшого дня iже yсегда y кажной землi Iндеi i в острове, родятсе i ростуть». У повесцi апiсваюцца рэлiгiйныя звычаi розных народаy («нубiане», «солдане». «iндiане», «грекове», «cырiа», «армяне» i iнш.). Повесць не толью давала нашым чытачам 15-га веку цiкаyнае чытанне, але i развiвала ix, пашырала ix светагляд, знаёмiла з жыццём па-за межамi, даступнымi ix беспасрэднаму нагляданiю. 3 лiтаратуры рэлiгiйнага зместу былi тады i iншыя кнiгi, акром разгледжаных. У 16 веку пачалi перакладаць на нашу мову сваю набажэнскую лiтаратуру i жыyшыя y Вялiкiм княстве Jliтoycкiм татары-магаметане, пiшучы яе, аднак, арабскимi лiтарамi. Найдаyнейшаю памяткаю гэтае лiтаратуры з'яyляецца рукапiсная кнiгa у Вiленскiм Беларускiм Myзеi iмя Луцкевiча «Ай Кiтаб», вельмi каштоyная з фiлалагiчнага боку, бо арабскi альфабэт лепей перадаy асаблiвасцi нашае мовы, чымся кiрылiца (асобныя значкi для гукаy дз, ць i iнш.) . У магаметанскiх сем'ях ёсць цяпер i iншыя падобныя кнiгi. 3 другiх перакладаy, так цi йначай звязаных з рэлiгiяй, дайшло да нас у рукаписным зборнiку 15—16 веку «Сказанiе о Сiвiлле пророчiцi», перакладзенае з чэшскае мовы. Сiбiламi y Грэцыi i y Рыме звалiся паважаныя народам варажбiткi, памагаyшыя сваiмi радамi y цяжкую часiну. У часы хрысцяянства сiбiлы былi падменены асобаю бiблiйнай царыцы Саyскай або Юскай. Kнiгi, якiя прыпiсвалiся y Рыме сiбiлам, былi перароблены тады на хрысцiянски лад, з дадаткамi розных iyдзейска-хрысцiянскix апакрыфiчных пераказаy. У сярэднiя вякi гэтыя пepapoбкii пашырылiся y Еyропе, а з Чэхии зайшлi i к нам. Пашыралiся яны дзякуючы асаблiвай мiстычнай цiкавасцей людзей тае aпoxi да yсяго iм незразумелага, таёмнага, як яшчэ i цяпер розныя аракулы цiкавяць цёмных людзей, не закранутых святлом матэрыялiстычнае навукi. Тады падобныя творы, цi, лепей кажучы, аyтары ix i пашыральнiкi, мелi заданiем страшыць грэшных людцоy за працiyнае хрысцiянскiм духаyнiкам жыццё. У нашай пераробцы гэтае повесцi апавядаецца аб тым, што «того часу, за мудраго царя Саломона» жыла «пророчiца звездарька, iменем Сiвiлла», якая «в звездах многыi вешчi в будучiх речах провiдела преж многых тысяшч лет, что ся в землях статi маеть». Яна, дачуушыся аб мудрасцi Саламона, прыйшла да яго. Пры гэтым змяшчаецца ведамы апокрыф пра «Адамово древо», якое было нiбыта на дварэ Саламона, i вось тут гусiная нага Сiбiлы, даткнуушыся да гэтага дрэва, зрабiлася чалавецкаю нагою. У размове з Саламонам Сiбiла дае розныя «прароцтвы» аб нарадзiнах Хрыста, аб пашырэннi хрысцiянства i да т. п., што yжо было напiсана аyтарамi повесцi задняю датаю; а таксама апавядае Ci6iлa аб знаках, па якiх можна пазнаць, што нарадзiyся Антыхрыст, аб канцы свету у духу Апакалiпсiсу, аб страшным судзе i iнш. Пры гэтым будуць розныя дзiвы: А в первый день станеть дiв: море выше всех гор станеть, а крапля его не yканеть. Другый день дiв ся станеть. море опять долов спаднеть а сровняется з землею ровно» i г. д. Канцом свету вызначаецца прыблiзна 1492 г., калi, як ведама, i чакалi яго yсе y Еyропе, але замест канца свету, якраз у гэтым годзе, быy знойдзены Новы Свет — Амерыка. У тым жа зборнiку i y тым жа духу ёсць другая повесць — «Книга о Таyдале рыцерi», перакладзеная, мяркуючы па мове, таксама з чэшскае мовы. Напiсана яна была y Iрландыi, распаyсюдзiлася y заходнее yрапейскiх сярэднявечных лiтаратурах, а y 15—16 веку дайшла i да славянскiх народаy. У ей апавядаецца аб вялiкiм грахаводнiку, рыцары Таyдале. Аднойчы ён, пасля трохдзеннае п'янае гульбы, самлеy i ляжаy у захвiцэннi ад серады да суботы. Гэтым часам душа яго лятала «на тым свеце», дзе i бачыла страшэнныя мукi такiх грахаводнiкаy, якiм быy сам Таyдал, i райскае жыццё ведамых хрысцiянсшх архiрэяy, мучанiкаy i наогул святых. Настрашаны Таyдал, калi аджыyся, пайшоy ратаваць душу у манастыр. Тут жа апiсваюцца розныя бачаныя Таyдалам страшыдлы, пазычаныя з Miфалогii першабытных людзей i падпраyленыя аyтарам на свой лад. 3 перакладаy зусiм свецкiх повесцей былi пашыраны спачатку больш гiстарычнага зместу, а пазней — гiстарычныя i рыцарскiя повесцi. «Троская повесть» у спiсках 15—16 веку не захавалася, хоць i тады яе y нас чiталi як аб тым сведчыць Скарына; найдаyнейшы ведамы яе cпicaк ёсць у рукапiсу з пачатку 17-га веку. Пераклад гэтага спiсеку быy зроблен з сербскае мовы, а сербы y свой чарод узялi повесць ад iншых народаy. У ей апавядаецца, як «за часов, колi царствовал Давыд, сын Iесеов, в землi жiдовской, был в Елiнех цар поморскi, iменем Прiдеш». Быyшы раз у ловах, гэты цар знайшоy прыгожае месца i «зараз на iмя свое место заложiл, которое муровал аж до смертi свое. Прыказал теж i сыну своему, умiраючi, абы не переставал оного места будоватi. i так одiн другому, умiраючi, по собе поводь давалi»... Троiл дакончыy будаванне Троi. Пасля яго панаваy Прыам. У Прыама радзiyся сын Парыс («Фарыж»). Варажбiты яшчэ да яго нарадзiн прадказвалi, што станецца ён прычынаю разбурэння Троi. Каб уратавацца ад лiха, дзiцянё кiнулi y пушчы. Там знайшоy яго пастух i yзгадаваy яго. Ужо на сёмым годзе хлопчык звадзiy бiцца быкоy, быку-пераможцу ускладаy на рогi вянок з алiвы, а быку пераможанаму — вянок з саломы. Цягнула яго да гульняy з панскiмi дзяцьмi. Аднойчы быy ён у паноy на балi. «Былi теж на оной учте тpi невесты вешч'шкi, которiх еллiнi за богнii мелi». У iхнай спрэчцы аб тым, хто харашэйшая, «Фарiж прiзнал Елнушу межi оныi богнi оздобнейшую». Гэтая багiня сказала яму, чый ён сапраyды сын, i Парыс вярнууся да бацькоy. Яны прынялi сына, але iзноy сталi будаваць Трою, баючыся прадказання варажбiтоy. Далей — падарожжа Парыса к Менелаю, каханне з яго жонкаю Алёнаю i yцекi з ею у Трою. Пакрыyджаны Менелай a6ipae грэцкiх герояy i йдзець вайною на Трою. Вайна цягнецца 9 год. Апiсваецца, як загневаyся Ахiлес, як памёр Патрокл, як пасля яго смерци Ахiлес iзноy пайшоy бiцца з траянцамi. Прыам запрасiy на падмогу амазонак i чорных iндыйцаy. Потым — развiтанне Гектара з жонкаю i яго смерць. Прыам прыходзиць па яго труп к Ахiлесу i прапануе мiрыцца. Ахiлес згаджаецца i iдзець, але Парыс на злом веры забiваець яго. Iзноy пачынаюцца крывавыя бойкi, аж пакуль грэкi, улезшы y Трою у драyляным кaнi, забралi-ткi яе. Парыса, Алену i многiх iншых Менелай карае смерцю. «I так конец стал ся Троскому панству». «0мiр автор той Троской повестi». Яшчэ больш за яе была пашырана «Александрыя» — повесць аб Аляксандры Македонскiм. Яна дайшла да нас у некалькiх спiсках 15-га, 16-га i 17-га веку, прычым пераклады былi зроблены, як вiдаць, з розных арыгiналаy: лацiнскага, сербскага, польскага, славяна-рускага. Спачатку у ей апавядаецца аб егiпецкiм цару-чарадзеi Анектанебе, якi yцёк ад перскага войска з Егiпту у Македонiю, скiнууся там богам Амонам i прыйшоy да Алiмпiяды, жонкi македонскага цара Пiлiпа, быyшага тады y адсутнасцi. У ix радзiyся сын Аляксандр. Апiсваецца яго маленства, забавы з канем Буцэфалам, першыя слаyныя yчынкi. Па смерцi Пiлiпа ён робiцца македонскiм царом i йдзе вайною у Егiпет, Сiрыю, Палесцiну i Персно. Па смерцi перскага цара Дарыя робiцца перскiм царом i бярэ за сябе Раксану, дачку Дарыя. Дальш апiсваецца яго паход на Iндыю i вайна з царом Порам. Тут ён знаходзщь дзiyных людзей, звяроy, птушак, мурашак, напрыклад, «найде в той землi много людей немых, зверообразных: рот i очi в персех мають, косматы як свiнне, очi свiтятся як звезды...» Пабачыy з сваiм войскам людзей — асiлкаy i пiгмеяy, знайшоy дрэвы, якiя yмелi гаварыць, такiх мурашак, што адна мурашка магла панесцi каня, такое возера, што мёртвыя рыбы y iм аджывалiся, Taкix змей, што агнём дыхалi, такую зямлю, што «всегда есть темность, i солнце в ней не светггь для гор велiiх». Нячыстыя народы Гога i Магога замкнуу ён у горах. Гаманiy з голымi фiлосафамi брахманамi (брамiнамi), меy пepaпicкy з амазонкамi, быy чуць не на небе i паныраy на дно глыбокага мора. Памёр у сваей новай сталiцы — Вавiлоне, дзе яго атруцiлi прыблiжоныя. Развiася повесць аб Аляксандры з запiсак Калiсфэна, вучня Арыстоцеля; яна абышла yсе паyднёвыя i заходнее yрапейскiяя лiтаратуры i набралася мiфалагiчных пераказаy розных народаy. У часе яе пашырэння y нашым кpai з яе маглi трапiць некаторыя сюжэты y нашу вусную народную творчасць. Многа, аднак, ёсць у ей i такiх вобразаy, якiя былi вынесены нашымi дзядамi яшчэ з iндаеyрапейскага караня. У повесцi аб Аляксандры Македонскiм шляхта наша знаходзiла задаваленне свайму жаданню рыцарскiх перажыванняy. Але яшчэ больш гэтай салодкасцi знаходзiла яна y зусiм рыцарскiх повесцях, напрыклад, у повесцi «Гiсторыя о Атылi, коpолi yгор’ском», якая была перакладзена y 16 веку з польскае мовы, а палякi y свой чарод пераклалi яе з лацiнскага арыгiнала. Атыла y нашай повесцi характарызуецца так: «Атыльля тогды, которого поyгорскi зовуть Этэле, был середнего yзросту, персей i плечей шырокiх, головы водле iн'шых члонков номерное, об'лiчя чернявого, очю светлых, на взгляде быстрость якуюсь в собе маючой, бороды ред'кое, носа закрывленого, походу гордого, до взнуса велмi склон'ный, на працу телесную, на голод, на спанье, на студень i на горачость велмi терплiвый, велiкого серца, рады доброе i смелый, рукi xicткoe i мужное, в речах рыцэрскiх ученый, до славы велмi хотлiвый, в бiтве всего доглядуючый, а протiв покорных лацный i мiлосердный». Побач з гiстарычнымi фактамi y повесцi змешчана шмат вымыслаy. Прыкладам чыста рыцарскай лiтаратуры з'яyляецца «Повесть о славном рыцэрi Трысчане», перакладзеная з сербскае мовы i дайшоyшая y стеку 16-га веку. Яна змяшчае y сабе вельмi пашыраную у сярэднявечнай Еyропе паэтычную легенду аб каханнi Трыстана («Трышчан») i Iзольды («Iiжота»). Трыстан б'ецца з рыцарамi на многiх турнiрах, перамагае найлепшых рыцараy, скрозь паказвае незвычайную шляхетнасць свае натуры, амагаецца з несправядлiвасцю, касуе нядобрыя законы i звычаi, нiколi нiчога не баiцца, нiколi по перастае кахаць даму свайго сэрца. Да гэтае повесцi падобна i повесць а Баве. «Бово» любиць «Дружнену» i робiць многа выдатных вайсковых учынкаy. I Бова прыйшоy к нам ад сербаy, сербы yзялi яго ад iталiйцаy, а iталiйцы y сваей пераробцы карысталiся французскiмi i ангельскiмi крынiцамi. Апрача гэтага, былi y нас пераклады i розных iншых вiдаy лiтаратуры. Апокрыфы былi не толькi як устаyкi y друuiх творах, але i як асобныя самастойныя творы. На жаль, апокрыфаy у нашай чыстай старой кнiжнай мове захавалася мала; больш ix запiсана этнографамi ад народа y 19-м веку у выглядзе вуснай народнай слоyнай творчасцi («Сон багародзiцы», у якiм апiсваюцца бачаныя y сне Марыяй мукi Хрыста; «Як хадзiла багародзiца па муках», дзе пералiчаецца дванаццаць мук, у якiх бачыла багародзца грэшнiкаy дванаццацi катэгорый; тут побач з буйнай фантазiяй адбiваецца i быт напрыклад, 4-я мука прызначана тым, што лаюцца «па-мацернаму»; 9-я мука — царам i царыцам, князям i княгiням, панам i паням, што слуг свaix мучылi,— ixнae сэрца ссуць лютыя змei з чалавечымi аблiччамi, галасамi львовымi, а крыллямi арловымi; трэцi апокрыф — «А дванаццацi пятнiцах» перайшоy у старэцкую псальму). Перакладалiся варажбiтныя кнiгi, як аракул «3агадкi цара Давыда» або «Ланатачнiк», якi змяшчаy навуку варажбы на авечай лапатцы (пераклад, як думаюць, з габрэйскае мовы). Вельмi былi пашыраны пераклады кнiгi «Тайна тайных», аyтарства якой прыпiсваецца Арыстоцелю, але якая сапраyды з'явiлася спачатку у арабаy (у 10—11 веку), была перакладзена на габрэйскую i лацiнскую мовы i y розных пераробках абышла yсе лiтаратуры Заходняе е yропы; у гэтай кнiзе мешанiна yсякае даyнае веры: тут i навучанне жыццю ува ycix яго галiнах, тут i медыцына, тут i хiрамантыя, i yсе ахоплена якоюсь тайнаю. Былi пераклады астрологii, як «Шастакрыл» iiнш., даваyшыя iiрымiтыyную сярэднявечную веду па астраномii з навучаннем пазнаваць долю чалавека «па яго звяздзе». Быy пераклад гэткай жа забабоннай «Jloiкi» (логiкi) i многа iншых перакладаy. Уся гэтая лiтаратура характарызуе духовае жыццё iнтэлiгенцыi таго часу i паказвае, на якiм грунце магла развiвацца наша самастойная лггаратура таго часу. Спiс лiтаратуры:
|
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.