ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.
[ Все учебники ]
[ Букварь ]
[ Математика (1-6 класс) ]
[ Алгебра ]
[ Геометрия ]
[ Английский язык ]
[ Биология ]
[ Физика ]
[ Химия ]
[ Информатика ]
[ География ]
[ История средних веков ]
« История Беларуси »
[ Русский язык ]
[ Украинский язык ]
[ Белорусский язык ]
[ Русская литература ]
[ Белорусская литература ]
[ Украинская литература ]
[ Основы здоровья ]
[ Зарубежная литература ]
[ Природоведение ]
[ Человек, Общество, Государство ]
[ Другие учебники ]
Хронология событий УДЕЛЬНЫЕ КНЯЖЕСТВА (900-1253).
[ О периоде ] - [ Главные события ] - [ Хронология событий ] - [ Подробно о событиях ]
9 СТАГОДДЗЕ
859 г.
Першыя латапісныя звесткі пра племянны саюз крывічоў.
862 Г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Полацк (у летапісах — Полотеск, Полотьск, Полтеск) як цэнтр крывічоў-палачан і Полацкае княства, што размяшчалася на тэрыторыі сучасных Віцебскай і поўначы Мінскай абласцей, Горад заснаваны на рацэ Палата пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну. Хуткаму эканамічнаму і культурнаму развіццю горада спрыяла выгаднае размяшчзнне на гандлёвым шляху "З варагаў у грэкі". Пачатак беларускай дзяржаўнасці.
862 ці 865 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Смаленск як адзін з цэнтраў крывічоў.
865 г.
Дружына кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра прыйшла на берагі Палаты, "ваявалі палачан і шмат зла ўчынілі".
?—879 г.
Княжанне ў Ноўгарадзе і прылеглых да яго землях першага варажскага князя Рурыка, заснавальніка дынастыі Рурыкавічаў.
882—912 г.
Княжанне ў Кіеве князя Алега.
885 г.
Паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, што жылі ў басейне ракі Сож.
2-я палова 9 ст.
Утварэнне старажытнай усходне-славянскай дзяржавы - Кіеўскай Русі, у склад якой у розны час уваходзілі і асобныя тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь - важны этап у гісторыі народаў Усходняй Еўропы, найперш у фарміраванні рускай, украінскай і беларускай народнасцей.
10 СГАГОДДЗЕ
907 г.
Удзел крывічоў і радзімічаў у паходзе кіеўскага князя Алега на сталіцу Візантыйскай імперыі Царград (Візантыя, Канстанцінопаль); Полацк Названы ў пераліку гарадоў, якім Царград выплаціў даніну.
912—945 г.
Княжанне ў Кіеве Ігара (сын Рурыка)
944 г.
Удзел крывічоў у паходзе князя Ігара на Візантыю.
945 г.
У дагаворы Візантыі з кіеўскім князем Ігарам названа Прадслава, магчыма, полацкая княгіня.
945—972 (ці 973) г.
Княжанне ў Кіеве Святаслава (сын Ігара і Вольгі).
947 г.
Першыя звесткі ў мясцовай хроніцы пра горад Віцебск (у летапісах — Вiдбеск, Вiдебск, Вiтепеск, Вiтьбеск) як адзін з цэнтраў крывічоў.
Сярэдзіна 10 cт.
Утварэнне Полацкага княства. Першым гістарычна вядомым князем быў Рагвалод. Усе найбольш важныя пытанні полацкія гараджане вырашалі на вечы, якое абмяжоўвала ўладу князя. Ад веча цалкам залежала выбранне, назначэнне і выгнанне князёў.
960-я гады — 980 г.
Княжанне ў Полацку князя Рагвалода, заснавальніка дынастыі Рагвалодавічаў.
980 г.- (паводле іншых звестак 970, 975, 976 г.).
Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода і яго сыноў; полацкую князёўну Рагнеду Уладзімір узяў сабе за жонку.
980 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Тураў на рацэ Прыпяць (цяпер гар. пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобл.). Першае летапіснае паведамленне пра самастойную дзяржаву на тэрыторыі Беларусі - Тураўскае княства на чале з легендарным правадыром дрыгавічоў князем Турам ("от него же и туровци прозвашася»).
980—1015 г.
Княжанне Уладзіміра Святаславіча ў Кіеве.
981—984 г.
Паходы кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча на яцвягаў (983 г., жылі ў міжрэччы Нёмана і Заходняга Буга), вяцічаў (на рацэ Ака), радзімічаў (бітва на рацэ Пяшчань у 984 г.).
983 г.
Першае ўпамінанне ў летапісах яцвягаў.
988 г.
Прыняцце хрысціянскай рэлігіі ў Кіеўскай Русі.
988—1001 г.
Княжанне ў Полацку ізяслава (сын Уладзiмiра Святаславiча i полацкай князёўны Рагнеды).
988—1015 г.
Кыяжанне ў Тураве Святаполка (сын Яраполка, пасынак Уладзiмiра Святаславiчаў).
992 г.
Утварэнне хрысціянскай епархіі (епіскапіі) у Полацку.
2-я палова 10 ст.
Жыццё і дзейнасць Рагнеды Рагвалодаўны -— полацкай князёўны, кіеўскай княгіні.
Канец 10 ст. (каля 985 г.)
Першыя летапісныя звесткі пра горад Ізяслаў (цяпер горад Заслаўе ў Мінскім раёне) і княжанне ў ім Ізяслава. Паводле падання тут Рагнеда (маці Ізяслава) стала першай на ўсходнеславянскіх землях манашкай, прыняўшы імя Настасся (памерла ў 1000 г.).
11 СТАГОДДЗЕ
1003—1044 г.
Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.
1009 г.
Першае ўпамінанне Літвы ў заходніх крыніцах.
1015—1019 г.
Княжанне ў Кіеве тураўскага князя Святаполка Яраполчыча (у летапісе названы "Святаполк Акаянны").
1016 г.
Любецкая бітва паміж дружынамі тураўскага князя Святаполка Яраполчыча і наўгародскага князя Яраслава Мудрага; паражэнне Святаполка.
1017, 1019 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Бярэсце (Берестье, Бераст; цяпер Брэст).
1018 г.
Бітва каля Бярэсця аб'яднаных сіл польскага караля Балеслава Храбрага і тураўскага князя Святаполка Яраполчыча з войскам Яраслава Мудрага; паражэнне наўгародскага князя.
1019 г.
Бітва на р. Альце дружыны тураўскага князя Святаполка Яраполчыча з войскам Яраслава Мудрага; паражэнне Святаполка.
1019—1054 г.
Княжанне ў Кіеве Яраслава Мудрага (сын Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны).
1021 г.
Паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад; бітва палачан з дружынаю Яраслава Мудрага на рацэ Судоме; да Полацкага княства далучаны гарады Віцебск і Усвят.
1040 г.
Паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву. Першае ўпамінанне Літвы ў славянскіх летапісах.
1040-я гады — 1054 г.
Княжанне ў Тураве Ізяслава Яраславіча - пачынальніка тураўскай дынастыі Ізяславічаў.
1044—1066 г. (паводле іншых звестак 1050 —1055 г.).
Будаўніцтва ў Полацку першага хрысціянскага храма - Сафійскага сабора (перабудаваны ў 1738—-1750 г.).
1044—1101 г.
Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем; яго ўчынкі апеты ў славутай паэме «Слова аб паходзе Ігаравым».
1-ая палова 11 ст.
Стварэнне "Праўды Яраслава Мудрога - самай старажытнай часткi зводу законаў Кіеўскай Русі.
1054 г.
Падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.
1059 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Копысь (цяпер гар. пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобл.) як горад Полацкага княства.
1060 г.
Удзел полацкага князя Усяслава ў паходзе кіеўскіх дружын супраць качэўнікаў торкаў.
1065 г.
Паход полацкага князя Усяслава Брачыславіча на Пскоў.
1065, 1068 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Браслаў (Брячиславль, Бряцислав), заснаваны полацкім князем Брачыславам Iзяславічам (княжыў у 1003 - 1044 г.).
1066 г.
Захоп полацкім князем Усяславам Брачыславічам Ноўгарада.
1067 г.
Першыя летапісныя звесткі пра гарады Мінск (Меньск, Менеск) і Оршу (Рьша).
1067 г., 3 сакавіка.
Бітва на рацэ Няміга (прыток Свіслачы ў межах сучаснага Мінска) паміж войскамі кааліцыі князёў Кіеўскай Русі (Яраславічы) і войскамі полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Яраславічы захапілі Менск, пасеклі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей узялі "на шчыт" (у палон). Праз тыдзень падышлі войскі Усяслава і на Нямізе «бисть сеча и мнози падеша с обе стороны». У «Слове аб паходзе Ігаравым» гэтая бітва так апісана:
"На Нямізе снапамі галовы сцелюць, Малоцяць цапамі булатнымі, Кладуць жыццё на таку, Веюць душу ад цела. Нямігі крывавыя берагі Не дабром былі засеяны — Засеяны касцьмі рускіх сыноў!"
1067 г., 10 ліпеня.
Сустрэча князёў Яраславічаў з полацкім князем Усяславам Брачыславічам на Дняпры каля Оршы. Кіеўскі князь Ізяслаў пад прысягай цалавау крыж, што не прычыніць зла Усяславу і яго сынам. Але, калі яны пераплылі на чоўне Дняпро, іх звязалі, закавалі ў кайданы, адвезлі ў Кіеў і кінулі ў астрог-поруб.
1068—1069 г.
Народнае паўстанне ў Кіеве, у выніку якога на велікакняжанне прызначаны полацкі князь Усяслаў Брачыславіч (княжыў 7 месяцаў, потым вярнуўся на радзіму і праз пэўны час зноў стаў княжыць у Полацку).
1069—1071 г.
Княжанне ў Полацку Святаполка Ізяславіча (сын князн Ізяслава Яраславіча; у 1088—1093 г. княжыў у Тураве, у 1093-1113 г. - у Кіеве).
1077 г.
Паход на Полацк чарнігаўскага і смаленскага князя Уладзіміра Манамаха; паход паспяхова адбіты.
1078 г.
Паход на Полацк дружын усіх паўднёвых княстваў, наўгародцаў і палавецкай арды пад кіраўніцтвам Уладзіміра Манамаха; паход таксама адбіты.
1078 г.
Першыя звесткі ў пісьмовых крыніцах пра гарады Друцк (цяпер вёска ў Талачынскім раёне, Лагойск (Логожск) і Лукомль (цяпер вёска ў Чашніцкім раёне).
1078—1086 г.
Княжанне ў Тураве Яраполка Ізяславіча.
1097 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Пінск (Пинеск, Пиньск)
1097 г.
З'езд князёў у горадзе Любечы (на Дняпры, на стыку сучасных Гомельскай і Чарнігаўскай абласцейі, на якім быў пацверджаны спадчынны прынцып валодання валасцямі (отчинами).
11 ст.
Заснаванне палачанамі гарадоў Дзісна (пры ўпадзенні ракі Дзісны ў Заходнюю Дзвіну) і Мядзел (на адным з астравоў возера Мядзел) як парубежных крэпасцей Полацкага княства.
11 ст.
Утварэнне Смаленскага княства, у склад якога ў розныя часы ўваходзілі ўсходнія землі Беларусі, у тым ліку гарады Орша, Копысь, Крычаў, Мсціслаў, Прапойск (цяпер Слаўгарад).
11 ст.
Стварэнне першых з вядомых на Беларусі рукапісных кніг "Тураўскае евангелле" і «Супрасльскі рукапіс».
2-я палова 11 ст.
Утварэнне Віленскага княства, удзела Полацкай зямлі (з 1264 г, ў складзе Вялікага княства Літоўскага).
2-я палова 11 ст.
Будаўніцтва Менскага замка (дзядзінца, цэнтральнай умацаванай часткі горада).
Канец 11 ст.
У горадзе Гародні пабудаваны Стары замак — пачатак узвядзення комплексу абарончых умацаванняў, культавых і грамадзянскіх будынкаў.
Канец 11 ст.
На тэрыторыі Беларусі (пераважна ў складзе Полацкага княства) было больш за 20 гарадоў: Полацк, Віцебск, Браслаў, Заслаўе, Усвят, Копысь, Менск, Орша, Лукомль, Лагойск, Друцк, Тураў, Брэст, Пінск, Галацічаск, Барысаў, Стрэжаў (Стрэглаў), Слуцк, Некалач, Емянец, Одрск, Гарадзец, Крывіч-горад, а таксама васальныя гарады-крэпасці ў ніжнім Падзвінні (цяпер тэрыторыя Латвіі) -— Герцыка, Кукейнас і інш.
Канец 11 ст. - пачатак 12 ст.
Вылучэнне Менскага ўдзельнага княства з Полацкага княства; першым князем быў Гдеб Усяславіч.
12 СТАГОДДЗЕ
1101 г.
Будаўніцтва ў Друцку хрысціянскага сабора.
1101 (?) г., 1127—1128 г.
Княжанне ў Полацку Барыса Усяславіча (свецкае імя Рагвалод), з імем якога звязваюць заснаванне горада Барысава (1102 г.), надпісы на так званых Барысавых камянях і будаўніцтва Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцах (разідзнцыя полацкіх князёў).
1101—1119 г.
Княжанне ў Менску першага тут князя Глеба Усяславіча (сын полацкага князя Усяслава Брачыславіча); далучыў да Менскага княства Оршу. Друцк, Копысь, захапіў Слуцк, трапіў у палон да кіеўскага князя (1119 г.).
1101(?)—1187 г.
Княжанне ў Полацку Давыда Усяславіча (сын Усяслава Брачыславіча; у 1127 г., палачане прагналі яго, ён трапіў у палон да кіеўскіх князёў, якія ў 1129 г. выслалі яго разам з іншымі полацкімі князямі ў Візантыю.
Пасля 1101 г.
Утварзнне Віцебскага княства (вылучылася з Полацкага княства)
1102 г.
Заснаванне горада Барысава князем Барысам Усяславічам (паводле гісторыка В. Тацішчава).
1103 г.
Паход полацкага князя Давыда Усяславіча ў складзе кааліцыі князёў Кіеўскай Русі супраць полаўцаў.
1104 г.
Паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам, на Менск; дружына менскага князя Глеба Усяславіча адбіла напад і аблогу горада.
Каля 1104 — 23 мая 1173 г.
Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай (свецкае імя Прадслава) - асветніцы старажытных зямель Беларусі, ігуменні Полацкага манастыра святога Спаса; прылічана царквой да святых Беларусі.
1105 г.
Прызначэнне ў Полацк епіскапа Міны.
1106 г.
Менскі князь Глеб Усяславіч з братамі ўчыніў паход на земгалаў (адно з плямён продкаў латышоў) і ў Літву Завіленскую.
1116 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Слуцк (Случеск); захоп Слуцка менскім князем Глебам Усяславічам.
1116 г.
Паход смаленскага князя Вячаслава Уладзіміравіча (пазней быў тураўскім князем) на Менскае княства, захоп ім Оршы і Копысі.
1117 г.
Паходы менскага князя Глеба Усяславіча на Смаленскую і Новагародскую (Навагрудскую) землі.
1119 г.
Аблога кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам Менска і паланенне ім менскага княэя Глеба Усяславіча.
Пачатак 12 ст.
Утварэнне Гарадзенскага (Гродзенскага) княства, з цэнтрам у Гародні.
Пачатак 12 ст.
Заснаванне горада Давыд-Гарадка; мяркуемы заснавальнік валынскі князь Давыд Ігаравіч, які з 1100 г, валодаў Пагарынню (землямі ў наваколлі ракі Гарынь).
1127 г.
Першыя летапісныя звесткі пра гарады Гародня (Городна, Городень) і Клецк (Клеческ, Клечьск) як цэнтры ўдзельных княстваў, а таксама пра гарады Полацкай зямлі Стрэжаў (атаясамліваюць са Стрэшынам, цяпер гар. пасёлак у Жлобінскім раёне) і Некалач.
1127—1141 г.
Княжанне ў Гародні Усевалада Давыдавіча (Усеваладка).
1127 г.
Паход гарадзенскага князя Усевалада Давыдавіча, тураўскага князя Вячаслава Уладзіміравіча, клецкага князя Вячаслава Яраславіча і інш. на Полацкую зямлю; захапілі і абрабавалі горад Ізяслаў (Заслаўе).
1120-я гады.
Стварэнне «Аповесці мінулых годоу» - аднаго з першых летапісаў, выдатнага помніка культуры ўсходніх славян.
Канец 1120-х гадоў.
Узнікненне манументальных помнікаў эпіграфікі Беларусі — Барысавых камянёў - 4 вялікіх валуноў (язычніцкія фетышы), на якіх паводле загаду полацкага князя Барыса Усяславіча высечаны 6-канцовыя крыжі і надпісы «Господи помози рабу своему Борису"
Каля 11ЗО г. — каля 1182 г.
Жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага -— епіскапа тураўскага пісьменніка і прамоўцы, выдатнага дзеяча беларускай і ўсходнеславянскай культур; прылічаны царквой да святых Беларусі.
1132 г.
Полацкае веча выбрала князем Васільку.
1132 г.
Паход гарадзенскага князя Усевалада Давыдавіча разам з кіеўскім князем на Літву.
1135 г.
Пабудова Мсціслаўскага замка (першыя летапісныя звесткі пра горад Мсціслаў у 1156 г.).
1136 г.
Першыя звесткі пісьмовых крыніц пра гарады Крычаў (Крэчут), Пропойск (Прупой, Пропошеск, з 1945 г. Слаўгарад) і Лучып (цяпер вёска у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобл.).
1130-я гады.
Будаўніцтва ў Віцебску царквы Звеставання (Благавешчанскай).
1142 г.
Першыя летапісныя звесткі пра гарады Гомель (Гомей, Гомий, Гомин, Гомь, Гомье) і Рагачоў.
1147 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Брагін (Брягин).
1-я палова 12 ст.
Вылучэнне Друцкага, Ізяслаўскага (Заслаўскага), Лагожскага (Лагойскага) удзельных княстваў з Полацкага княства.
1-я палова 12 ст.
Заснаванне ў Бельчыцах (рззідэнцыя Полацкіх князёў) Барысаглебскага манастыра.
2-я чвэрць 12 ст.
Будаўніцтва ў Гродне хрысціянскага храма -— Ніжняй царквы.
Сярэдзіна 12 ст.
Дзейнасць полацкага дойліда Іаана -— выдатнага прадстаўніка полацкай архітэктурнай школы, пад кіраўніцтвам якога пабудаваны Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, магчыма, цэрквы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра.
1151 г.
Выступленне палачан супраць свайго князя Рагвалода Барысавіча і высылка яго ў Менск, Выбранне на вечы полацкім князем былога менскага князя Расціслава Глебавіча (княжыў у Полацку да 1159 г.).
1151 г.
Паход гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча з іншымі князямі на Кіеў.
1152—1161 г.
Будаўіііцтва ў Полацку дойлідам Іаанам саборнага храма Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра (заказчыца-фундатар Ефрасіння Полацкая).
1155 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Мазыр.
1158 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Бельчыцы як рэзідэнцыю полацкіх князёў.
1158 г.
10-тыднёвая беспаспяховая аблога Турава і Пінска войскам галіцкіх, валынскіх, смаленскіх і іншых князёў на чале з кіеўскім князем Ізяславам Давыдавічам; найбольш працяглая аблога ў часы Кіеўскай Русі; аднаўленне незалежнасці Тураўскага княства ад Кіева.
1158—1162 г.
Княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча -— прадстаўніка мясцовай княжацкай дынастыі.
1159 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Чачэрск (Чичерск).
1159 г.
Веча горада Друцка прагнала свайго князя Глеба Расціславіча (княжыў там з 1151 г.) і выбрала князем Рагвалода Барысавіча (у хрышчэнні Васіль, унук полацкага князя Усяслава), Паход Расціслава, Валадара і Усевалада Глебавічаў на Друцк.
1159, 1160, 1161 г.
Аблогі Менска друцкім і полацкім князем Рагвалодам Барысавічам.
1160 г.
Аблога Турава кааліцыйным войскам пяці валынскіх князёў (тры тыдні).
1160 Г.
Вылучэнне Слуцкага ўдзельнага княства з Тураўскага княства,
1161 г.
Стварэнне майстрам-ювелірам Богшам (у хрышчэнні —- Лазар) паводле загаду князёўны Ефрасінні Полацкай узвіжанскага крыжа для Спаскай царквы —— святыні Полацкай зямлі, выдатнага твора старажытнабеларускага мастацтва.
1161 г.
Разгром менскім князем Валадаром Глебавічам войск друцкага і полацкага князя Рагвалода Барысавіча пад Гарадцом.
1162 г.
Полацкае веча выбрала на княжанне Усяслава Васількавіча (правіў з перапынкам да 1186 г,).
1165—1167 г.
Княжанне ў Віцебску Давыда Расціславіча з 1180 г, княжыў у Смаленску).
1167 г.
Барацьба менскага князя Валадара Глебавіча з Полацкім князем Усяславам Васількавічам і віцебскім князем Давыдам Расціславічам за полацкі трон.
1170 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Межымосце Іцяпер вёска Юравічы ў Калінкавіцкім раёне).
1170 г.
Паход гарадзенскага князя з іншымі князямі на Кіеў.
1171 г.
Узнікненне манументальнага помніка эпіграфікі —— Рагвалодава каменя, на якім паводле загаду друцкага князя Рагвалода Барысавіча (у хрышчэнні Васіль) на вялізным валуне высечаны 6-канцовы крыж і надпіс; «В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи, помоги рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову».
1180 г.
Утварэнне Мсціслаўскага ўдзельнага княства; першы князь Мсціслаў Раманавіч.
1180 г.
Аб'яднаныя сілы палачан, наўгародцаў і чарнігаўцаў учынілі паход на Друцкае княства, якое абараняў яго князь Глеб Рагвалодавіч з дапамогай смаленскага князя Давыда Расціславіча.
1180-я гады.
Будаўніцтва ў Гародні (Гродне) храма Барыса і Глеба (цяпер вядома як Каложская царква, або царква на Каложы).
1183 г.
Удзел гарадзенскага князя Мсціслава Усеваладавіча і пінскага князя Яраслава ў паходзе кіеўскага князя Святаслава супраць палавецкага хана Канчака.
Пасля 1187 г.
Стварэнне паэмы «Слова аб паходзе Ігаравым» -— выдатнага помніка літаратуры ўсходніх славян.
1191 г.
Сумесны паход войск Ноўгарада і Полацка супраць Літвы.
1195 г.
Барацьба полацкіх князёў супраць смаленскага князя Давыда Расціславіча; разгром палачанамі войска смаленскага князя.
1200(?)—1216 г.
Княжанне ў Полацку Уладзіміра (Вальдэмара), які атрымліваў даніну ліваў і латгалаў, у саюзе з імі рабіў паходы на Рыгу, Гольм, Ікскюль; паводле дагавораў з крыжакамі (1210 і 1212 г.) страціў ніжняе Падзвінне.
1200(?)—1214(?) г.
Княжанне Усевалада ў Герцыке (Герцык, Герсік, Гарцыке) - княжацкая рдзідэнцыя ў ніжнім Падзвінні і цэнтр удзела, падпарадкаванага Полацкаму княству (цяпер руіны каля станцыі Ерсіка, Латвія).
12 ст.
Паводле падання, у Мінскім княстве ўзнік горад Крутагор'е (пасля 1249 г., вядомы пад назвай Койданава, з 1932 г, Дзяржынск).
12 ст.
Мяркуемае вылучэнне з Полацкага княства Лукомскага ўдзельнага княства; яго цэнтр - горад Лукомль (цяпер вёска ў Чашніцкім раёне).
2-я палова 12 ст.
Вылучэнне з Тураўскага княства Пінскага ўдзельнага княства; першыя князі Яраслаў (1189 г.), Яраполк (1190 г,).
12—13 ст.
Створаны адзін з першых помнікаў беларускай літаратуры -— "Жыціе Ефрасінні Полацкай"; мяркуемы аўтар ігумення Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра Еўпраксія.
13 СТАГОДДЗЕ
1201 г.
Паход полацкага князя Уладзіміра (Вальдэмара) на Літву.
1202 г.
Захоп нямецкімі рыцарамі вусця ракі Заходняя Дзвіна і ўтварэнне ў Прыбалтыцы Ордэна мечаносцаў.
1203, 1206, 1316 г.
Паходы полацкіх дружын на крыжакоў.
1205—1207 г.
Паходы літоўскіх дружын на заходнярускія землі
1206—1208 г.
Барацьба кукенойскага князя Вячкі супраць крыжакоў.
1208 г.
Захоп крыжакамі полацкай крэпасці Кукенойс у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны
1210 г.
Мірны дагавор паміж полацкім князем Уладзімірам (Вальдэмарам) і рыжскім епіскапам Альбертам пра выплату лівамі даніны Полацку.
1212 г.
Мірны дагавор полацкага князя Уладзіміра (Вальдэмара) з Рыгаю.
1213 ці 1214 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Рэчыцу.
1216 г.
Разгром смаленскім Кйязем Мсціславам Давыдавічам літоўскіх дружын на тэрыторыі Полацкага княства.
1223 г.
Мірны дагавор Полацка і Смаленска з горадам Рыгаю.
Пачатак 13 ст.
Утварэнне Новагародскага (Навагрудскага) княства: у ім княжылі Ізяслаў (да 1238 г.), Міндоўг (1230-—1240-я гады), Раман Данілавіч (1254-1260 г.), Войшалк, Карыят Гедзімінавіч, Вайдат Кейстутавіч і яго сын Юрый, Таўцівіл Кейстутавіч і інш.
1229 г.
Гандлёвы дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з горадам Рыгаю і востравам Готланд, вядомы пад назваю "Смаленская гандлёвая праўда".
1237 г.
Разгром войскамі галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча нямецкіх рыцараў пад г. Дарагічынам Надбужскім.
1237 г.
Аб'яднанне Ордэна мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам — заснаванне Лівонскага ордэна.
1237—1241 г.
Нашэсце мангола-татараў на Русь.
1230-я гады.
Княжанне ў Новагародку (Навагрудку) па запрашэнні мясцовых баяр літоўскага князя Міндоўга (жыў у 1200(?)-—12б3 г,), які заснаваў Вялікае княства Лігоўскае - аснову будучай магутнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
1230—1240-я гады.
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага -— Беларуска-Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Новагародку; абвяшчэнне новагародскага князя Міндоўга вялікім князем (княжыў да 1263 г.).
1246 г.
Хрышчзнне і прыняцце новагародскім (навагрудскім) князем Міндоўгам праваслаўя (у 1251 г. ахрышчаны паводле каталіцкага абраду, у 1258 г. адрокся ад хрышчэння).
1246 і 1247 г.
Паходы на Літву галіцка-валынскіх князёў Васількі і Данілы Раманавічаў (браты); у бітве яад Пінскам літоўскае войска разбіта.
1249 г.
Паводле легендарнай часткі беларуска-літоўскіх летапісаў, Міндоўг разграміў каля горада Крутагор'я войскі татарскага князя Койдана і быццам з таго часу Крутагор'е стала называцца Койданавам (з 1932 г. Дзяржынск).
1249 г.
Напад галіцка-валынскіх князёў на Новагародскую зямлю (праз Ваўкавыск).
1250 г.
Забойства язычнікамі ігумена Лаўрышаўскага манастыра прападобнага Елісея; кананізаваны царквой як святы Беларусі.
Сярэдзіна 13 ст.
Пачатак будаўніцтва Новагародскага (Навагрудскага) мураванага замка — рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх.
1251—1252 г.
Паход на Новагародак і Гарадзен (Гродна) галіцка-валынскіх князёў з удзелам тураўскіх і пінскіх войск.
1252 г.
Першыя летапісныя звесткі пра гарады Навагрудак (Новогородок), Слонім (Услоним, Вислоним), Ваўкавыск (Волковыеск) і Здзітаў (цяпер вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобл.),
1253 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Турыйск (цяпер вёска Турэйск у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобл.)
Были использованы материалы с сайта PROBELARUS.ru
1. ПЕРВЫЕ ЖИТЕЛИ (100.000 до н.э. - 900 н.э.)
2. УДЕЛЬНЫЕ КНЯЖЕСТВА (900-1253)
3. ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565)
4. ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ (1565 - 1795)
5. В СОСТАВЕ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (1795 - 1919)
6. В СОСТАВЕ СССР (1919 -1991)
7. РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ (1991 - н.в.)
Все учебники по Истории Беларуси
Другие учебные материалы по Истории Беларуси:
|