ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Главные события
ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565).

[ О периоде ] - [ Главные события ] - [ Хронология событий ] - [ Подробно о событиях ]

1253 г. Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля; каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Новагародку каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV.
1294 г. Вялікі князь Віцень заваяваў Жамойцію.
1307 г. Уваходжанне Полацкага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі паводле дагавора («ряда»).
1320 г. Уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі.
1323 г. Горад Вільня (былы Крывы Горад ці Крывіч-горад,) абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага.
1320 - 1330-я гады. Уваходжанне у склад Вялікага княства Літоўскага Берасцейскай і Турава-Пінскай зямель.
1345 - 1377 г. Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Альгерда. За час яго княжання тэрыторыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы павялічылася амаль удвая.
1358 г. Уваходжанне Мсціслаўскага княства у склад Вялікага княства Літоўскага.
1362 г. Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над аб'яднанымі войскамі Залатой Арды каля ракі Сінія Воды (цяпер р.Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). У выніку да Вялікага княства Літоўскага далучаны землі басейна Днястра і Паўднёвага Буга, Кіеўскія, Чарнігава-Северскія, Валынскія, Падольскія і Пераяслаўскія землі, падпарадкавана Смаленскае княства.
1360-я гады. Уваходжанне Мазырскай і Брагінскай валасцей у склад Вялікага княства Літоўскага.
1377 - 1392 г. Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Ягайлы Альгердавіча (у праваслаўі Якаў; з 1386 г. кароль Польшчы пад імем Уладзіслаў II; заснавальнік дынастыі Ягелонаў).
1380 г., 8 верасня. Кулікоўская бітва — перамога рускіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі, якія ўзначальваў Мамай; у бітве ўдзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч, Баброк Валынскі і інш. военачальнікі з Беларусі.
1384 г. Герб «Пагоня» стаў гербам Вялікага княства Літоўскага.
1385 г., 14 жніўня. Крэўская унія — дагавор пра аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам праз шлюб вялікага князя Літоўскага Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі; заключаны ¢ Крэўскім замку (цяпер веска Крэва Смаргонскага раёна). Асноўнай мэтаю гэтага саюза было процідзеянне знешняй небяспецы абедзвюх дзяржаў.
1398 г. Заключэнне Салінскага дагавора (заключаны на востраве Салін), паводле якога Вітаўт вымушаны быў уступіць Тэўтонскаму ордэну частку Жамойціі.
1404 г. Уваходжанне горада Смаленска і навакольных тэрыторый у склад Вялікага княства Літоўскага.
1410 г., 15 ліпеня. Грунвальдская бітва — разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага. Княства выставіла 40 харугваў (палкоў), з беларускіх зямель удзельнічалі харугвы Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Гарадзенская, Берасцейская, Пінская, Новагародская, Лідская, Ваўкавыская, Драгічынская, Аршанская, Тураўская, Слуцкая і інш
1422 г. Паводле Мельнскага дагавора аб міры з Тэўтонскім ордэнам да Вялікага княства Літоўскага далучана Жамойція (Жмудзь).
1468 г., 29лютага. Выданне Судзебніка Казіміра Ягелончыка — аднаго з першых збораў юрыдычных норм і законаў Вялікага княства Літоўскага, кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права; напісаны на беларускай мове.

1492 - 1494 г.,       1500 - 1503 г.,       1507 - 1508 г.       1512 - 1522 г.        1534 - 1537 г.

Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.
1503 г., 4 сакавіка. Перамір'е (на 6 гадоў) паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Дарагабуж, Гомель, Бельск, Мцэнск, Таропец і частка Мсціслаўскага княства.
1506 г., 5 жніўня. Клецкая бітва — разгром 7-тысячным беларускім войскам пад камандаваннем Міхаіла Глінскага вялікага войска крымскіх татараў пад Клецкам; рэшткі разбітага татарскага войска знішчаны каля Капыля, Слуцка, Петрыкава. Пасля гэтай бітвы буйныя напады татараў на Беларусь фактычна спыніліся, парадзелі напады дробных атрадаў.
1514 г., 8 верасня.
Аршанская бітва — паражэнне 80-тысячнага войска маскоўскіх ваявод пад Оршай (на рацэ Крапіўна); 30-тысячнае беларуска-літоўскае войска ўзначальваў гетман Канстанцін Астрожскі. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь вызвалена ад расійскіх войскаў.
1529 г., 29 верасня. Зацвярджэнне і ўвядзенне ў дзеянне 1-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага права; помнік беларускай пісьменнасці, мовы і юрыдычнай думкі (друкарскім спосабам на беларускай мове перавыдадзены у 1841 г. у Познані пры ўдзеле І.Лялевеля).
1557 г., 1 красавіка. Прынята «Устава на валокі», якой у Вялікім княстве Літоўскім была ўнармавана зямельная рэформа, што вялася з канца 15 ст.; падзел сялянскіх зямельных участкаў на валокі (каля 21 гектара); паводле «Уставы...» мелася на мэце надзяліць кожную сям'ю участкам у памеры 1 валокі; пры панскіх дварах утвараліся гаспадарчыя фальваркі.
1558 - 1583 г. Лівонская вайна — барацьба Расіі, Швецыі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага за Прыбалтыку.
1559 г., 31 жніўня. Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага княства Літоўскага; да дагавору далучыўся і рыжскі епіскап.
1565 - 1566 г. Адміністрацыйна-прававая рэформа ў Вялікім княстве Літоўскім: утвораны новыя ваяводствы, уведзены павятовыя соймікі (вырашалі мясцовыя пытанні), гродскія, земскія і падкаморскія суды.
1566 г., 11 сакавіка. Зацверджаны 2-і Статут Вялікага княства Літоўскага — збор законаў феадальнага права, помнік беларускай пісьменнасці і юрыдычнай думкі.
1569 г., 1 ліпеня. Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча — лацінскую Вялікае княства Літоўскае — беларускую.

1. ПЕРВЫЕ ЖИТЕЛИ (100.000 до н.э. - 900 н.э.)

2. УДЕЛЬНЫЕ КНЯЖЕСТВА (900-1253)

3. ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565)

4. ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ (1565 - 1795)

5. В СОСТАВЕ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (1795 - 1919)

6. В СОСТАВЕ СССР (1919 -1991)

7. РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ (1991 - н.в.)


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.