|
ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте. Главные события
|
1569 г., 1 ліпеня. | Люблінская унія — урачыстае абвяшчэнне пра аб'яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства (Карона) і Вялікага княства Літоўскага (Княства) у федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль (ён жа і вялікі князь), якога выбірала шляхта «абодвух народаў», ствараўся агульны сойм з двух палат: сенат і пасольская ізба (па 2 паслы ад кожнага павета); абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, асобную дзяржаўную адміністрацыю, войскі, скарб і права эмісіі аднолькавай манеты, судовы апарат, свае законы і сваю мытную сістэму; кожная краіна захоўвала свае дзяржаўныя мовы: Польшча - лацінскую Вялікае княства Літоўскае - беларускую. |
1569 г., 3 жніўня. | Курляндыя і Ліфляндыя абвешчаны васаламі Рэчы Паспалітай. |
1573 г. | Прыняты акт аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай. |
1579 г. | Пераўтварэнне Віленскай езуіцкай акадэміі у Віленскі універсітэт першы універсітэт ва Усходняй Еўропе. |
1588 г., 28 студзеня. | Зацвярджэнне каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазай 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага права; унікальны помнік беларускай мовы, пісьменнасці і юрыдычнай думкі. Дзейнічаў на Беларусі да 1840 г. |
1596 г., 6 кастрычніка. | Берасцейская царкоўная унія — пагадненне пра аб'яднанне на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай на ўмовах прызнання вяршэнства папы рымскага і асноўных догматаў каталіцкай царквы, за захаванне праваслаўных абрадаў, богаслужэння на роднай мове; утварэнне на Беларусі уніяцкай царквы. |
1600 - 1629 г. | Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй. |
1604 - 1618 г. | Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у межы Расійскай дзяржавы. |
1605 г., 27 верасня. | Кірхгольмская бітва - польскае і літоўска-беларускае войска на чале з Янам Хадкевічам разграміла шведскія войскі. |
1609 - 1618 г. | Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй. Польскае і літоўска-беларускае войска разбіла рускія войскі пад Смаленскам і падышло да Масквы, дзе адбыўся пераварот (схінуты з трона Васіль Шуйскі), у выніку якога каралевіч Уладзіслаў (сын караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы) абвешчаны расійскім царом. |
1612 г., 22 - 26 кастрычніка. | 2-е апалчэнне расійскіх войск пад кірауніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага вызваліла Маскву ад войск Рэчы Паспалітай. |
1618 г., 1 снежня. | Дэўлінскае перамір'е (заключана ў в. Дэўліна пад Масквой) паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш. , каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Русі» |
1632 - 1634 г. | Вайна Расійскай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай (Смаленская вайна). |
1648 г., май. | Пачатак паўстання ўкраінскіх казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць Рэчы Паспалітай. |
1654 г., 18 студзеня. | Пераяслаўская рада зацвердзіла рашэнне Маскоўскага сабора пра далучэнне Украіны да Расійскай дзяржавы. |
1654 г., вясна - 1667 г. | Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай. Гэта вайна стала нацыянальнай трагедыяй беларускага народа: большасць гарадоў, мястэчак і вёсак была разрабавана і спалена, гаспадарка прыйшла ¢ заняпад, колькасць насельніцтва скарацілася напалову. У вайне супраць Рэчы Паспалітай прымалі ўдзел украінскія казацкія атрады, Швецыя (да 1655). |
1667 г., 30 студзеня. | Андросаўскае перамір'е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, якім закончылася вайна 1654—1667 г.; у выніку да Расіі перайшлі Смаленскае ваяводства і Левабярэжная Украіна з Кіевам. Скончыўся перыяд, які ўвайшоў у гісторыю Беларусі пад назваю «20-гадовая смута». |
1676 г. і 1683 - 1699 г. | Вайна Рэчы Паспалітай супраць Турцыі і яе васала — Крымскага ханства; вайна даведзена да перамогі |
1700 - 1721 г. | Паўночная вайна Расіі і Рэчы Паспалітай супраць Швецыі, многія падзеі якой адбываліся на тэрыторыі Беларусі; вайна прычыніла вялікія страты Беларусі, многія яе гарады былі спалены, колькасць насельніцтва значна паменшала. |
1709 г., 8 ліпеня. | Палтаўская бітва - разгром расійскімі войскамі шведскіх войск. |
1771 г., 12 верасня. | Расійскія войскі на чале з А. В. Суворавым у бітве каля вескі Сталавічы (Баранавщкі раен) перамаглі войска гетмана вялікага літоўскага М. К. Агінскага |
1772 г. | Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 5 8 1772 г ), далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай Імперыі. |
1791 г., 3 мая. | Прыняцце Вялікім соймам Рэчы Паспалітай новай канстытуцыі. |
1793 г., студзень. | Другі падзел Рэчы Паспалітай (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 23.1.1793 г.); далучэнне да Расійскай Імперыі цэнтральнай часткі Беларусі і Правабярэжнай Украіны. |
1793 г., 17 чэрвеня - 23 верасня | Гродзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай (у горадзе Гродне; палац, у якім адбываўся сойм, быў абкружаны расійскімі войскамі), прыняў новую канстытуцыю Рэчы Паспалітай і у канцы маўкліва прыняў рашэнне аб 2-м падзеле дзяржавы. |
1794 г., 24 сакавіка - 16 лістапада. | Вызваленчае паўстанне ў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. |
1795 г., кастрычнік. | Трэці падзел Рэчы Паспалітай (паводле Пецярбургскай канвенцыі ад 24.10.1795 г.) — далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі, часткі Літвы (да Коўна) і Курляндыі; паўднёва-заходняя частка Берасцейскага ваяводства была далучана да Аўстрыі, паўночна-заходняя частка Гродзеншчыны — да Прусіі. |
1795 г., 25 лістапада. | Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трона на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны II; федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая і абедзве краіны ў яе складзе — Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае — спынілі свае дзяржаўнае існаванне. |
Были использованы материалы с сайта PROBELARUS.ru
2. УДЕЛЬНЫЕ КНЯЖЕСТВА (900-1253)
3. ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565)
4. ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ (1565 - 1795)
5. В СОСТАВЕ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (1795 - 1919)
6. В СОСТАВЕ СССР (1919 -1991)
7. РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ (1991 - н.в.)
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.