ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хронология событий
ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565).

[ О периоде ] - [ Главные события ] - [ Хронология событий ] - [ Подробно о событиях ]

13 СТАГОДДЗЕ

1253 г.

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля; каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Новагародку каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV.

1254 г.

Мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.

1256 г.

Паход на яцвягаў кааліцыі князёў: ваўкавыскага Глеба, свіслацкага Ізяслава, новагародскага Рамана Данілавіча, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў.

1258 г.

Літоўскія князі Войшалк і Таўцівіл узялі ў палон новагародскага князя Рамана Данілавіча і забілі яго.

1258 г.

Напад на зямлю Нальшчаны (на паўночным захадзе Беларусі) мангола-татарскіх войск хана Бурундая і ўладзіміра-валынскага князя Васількі Раманавіча; падобныя набегі мангола-татараў на землі Беларусі і Літвы паўтараліся у 1259, 1275, і 1287 гадах.

1259 г.

Першыя летапісныя звесткі пра ўдзельнае княства Дайноўскае; існавала у 13—14 ст. паміж Нёманам і Віліяй, дзе жылі нашчадкі яцвяжскага племя; у 1270-я гады тут княжыў Трайдзень.

1250-я гады — 1263 г.

Княжанне у Полацку Таўцівіла (забіты у 1263 г. вялікім князем літоўскім Транятам).

1260г., 1З ліпеня.

Разгром войскам Вялікага княства Літоўскага крыжакоў каля возера Дурбе.

1262 г.

Дагавор паміж вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Міндоугам і наўгародскім князем Аляксандрам Неўскім пра сумесную барацьбу супраць Лівонскага ордэна.

1263 г.

Першыя звесткі пра Ляшчынскі манастыр; размяшчаўся у Лешчы - прадмесці Пінска.

1263—1264 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Траняты.

1263(?)—1267 г.

Княжанне у Полацку Гердзеня Давыдавіча (сын Віцебскага князя Давыда Расціславіча; некаторыя гісторыкі лічаць Гердзеня бацькам вялікіх князёў літоўскіх Гедзіміна і Віценя, полацкага князя Воіна).

1264 г., 22 снежня.

Мірны і гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князем Гердзенем) з горадам Рыгаю і Лівонскім ордэнам; у адпаведнасці з дагаворам Полацк адмаўляўся ад прэтэнзіі на ніжняе Падзвінне і Латгальскія землі, Ордэн гарантаваў непарушнасць полацкіх зямель; вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Рызе.

1264—1267 г.

Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Войшалка, які, абапіраючыся на беларускіх баяраў і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў Нальшчаны (сталіца — горад Крэва) і Дзяволтву, аб'яднаў Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі (у 1267 г. Войшалк пайшоў у манастыр).

1266—1267 г.

Паходы пскоўскага князя Доўманта на полацкія землі; у бітве 1267 г. загінуў полацкі князь Гердзень Давыдавіч.

1267 г.

Першыя звесткі пра горад Магілёў (паводле Магілёўскай хронікі; іншыя дакументы адносяць заснаванне горада Маплёва да 1320 г.).

1267—1270 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Шварна Данілавіча (Свараміра Данілавіча) — аднаго з князёў галiцка-валынскага княства, жанатага з дачкой Міндоўга; велікакняжацкую ўладу яму перадаў Войшалк, які пайшоу у манастыр.

Каля 1270 г.

Знак "Пагоня" зафіксаваны як герб князя Гердзеня і, верагодна, горада Новагародка.

1270—1282 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Трайдзеня.

1271—1288 г.

Пабудова Камянецкай вежы (Камянецкі стоўп, Белая вежа); дойлід Алекса.

1274 г.

Першыя летапісныя звесткі пра горад Капыль.

1274 г.

Вялікі князь Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў на Падляшшы горад Дарагічын Надбужскі.

1274 г.

Няўдалая аблога Новагародка аб'яднанымі галіцка-валынскім і татарскім войскамі.

1275 г.

Удзел тураўскіх і пінскіх войск у паходзе галіцка-валынскіх і іншых князёў на Новагародак; захоп і разрабаванне імі горада.

1276 г.

Першыя летапісныя звесткі пра горад Камянец.

1277 г.

Аб'яднаны паход мангола-татараў і паўднёварускіх князёў на Гарадзенскае княства і на Новагародак; войскi Трайдзеня разбілі гэтыя аб'яднаныя войскi каля Гародні.

1279 г.

Літоўска-беларускія войскi адбілі паход лівонскіх рыцараў.

1281 г.

Літоўска-беларускія войскі захапілі г.Герцыке (былую полацкую крэпасць); Лівонскі ордэн абмяняў яго на г.Дынабург (цяпер Даўгаўпілс).

1284 г.

Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобл.).

1284 г.

Аблога Гародні (Гродна) войскамі крыжацкага Лівонскага ордэна на чале з магістрам Конрадам Цірнбергам.

1287 г.

Першыя летапісныя звесткі пра горад Кобрын.

1293—1316 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Віценя; умацоўваў дзяржаву, абапіраючыся на Новагародскае, Гарадзенскае, Полацкае і інш. княствы.

1294 г.

Вялікі князь Віцень заваяваў Жамойцію і задушыў там паўстанне.

1296 г.

Паходы (зімовы і веснавы) на Гарадзенскі замак тэўтонскіх крыжакоў на чале з Рэйбергам (загінуў) і Зуцвертам.

1298 г.

Мірны дагавор Вялікага княства Літоўскага з горадам Рыгаю.

1298 г.

Беларуска-літоўскія войскі адбілі напад крыжакоў на Жамойцію.

1300 г.

Гандлёвы дагавор Полацка з горадам Рыгаю.

13 ст.

Заснаванне горада Свір; паводле падання, заснаваны князем Доўмантам на месцы язычніцкага капішча бога Перуна.

13 ст.

Будаўніцтва у горадзе Новагародку замка — рэзідэнцыі князёў Новагародскіх і Вялікага княства Літоўскага.

13—14 ст.

На тэрыторыі Беларусі перапісаны вядомыя евангеллі: Полацкае, Лаўрышаўскае, Аршанскае, Мсціслаўскае, Друцкае.

14 СТАГОДДЗЕ

1305 г.

Беларуска-літоўскія войскі адбілі чарговы паход крыжакоў на Жамойцію.

1305, 1306, 1311 (двойчы) г.

Напады крыжакоў на Гарадзенскую зямлю і аблогі імі Гарадзенскага замка.

1307 г.

Уваходжанне Полацкага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі паводле дагавора («ряда»).

1314 г.

Перамога дружыны намесніка Давыда Гарадзенскага над войскамі крыжакоў пад Новагародкам.

1315 г.

Беларуска-літоўскія войскі на чале з вялікім князем Віценем асадзілі у Прусіі замак Хрыстмемель.

1316—1341 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Гедзіміна; заснавальнік дынастыі Гедзімінавічаў.

1319 г., вясна.

Паход гарадзенскіх дружын на чале з Давыдам Гарадзенскім у прускую правінцыю Вегеншторф.

1320 г.

Уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі.

1320 г.

Заснаванне вялікім князем Гедзімінам горада Беластока (напачатку маёнтак Бельшчаны-сток).

1322 г.

Заключэнне саюза Вялікага княства Літоўскага з Мазавецкім княствам.

1322, 1323 (двойчы) г.

Разгром гродзенскімі дружынамі намесніка Давыда Гарадзенскага нямецкіх і дацкіх рыцараў пад Псковам.

1323 г.

Пачатак будаўніцтва замка ў г.Ліда.

1323 г.

Горад Вільня (былы Крывы Горад ці Крывіч-горад,) абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага.

1324 г., снежань.

Напад тэўтонскіх рыцараў на Мядзельскі замак (размяшчаўся на востраве возера Мядзел).

1324 г.

Паход войска Вялікага княства Літоўскага на чале з намеснікам Давыдам Гарадзенскім у Мазовію.

1324 (двойчы), 1325 г.

Паходы крыжакоў Лівонскага ордэна на Полацк і Полацкую зямлю. Аналагічныя паходы на працягу 14 ст. яны неаднаразова рабілі на Новагародак, Гародню, Ліду, Крэва, Бярэсце, Ваўкавыск, Браслаў, Дзісну і інш. гарады і замкі, штурмавалі іх і руйнавалі.

1325 г.

Заключэнне саюза паміж вялікім князем Гедзімінам і польскім каралём Уладзіславам I Лакеткам.

1325(?)—1342 г.

Княжанне у Полацку Воіна (хрысціянскае імя Васіль, сын Гердзеня Давыдавіча; паводле сцвярджэння некаторых гісторыкаў, брат вялікіх князёў Гедзіміна і Віценя).

1326 г.

Паход беларуска-польска-літоўскага войска на чале з Давыдам Гарадзенскім на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. Трагічная смерць Давыда ад здрадніцкай рукі наёмнага забойцы.

1320—1330-я гады.

Уваходжанне у склад Вялікага княства Літоўскага Берасцейскай і Турава-Пінскай зямель.

1330 г.

Полацкія князі пачалі карыстацца пячаткай з гербам «Пагоня».

1330 г.

Гандлёвы дагавор Полацка з горадам Рыгаю.

1331 г.

Перамога літоўска-беларускага войска на чале з Гедзімінам над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне; перамога на пэўны час спыніла агрэсію рыцараў на заходнія землі Вялікага княства Літоўскага.

1333 г. і 1343 г.

Паходы крыжакоў Лівонскага ордэна на Полацк І Полацкую зямлю.

1338 г.

Дагавор Вялікага княства Літоўскага з Лівонскім ордэнам і горадам Рыгаю аб міры, граніцах, свабодным плаванні па Заходняй Дзвіне, аб падсуднасці спрэчак паміж купцамі абодвух бакоў, аб праве прытулку і інш.

1338 г.

Першыя летапісныя звесткі пра Крэўскае ўдзельнае княства; у ім княжылі Альгерд, потым яго сыны Ягайла, Аляксандр-Вігунд; пасля 1338 г. пабудаваны Крэўскі замак.

1330-я гады.

Пабудаваны Лідскі замак; уваходзіў у лінію крапасных умацаванняў Новагародак—Крэва-Меднікі—Трокі.

1341—1345 г.

Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Яўнуты (у выніку змовы Альгерда і Кейстута велікакняжацкі трон у яго адабраны, яму перададзена Заслаўскае княства).

1342 г.

Полацкі князь Воін паслаў на дапамогу Пскову, асаджанаму нямецкімі рыцарамі, атрад палачан на чале са сваім сынам Любкам (загінуў у баі з крыжакамі).

1345—1377 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Альгерда. За час яго княжання тэрыторыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы павялічылася амаль удвая. Суправіцелем Альгерда у заходніх землях княства быў Кейстут.

1348 г., 2 лютага.

Перамога беларуска-літоўскага войска над крыжакамі на рацэ Стрэва (прыток Немана).

1349—1352 г.

Барацьба Вялікага княства Літоўскага з Польшчай за Валынь і Падляшша.

1340-я гады.

У пісьмовых крыніцах упамінаюцца Ашмяны як замак і горад у Віленскім княстве.

1-я палова 14 ст.

Будаўніцтва замка у Крэве (цяпер веска у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобл.).

Сярэдэіна 14 ст.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Бабруйска.

Сярэдэіна 14 ст.

Цэнтральная тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага падзелена на 2 часткі: Віленскую (уключала цэнтральныя і ўсходнія землі Беларусі) і Трокскую (уключала частку заходніх зямель Беларусі і паўднёва-ўсходнія землі сучаснай Літвы).

1355 г.

Далучэнне да Вялікага княства Літоўскага Бранскага княства.

1358 г.

Уваходжанне Мсціслаўскага княства у склад Вялікага княства Літоўскага.

1362 г.

Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над аб'яднанымі войскамі Залатой Арды каля ракі Сінія Воды (цяпер р.Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). У выніку да Вялікага княства Літоўскага далучаны землі басейна Днястра і Паўднёвага Буга, Кіеўскія, Чарнігава-Северскія, Валынскія, Падольскія і Пераяслаўскія землі, падпарадкавана Смаленскае княства.

1368, 1370, 1372 г.

Паходы беларуска-літоўскіх войск на нале з вялікім князем Альгердам на Маскву.

1360-я гады.

Уваходжанне Мазырскай і Брагінскай валасцей у склад Вялікага княства Літоўскага.

1373—1375 г.

Асада войскамі полацкага князя Андрэя Альгердавіча (Андрэя Полацкага) крыжацкай крэпасці Дынабург (цяпер Даўгаўпілс, Латвія).

1373, 1375, 1379 г.

Напады крыжакоў на Гарадзенскую зямлю, асада Імі Гарадзенскага замка і горада Камянец.

1374, 1377 г.

Напады крыжакоў на горад Дзісну.

1377 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах мястэчка Езярышча (цяпер гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раене).

1377 г.

Жыхары Пскова прынялі на княжанне Андрэя Полацкага (сын вялікага князя Альгерда).

1377—1392 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Ягайлы Альгердавіча (у праваслаўі Якаў; з 1386 г. кароль Польшчы пад імем Уладзіслаў II; заснавальнік дынастыі Ягелонаў).

1377—1423 г.

Княжанне у Мсціславе Сямёна Лугвена (сын вялікага князя Альгерда).

1380 г., 8 верасня.

Кулікоўская бітва — перамога рускіх войск на чале з князем Дзмітрыем Данскім над мангола-татарскімі войскамі, якія ўзначальваў Мамай; у бітве ўдзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч, Баброк Валынскі і інш. военачальнікі з Беларусі.

1380 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах гар. пасёлка Шарашова.

1380 г.

Княжанне у Полацку Скіргайлы (Івана) Альгердавіча.

1380г.

Мсціслаўскі князь Сямён Лугвен пабудаваў Пустынскі (1380 г.) і Ануфрыеўскі (1407 г.) манастыры, якія славіліся перапісчыкамі кніг і летапісаў.

1382 г.

У «Хроніцы Польшчы» Полацк названы крэпасцю Белай Русі.

1382 г.

Спусташальны паход крыжацкіх войск на літоўска-беларускія землі.

1382 г.

Захоп горада Камянца польскім князем Янушам Мазавецкім.

1382 г.

У выніку барацьбы за велікакняжацкую ўладу трагічна загінуў князь Кейстут у Крэўскім замку.

1383 г.

Князь Вітаўт з дапамогай крыжакоў адваяваў у Ягайлы Коўна, Трокі, спаліў прадмесце Вільні; Ягайла вярнуў заваяваныя гарады.

1384 г.

Герб «Пагоня» стаў гербам Вялікага княства Літоўскага.

1384 г.

Перагаворы Ягайлы з Дзмітрыем Данскім пра саюз Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам з мэтаю падтрымкі Масквы у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам; перагаворы прыпынены з прычыны прэтэнзій Масквы на частку тэрыторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

1384, 1392, 1394 г.

Аблогі Лідскага замка войскамі крыжакоў.

1384—1385 г.

Беспаспяховая аблога Ашмянскага замка войскамі крыжакоў.

1385 г., 14 жніўня.

Крэўская унія — дагавор пра аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам праз шлюб вялікага князя Літоўскага Ягайлы і польскай каралевы Ядвігі; заключаны у Крэўскім замку (цяпер веска Крэва Смаргонскага раёна). Асноўнай мэтаю гэтага саюза было процідзеянне знешняй небяспецы абедзвюх дзяржаў.

1386 г.

Першае ўпамінанне у летапісах горада Верхнядзвінска (да 1962 г. г.Дрыса; летапісныя назвы Дриза, Дрысь).

1386 г.

Выступление Полацкага князя Андрэя Альгердавіча (Андрэя Полацкага) супраць Крэўскай уніі і князя Ягайлы.

1386 г.

Выбранне вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Ягайлы польскім каралём пад імем Уладзіслава II (карону на польскі трон атрымаў у г. Ваўкавыску); пачатак персанальнай уніі (саюза) Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польшчы і каралявання у Польшчы дынастыі Ягелонаў.

1387 г., 20 і 22 лютага.

Граматы караля польскага і вялікага князя літоўскага Ягайлы пра наданне прывілеяў феадалам Вялікага княства Літоўскага, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.

1387г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра гарады Бабруйск і Ігумен (з 1923 г. Чэрвень).

1387 г.

Наданне гораду Вільні права на самакіраванне паводле магдэбургскага права.

1388 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Маладзечна.

1389 г.

Аблога горада Мсціслава смаленскім князем Святаславам Іванавічам.

1389—1392 г.

Выступленні князя Вітаўта супраць Крэўскай уніі і ўлады польскага караля Ягайлы ў Вялікім княстве Літоўскім.

1390 г.

Наданне гораду Бярэсце права на самакіраванне паводле магдэбургскага права.

1391 г.

Наданне гораду Гародні права на самакіраванне паводле магдэбургскага права (няпоўнага).

1391 г.

Беспаспяховая аблога горада Новагародка крыжацкім войскам на чале з магістрам Конрадам Валенродам.

1391 г.

Вітаўт уступіў у палітычны саюз з Маскоўскай дзяржавай І выдаў сваю дачку Соф'ю замуж за маскоўскага князя Васіля I Дзмітрыевіча.

1392г., 5 жніўня.

Востраўскае пагадненне (заключена у маёнтку Вострава каля Ліды) паміж польскім каралём Ягайлам і князем Вітаўтам пра падзел улады у Вялікім княстве Літоўскім, якому гарантавалася самастойнасць у саюзе з Польшчай.

1392—1430 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Вітаўта.

1393 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Быхава (тагачасная назва Стары Быхаў).

1393 , 1396 г.

Аблогі горада Віцебска войскамі вялікага князя Вітаўта, якому процістаяў князь Свідрыгайла, прэтэндуючы на велікакняжацкі престол; Свідрыгайлу падтрымлівалі праваслаўныя князі і баяры ўсходніх зямель.

1394 г.

Няўдалая аблога горада і крэпасці Новагародка крыжакамі на чале з магістрам Конрадам фон Юнгінгенам і маршалам Вернерам Тэцінгерам.

1397 г.

Аблога горада Оршы смаленскім князем Святаславам Іванавічам.

1398 г.

Заключэнне Салінскага дагавора (заключаны на востраве Салін), паводле якога Вітаўт вымушаны быў уступіць Тэўтонскаму ордэну частку Жамойціі.

1399 г., 12 жніўня.

Паражэнне войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на р. Ворскла (прыток Дняпра на тэрыторыі Украіны).

1399 г.

Гандлевы дагавор Полацка з горадам Рыгаю.

14 ст.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах гарадоў Валожын, Высокае (пад назвай Высокі Горад), Давыд-Гарадок, Івянец, Карэлічы (Каралевічы), Ула, Цяцерын (цяпер веска у Круглянскім раене)

Канец 14 ст. — пачатак 15 ст.

Будаўніцтва у г Гародні мураванага 5-вежавага Верхняга замка (пазней названы Стары замак)

14—17 ст.

Дзейнасць у Вільні манетнага двара, які выпускаў металічныя грошы для Вялікага княства Літоўскага.

15 СТАГОДДЗЕ

1401 г., 18 студзеня, 11 сакавіка.

Віленска-Радамская унія — дзяржаўны і палітычны дагавор Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам, паводле якога Вялікае княства Літоўскае заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай.

1402 г.

Апошняя аблога крыжакамі Гарадзенскага замка.

1404 г.

Уваходжанне горада Смаленска і навакольных тэрыторый у склад Вялікага княства Літоўскага.

1404 г.

Утварэнне Кобрынскага ўдзельнага княства; існавала да 1519г.

1405, 1406, 1407 г.

Гандлёвыя дагаворы Вялікага княства Літоўскага з горадам Рыгаю.

1407 г.

Будаўніцтва мураванага замка у горадзе Орша.

1408 г.

Вызначэнне мяжы паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай па рэчках Угра і Ака.

1409, 30 лістапада — 8 снежня.

Ваенна-палітычная нарада у Бярэсці караля Польшчы Ягайлы, вялікага князя Літоўскага Вітаўта і падканцлера Міколы Тронбы пра план ваенных деянняў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна.

1409—1411 г.

«Вялікая вайна» — вайна Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна.

1410г., 15 ліпеня.

Грунвальдская бітва — разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага. Княства выставіла 40 харугваў (палкоў), з беларускіх зямель удзельнічалі харугвы Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Гарадзенская, Берасцейская, Пінская, Новагародская, Лідская, Ваўкавыская, Драгічынская, Аршанская, Тураўская, Слуцкая і інш.

1411 г., 1 лютага.

Торуньскі мір (заключаны у г. Торунь, Польшча) паміж Польшчай і Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога, якім закончылася «Вялікая вайна»

1413 г., 2 кастрычніка.

Гарадзельская унія — саюз Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам; прынята на агульным польска-літоўскім сойме у г. Гародле (Польшча). Паводле уніі 47 польскіх феадалаў прынялі у свае гербавае брацтва 47 баяраў Вялікага княства Літоўскага, што ўмацоўвала палітычны і саслоўны саюз абедзвюх дзяржаў.

1413 г.

Утварэнне Віленскага і Трокскага ваяводстваў, у склад якіх уваходзілі землі Беларусі.

1413 г.

Наведанне г.Віцебска Еранімам Пражскім (паплечнік Яна Гуса) з мэтай прапаганды гусіцкага вучэння і пратэстанцкага веравызнання.

1415 г.

Новагародак становіцца рэзідэнцыяй праваслаўнага мітрапаліта Вялікага княства Літоўскага; першым мітрапалітам абраны Грыгорый Цамблак.

1422 г.

Паводле Мельнскага дагавора аб міры з Тэўтонскім ордэнам да Вялікага княства Літоўскага далучана Жамойція (Жмудзь).

1425 г.

Пасля смерці маскоўскага князя Васіля I Дзмітрыевіча яго ўдава Соф'я (дачка Вітаўта)стала рэгенткай пры малалетнім сыне і прыняла пратэктарат бацькі; у выніку Маскоўскае Вялікае княства часова стала васальным у дачыненні да Вялікага княства Літоўскага.

1425 г. і 1427 г.

Гандлёвыя дагаворы Вялікага княства Літоўскага з Псковам, Ноўгарадам, Цвярскім і Разанскім княствамі.

1427 г.

Вялікае княства Літоўскае падпарадкавала сабе вярхоўскія княствы (у вярхоўях р.Ака).

1420-я гады.

Стварэнне «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» — выдатнага помніка беларускага летапісання.

1420-я гады.

Стварэнне аднаго з першых помнікаў беларускай свецкай панегірычнай літаратуры «Пахвала Вітаўту».

1430 г.

На з'ездзе беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх баяраў у Вільні вялікім князем абраны Свідрыгайла (сын Альгерда, малодшы брат Ягайлы).

1430—1432 г., верасень.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Свідрыгайлы, які парваў унію з Польшчай.

1431, 1440, 1447 г.

Гандлёвыя дагаворы паміж Вялікім княствам Літоўскім і Ноўгарадам.

1432 г., верасень.

У выніку змовы літоўскіх баяраў з велікакняжацкага трона скінуты Свідрыгайла.

1432 г.

Выступление беларускіх, украінскіх і рускіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам скінутага з велікакняжацкага трона Свідрыгайлы за пашырэнне сваіх палітычных і эканамічных правоў; барацьба вялася да 1439 г.

1432 г.

Аблога войскамі Жыгімонта Кейстутавіча г. Мсціслава, занятага войскамі Свідрыгайлы.

1432—1440 г., 14 красавіка.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта Кейстутавіча (малодшы брат Вітаўта), які 15 кастрычніка 1432 г. аднавіў унію з Польшчай, але пасля перамогі над Свідрыгайлам зноў вырашыў вызваліцца ад саюза з Польшчай.

1432 г. і 1434 г.

Выданне Жыгімонтам Кейстутавічам прывілеяў пра ўраўнаванне асабістых і маёмасных правоў католікаў і праваслаўных.

1433 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Талачына.

1433 г.

Аблога Лідскага замка, аблога і ўзяцце штурмам Крэўскага замка войскамі Свідрыгайлы.

1434 г.

Ўзяцце г.Менска войскамі Свідрыгайлы.

1435, 1437 г.

Аблогі Віцебска і Полацка вялікім князем Жыгімонтам Кейстутавічам, якому процістаялі войскі Свідрыгайлы.

1440 г.

Гандлёвы дагавор Вялікага княства Літоўскага з горадам Псковам.

1440 г.

Выбранне панамі-радай Вялікага княства Літоўскага на велікакняжацкі трон Казіміра Ягелончыка (малодшы сын Ягайлы і кіеўскай князёўны).

1440—1492 г.

Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Казіміра Ягелончыка (з 1447 г. кароль Польшчы пад імем Казімір IV).

1441 г.

Наданне гораду Слуцку самакіравання паводле магдэбургскага права.

1446 г.

Стварэнне беларуска-літоўскага летапісу — аднаго з першых летапісных зводаў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

1447 г., 2 мая.

Выданне прывілея Казіміра Ягелончыка, які гарантаваў феадалам асабістую недатыкальнасць, скасаваў павіннасці з іх маёнткаў; адзін з першых актаў пра ўвядзенне у Вялікім княстве Літоўскім прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў.

1447 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Радашковічы.

1450 г., 19 ліпеня.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах гар. пасёлка Узда.

Сярэдзіна 15 ст.

Пашырэнне правоў сойма і рады, якія абмяжоўвалі ўладу вялікага князя (замацаваны у граматах 1447 г., пацверджаны і пашыраны у 1492 г. і 1506 г.). Сойм як саслоўна-прадстаўнічы орган вырас з мясцовага веча, да яго кампетэнцыі належалі: выбары вялікага князя, абвяшчэнне вайны, заключэнне міру, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы, разгляд найважнейшых спраў і інш. Рада як выканаўчы, заканадаўчы, судовы і кантрольны орган вырашала пытанні дзяржаўнага кіравання, міжнародных зносін, прызначэння на дзяржаўныя пасады, рыхтавала важныя заканадаўчыя акты, разглядала некаторыя судовыя справы.

1452 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Драгічына (тады меў назву Давячоравічы).

1454—1466 г.

13-гадовая вайна Польшчы (з удзелам беларуска-літоўскіх войск) супраць крыжакоў за землі Памор'я; завершана Торуньскім мірам 1466 г.

1455—1480 г.

Стварэнне Я.Длугашам гісторыі Польшчы, у якой значная колькасць звестак з гісторыі Беларусі.

1456—1505 г.

Беларускі разьбяр Ананія стварыў для пінскага князя Фёдара Яраславіча разны абраз на кіпарысавай дошцы «Премудрость созда себе храм» на тэму прытчаў Саламона.

1458 г.

Праваслаўная царква у Вялікім княстве Літоўскім канчаткова вызвалілася ад маскоўскай мітраполіі і непасрэдна падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху.

1460 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах мястэчка Бешанковічы (цяпер гар. пасёлак у Віцебскай вобл.).

Каля 1460—1530 г.

Жыццё і дзейнасць Канстанціна Іванавіча Астрожскага - выдатнага палкаводца Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

1468 г., 29лютага.

Выданне Судзебніка Казіміра Ягелончыка — аднаго з першых збораў юрыдычных норм і законаў Вялікага княства Літоўскага, кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права; напісаны на беларускай мове.

1486 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах мястэчка Астравец (цяпер гарадскі пасёлак, цэнтр раёна).

1470(?)—1538(?) г.

Жыццё і дзейнасць Міколы Гусоўскага — беларускага паэта-гуманіста і асветніка эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай школы, дзеяча славянскай культуры.

1471—1472 г.

Пабудова у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі раён) Троіцкага касцёла — выдатнага помніка архітэктуры Беларусі у стылі готыкі.

1473 г.

Першае пісьмовае ўпамінанне пра мястэчка Радунь (Воранаўскі раён Гродзенскай вобл.).

1477 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Бяроза (Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза).

1470-я гады.

Напады крымскіх татараў на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага; напады пачасціліся, калі Крымскае ханства стала васалам Турэцкай імперыі (1475 г.).

1480 г.

Канчатковае вызваленне зямель Маскоўскай Русі ад татара-мангольскага панавання.

1481 г.

Выкрыццё змовы праваслаўных князёў Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Алелькавіча, Івана Гальшанскага, Фёдара Бельскага з намерам скінуць Казіміра Ягелончыка і ўзвесці на велікакняжацкі трон Міхаіла Алелькавіча.

1487 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Пружаны (пачатковая назва Дабучын, з 1433 г. Прушанская воласць).

Каля 1487 г.

Створаны унікальны летапісны звод — Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 618 шматколернымі мініяцюрамі.

1488 г.

У г. Полацку заснаваны кляштар (манастыр) манаскага ордэна бернардзінцаў — адзін з першых на Беларусі.

Каля 1490г. — каля 1551 г.

Жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны — выдатнага беларускага асветніка, заснавальніка беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

1492 г.

Выбранне панамі-радай Вялікага княства Літоўскага на велікакняжацкі трон Аляксандра (сына Казіміра).

1492—1506 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Аляксандра (з 1501 г. кароль Польшчы).

1492 г.

Выдадзены велікакняжацкі прывілей, якім абмежавана ўлада вялікага князя і павышана роля паноў-рады, вызначаны асновы цывільнага і крымінальнага права; увайшоў у гісторыю пад назвай "Аляксандраў прывілей" — своеасаблівая канстытуцыя Вялікага княства Літоўскага.

1492—1494 г.

Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, у выніку якой Беларуска-Літоўская дзяржава страціла Вяземскае княства і большасць вярхоўскіх княстваў.

1494 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Косава (Косаў).

1494 г.

Атрыманне городам Высокае самакіравання паводде магдэбургскага права.

1494 г.

У Гродне пабудаваны кляштар манаскага ордэна бернардзінцаў.

1495 г.

Стварэнне летапісу Аўрамкі (перапісаны Аўрамкам у Смоленску).

1496 г.

Наданне гораду Гродна поўнага магдэбургскага права.

1497 г.

Аблога города Мазыра войскамі крымскіх татараў.

1498 г.

Наданне гораду Полацку самакіравання паводле магдэбургскага права.

1498 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Дзятлава.

1499 г.

Наданне гораду Менску самакіравання паводле магдэбургскага права.

1500 г.

Атрыманне горадам Браславам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1500—1503 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага супраць Вялікага княства Літоўскага; маскоўскія войскі спустошылі землі Смаленска, Оршы, Мсціслава, Полацка, Віцебска і інш.

1500 г., 14 ліпеня.

Бітва на рацэ Вядроша (каля г. Дарагабужа), у выніку якой маскоўскія войскі разбілі войскі Вялікага княства Літоўскага, захапілі у палон гетмана К.Астрожскага.

1500 г.

Аблога рускімі войскамі горада Оршы.

1500 г.

Аблога 15-тысячным войскам крымскіх татараў гарадоў Бярэсце І Камянец.

1500, 1502 (двойчы) г.

Аблогі рускімі войскамі горада і замка Мсціслава.

15 ст.

Па пісьмовых крыніцах вядомы гарады Друя, Лоеў, Асвея.

2-я палова 15 ст.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах Глуска (адно паселішча называлася Глуск-Пагарэлы, а другое, з якога развіўся сучасны гарадскі пасёлак, — Глуск-Дубровіцкі).

Канец 15 ст.

Будаўніцтва першых кляштараў манаскага ордэна базыльян на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

Канец 15 — пачатак 16 ст.

Будаўніцтва ў в.Сынкевічы (Зэльвенскі раён) царквы-крэпасці, узор храма абарончага тыпу.

16 СТАГОДДЗЕ

1501 г.

Выбранне вялікага князя Аляксандра І каралём Польшчы, аднаўленне персанальнай уніі Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польскага.

1501 г., кастрычнік.

Мельніцкі акт пра ўмовы саюза Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польскага. Але у сувязі з тым, што паводле гэтага акта Вялікае княства Літоўскае траціла частку свайго суверэнітэту, сойм не зацвердзіў яго.

1501 г., кастрычнік.

Мельніцкі прывілей — грамата вялікага князя Аляксандра, якая пашырыла паўнамоцтвы шляхты ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.

1501 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Беразіно (тады мястэчка у Любашынскім старостве).

1502 г.

Аблога горада Бабруйска войскамі крымскіх і акерманскіх татараў; напады крымскіх татараў на горад Койданава і разбурэнне яго.

1502 г.

Разбурэнне горада Турава крымскімі татарамі.

1502 (двойчы) г.

Напады крымскіх татараў на горад Слуцк і аблогі яго замка.

1502 г.

Беспаспяховыя аблогі войскамі рускіх ваявод гарадоў Віцебска і Смаленска.

1503 г., 4 сакавіка.

Перамір'е (на 6 гадоў) паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Дарагабуж, Гомель, Бельск, Мцэнск, Таропец і частка Мсціслаўскага княства.

1503 г.

Атрыманне горадам Ваўкавыскам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1503 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Шаркаўшчына і мястэчка Асвея (цяпер гарадскія пасёлкі ў Віцебскай вобл.).

1503—1506 г.

Напады крымскіх і акерманскіх татараў на гарады Бабруйск, Слуцк, Клецк, Койданава; безвыніковыя аблогі і штурмы імі Крэўскага замка.

1504 г.

Утварэнне Полацкага ваяводства.

1505 г.

Горад Лоеў разбураны татарамі.

1505 г.

Прыняцце соймам Вялікага княства Літоўскага Радамскай канстытуцыі, якая значна пашырыла права шляхты.

1505, 1506 г.

Няўдалыя аблогі горада Новагародка войскамі крымска-татарскага султана Біці-Гірэя.

1506 г.

Утварэнне Віцебскага ваяводства.

1506 г.

Рэйды крымскіх татарскіх загонаў на гарады Брагін, Мазыр, Клецк, Ашмяны, Ваўкавыск, Друцк, Віцебск і Полацк; аблога імі горада Чачэрска; беспаспяховая аблога горада і замка Менска войскамі перакопскага хана Махмуд-Гірэя.

1506 г., 5 жніўня.

Клецкая бітва — разгром 7-тысячным беларускім войскам пад камандаваннем Міхаіла Глінскага вялікага войска крымскіх татараў пад Клецкам; рэшткі разбітага татарскага войска знішчаны каля Капыля, Слуцка, Петрыкава. Пасля гэтай бітвы буйныя напады татараў на Беларусь фактычна спыніліся, парадзелі напады дробных атрадаў.

1506—1510 г.

Будаўніцтва замка у мястэчку Мір (цяпер пасёлак у Карэліцкім раёне); выдатны помнік абарончага дойлідства.

1506 г.

Спусташэнні рускімі войскамі ваколіц г. Койданава (цяпер г. Дзяржынск); аблога горада Чачэрска.

1506 г.

Напад рускіх войск на горад Свіслач.

1506, 1512 г.

Паходы рускіх войск і аблогі горада Полацка; у 1512 г. горад спалены.

1506 г.

Аблогі і разбурэнне крымскімі татарамі горада Лоева.

1506—1548 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта I Старога (у 1506 г. ён выбраны каралём Польшчы).

1507 г., студзень.

Утварэнне Новагародскага ваяводства.

1507—1508 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага з Вялікім княствам Літоўскім, якая суправаджалася спусташэннем усходніх, паўднёвых і цэнтральных зямель Беларусі; вайна скончылася чарговым «вечным мірам».

1507, 1508 г.

Аблогі і разбурэнні войскамі рускіх ваявод горада Крычава (двойчы), Оршы, Мсціслава, Полацка.

1508 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Смалявічы.

1508 г.

Антыўрадавы мяцеж М.Глінскага, войскі якога захапілі Тураў, Бабруйск, Мазыр, з дапамогай маскоўскага войска ўчынілі беспаспяховыя аблогі Слуцка і Менска.

1508 г.

Набегі крымскіх татараў на Полаччыну.

1511 г.

Атрыманне горадам Новагародкам самакіравання паводле магдэбургскага права.

1512 г.

Пастанова пра абавязак выбіраць на сойм Вялікага княства Літоўскага па 2 паслы (дэпутаты) ад кожнага павета.

1512—1522 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага з Вялікім княствам Літоўскім.

1512, 1513, 1514 г.

У выніку трох паходаў маскоўскія войскі разбурылі і спалілі гарады Дуброўна, Оршу, Крычаў, Друцк, аблажылі гарады Браслаў, Мсціслаў, Барысаў.

1514 г., ліпень.

Аблога і захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.

1514 г., 8 верасня.

Аршанская бітва — паражэнне 80-тысячнага войска маскоўскіх ваявод пад Оршай (на рацэ Крапіўна); 30-тысячнае беларуска-літоўскае войска ўзначальваў гетман Канстанцін Астрожскі. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь вызвалена ад расійскіх войскаў.

1514 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Глыбокае.

1515 г.

Новы паход маскоўскіх войск на Полацк, Віцебск і Мсціслаў; спалены гарады Браслаў, Друя і крэпасць Іказнь. У адказ беларуска-літоўскае войска зрабіла паходы на Северскія землі і Вялікія Лукі.

1516 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах мястэчка Бобр (цяпер гарадскі пасёлак у Крупскім раёне).

1517 г., 6 жніўня.

Пачатак выдавецкай дзейнасці Францішка Скарыны у Празе; да 1519 г. выдадзены 23 кнігі Бібліі.

1517—1519 г.

Будаўніцтва у Новагародку Барысаглебскай царквы —- помніка архітэктуры готыкі; царква пабудавана на месцы храма 12 ст.

1518 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Барань (сяло Старая Барань, з 1598 г. мястэчка Аршанскага павета).

1518 г.

Атрыманне мястэчкам Камянец самакіравання паводле магдэбургскага права.

1518 г., лета.

Паход маскоўскіх войск у Падняпроўе і Падзвінне, аблога імі Полацка; пад Полацкам расійскае войска разбіта.

1519 г.

Кобрынскае княства пераўтворана у староства (з сярэдзіны 16 ст. — Кобрынская каралеўская эканомія).

1519 г.

Аблога і ўзяцце войскамі маскоўскіх ваявод Крэўскага замка; беспаспяховая аблога гарадоў Віцебск, Орша.

1519 (двойчы) г.

Беспаспяховыя аблогі горада Менска войскамі рускіх князёў В.Шуйскага, М.Гарбатага, С.Курбскага і М.Кісліцы.

1520 г.

Утварэнне Падляшскага ваяводства, у склад якога ўваходзілі заходнія землі Беларусі.

1520-я гады.

Стварэнне «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» — выдатнага помніка беларускага летапісання.

Пачатак 16 ст.

3 пісьмовых крыніц вядома мястэчка Астрына як цэнтр староства у Лідскім павеце; з 1641 г. мела самакіраванне паводле магдэбургскага права.

Пачатак 16 ст.

Будаўніцтва у в. Мураванка (Шчучынскі раён) царквы-крэпасці — помніка храма абарончага тыпу.

Пачатак 16 ст.

Неаднаразовыя напады крымскіх татараў на горад Стрэшын.

1521 г.

Аблогі крымскімі татарамі горада Мазыра і Слуцкага замка.

1521—1522 г.

Стварэнне беларускім паэтам-лаціністам Міколам Гусоўскім ліра-эпічнай паэмы «Песня пра зубра» — гімна прыгажосці роднай зямлі (выдадзена у 1523 г. у Кракаве).

1522 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Паставы.

1522 г.

Стварэнне Францішкам Скарынам друкарні у Вільні — першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы; выданне ім «Малой падарожнай кнігі».

1522 г.

Падпісанне перамір'я на 5 гадоў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім.

1523 г.

Аблога крымскімі татарамі і расійскімі войскамі горада Чачэрска.

1524 г.

Войскі Вялікага княства Літоўскага на чале з Канстанцінам Астрожскім і кіраўніком казацкіх атрадаў А.Дашковічам штурмам авалодалі крэпасцю Ачакаў.

1527 г.

Аблога войскамі крымскіх татараў горада Пінска; разгром іх войскамі вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага.

1527 г.

Літоўска-беларускае войска на чале з вялікім гетманам К.Астрожскім, слуцкім князем Ю.Алелькавічам, гарадзенскім старостам Я.РадзівІлам І кіраўніком казакаў А.Дашковічам разграміла войска татараў на р. Альшаніцы (каля Канева і Чаркасаў).

1529г., 29 верасня.

Зацвярджэнне і ўвядзенне у дзеянне 1-га Статута Вялікага княства Літоўскага — збору законаў феадальнага права; помнік беларускай пісьменнасці, мовы і юрыдычнай думкі (друкарскім спосабам на беларускай мове перавыдадзены у 1841 г. у Познані пры ўдзеле І.Лялевеля).

1529 г.

Разбурэнне крымскімі татарамі горада Рэчыцы.

1529 г.

На сойме у Вільні вялікім князем выбраны 9-гадовы Жыгімонт Аўгуст (сын Жыгімонта I Старога; праз 2 месяцы ён выбраны каралём Польшчы; фактычна ўлада яму перададзена на Берасцейскім сойме ў кастрычніку 1544 г.; паўнапраўным вялікім князем і каралём стаў пасля смерці бацькі у 1548 г.).

1530—1593 г., 13 студзеня.

Жыццё і дзейнасць Сымона Буднага —- беларускага асветніка-гуманіста, філосафа, кнігавыдаўца, дзеяча рэфармацыі на Беларусі.

1531 г.

Атрыманне горадам Слонімам (Услонімам) самакіравання паводле магдэбургскага права.

1533—1538 г.

Алена Васілеўна Глінская (дачка беларускага князя М.Глінскага, жонка вялікага маскоўскага князя Васіля III Іванавіча) была рэгенткай Вялікага княства Маскоўскага пры малалетнім сыне Іване IV Грозным; за часы яе праўлення расійскія войскі мелі шэраг выдатных перамог, у тым ліку ў вайне супраць Вялікага княства Літоўскага 1534—37 г.; атручана баярамі.

1534—1537 г.

Вайна Вялікага княства Маскоўскага з Вялікім княствам Літоўскім.

1534 г.

Узяцце расійскімі войскамі горада Мазыра.

1535 г.

Аблогі, штурмы і спусташэнні войскамі рускіх ваявод гарадоў Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова, Рагачова; аблогі гарадоў Крычава, Віцебска, Браслава, Полацка, Радамлі, Петрыкава, Бабруйска, Слуцка, Барысава, Новагародка; на зваротным шляху яны спалілі Тураў, Мазыр, Свіслач, Брагін і інш.

1535 г., лета.

Войскі паспалітага рушэння (апалчэння) Вялікага княства Літоўскага з Рэчыцы накіраваліся ў Северскую зямлю, вызвалілі Гомель і Старадуб.

1537 г., люты.

Паводле перамір'я Гомель і Любеч вернуты ў склад Вялікага княства Літоўскага, Себеж і Завалочча асталіся за Маскоўскай дзяржавай.

1540 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Лунінец (Лулілец).

Каля 1540 г. — каля 1604 г.

Жыццё і дзейнасць Васіля Цяпінскага (радавое прозвішча Амельяновіч) — беларускага гуманіста, кнігавыдаўца, радыкальнага дзеяча рэфармацыі.

1541 г.

Стварэнне паляўнічага заказніка Белавежская пушча — першага на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

1541 г.

У горадзе Гродна пракладзены водаправод.

1541—1613г.

Жыццё і дзейнасць Іпація Пацея (свецкае імя Адам Львовіч) - пісьменніка-палеміста, дзяржаўнага, палітычнага і царкоўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага.

1543 г.

Заснаванне Мазырскага замка (не збярогся).

1543 г.

Заснаванне у Гродне «Літоўскай капэлы» — аднаго з найбольш ранніх аркестравых калектываў на Беларусі.

1546—1616 г.

Жыццё і дзейнасць Фёдара Міхайлавіча Еўлашэўскага — беларускага грамадскага дзеяча і пісьменніка, аўтара самага ранняга помніка мемуарнай літаратуры — так званага дыярыуша.

1548—1572 г.

Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Жыгімонта II Аўгуста; у гады яго княжання у дзяржаве праведзены важныя ваенныя, палітычныя і эканамічныя рэформы.

1550 г. (?) — канец 16 ст.

Жыццё і творчая дзейнасць Андрэя Рымшы — паэта, заснавальніка панегірычнай паэзіі у старажытнай беларускай літаратуры.

1-я палова 16 ст.

Стварэнне Хронікі Быхаўца — выдатнага помніка беларускага летапісання.

1-я палова 16 ст.

Будаўніцтва у мястэчку Койданава (цяпер г. Дзяржынск) кальвінскага збора.

Сярэдзіна 16 ст.

Будаўніцтва у в. Новы Свержань (Стаўбцоўскі раён) кальвінскага збора (з 1588 г. касцёл) — помніка архітэктуры рэнесансу.

Сярэдэіна 16 — пачатак 17 ст.

Жыццё і дзейнасць Стафана і Лаўрэнція Зізаніяў (браты) — беларускіх пісьменнікаў-палемістаў і царкоўных дзеячаў.

1552 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах мястэчка Лагішын (цяпер гар. пасёлак у Пінскім раёне).

1552 г.

У мястэчку Смаргонь завершана будаўніцтва кальвінскага збору (з 1617 г. — касцёл) — помнік архітэктуры рэнесансу.

1557 г., 1 красавіка.

Прынята «Устава на валокі», якой у Вялікім княстве Літоўскім была ўнармавана зямельная рэформа, што вялася з канца 15 ст.; падзел сялянскіх зямельных участкаў на валокі (каля 21 гектара); паводле «Уставы...» мелася на мэце надзяліць кожную сям'ю участкам у памеры 1 валокі; пры панскіх дварах утвараліся гаспадарчыя фальваркі.

1557—1633 г.

Жыццё і дзейнасць Льва Іванавіча Сапегі —- палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дыпламата і мысліцеля.

1558—1583 г.

Лівонская вайна — барацьба Расіі, Швецыі, Польшчы і Вялікага княства Літоўскага за Прыбалтыку.

1559 г., 31 жніўня.

Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага княства Літоўскага; да дагавору далучыўся і рыжскі епіскап.

1560 г.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах горада Калінкавічы (Каленкавічы).

1561 г.

Атрыманне гарадамі Магілёвам і Рэчыцай самакіравання паводле магдэбургскага права (няпоўнага).

1561 г.

У Пінску заснавана аптэка — адна з першых на Беларусі.

1561 г.

Распад Лівонскага ордэна; утварэнне герцагства Курляндскага.

1562 г.

Выданне С.Будным у заснаванай ім Нясвіжскай друкарні беларускамоўных твораў: «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам».

1562 г.

Аблогі расійскімі войскамі Івана IV Грознага гарадоў Дуброўна, Мсціслава, Оршы, Копысі, Шклова, Віцебска, Прапойска (цяпер Слаўгарад), Магілёва, Чачэрска; разбурэнне крымскімі татарамі (саюзнікі Расіі) горада Рагачова.

1562 г., 13 вврасня.

Шляхта Вялікага княства Літоўскага на палявым сойме каля Віцебска прыняла акт і накіравала яго вялікаму князю з просьбаю заключыць новую дзяржаўную унію з Польшчай.

1562 г.

Узнікненне на Беларусі руху антытрынітарыяў.

1562(?)—1630 г.

Жыццё і дзейнасць Тамаша Макоўскага -— беларускага картографа, гравёра і друкара.

1563 г.

У Брэсцкай друкарні выдадзена Біблія — адно з самых поўных І лепшых тагачасных выданняў; вядома ў гісторыі як «Брэсцкая біблія», або «Радзівілаўская біблія».

1563 г.

Аблога (з канца студзеня), штурмы і ўзяцце (15 лютага) войскамі Івана IV Грознага горада Полацка у час Лівонскай вайны.

1563 г.

Аблога войскамі Івана IV Грознага горада Лепеля.

1563 г.

Прыняцце вялікім князем Жыгімонтам II Аўгустам прывілея пра ўраўнаванне правоў праваслаўных і католікаў.

1563 г.

Віленскі сойм разгледзеў пытанне пра унію з Польшчай і вылучыў дэлегацыю для перагавораў з дэлегацыяй польскага сойма.

1563—1566 г.

Перагаворы пра унію Вялікага княства Літоўскага І Каралеўства Польскага на Варшаўскім сойме (1563—64), на соймах Вялікага княства Літоўскага у Бельску (1564), у Парчове, на Берасцейскім сойме (1566), на палявым сойме у Лебедзеве.

1564 г., 26 студзеня.

10-тысячнае войска гетмана М.Радзівіла разбіла 30-тысячнае маскоўскае войска на Чашніцкіх палях (каля мястэчка Улы).

1564 г., люты.

Беларуска-літоўскае войска разбіла маскоўскае войска каля Оршы.

1564 г., сакавік.

Выданне у Маскве першай друкаванай кнігі («Апостал») Іванам Федаровічам (Фёдаравым) і Пятром Мсціслаўцам.

1564 г.

Аблогі войскамі Івана IV Грознага гарадоў Мсціслава, Оршы, Дуброўна, Копысі, Крычава, Радамлі, Магілёва, Езярышча (двойчы).

1564 г.

Маскоўскія войскі у адказ на паражэнні у бітвах знішчылі вёскі ў раёне Мсціслава, Крычава і Магілёва.

1565 г.

Беларуска-літоўскія войскі ў адказ зрабілі рэйды пад Вялікія Лукі і Смаленск.

1565 г.

Першыя пісьмовыя звесткі пра горад Лепель (тады называўся Белае або Новы Лепель).

1565—1566 г.

Адміністрацыйна-прававая рэформа ў Вялікім княстве Літоўскім: утвораны новыя ваяводствы, уведзены павятовыя соймікі (вырашалі мясцовыя пытанні), гродскія, земскія і падкаморскія суды.

1565 г.

Утварэнне Менскага і Мсціслаўскага ваяводстваў.

1566 г., 11 сакавіка.

Зацверджаны 2-і Статут Вялікага княства Літоўскага — збор законаў феадальнага права, помнік беларускай пісьменнасці і юрыдычнай думкі.

1566 г.

Утварэнне Берасцейскага (Брэсцкага) ваяводства.

1566 г. У Брэсце заснавана аптэка — адна са старэйшых на Беларусі. 1567 г., ліпень.

Беларуска-літоўскія войскі (2-тысячны атрад) на чале з гетманам польным Раманам Сангушкам разграмілі пад Чашнікамі расійскія войскі (9 тыс. чалавек).

1567 г., верасень.

Беларуска-літоўскія войскі на чале з Р.Сангушкам разбілі 9-тысячную маскоўскую армію на маршы, штурмам узялі замак Улу.

1567 г.

Першае ўпамінанне у пісьмовых крыніцах горада Меры (цяпер Міёры).

1567—1587 г.

Аршанскі староста і Смаленскі ваявода Філон Кміта-Чарнабыльскі вёў ажыўленую перапіску з каралём Рэчы Паспалітай і дзяржаўнымі асобамі Вялікага княства Літоўскага; гэтыя лісты з'яўляюцца выдатнымі помнікамі старажытнага беларускага пісьменства.

1568 г., верасень.

Віцебскія казакі на чале з Бірулем адбілі у маскоўскіх войск замкі Усвят і Веліж.

1568—1570 г.

Дзейнасць Заблудаўскай друкарні (у маёнтку Р.Хадкевіча Заблудаве Гарадзенскага павета), у якой друкаваліся кірылічныя кнігі на стараславянскай мове, у тым ліку «Евангелле вучыцельнае» (1569 г.) і «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570 г.); друкарамі і выдаўцамі там былі Іван Федаровіч (Фёдараў) і Пётр Мсціславіч.


1. ПЕРВЫЕ ЖИТЕЛИ (100.000 до н.э. - 900 н.э.)

2. УДЕЛЬНЫЕ КНЯЖЕСТВА (900-1253)

3. ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565)

4. ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ (1565 - 1795)

5. В СОСТАВЕ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (1795 - 1919)

6. В СОСТАВЕ СССР (1919 -1991)

7. РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ (1991 - н.в.)


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.