ВНИМАНИЕ! Это раздел УЧЕБНИКОВ, раздел решебников в другом месте.

[ Все учебники ] [ Букварь ] [ Математика (1-6 класс) ] [ Алгебра ] [ Геометрия ] [ Английский язык ] [ Биология ] [ Физика ] [ Химия ] [ Информатика ] [ География ] [ История средних веков ] « История Беларуси » [ Русский язык ] [ Украинский язык ] [ Белорусский язык ] [ Русская литература ] [ Белорусская литература ] [ Украинская литература ] [ Основы здоровья ] [ Зарубежная литература ] [ Природоведение ] [ Человек, Общество, Государство ] [ Другие учебники ]

Хронология событий
В СОСТАВЕ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (1795 - 1919).

[ О периоде ] - [ Главные события ] - [ Хронология событий ] - [ Подробно о событиях ]

18 СТАГОДДЗЕ

1795 г., 25 снежня.

Утварэнне Слонімскай губерні.

1795 г.

Утварэнне Віленскай губерні (існавала да 1920 г.).

1795—1796 г.

Існаванне Мінскага намесніцтва.

1796 г., 7 ліпеня — 1847 г., - 23 жніўня.

Жыццё і дзейнасць беларускага і польскага паэта, фалькларыста Яна Чачота.

1796 г., 23 снежня.

Утварэнне Беларускай губерні (13.3.1802 г. падзелена на Віцебскую і Магілёўскую губ.).

1796—1840 г.

Вытданне газеты «Кур'ер Літэўскі» («Kurier Litewski», «Літоўскі веснік»), спачатку выдавалася у Гродне, потым — у Вільні.

1797г., студзень — сакавік.

Антыпрыгонніцкія выступленні сялян у Суражскім, Гарадоцкім, Віцебскім і Полацкім паветах.

1797 г., 19 верасня — 1875 г., 20 сакавіка.

Жыццё і дзейнасць беларускага жывапісца-баталіста Януара Іванавіча Сухадольскага.

1797 — 1805 г.

Будаўніцтва Бярэзінскага канала, які злучыў басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны.

1798 г., 24 снежня — 1855 г., 11 лістапада.

Жыццё і дзейнасць беларускага і польскага паэта беларускага паходжання Адама Міцкевіча.

1798—1838 г.

Дзейнасць у мястэчку Хомск (Драгічынскі раён) суконнай фабрыкі.

1799—1842 г., 12 мая

Жыцце і дзейнасць беларускага і польскага жывапісца Валянціна Баньковіча.

18 ст. — 1-я палова 19 ст.

Дзейнасць трох пакаленняў беларускіх гравераў па шкле і майстроў мастацкага ткацтва Дубіцкіх (Мікалай Ян, Петр, Юзаф, Піліп).

2-я палова 18 ст.

Заснаванне Гродзенскіх каралеўскіх вотчынных мануфактур (21 прадпрыемства) вытворчасць гродзенскіх дываноў паясоў і інш.

Апошняя чвэрць 18 ст.

Дзейнасць у горадзе Шклове прыгоннага тэатра Зорыча.

Канец 18 ст. — 1872 г.

Дзейнасць у в. Старынка (Слаўгарадскі раен) чыгуналіцейнага завода.

Канец 18 ст. — канец 19 ст.

Дзейнасць у горадзе Дуброўна суконных мануфактур.

19 СТАГОДДЗЕ

1801 г., 9 студзеня — 1878 г., 20 кастрычніка.

Жыцце і дзейнасць В. М. Кавалеўскага — аднаго з заснавальнікаў манголазнаўства.

1801 г., 21 верасня.

Утварэнне Гродзенскай губерні (замест скасаванай Літоўскай губерні).

1801—1825 г.

Цараванне ў Расійскай Імперыі Аляксандра I.

1802 г., 11 сакавіка.

Утварэнне Віцебскай губерні.

1803 г.

Пачатак дзейнасці Віленскай навучальнай акругі (існавала да 1917 г.) у якую уваходзілі навучальныя установы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілеўскай і Мінскай губерняў; у 1803 г. на Беларусі існавала 25 сярэдніх і каля 130 пачатковых школ.

1803 г.

Заснаванне Мінскага гарадскога аркестра (існаваў да 1917 г.)

1805 г.

Адкрыцце ў горадзе Свіслач гімназіі —- першай гімназіі на Беларусі; да 1825 г. гімназіі адкрыты ў Мінску, Віцебеку, Магілеве, Гродне, Жыровічах.

1805 г.

Адкрыцце ў Мінску Губернатарскага саду (цяпер Цэнтральны дэіцячы парк); заснаваны ў канцы 18 ст.

1806 г., 17 лютага — 1868 г., 13 ліпеня.

Жыцце і дзейнасць Канстанціна Тышкевіча — аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі на Беларусі.

1807 г., 11 лютага — 1833 г., 26 красавіка.

Жыцце і дзейнасць беларускага мастака і кампазітара Напалеона Орды.

1807—1809 г.

Антыпрыгонніцкія выступленні сялян у Кашалеўскім старостве Магілеўскай губерні, у Слуцкім ігуменскім і Рэчыцкім паветах.

1807—1884 г., 17 снежня.

Жыцце і творчасць Вінцука Дуніна-Марцінкевіча - беларускага пісьменніка-адраджэнца, драматурга і тэатральнага дзеяча.

1808—1864 г.

Жыцце і дзейнасць беларускага жывапісца і мастацтвазнаўца Адама Шэмеша.

1809 г.

Заснаванне ў Магілеве першай на Беларусі метэаралагічнай станцыі (у Віцебску створана ў 1810 г., Брэсце у 1834 г., Горках - у 1841 г., Мінску - у 1849 г.).

1810 г., 8 лютага — 1885 г., 31 студзеня.

Жыцце і творчая дзейнасць беларускага жывапісца Івана Трафімавіча Хруцкага.

1810 г.

Узнікненне ваенных пасяленняў на Беларусі. Існавалі ў Віцебскай і Магілеўскай губернях.

1810—1820 г.

Будаўніцтва Бабруйскай крэпасці.

1810 — каля 1851 г.

Дзейнасць у Віцебску суконнай мануфактуры.

1812 г., 24 чэрвеня.

Пераправа войск Напалеона I цераз раку Неман - пачатак вайны Францыі супраць Расіі.

1812 г., 1 ліпеня.

Утварэнне Часовага ўрада адноўленага Вялікага княства Літоўскага - органа адміністрацыйнага кіравання ў Літве і на Беларусі, падуладнага Напалеону I.

1812 г., 22—23 ліпеня.

Бой расійскіх войск з напалеонаўскімі войскамі каля в.Салтанаўка (Магілеўскі раен).

1812 г., 27 ліпеня.

Разгром войск напалеонаўскага генерала Ж.Рэнье каля г.Кобрына.

1812 г., 1 жніўня.

Загад Напалеона I аб стварэнні войска Вялікага Княства Літоўскага.

1812 г., 12 жніўня.

Бітва расійскіх войск з напалеонаўскімі войскамі каля мястэчка Гарадзечна (Пружанскі раен).

1812 г., 17—18 жніўня і 17—23 кастрычніка.

Бітва расійскіх войск з напалеонаўскімі воискамі каля Полацка.

1812 г., 15 лістапада.

Разгром напалеонаўскіх войск каля мястэчка Койданава (цяпер г. Дзяржынск).

1812 г., 26—28 лістапада.

Разгром напалеонаўскіх войск на рацэ Бярэзіна ў час іх пераправы каля в. Студзенка (Барысаускі раен).

1812—1820 г.

Дзейнасць у горадзе Полацку езуіцкай акадэміі (з правамі універсітэта); акадэмія выдавала з 1818 г. часопіс «Полацкі штомесячнік».

Пасля 1812 г.

Напісана ананімная парадыйна-сатырычная паэма «Энеіда навыварат» (першыя датаваныя спісы - 1837 г . першая публікацыя ў часопісе «Маяк» - 1845 г.) - адзін з буйных твораў беларускай літаратуры новага часу.

1813 г.

Антыпрыгонніцкія хваляванні сялян у Віцебскай, Віленскай і Мінскай губернях.

1813—1891 г.

Жыцце і дзейнасць беларускага паэта і майстра кавальскай справы Паўлюка Багрыма.

1813 — каля 1905 г.

Дзейнасць суконнай фабрыкі ў мястэчку Альбярцін (цяпер у межах Слоніма).

1814 г., 18 красавіка — 1873 г., 8 верасня.

Жыцце і дзейнасць Яўстафія Тышкевіча — беларускага археолага, гісторыка, этнографа і краязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі.

1817 г.

Антыпрыгонніцкія выступленні сялян у мястэчку Давыд-Гарадок (Столінскі раен).

1817—1823 г.

Дзейнасць у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і іх філіяльных арганізацый "прамяністых", філарэтаў, у склад якіх уваходзілі А.Міцкевіч, Т.Зан, Я.Чачот, А.Петрашкевіч, Ф.Малеўскі; усе члены таварыстваў арыштаваны ў 1823 г. і пакараны.

1818 г., 14 снежня.

Беларускі археолаг, фалькларыст і этнограф Зарыян Даленга-Хадакоўскі (сапраўднае прозвішча Чарноцкі Адам) упершыню атрымаў ад Віленскага універсітэта адкрыты ліст на права правядзення раскопак на тэрыторыі Беларусі.

1818—1820 г.

Выданне ў Полацку аднаго з першых на Беларусі часопісаў «Полацкі штомесячнік»; выдаваўся Полацкай езуіцкай акадэміяй на польскай мове.

1818—1823 г.

Антыпрыгонніцкія выступленні сялян у Гродзенскай губерні; найбольш праявіліся ў Глоўсевіцкім старостве і мястэчку Мальча Пружанскага павета.

1818—1886 г.

Жыцце і дзейнасць Адама Карлавіча Кіркора — беларускага гісторыка, археолага, этнографа і грамадскага дзеяча.

1819 г., 5 мая — 1872 г., 4 чэрвеня.

Жыцце і дзейнасць польскага і беларускага кампазітара, дырыжора і педагога Станіслава Манюшкі.

1819 г.

Заснаванне ў Свіслацкай гімназіі «Таварыства аматараў навук».

1820 г.

Ліквідацыя езуіцкага ордэна, Полацкай езуіцкай акадэміі і іншых навучальных устаноў на Беларусі.

1821—1822 г.

Распрацоука будучым дзекабрыстам М.М.Мураўевым мінскага варыянта канстытуцыі (працаваў у Мінску).

1822 г.

Заснаванне у Гродне тытуневай фабрыкі.

1823 г., 29 верасня — 1862 г., 15 верасня.

Жыццё і дзейнасць польскага і беларускага паэта Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча).

1823—1861 г.

Жыццё і дзейнасць беларускага этнографа і пісьменніка Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага.

1823—1903 г.

Жыццё і дзейнасць польскага і беларускага пісьменніка Адама Плуга (Антона Антонавіча Пяткевіча).

1823 г.

Указ расійскага імператара Аляксандра I пра забарону жыхарам Беларусі і Літвы накіроўваць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты.

1823—1856 г.

Існаванне Віцебскага, Магілёўскага і Смаленскага генерал-губернатарства.

1824 г.

Пачатак градуснага вымярэння Беларусі геадэзістамі і тапографамі І.І.Ходзькам і М.Глушневічам.

1824 г.

Выданне «Беларускага архіва старажытных грамат» - першага збору дакументаў па гісторыі Беларусі.

1824—1839 г.

Будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў басейны Немана і Віслы.

1825 г., 14(26) снежня.

Паўстанне дзекабрыстаў у Санкт-Пецярбургу.

1825—1826 г.

Дзейнасць тайнага рэвалюцыинага таварыства «Ваенныя сябры» ў Літоўскім корпусе, на Гродзеншчыне.

1825—1827 г.

Пачатак развіцця фабрычнай вытворчасці на Беларусі (устаноулены паравыя рухавікі на суконных прадпрыемствах, у тым ліку у мястэчках Косава, Хомск і інш.).

1825—1829 г.,

Беларускі вынаходца Казімір Чарноўскі распрацавау праект падводнага карабля. (Яго ідэю ажыццявіў генерал К.А.Шыльдэр, які пабудаваў у 1834 г. першую металічную падводную лодку).

1825—1855 г.

Цараванне ў Расійскай імперыі Мікалая I.

1826—1841 г.

Дзейнасць у Віцебску Беларускага вольнага эканамічнага таварыства.

1829 г., 29 студзеня — 1850 г., 14 мая.

Дзейнасць Беларускай навучальнай акругі, якая кіравала ўсімі сярэднімі навучальнымі ўстановамі ў Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях і Беластоцкай вобласці.

1829—1834 г.

Антыпрыгонніцкія хваляванні сялян у Быхаўскім павеце.

1830 г.

Заснаванне ў Гродне бібліятэкі - адной з першых публічных бібліятэк на Беларусі (цяпер Гродзенская абласная бібліятэка імя Я.Ф.Карскага).

1830 г.

Заснаванне ў в. Налібакі (Стаўбцоўскі раён) металургічнага камбіната.

1830—1831 г.

Вызваленчае паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве.

1831 г., 12 студзеня.

Царскі ўказ пра скасаванне дзейнасці Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. ў Віцебскай і Магілеўскай губернях.

1831 г. студзень—люты.

Стварэнне Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта - цэнтра падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1830—1831 г. на Беларусі і ў Літве.

1831 г., красавік-май.

Бой паўстанцаў з царскімі войскамі каля г. Глыбокае.

1831 г., 1 кастрычніка.

Царскі ўказ пра перавод бяднейшай шляхты, не зацверджанай Дэпартаментам герольдыі, з дваранскага саслоўя ў аднадворцаў або ў гараджан.

1831 г., 8 кастрычніка — 1904 г.

Жыцце і дзейнасць беларускага скрыпача і кампазітара Міхаіла Карлавіча Ельскага.

1831—1834 г.

Існаванне Мінскага генерал-губернатарства.

1831—1848 г.

Дзейнасць камітэта па справах Заходніх губерняў.

1832 г.

Закрыцце Віленскага універсітэта.

1833 г., 30 студзеня — 1900 г.

Жыцце і дзейнасць беларускага жывапісца Апалінарыя Гілярыевіча Гараўскага.

Да 1833 г.

Беларускі музыкант, віртуоз ігры на цымбалах і іншых народных інструментах Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў стварыў сучасную канструкцыю ксілафона (называў «брусочкі» ці «цымбалкі»).

1833 г.

Заснаванне Магілеўскай губернскай друкарні (да 1917 г. у ей выдадзена больш за 60 кніг).

1835 г., 21 лютага — 1896 г., 31 студзеня.

Жыцце і дзейнасць беларускага і рускага скульптара Міхаіла Восіпавіча Мікешына.

1836 г.

Указ пра ўвядзенне ва ўсіх навучальных установах на Беларусі выкладання на рускай мове.

1836—1938 г.

Дзейнасць нелегальней рэвалюцыйнай арганізацыі «Дэмакратычнае таварыства» ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі; заснавальнік Ф.Савіч; выступала супраць самаўладдзя і прыгоннага права, за рэспубліканскі лад, асвету народа; разгромлена царскімі ўладамі.

1836—1916 г.

Дзейнасць у весцы Парэчча (Пінскі раен) суконнай фабрыкі.

1838 г., 19 студзеня

Пачата выданне Газеты «Гродненские губернские ведомости» (выдавалася да 13 жніўня 1915 г.)

1838 г., 2 лютага — 1864 г., 22 сакавіка

Жыцце і дзейнасць Кастуся Каліноўскага - беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 г.

1838 г.

Начата выданне газет «Виленские губернские ведомости» (выдавалася да 11 кастрычніка 1916 г.), «Минские губернские ведомости» і «Могилевские губернские ведомости» (выдаваліся да 1917 г. ), «Витебские губернские ведомости» (выдавалася да 5 студзеня 1918 г.).

1839 г., 12 лютага.

Полацкі царкоуны сабор, падрыхтаваны царскім урадам і уніяцкім літоўскім епіскапам I.Сямашкам, скасаваў Брэсцкую царкоўную унію 1596 г., у выніку на Беларусі уніацкая царква была ліквідавана і далучана да расійскай праваслаўнай царквы.

1839 г. снежань.

Увядзенне ў дзеянне «Палажэння аб люстрацыі дзяржаўнай маемасці заходніх губерняў і Беластоцкай вобласці»; пачатак рэформы П. Кісялева ў заходніх губернях.

1840 г., 21 сакавіка — 1900 г., 28 красавіка.

Жыцце і дзейнасць беларускага паэта-дэмакрата Фраіщішка Багушэвіча.

1840 г., 18 чэрвеня.

Указ Імператара Мікалая І аб забароне выкарыстання ў афіцйных дакументах тэрмінаў «Беларусь», «Літва», «беларускія» і «літоўскія» губерні і ўвядзенне замест іх назвы «Северо-Западный край».

1840 г., 2 жніўня.

Царскі указ пра скасаванне дзейнасці Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. на тэр. Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў.

1840 г., 27 жніўня.

Адкрыцце ў мястэчку Горы-Горкі (Магілёўская губ.) земляробчай школы вышэйшага разраду (з 1848 г. інстытут) — адной з першых вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў на Беларусі.

1840 г., 20 снежня — 1916 г., 31 снежня.

Жыццё і творчасць беларускага жывапісца і графіка Казіміра Альхімовіча.

1840 г.

Утварэнне ў Пецярбургу беларускага гуртка на чале з Рамуальдам бярэскім (Друцкім-Падбярэскім).

1840 г.

Кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы пераведзена са Слуцка ў Мінск; у Мінск пераведэены таксама духоўная семінарыя, беларускі цар-звон і інш. гістарычныя каштоўнасці.

1840 — 1850-я гады.

Дзейнасць у Мінску тэатра, арганізаванага В.І.Дуніным-Марцінкевічам.

1841 г., 6 чэрвеня — 1910 г., 18 мая.

Жыццё і дзейнасць на Беларусі польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка.

1841 г.

Пачата выданне газеты «Виленский вестник» (выдавалася да 1916 г.).

1842 г.

Заснаванне ў Лагойскім замку братамі Канстанцінам і Яўстафіем Тышкевічамі першага на Беларусі гісторыка-археалагічнага музея.

1842 г.

Закладка ў Горы-Горацкай земляробчай школе Батанічнага саду заснавальнікі Э.Рэча, I.Сцебут, М.Рытаў, І.Вінер, I.Васількоў, Г.Высоцкі і інш.

1844 г., 27 красавіка

Увядзенне на Беларусі інвентарных правіл - палажэнняў, якія вызначалі памеры надзелаў і павіннасці памешчыцкіх сялян, рэгулявалі ўзаемаадносіны паміж памешчыкамі і іх прыгоннымі.

1844—1857 г.

Перевод сялян на аброчную сістэму.

1845 г., 17 мая — 1910 г., 10 чэрвеня.

Жыцце і навуковая дзейнасць беларускага этнографа і фалькларыста Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага.

1845—1847 г.

Дзейнасць у Віцебску балетнай трупы П.Піена.

1846 г.

Увядзенне ваеннага становішча ў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях у сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі на тэрыторыі Галіцыі, што ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі.

1846—1849 г.

Дзейнасць на Беларусі тайнай арганізацыі «Саюз свабодных братоў» («Братні саюз літоўскай моладзі»), члены якой прапагандавалі прагрэсіўныя ідэі.

1846—1853 г.

Выданне І.І.Грыгаровічам 5-томнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы за 14——17 ст.

1848 г., 9 студзеня — 1905 г., 12 лютага.

Жыцце і навуковая дзейнасць беларускага прыродазнауца, медыка Якава Антонавіча Наркевіча-Едкі.

1848 г., вясна.

Масавыя антыпрытонніцкія выступленні сялян Віцебскай губерні.

1848 г.

Пераўтварэнне Горы-Горацкай земляробчай школы вышэйшага разраду ў Горы-Горацкі земляробчы Інстытут, у інсіытуце выдаваліся «Записки Горы-Горецкого земледельческого института».

1840-я гады.

Беларускі кампазітар Антон Іванавіч Абрамовіч (каля 1811 — 1854) стварыў фартэпіянныя п'есы заснаваныя на фальклоры "Беларускае вяселле", «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда», песні на словы Я.Баршчэўскага («Дзеванька», «Гарэліца») і інш.

1840-я — пачатак 1850-х гадоў.

На тэрыторыі Беларусі пабудаваны 3 шашэйныя дарогі: Маскоўска-Варшаўская (па лініі Брэст - Слуцк - Бабруйск — Клімавічы і далей на Смаленск), Пецярбургска-Кіеўская (па лініі Віцебск - Орша - Гомель) і Маплеў - Бабруйск.

1850 г., 15 снежня — 1930 г., 30 красавіка.

Жыцце і дэейнасць Мікалая Канстанцінавіча Судзілоўскага - беларускага і міжнароднага Грамадскага і палітычнага дзеяча, вучонага-прыродазнаўца.

1851 г., 27 сакавіка — 1924 г., 2 кастрычніка

Жыцце і дзейнасць беларускага гісторыка, археографа і краязнаўца Аляксея Парфенавіча Сапунова.

1851 г. 6 ліпеня — 1897 г.

Жыцце і дзейнасць беларугкага паэта-дэмакрата Яна Лучыны (Івана Люцыянавіча Неслухоўскага).

1852 г. 2 лютага.

Пастаноўка ў Мінску трупай В.I. Дуніна-Марцінкевіча першай беларускай оперы «Сялянка» («Ідылія», музыка С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага, лібрэта В.I.Дуніна-Марцінкевіча).

1852—1915 г.

Дзейнасць Віленскага цэнтральнага архіва старажытных грамат.

1854 г. — каля 1881 г.

Дзейнасць металурпчнага завода ў в. Барысаўшчына (Барысаўскі раен).

1855 г., 11 мая.

Заснаванне Я.П.Тышкевічам у Вільні музея старажытнасцей; большасць яго экспанатаў была з Беларусі.

1855 г., 11 верасня — 1922 г., 20 студзеня.

Жыцце і навуковая дзейнасць Еўдакіма Раманавіча Раманава - беларускага этнографа фалькларыста і археолага.

1855 г.

Стварэнне ў Вільні археалагічнай камісіі, якая вывучала старажытнасці Беларусі і Літвы; заснавана Я.П.Тышкевічам.

1855 г.

Антыпрыгонніцкія хваляванні сялян Гомельскага маентка князя Паскевіча.

1855—1891 г.

Цараванне у Расійскай Імперыі Аляксандра II.

1857 г., 2 снежня.

Рэскрыпт Аляксандра II на імя Віленскага генерал-губернатара У.I.Назімава пра стварэнне губернскіх камітэтаў па сялянскім пытанні. Пачатак падрыхтоукі сялянскай рэформы і адмены прыгоннага права.

1859 г., 4 верасня — 1934 г., 6 чэрвеня.

Жыцце і дзейнасць Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы — дзеяча беларускай культуры, выдаўца і мовазнаўца.

1859 г.

Увод у эксплуатацыю першай на Беларусі тзлеграфнай лініі Мінск - Бабруйск.

1850-я гады.

Напісана беларуская паэма «Тарас на Парнасе» (першая публікацыя ў 1889 г.) — ананімная сатырыка-гумарыстычная паэма. Выдатны помнік новай беларускай літаратуры.

1860 г.

Пачата выданне «Памятных кніжак в Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў, з 1861 г. аналагічныя выданні распачаты ў Магілеве, Вільні і інш. губернскіх цэнтрах.

1860—1879 г.

Дзейнасць у мястэчку Парэчча (Пінскі раен) цукровага завода — аднаго з першых цукровых заводаў на Беларусі.

1861 г., 1 студзеня — 1931 г., 29 красавіка.

Жыцце і дзейнасць Яўхіма Федаравіча Карскага - філолага-славіста, заснавальніка беларускай навуковай філалогіі.

1861 г., 3 сакавіка.

Маніфест пра адмену прыгоннага права у Расіі.

1861 г., сакавік — красавік.

Выступленні сялян у Ашмянскім, Лідскім, Навагрудскім і інш. паветах у сувязі з правядзённем рэформы 1861 г.

1861 г. 28 жніўня — 1917 г. 22 жніўня.

Жыцце і дзейнасць Ігната Буйніцкага — беларускага акцера, рэжысера, тэатральнага дзеяча.

1861 г.

Найбуйнейшымі гарадамі Беларусі былі Магілеў (30734 жыхары), Мінск (30149), Віцебск (27868), Гродна (26149), Брэст (20665), Бабруйск, Гомель, Шклоў, Полацк, Пінск, Слонім.

1861—1862 г.

Дзейнасць Камітэта руху - цэнтра па падрыхтоуцы паўстання 1863—1864 г. на Беларусі і ў Літве.

1861—1863 г.

Дзейнасць у Польшчы і на Беларусі камітэта рускіх афіцэраў.

1861—1864 г.

Дзейнасць Мінскай паўстанцкай арганізацыі па падрыхтоуцы паўстання 1863—1864 г. і ў час яго правядзення.

1862 г., чэрвень—ліпень - 1863 г., ліпень.

Выданне К.С.Каліноўскім, Ф.Ражанскім, В.Урублеўскім газеты "Мужыцкая праўда — першай нелегальней рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на беларускай мове.

1862 г., лета.

Стварэнне ў Вільні Літоўскага правінцыяльнага камітэта — цэнтра падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863-1864 г. на Беларусі і ў Літве; у яго склад уваходзілі: Л.М.Звяждоўскі (старшыня да кастрычніка 1862 г.), К.С.Каліноўскі старшыня з кастрычніка 1862 г.), А.Банольдзі, Э.I.Вярыга, Б.Ф.Длускі, Л.I.Залескі, І.І.Козел, З.Чаховіч.

1862 г., верасень.

Заснаванне Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных грамат (у 1903 г. пераведзены ў Вільню).

1862 г., снежань.

На тэрыторыі Беларусі пракладзена першая лінія Парэчча—Гродна—частка Пецярбургска Варшаўскай чыгункі.

1862 г.

Выданне беларускага буквара (выдадзены ў Варшаве Л.У.Аскеркам - буучым удзельнікам паўстання на Беларусі 1863—1864 г.).

1862—1865 г.

Дзейнасць у Пецярбургу Заходняга камітэта - установы для барацьбы з вызваленчым рухам на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне.

1863 г., студзень — 1864 г.

Паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве.

1863 г., канец студзеня.

Фарміраванне і пачатак дзейнасці першых паўстанцкіх атрадаў у заходніх паветах Беларусі.

1863 г., 1 лютага.

Стварэнне Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі - цэнтра кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864.

1863 г., 1 лютага.

Зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта да насельніцтва Літвы і Беларусі з маніфестам аб паўстанні.

1863 г., 13 лютага.

Захоп паўстанцамі Горада Пружаны.

1863 г., 15 лютага.

Уступленне моладзі Гродна ў паўстанцкія атрады.

1863 г., 11 сакавіка.

Рэарганізацыя Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі ў Аддзел кірауніцтва правінцыямі Літвы; прызначэнне К.Каліноўскага гродзенскім ваяводскім камісарам.

1863 г., 13 сакавіка.

Царскі ўказ пра увядзенне абавязковага выкупу сялянсюх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні з 14.11.1863 г. пашыраны на ўсю Віцебскую і Магілеўскую губ.

1863 г., красавік

Выступленне Рагачоускага паўстанцкага атрада пад кірауніцтвам Тамаша Грыневіча; атрад разбіты каля в. Ніжняя Пошчыца Быхаўскага павета; Грыневіч расстрэляны карнікамі ў Рагачове.

1863 г., красавік.

Кобрынскі паустанцкі атрад на чале з Р.Л.Траўгутам тройчы сутыкаўся з карнымі войскамі ў баях каля в.Горкі Кобрынскага павета.

1863 г., 1—2 мая.

Масавае ўступленне моладзі Мінска ў паўстанцкія атрады.

1863 г., 3—4 мая.

Уступленне моладзі Віцебска ў паўстанцкія атрады.

1863 г., 6 мая.

Захоп паўстанцамі горада Горкі Магілеўскай губерні.

1863 г., 8 мая.

Бой паміж паўстанцкімі атрадамі Аршанскага павета і карнікамі каля в.Пагосцішча Сенненскага павета; кіраунік атрада Ігнат Будзіловіч захоплены і расстраляны карнікамі ў Оршы.

1863 г., вясна.

Узброенае выступленне паўстанцкіх атрадаў на Магілёўшчыне на чале з Л.Звяждоўскім (павешаны карнікамі 27 лютага 1864 г.) і магілёўскім урачом М.А.Аскеркам (расстраляны карнікамі 10 мая 1864 г.).

1863 г., вясна.

Найвышэйшы ўздым паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

1863 г., вясна—лета.

Мінскія паўстанцкія атрады на чале з А.Д.Трусавым і С.В.Ляскоўскім вялі жорсткія баі з карнікамі на тэрыторыі Мінскай губ.

1863 г., май—чэрвень.

Паўстанцкія атрады: Брэсцкі (камандзір Ян Ваньковіч)і Кобрынскі (камандзір Р.Л.Траўгут) прайшлі рэйдам з Падляшша на Піншчыну.

1863 г., 3 чэрвеня.

Бітва паміж паўстанцамі і царскімі войскамі каля мястэчка Мілавіды Слонімскага павета.

1863 г., 15 чэрвеня.

Бой паміж атрадам паўстанцаў Ашмянскага павета (ваенны начальнік Зыгмунт Мінейка) і карнікамі.

1863 г., 26 чэрвеня.

Пераўтварэнне Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў выканаучы аддзел Літвы.

1863 г., 9 ліпеня.

Пакаранне смерцю З.Серакоўскага — аднаго з кіраўнікоў паўстання.

1863—1873 г.

Правядзенне градуснага вымярэння на Беларусі пад кіраўніцтвам геадэзіста Іосіфа Жылінскага.

1864 г., 10 лютага.

Арышт К.Каліноўскага.

1864 г., 17 сакавіка.

Уведзена палажэнне пра льготы і перавагі асобам рускага паходжання пры куплі зямлі ў эаходніх губернях.

1864 г., 22 сакавіка.

Пакаранне смерцю К. Каліноўскага ў Вільні на Лукішскай плошчы.

1864 г., красавік — 1915 г.

Дзейнасць у Вільні Археалагічнай камісіі.

1864 г., 7 ліпеня.

Заснаванне ў Маладзечне настаўніцкай семінарыі (існавала да 1920 г.).

1864 г., 26 ліпеня.

Школьная рэформа у Расіі — зацвярджэнне палажэння аб пачатковых народных вучылішчах і новага статута гімназій.

1864 г., верасень.

Выйшаў у свет 1-ы нумар штомесячнага палітычнага і гісторыка-літаратурнага часопіса «Вестник Западной России» (выдаваўся ў Вільні да красавіка 1871 г.).

1865г., 10 снежня.

Забарона асобам «польскага паходжання і каталіцкага веравызнання купляць зямлю на Беларусі.

1865—1915 г.

Выданне серыі публікацый дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы 14-19 ст., надрукавана 39 тамоў Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі.

1866 г., жнівень—лістапад.

Пачатак руху паяздоў па Рыга-Арлоўскай чыгунцы на участку Віцебск—-Полацк—Дынабург (Дзвінск).

1867 г., 28 мая.

Зацвярджэнне палажэння пра зямельнае ўпарадкаванне дзяржауных сялян заходніх губерняў.

1867—1904 г.

Серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы 15—-19 ст.; выдададзена 14 тамоў «Археографического сборника документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси».

1867 г., 14 чэрвеня — 1934 г., 30 верасня.

Жыццё і дзейнасць Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольекага — беларускага гісторыка, фалькларыста і этнографа.

1867 г., 15 лістапада.

Заснаванне Магілёўскага музея пры губернскім статыстычным камітэце — аднаго з першых афіцыйных музеяў на Беларусі (дзейнічаў да 1919 г.).

1867 г.

Заснаванне Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства (дзейнічала да 1914 г.).

1868 г., 10 лютага — 1918 г., 26 мая.

Жыццё і дзейнасць беларускага пісьменніка і мастака Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага).

1868 г., 25 чэрвеня — 1922 г., 24 лютага.

Жыццё і дзейнасць беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага).

1869 г., 25 студзеня — 1894 г., 4 лютага.

Жыцце і дзейнасць беларускаіа паэта-дэмакрага Адама Гурыновіча.

1869 г.

Царскі указ, якім даваўся «высачайшы дазвол» карыстацца ў касцелах рускай мовай.

1869 г.

Заснаванне ў Мінску газеты «Минские епархиальные ведомости» (выдавалася да 1917 г.)

1869—1878 г.

Будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.

1870 г., 10 снежня — 1936 г., 30 кастрычніка.

Жыцце і дзейнасць мастака Фердынанда Рушчыца.

1870 г.

Выдадзены самы поўны на той час «Слоўнік беларускай мовы», складзены І.І.Насовічам.

1871 г., 28 лістапада.

Ўвод у эксплуатацыю чыгуначнай магістралі Смаленск—Мінск—Брэст; афіцыйная дата адкрыцця Беларускай чыгункі.

1871 г.

Заснаванне ў Мінску чыгуначыых майстэрняў (цяпер вагонарамонтны завод).

1871-1906 г.

Выданне «Историко юридических материалов, извлеченных из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске» - найбуйнейшага серыйнага выдання дакументаў па гісторыі Беларусі 16-18 ст. (32 тамы-выпускі); складальнікі і рэдактары: М.Л.Вяроўкін, Дз.І.Даўгяла, М.М.Мяшчэрскі, А,М.Сазонаў.

1872 г., 12 лютага — 1957 г., 18 чэрвеня.

Жыщцё і дэейнасць народнага мастака Беларусі Вітольда Каятанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

1872 г.

Заснавана чыгуначная станцыя (цяпер горад) Асіповічы.

1872 г.

Пачатак вытворчасці паперы на Добрушскай папяровай фабрыцы.

1872 г.

Увядзенне на Беларусі міравых судоў з назначэннем суддзяў міністрам юстыцыі.

1872 г.

Заснаванне ў Полацку настаўніцкай семінарыі (цяпер Полацкае педагагічнае вучылішча імя Ф.Скарыны).

1873 г., 23 мая.

Увядзенне ў заходніх губернях палажэння пра спыненне судовых спраў па канфіскацыі маёнткаў удзельнкаў паўстання 1863—64 г.

1873 г., восень.

Увод у эксплуатацию чыгуначнай магістралі Маладзечна-Бабруиск—Гомель Лібава-Роменекай чыгункі.

1873 г.

Заснавана чыгуначная станцыя Касцюкоўка (цяпер рабочы пасёлак у Гомельскім раёне).

1873 г.

Заснаванне Мінскага камерцыйнага банка - аднаго з першых банкаў на Беларусі (дзейнічаў да 1912 г.)

1873 г.

Заснаванне ў мястэчку Барань (Аршанскі раен) драцяна-цвіковага завода (дзейнічаў да 1941 г.)

1873—1875 г.

Узнікненне на Беларусі першых народніцкіх гурткоў.

1873—1898 г.

Дзейнасць Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам І.І. Жылінскага па асушэнні балот на Палессі.

1874 г.

Увядзенне ў Расіі ўсеагульнай воінскай павіннасці.

1874 г.

Завершена пракладка чыгуначнай лініі Гомель-Ромны; заснаванне ў Гомелі галоўных рамонтных чыгуначных майстэрняў (цяпер вагонарамонтны завод).

1875 г., 11 мая.

Гарадская рэформа ў заходніх губернях Расіі, у тым ліку на Беларусі.

1875 г.

Заснаванне ў Нясвіжы настаўніцкай семінарыі (існавала да 1921 г.).

1876 г., пачатак.

Стварэнне ў Мінску народнщкіх гурткоў.

1876 г., 7 красавіка.

Забастоўка рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрняў - адно з першых выступленняў рабочых на Беларусі.

1876 г., 15 ліпеня — 1916 г., 17 лютага.

Жыцце і творчасць Цеткі (Алаізы Пашкевіч) — беларускай паэтэ рэвалюцыянэркі, адной са стваральніц Беларускай сацыялістычнай грамады.

1876 г.

Заснаванне ў мястэчку Мар'іна Горка (Пухавіцкі раен) сельскагаспадарчай школы (цяпер саўгас-тэхнікум).

1876 г.

Заснаванне настаўніцкай семінарыі ў мястэчку Свіслач (Гродзенская вобл.; існавала да 1921 г.).

1878 г., кастрычнік.

Заснаванне ў Гомелі тэхнічнага чыгуначнага вучылішча (з 1919 г. тэхнікум чыгуначнага транспарту).

1878 г.

Стварэнне ў Магілёве народніцкага гуртка "Зямля і воля".

1879—1882 г.

Дзейнасць у Мінску гурткоў арганізацыі «Чорны перадзел» і прыезд сюды Г.В.Пляханава (канец 1879 г.).

1880 г., 24 верасня.

Заснаванне ў Мінску музычна-літаратурнага таварыства.

1880—1889 г.

Дзейнасць у Мінску гурткоў "Народнай волі".

1880 г.

Заснаванне ў Пінску шпілечна-фанернай фабрыкі (дзейнічала да 1914 г.).

1881 г., 13 сакавіка.

Беларускі рэвалюцыянер-нарадаволец І.Я.Грынявіцкі кінутай ім бомбай забіў расійскага імператара Аляксандра II і смяротна параніў сябе.

1881 г. 19 красавіка — 1931 г., 4 лютага.

Жыцце і дзейнасць Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага — беларускага гісторыка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча.

1881 г., 28 мая — 1919 г., 20 жніўня.

Жыцце і дзеинасць Івана Іванавіча Луцкевіча — беларускага археолага этнографа і грамадскага дзеяча.

1881 г.

Заснаванне ў Мінску Кашарскага машынабудаўнічага і чыгуна-меднаметалургічнага завода (цяпер станкабудаўнічы завод); заснаванне ў Барысаве запалкавай фабрыкі «Вікторыя».

1881 г.

Дзейнасць у Мінску друкарні арганізацыі «Чорны перадзел».

1881 г.

Утварэнне ў Пецярбургскім універсітэце нелегальнага беларускага студэнцкага зямляцтва.

1881 — 1883 г.

Дзейнасць паўночна-заходняй арганізацыі «Народная воля» і нарадавольскіх ваенных гурткоў у Мінску, Пінску, Віцебску, Гродне, Магілеве, Бабруйску, Оршы і інш.

1881 — 1894 г.

Цараванне ў Расійскай Імперыі Аляксандра III.

1882 г., 9 студзеня.

Прыняцце закону пра абавязковы выкуп зямлі сялянамі 1 спыненне з 1883 г. часоваабавязаных адносін сялян з памешчыкамі.

1882 г., 15 мая — 1942 г.

Жыццё і дзейнасць Уладзіслава Іосіфавіча Галубка — беларускага драматурга, рэжысёра, народнага артыста Беларусі.

1882 г., 30 мая.

Заснаванне ў Віцебску Сялянскага пазямельнага банка — аднаго з першых пазямельных банкаў на Беларусі.

1882 г., 7 ліпеня — 1942 г., 28 чэрвеня.

Жыццё і творчасць Янкі Купалы (І.Д.Луцэвіча) - народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры.

1882 г., 3 лістапада — 1956 г., 13 жніўня.

Жыццё і творчасць Якуба Коласа (К.М.Міцкевіча) -— народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры.

1882 г.

Увод у эксплуатацию чыгуначнай лініі Пінск — Жабінка.

1882 г.

Стварэнне на Беларусі акруговых судоў.

1883 г., 9 сакавіка — 1944 г., 3 сакавіка.

Жыццё і дзейнасць Францішка Аляхновіча — беларускага пісьменніка і тэатральнага дзеяча.

1883 г., сакавік.

Вынаходства жыхаром Віцебска Сігізмундам Юркоўскім шторнашчыліннага затвора фотаапарата для імгненных здымкаў.

1883 г., 10 мая — 1971 г., 3 жніўня.

Жыццё і дзейнасць беларускага пісьменніка Янкі Маўра (І.М.Фёдарава).

1883 г., 8 лістапада — 1938 г., 23 студзеня.

Жыццё і дзейнасць Вацлава Юсцінавіча Ластоускага — Ідэолага беларускага нацыянальнага руху, гісторыка і пісьменніка.

1883 г.

Заснаванне ў Лідскім павеце фабрыкі хрусталю (цяпер шклозавод «Неман»); заснаванне Мшскага фарфоравага завода;

1883г.

Выданне А.П.Сапуновым 1-га тома "Витебской старины" — зборніка дакументаў па гісторыі Віцебшчыны 11 —19 ст. (наступныя 2 тамы выйшлі ў 1885 г. і 1888 г.).

1884 г., 20 мая — 1943 г., 26 лютага.

Жыцце і творчасць беларускага балетмайстра Канстанщна Андрэевіча Алексютовіча.

1884 г., 28 кастрычніка — 1942 г., 27 студзеня.

Жыццё і дзейнасць Фларыяна Ждановіча — беларускага акцёра, рэжысера і тэатральнага дзеяча.

1884 г.

Выданне ў Пецярбургу нелегальнага беларускага народніцкага часопіса «Гоман».

1884 г.

Увод у эксплуатацию чыгуначнай лініі Вільня—Пінск.

1884 — 1889 г.

Узнікненне ў Мінску першых рабочых гурткоў.

1884 г., 30 студзеня — 1946 (?) г.

Жыццё і дзейнасць Антона Іванавіча Луцкевіча —- беларускага літаратара, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху.

1885 г., 24 студзеня — 1967 г., 21 лютага.

Жыццё і дзейнасць Юрыя Віктаравіча Тарыча — беларускага кінарэжысёра, сцэнарыста, заснавальніка беларускай мастацкай кінематаграфіі.

1885 г.

Заснаванне ў Мазыры запалкавай фабрыкі «Маланка».

1886 г., 23 сакавіка — 1941 г., 3 лістапада.

Жыццё і дзейнасць беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі (С.Я.Плаўніка).

1886 г., 21 чэрвеня.

Увядзенне ў заходніх губернях палажэння аб пазямельным упарадкаванні сельскіх «вечных чыншавікоў».

1886 г.

Заснаванне ў Мінску музычнага таварыства.

1886 г.

Увод у эксплуатацию чыгуначнай лініі Лунінец—-Гомель.

1886 г.

Заснаванне газеты «Минский листок» — першай на Беларусі легальнай прыватнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты (выдавалася да 1902 г.).

1887 г., 4 лістапада — 1937г., 11 красавіка.

Жыццё і дзейнасць Цішкі Гартнага (З.Х.Жылуновіча) — беларускага пісьменніка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча.

1887 г.

Надрукаваны першы падручнік і слоўнік штучнай міжнароднай мовы эсперанта, вынайдзенай ураджэнцам Беластока мовазнаўцам Людвікам Заменгофам.

1887 г.

Завершена пракладка чыгуначнай лініі Гомель—Бранск Палескай чыгункі.

1887—1894 г.

Дзейнасць у Гродне падпольнага рэвалюцыйнага гуртка М.А.Дземяновіча і С.Ф.Галюна.

1888 г., 13 кастрычніка — 1954 г.

Жыццё і дзейнасць Язэпа Драздовіча — беларускага графіка, жывапісца і скульптара.

1889 г.

Арганізацыя студэнтамі пецярбургскіх ВНУ нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай»; адным з яго кіраўнікоў быў беларускі пісьменнік Адам Гурыновіч.

Канец 1880 — пачатак 1890-х гадоў.

Узнікненне гурткоў марксісцкага кірунку ў Мінску, Гродне, Навагрудку, Смаргоні, Лідзе, Віцебску і іншых гарадах Беларусі.

1890 г., 17 чэрвеня.

Адкрыццё ў Мінску гарадскога тэатра (архітэктары К.Казлоўскі і К.Увядзенскі; у 1952 г. будынак рэканструяваны А.Х.Духанам); з 1920 г. у гэтым памяшканні працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы.

1890 г., 21 снежня — 1972 г., 4 снежня.

Жыццё і дзейнасць беларускага кампазітара Мікалая Ільіча Аладава.

1891 г., 9 снежня — 1917 г., 25 мая.

Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча - беларускага паэта.

1891 г.

Першая мастацкая выстаўка ў Мінску (наступныя выстаўкі адбыліся ў 1902, 1904, 1907, 1911 гадах).

1892 г., 20 студзеня — 1938 г. 29 лістапада.

Жыцце і дзейнасць Браніслава Адамавіча Тарашкевіча — беларускага філолага, грамадскага і палітычнага дчеяча.

1892 г., 20 студзеня — 1978 г, 23 сакавіка.

Жыцце і дзейнасць Рыгора Раманавіча Щырмы - беларускага фалькларыста, харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі.

1892 г., 8 сакавіка — 1937 г., 16 чэрвеня.

Жыцце і дзейнасць Аляксандра Рыгоравіча Чарвякова — беларускага дзяржаўнага дзеяча.

1892 г.

Заснаванне ў Віцебску мастацкай школы-майстэрні Ю.Пэна (існавала да 1918 г.).

1892 г.

Пуск у Мінску трамвая-конкі.

1892 г.

Заснаванне шклозавода ў в.Парэчча (Пухавіцкі раен).

1892 г.

Заснаванне ў Пінску запалкавай фабрыкі "Прагрэс-Вулкан".

1893 г., 18 лютага — 1938 г., 10 лютага.

Жыцце і дзейнасць беларускага пісьменніка Максіма Іванавіча Гарэцкага.

1893 г., 26 снежня — 1970 г., 23 лістапада.

Жыцце і дзейнасць Яўгена Карлавіча Цікоцкага —- беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі.

1893 г.

9-ы археалагічны з,езд у Вільні, які падвеў вынікі археалагічных даследаванняў на Беларусі і ў Літве.

1893 г.

Заснаванне партыі «Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага» (СДКП).

1893 г.

У Віцебску адкрыты царкоўна-археалагічны музей, заснаваны Е.Р.Раманавым і А.П.Сапуновым; у 1919 г. большасць экспанатаў перададзена віцебскаму губернскаму музею.

1894 г.

Беларускі астраном Г.А.Ціхаў абсталяваў у Смалявічах абсерваторыю, адну з першых на Беларусі.

1894 г.

У Віцебску пракладзены водаправод.

1894 г.

Заснаванне ў Мінску Вакзальнага металічнага завода ў маентку Лахазва Навагрудскага павета і ў мястэчку Альбярцін (цяпер у межах горада Слоніма) — шоўкакруцільных фабрык.

1894—1896 г.

Дзейнасць у Мінску сацыял-дэмакратычных рабочых гурткоў (стваральнік і кіраўнік С.С.Трусевіч).

1894—1917 г, 15 сакавіка.

Цараванне ў Расійскай Імперыі Мікалая II.

1895 г., 24 студзеня.

Увод у дзеянне злектрастанцыі ў Мінску.

1895 г., студзень і сакзвік.

Забастоукі рабочых Мінскіх чыгуначных майстэрняў.

1895 г., 1 мая.

Першае святкаванне рабочымі Мінска 1 Мая.

1895 г., 1 лістапада — 1937 г., 23 кастрычніка.

Жыцце і дзейнасць Уладзіміра Мікалаевіча Крыловіча — беларускага акцера, аднаго з заснавальнікаў бсларускага савецкага тэатра.

1895 г.

Заснаванне ў Мінску машынабудаўшчага завода «Тэхнолаг».

1896 г., 5 сакавіка — 1991 г., 7 студзеня.

Жыцце і дзейнасць Кандрата Крапівы (К.К.Атраховіча) — народнага пісьменніка Беларусі, драматурга і байкапісца.

1896 г., май.

Стварэнне Рабочага саюза Літвы — сацыял-дэмакратычнай арганізацыі на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

1896 г.

Заканчэнне будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы — Старые Дарогі.

1896 г.

Увод у дзеянне у Мінску тэлефоннай станцыі (на 100 нумароў).

1896 г.

Узброеныя сутычкі з паліцыяй сялян весак Заполле і Холмічы Рагачоўскага павета і сялян Веляшкоўскай воласці Віцебскага павета.

1896—1897 г.

Масавы рух сялян Магілеўскай і Віцебскай губерняў у сувязі з перасяленнем у Сібір.

1897 г., 27 мая.

Адкрыцце ў Магілеве царкоўна-археалагічнага музея (заснаваны Е.Р.Раманавым і дзейнічаў да 1918 г.).

1897 г., верасень.

Заснаванне Бунда - Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі, актыўна дзейнічаў і на Беларусі ў пачатку 20 ст. (да 1921 г.).

1897 г.

1-ы ўсеагульны перапіс насельніцтва ў Расіі, паводле якога на тэр. Беларсі (у сучасных межах) жыло 6380 тыс. чалавек; у найбольшым горадзе Віцебску 66 тыс жыхароў, з іх 49,1% пісьменных.

1897 г.

Стварэнне ў Гродне рабочага камітэта.

1897—1899 г.

Выданне «Актаў Літоўска-Рускай дзяржавы» - 2-томнага зборніка дакументаў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага 14-16 ст.; выдаў М.В.Доўнар-Запольскі.

1897—1900 г.

Дзейнасць у Віцебску сацыял-дэмакратычнага камітэта.

1898 г., 15 студзеня.

Заснаванне газеты «Витебский листок»; выдавалася віцебскім таварыствам сельскіх гаспадароў да 2 красавіка 1899 г.

1898 г., 13—15 сакавіка.

1-ы э'езд РСДРП (адбыўся ў г. Мінску) — утварэнне Расійскай садыял-дэмакратычнай партыі.

1898 г., ліпень.

Стачка рабочых Віцебскай тытуневай фабрыкі.

1898 г.

Пуск у Віцебску трамвая, першага на Беларусі на электрычнай цяге.

1898 г.

Заснаванік у Барысаве шклозавода «Барысаў» (цяпер хрусталевы завод).

1898 г.

Заснаванне ў Мінску Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў (існавала да 1906 г.).

1899 г., 30 лістапада — 1975 г., 21 верасня.

Жыццё і дзейнасць Міхася Лынькова — народнага пісьменніка Беларусі.

1890-я гады.

Узнікненне сацыял-дэмакратычных арганізацыи у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Гродне, Бабруйску, Брэсце, Пінску, Смаргоні і іншых гарадах Беларусі.

20 СТАГОДДЗЕ

1900 ГОД

Студзень.

Аб'яднанне партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага з Рабочым саюзам Літвы і стварэнне партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ; 1-ы з'езд адбыўся у Мінску).

1 мая.

Дэманстрацыі рабочых у Віцебску і Мінску.

27 мая 1900 г. — 1 сакавіка 1933 г.

Жыццё і дзейнасць беларускага паэта Уладзіміра Жылкі.

24 чэрвеня 1900 г. — 22 лістапада 1944 г.

Жыццё і творчасць беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (М.К.Раманоўскага).

15 ліпеня 1900 г. — 20 сакавіка 1976 г.

Жыццё і дзейнасць беларускага паэта Уладзіміра Дубоукі.

1900 г.

Адкрыццё ў Мінску публічнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна.

1900 г.

Заснаванне ў Віцебску льнопрадзільнай фабрыкі «Дзвіна»; у г. Дуброўна — тэкстыльнай фабрыкі, ва ўрочышчы Выдрыца (Аршанскі раён) - завода сухой перегонкі драўніны.

1900—1903 г.

Выданне Е.Р.Раманавым «Могилёвской старины» — зборніка дакументаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Магілёўшчыны.

1901 ГОД

20 лістапада 1901 г. — 29 кастрычніка 1937 г.

Жыццё і дзейнасць беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага.

1901 г.

Заснаванне ў Лідзе чыгуналіцейнага і машынабудаўнічага завода (цяпер завод сельскагаспадарчых машын), у Барысаве — запалкавай фабрыкі «Бярэзіна» (цяпер фанерна-запалкавы камбінат).

1901 г.

Першыя палітычныя стачкі рабочых у Мінску, Віцебску, Смаргоні, Койданаве; хваляванні сялян у Ашмянскім і Дзісенскім паветах у сувязі з межаваннем зямлі.

Канец 1901 г. — пачатак 1902 г.

Стварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў).

1902 ГОД

Верасень.

Стварэнне «Польскай сацыялістычнай партыі на Літве» (дзейнічала на тэрыторыі Заходняй Беларусі).

Снежань.

Стварэнне Беларускай рэвалюцыйнай грамады (з 1903 г., Беларуская сацыялістычная грамада; 1-ы з'езд БСГ адбыўся у снежні 1903 г.); стваральнікі: А.І.Луцкевіч, І.І.Луцкевіч, К.К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі, Ф.Стацкевіч, А.Уласаў, Ф.Умястоўскі, А.С.Пашкевіч (Цетка), А.Л.Бурбіс і інш.

1902 г.

Стварэнне ў Гродне ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП.

1902 г.

Адкрыццё ў Барысаве кардонна-папяровай фабрыкі «Патрус».

1902—1905 г.

Выданне ў Мінску газеты «Северо-Западный край» — прагрэсіўнай газеты ліберальнага кірунку.

1902—1915 г.

Дзейнасць Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні.

1903 ГОД

Лістапад.

Заснаванне ліберальнай газеты «Западный вестник» (у Вільні выдавалася да кастрычніка 1905 г.).

16 снежня 1903 г. — 9 сакавіка 1971 г.

Жыцце і дзейнасцъ народнага мастака Беларусі Івана Восіпавіча Ахрэмчыка.

Снежань.

1-ы з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады (у Вільні).

Снежань 1903 — люты 1904 г.

Палітычная стачка рабочых Гродзенскай тытуневай фабрыкі.

1903—1904 г.

Стварэнне арганізацый РСДРП у Мінску, Віцебску, Магілеве, Гомелі, Горках, Гродне, Мазыры, Полацку, Лідзе, Смаргоні, Слуцку, Шклове, Лоеве, Рэчыцы, Оршы, Бабруйску, Копысі, Ашмянах, Барысаве, Чачэрску і інш. гарадах Беларусі.

1904 ГОД

Студзень.

Стварэнне Палескага камітэта РСДРП.

15 лютага 1904 г. — 23 мая 1980 г.

Жыцце і дзіейнасць Ларысы Пампееўны Александроўскай — беларускай спявачкі і рэжысера.

Сакавiк.

Стварэнне Паўночна-Заходняга камiтэта РСДРП.

Верасень 1904 г., — сакавiк 1905 г.

Выданне газеты «Полесский листок» — першай бальшавiцкай газеты на Беларусі.

9 снежня.

Заснаванне ў Гродне археалагiчнага камiтэта (дзейнiчаў да 1915 г.).

1904 — 1905 г.

Узнiкненне арганiзацый РСДРП у Брагiне, Брэсце. Быхаве, Васiлевiчах, Глуску, Дзiсне, Дуброўне, Жлобiне, Капылi, Карме, Клiмавiчах, Крычаве, Лебедзеве, Мсцiславе, Пiнску, Рагачове, Талачыне, Чавусах i iнш. гарадах i мястэчках Беларусi.

1905 ГОД

22 студзеня.(9 студзеня па старым стылi).

«Крывавая нядзеля» ў Пецярбургу - пачатак першай рэвалюцыi ў Расii.

Студзень.

Палiтычныя стачкi ў Мiнску. Вiцебску, Магiлёве, Гродне, Ваўкавыску i iнш. гарадах i мястэчках Беларусi.

1 сакавiка.

Палiтычная дэманстрацыя ў Мiнску.

Красавiк — май.

Забастоўкi рабочых у Мiнску, Барысаве, Гродне, Пiнску, Смаргонi, Вiцебску, Бабруйску, Гомелі, Магілеве; сельскагаспадарчых рвбочых у Горацкім і Аршанскім паветах; хваляванні сялян у 32 паветах Беларусі.

1 мая.

Першамайскiя забастоўкi, дэманстрацыi i манiфестацыi ў многiх гарадах i мястэчках Беларусi.

28 мая.

Першае выступленне ў друку Я.Купалы (верш «Мужык» у газеце «Северо-Западный край»).

Май.

1-ы з'езд арганiзацый РСДРП Палескага раёна.

25 чэрвеня 1905 г. — 24 сакавiка 1980 г.

Жыццё i дзейнасць беларускага паэта Петруся Броўкi.

30 чэрвеня.

Расстрэл царскiмi войскамi сялян у в. Кiшчыцы (Шклоўскi р-н; забiта 8, цяжка паранена 15 чалавек).

Чэрвень—лiпень.

Палiтычныя стачкi i дэманстрацыi рабочых у Вiцебску, Гомелi, Копысi, Мазыры, Магiлёве, Мiнску, Рэчыцы, Смаргонi i iнш. гарадах Беларусi.

6 лiпеня 1905 г. — 18 снежня 1969 г.

Жыццё i дзейнасць беларускага паэта Пятра Глебкi.

Жнiвень.

1-ы з'езд Паўночна-Заходняга саюза РСДРП (у в.Ратамка Мiнскага раёна), стварэнне Камiтэта Паўночна-Заходняга саюза РСДРП.

Жнiвень.

1-я абласная канферэнцыя арганiзацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю (у Мiнску).

Жнiвень—верасень.

Забастоўкi рабочых Гомеля, Мiнска, Вiцебска, Барысава, Гродна, Ашмян, Смаргонi.

Верасень.

Канферэнцыя Палескага камiтэта РСДРП прыняла рашэнне аб рэарганiзацыi Палескага камiтэта i стварэннi на яго базе 4 самастойных арганiзацый: Гомельскай, Магiлёўскай, Аршанскай, Клiнцоўска-Навазыбкаўскай.

Верасень—кастрычнiк.

Канферэнцыя прапагандыстаў арганiзацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю (у Мiнску).

25 кастрычнiка.

Палiтычная стачка ў Мiнску набыла ўсеагульны характар.

30 кастрычнiка — 7 лiстапада.

У час Кастрычнiцкай Усерасiйскай стачкi Мазырскi рэвалюцыйны камiтэт узяў уладу ў свае рукi, утварылася так званая Мазырская рэспублiка.

30 кастрычнiка 1905 г. - 13 кастрычнiка 1986 г.

Жыццё i дзейнасць беларускага скульптара, народнага мастака Беларусi Андрэя Ануфрыевiча Бембеля.

31 кастрычнiка.

Курлоўскi расстрэл — расстрэл мiтынгу на Прывакзальнай плошчы ў Мiнску (каля 100 чалавек забiта i некалькi соцень паранена); разгон царскiмi войскамi дэманстрацый i мiтынгаў у Вiцебску, Полацку, Смаргонi.

12 лiстапада 1905 г. - 30 чэрвеня 1969 г.

Жьщцё i дзейнасць беларускага пiсьменнiка Мiхайлы Грамыкi.

Лiстапад —снежань.

Дзейнасць у Мiнску каалiцыйнага Савета, якi накiроўваў рэвалюцыйны рух, кантраляваў палiтычную сiтуацыю ў горадзе.

Восень.

Стварэнне на Беларусi акруговых арганiзацыЙ РСДРП.

5—8 снежня.

Узброенае паўстанне салдат у Бабруйскiм дысцыплiнарным батальёне.

21—29 снежня.

Рэвалюцыйнае выступленне рабочых i салдат на ст. Баранавiчы.

21 снежня 1905 г. — 1 студзеня 1906 г.

Усеагульная забастоўка рабочых у г. Гомелi.

Снежань 1905 г. — студзень 1906 г.

Забастоўкi рабочых у Пiнску, чыгуначнiкаў ст. Жлобiн.

30 снежня.

Расстрэл царскiмi войскамi сялян у вёсках Опаль i Лядавiчы (Iванаўскi раен; забiта 5, цяжка паранена 6 чалавек).

Снежань.

Рэвалюцыйнае выступленне салдат гарнiзона Брэсцкай крэпасцi.

Снежань 1905г. — студзень 1906 г.

Узброеныя сутычкi сялян з палiцыяй у Аршанскiм, Сенненскiм, Кобрынскiм, Чэрыкаўскiм i Клiмавiцкiм паветах.

1905 г.

Стварэнне прафесiйных арганiзацый — першых прафсаюзаў на Беларусi.

1905 г.

Пачатак правндзення вечароў беларускай нацыянальнай культуры ў Вiльнi, Мiнску, Гродне. Полацку, Слуцку, Капылi, Дзiсне, Давыд-Гарадку, Радашковiчах i iнш. гарадах i мястэчках Беларусi.

1905 г.

Дзейнасць забастовачных камiтэтаў, каалiцыйных саветаў i камiсiй па кiраўнiцтве забастовачным рухам у Мiнску, Вiцебску, Оршы, Гомелi. Баранавiчах, Лiдзе, Ваўкавыску, Пiнску, Мазыры.

1905 г.

З'езд настаўнiкаў гарадскiх вучылiшчаў Магiлёўшчыны.

1905 г.

Заснаванне ў в. Астрамечава (Брэсцкi раён) бясплатнай народнай бiблiятэкi iмя Ф.Ф. Паўленкава.

1905 г.

Выданне на Беларусi бальшавiцкай газеты «Листок Северо-Западного союза».

1905—1907 г.

Дзейнасць Канстытуцыйна-каталiцкай партыi Лiтвы i Беларусi; дзейнiчала пераважна на Гродзеншчыне i Вiленшчыне, выступала за аўтаномiю Беларусi i Лiтвы.

1906 ГОД

11 студзеня.

Выйшаў 1-ы нумар грамадска-палiтычнай газеты «Витебский голос» (выдавалася ў Вiцебску да 18 чэрвеня 1907 г.).

16 студзеня.

Пачатак выдання ў Мiнску газеты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г,).

19 студзеня — 4 верасня.

Выданне ў Магiлёве газеты "Могилёвский голос".

27 студзеня.

Замах на мiнскага губернатара П.Р.Курлова —- аднаго э вiноўнiкаў расстрэлу манiфестантаў у Мiнску 1905 г.; замах ажыццявiў рэвалюціянер I.П.Пулiхаў.

Студзень.

2-i з'езд Беларускай сацыялiстычнай грамады; прыняцце новай праграмы партыi.

17 сакавiка.

Выданне закону пра легалiзацыю прафсаюзаў.

13 красавiка.

Пачатак выдання ў Мiнску газеты "Голос провинции" (выдавался да 21 красавiка 1907 г.).

1 мая.

Першамайскiя забастоўкi i дэманстрацыi ў 40 населеных пунктах Беларусi.

18 мая.

Заснаванне ў Пецярбургу беларускай выдавецкай сўполкi «Загляне сонца i ў наша аконца»; дзейнiчала да 1914 г.

28 мая — пачатак чэрвеня.

3-i з'езд Паўночна-Заходняга саюза РСДРП; утварэнне абласнога саюза РСДРП Лiтвы i Беларусi.

11—12 чэрвеня.

3-я канферэнцыя Вiленскай акруговай аргаиiзацыi РСДРП.

9—10 лiпеня.

Нелегальны з'езд настаўнiкаў Мiнскай губернi (в.Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна), у якiм удзельнiчаў Я. Колас.

Лiпень.

Хваляванне салдат гарнiзона Брэсцкай крэпасцi.

Лета.

Сутычкi сялян з палiцыяй у Навагрудскiм, Слуцкiм, Пружанскiм i Брэсцкiм паветах.

Лета.

З'езд прадстаўнiкоў сялянскiх камiтэтаў, склжаны Магiлёўскай акруговай арганiзацыяй РСДРП.

14 верасня — 14 снежня.

Выданне ў Вiльнi газеты «Наша доля» (забаронена ў студзенi 1907 г.) — першай легальнай беларускай газеты.

14 верасня.

Першае выступленне ў друку Я.Коласа (верш "Наш край" у газеце «Наша доля»).

Верасень.

Хваляванне салдат-артылерыстаў Бабруйскага гарнiзона.

Кастрычнiк.

1-я канферэнцыя Абласнога саюза РСДРП Лiтвы i Беларусi (у Вiцебску).

22 лiстапада.

Указ аб выхадзе сялян з абшчыны; пачатак правядзення Сталыпiнскай аграрнай рэформы.

23 лiстапада.

Выйшаў 1-ы нумар газеты «Наша нiва» (выдавалася ў Вiльнi да 20 жнiўня 1915 г.).

Восень.

Выступленнi батракоў i падзёншчыкаў у Слуцкiм, Iгуменскiм, Навагрудскiм, Вiленскiм. Ашмянскiм, Пружанскiм паветах ("Бульбяныя забастоўкi").

14 снежня.

Заснаванне ў Мiнску беларускай кнiжна-выдавецкай суполкi «Мiнчук».

1906 г.

Заснаванне ў Мiнску мастацкай школы-студыi Я.Кругера.

1906 г.

Выданне падпольнай газеты Мiнскай арганiзацыi РСДРП "Минский летучий листок".

1906—1914 г.

Дзейнасць у Мiнску лiтаратурна-артыстычнага таварыства.

1907 ГОД

Люты—сакавiк.

2-я канферэнцыя Абласнога саюза РСДРП Лiтвы i Беларусi.

24 красавiка — 31 мая.

Выданне ў Мiнску газеты «Жизнь провинции» (выдавалася замест забароненай царскiмi ўладамi газеты "Голос провинции").

1 мая.

Першамайскiя стачкi ў 21 населеным пункце Беларусi.

14 мая 1907 г. — 31 студзеня 1974 г.

Жыццё i дзейнасць Iосiфа Жыновiча — беларускага цымбалiста, дырыжора, кампазiтара i педагога, народнага артыста Беларусi.

Май.

З'езд народных настаўнiкаў Беларусi (у Вiльнi), стварэнне Беларускага настаўнiцкага саюза.

12 жнiўня.

Заснаванне ў Мiнску газеты "Окраина" (выдавалася да 7 чэрвеня 1908 г.).

1907 г.

Заснаванне ў Мiнску завода "Гiгант".

1907—1913 г.

Дзейнасць Першай беларускай тэатральнай трупы Iгната Буйнiцкага.

1908 ГОД

2 лютага — 21 кастрычнiка.

Выданне ў Мiнску газеты "Минский курьер".

Люты.

Заснаванне ў Мiнску царкоўнага гiсторыка-археалагiчнага камiтэта; адкрыццё пры iм Мiнскага царкоўна-археалагiчнага музея.

Люты.

Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП (у Вiцебску).

28 снежня.

Заснаванне ў Вiльнi беларускага кнiгавыдавецкага таварыства «Наша хата» (дзейнiчала да 1911 г.).

1908 г.

Выданне першага зборнiка вершаў Я.Купалы «Жалейка».

1908 г.

Заснаванне ў Мiнску медыцынскага вучылiшча (цяпер Мiнскае медыцынскае вучылiшча).

1908 г.

У Мiнску пабудаваны касцёл Сымона i Алены (вядомы пад вазвай Чырвоны касцёл); архiтэктары У.Марконi, Т.Паяздэрскi.

Канец 1908 г.

Нарада рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў Паўночна-Заходняга краю (у Вiльнi).

1909 ГОД

Студзень—май.

Выданне ў Гомелi грамадска-палiтычнай газеты «Гомельский вестник».

Люты.

Выданне ў Пецярбургу культурна-асветнага часопiса «Белорусский учитель».

13 чэрвеня.

Заснаванне ў Вiцебску вучонай архiўнай камiсii; заснавальнiкi Е.Р.Раманаў, А.П.Сапуноў, В.С.Арсеньеў; дзейнiчала да 1919 г.

Верасень.

У г.Рагачове заснавана настаўнiцкая семiнарыя; iснавала да 1919 г.

7 кастрычнiка.

У Гомелi пачала выдавацца грамадска-палiтычная i лiтаратурная газета Полесье»; iснавала да кастрычнiка 1912 г.

Кастрычнiк.

У Гомелi пачала выдавацца газета «Полесская жизнь» (выдавалася да снежня 1911 г.).

1909 г.

Заснаванне ў Мiнску газеты "Минский голос" (выдавалася да 1918 г.).

1909—1913 г.

Выданне «Минской старины» — зборнiкаў дакументаў, навуковых прац па гiсторыi, археалогii i этнаграфii Беларусi.

1909—1916 г.

Выданне Вiцебскай вучонай архiўнай камiсiяй "Полоцко-Витебской старины" (4 тамы) — зборнiкаў дакументаў i навуковых прац па гiсторыi Беларусi.

1910 ГОД

1 лiпеня.

У Вiцебску заснаваны настаўнiцкi iнстытут; у 1918 г. пераўтвораны ў Вiцебскi педагагiчны iнстытут.

1910 г.

Стварэнне першага прафесiйнага нацыянальнага тэатра Беларусi пад кiраўнiцтвам Iгната Буйнiцкага.

1910 г.

Выданне першага зборнiка вершаў Я.Коласа «Песнi жальбы».

1910 г.

Заснаванне ў Мiнску абутковай фабрыкi "Арол".

1910—1911 г.

Выданне ў Магiлёве часопiса «Белорусский учительский вестник».

1910—1914 г.

Выйшлi з друку кнiгi Ядвiгiна Ш.: паэма «Дзед Завалан, «Лiсты з дарогi» (1910 г,), зборнiкi апавяданняў «Бярозка» (1912 г.), «Васiлькi» (1914 г,).

1910—1915 г.

Выданне ў Мiнску навукова-метадычнага часопiса «Минские врачебные известия».

1910—1916г.

Дзейнасць у Вiльнi Беларускага музычна-драматычнага гуртка, якi падрыхтаваў i паказаў у многiх гарадах беларускiя камедыi, у тым лiку «Паўлiнку» Я.Купалы.

1911 ГОД

27 сакавiка.

Увядзенне земстваў у Мiнскай, Вiцебскай i Магiлёўскай губернях; з гэтага часу на Беларусi пачалi стварацца земскiя школы (iснавалi да 1918 г.).

Верасень.

Адкрыццё ў Оршы жаночай настаўнiцкай семiнарыi; iснавала да 1919 г.

9 лiстапада.

Адкрыццё ў Вiцебску аддзялення Маскоўскага археалагiчнага iнстытута (iснавала да 1922 г.); пры аддзяленнi выдаваўся рукапiсны часопiс "Беларуская этнаграфiя".

1911 г.

Пачатак дзейнасцi ў Вiльнi Беларускага музычна-драматычнага гуртка пад кiраўнiцтвам Алеся Бурбiса.

1911 г.

Адкрыццё Мiнскай земскай балотнай доследнай станцыi — першай у Расii навуковай установы па культуры балот; у 1912 — 1917 г. выдаваўся веснiк Мiнскай балотнай станцыi "Болотоведение".

1912 ГОД

20 лютага.

Узброеная сутычка сялян в.Цiмохi Ваўкавыскага павета з палiцыяй.

Красавiк.

Пачатак выдання ў Вiльнi (потым у Мiнску) беларускага сельскагаспадарчага часопiса «Саха» (выдаваўся да 1915 г).

Вясна.

Пачатак выдання ў Пецярбургу альманаха "Маладая Беларусь".

30 снежня.

Зацверджаны статут Беларускага навукова-лiтаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага унiверсiтэта (iснаваў з 1905 г. на кватэры прафесара Б.I.Эпiмах-Шыпiлы,актывiсты-стваральнiкi Я.I.Хлябцэвiч, Б.А.Тарашкевiч).

1912 г.

Выступленнi сялян Уздзенскай воласцi Iгуменскага павета, Востраўскай i Крывошынскай валасцей Навагрудскага павета.

1912 г.

Заснаванне ў Вiльнi газеты "Белорусский вестник" (выдавалася да 1913 г.).

1912 г.

Заснаванне ў Пецярбургу культурна-асветнага часопiса "Маладая Беларусь" (выдаваўся да 1913г.).

1912 г.

Заснаванне ў Мiнску Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфii i археалогii (iснавала да 1915 г.).

1912 г.

Заснаванне ў Мiнску гарадскога музея (дзейнiчаў да 1915 г.).

1912 г.

Заснаванне ў Мiнску «Минской газеты» (спачатку называлася "Минская газета-копейка"); выдавалася да 1918 г.

1912 г.

Заснаванне ў Гродне грамадска-палiтычнай i лiтаратурнай газеты «Наше утро» (выдавалася да 1919 г.).

1913 ГОД

13 студзеня.

У Вiльнi пачата выданне газеты «Беларус» (выдавалася да 30 лiпеня 1915 г.).

Студзень—верасень.

Дзейнасць у Вiцебску таварыства асветнага кiрунку «Адукацыя».

18 лютага.

У Гомелi пачата выданне газеты «Гомельская мысль» (выдавалася да 30 лiпеня 1914 г.).

14 лiпеня.

Заснаванне Беларускага выдавецкага таварыства (дзейнiчала ў Вiльнi да 1930-х гадоў).

1913 г.

Выданне зборнiка вершаў М.Багдановiча "Вянок".

1913 г.

Найбольшы горад Беларусi — Вiцебск (109 тыс. жыхароў).

1913 г.

Заснаванне ў Магiлёве чыгуна-медналiцейнага завода (цяпер завод «Строммашына»); у Ваўкавыску заснаваны цэментны завод.

1913 г.

Заснаванне ў Магiлёве настаўнiцкага iнстытута (у 1918 г. пераўтвораны ў Магiлёўскi педагагiчны iнстытут).

1914 ГОД

6 лютага 1914 г. — 4 лютага 1972г.

Жыццё i дзейнасць народнага паэта Беларусi Аркадзя Куляшова.

14 лiпеня.

Заснаванне ў Мiнску настаўнiцкага iнстытута (у 1919 г. пераўтвораны ў Мiнскi Беларускi педагагiчны iнстытут).

1 жнiўня.

Пачатак 1-й сусветнай вайны; тэрыторыя беларускiх i лiтоўскiх губерняў абвешчана на ваенным становiшчы.

2 жнiўня 1914 г. — 21 жнiўня 1915 г.

Размяшчэнне ў Г. Баранавiчы Стаўкi Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымi сiламi Расii.

Верасень.

У Барысаве заснавана жаночая настаўнiцкая семiнарыя (iснавала да 1916 г.).

Кастрычнiк.

У Полацку адкрыты магазiн бсларускiх кнiг; заснавала К.Буйло.

1914 г.

Заснаванне ў Гомелi настаўнiцкай семiнарыi (з 1919 г., Гомельскае педагагiчнае вучылiшча).

1914 г.

Выданне ў Мiнску краязнаўчага беларускага часопiса «Лучынка».

1914 г.

У Мiнску кампазiтарам У.В.Тэраўскiм створаны беларускi харавы калектыў (у 1917 г. рэарганiзаваны ў Беларускi народны хор).

1914 — 1915 г.

Дзейнасць у Мiнску беларускага кнiжнага выдавецтва «Саха».

1914 — 1915 г.

Выданне ў Мiнску часопiса «Вестник минского губернского земства».

1914 — 1917 г.

Выданне ў Магiлёве часопiса «Вестник могилёвского земства».

1915 ГОД

Красавік.

Арганiзацыя ў Вілнi Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (дзейнiчала да 1925 г.).

Лiпень.

Арганiзацыя ў Мiнску Беларускага таварыства дагтамогi пацярпелым ад вайны; дзейнiчала да 1917 г.

12 жнiўня.

Пераўтварэнне Паўночна-Заходняга фронту ў Заходнi (iснаваў да 1918 г.) i Паўночны франты; штаб Заходняга фронту да 19.2.1918 г. размяшчаўся ў Мiнску.

21 жнiўня.

Перамяшчэнне Стаўкi Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымi сiламi Расii з Баранавiч у Магiлёў (размяшчалася там да 1918 г.).

Жнiвень—верасень.

Сумесныя выступленнi сялян i салдат у прыфрантавых Бабруйскiм, Навагрудскiм, Слуцкiм, Сенненскiм i Гомельскiм паветах; сутычкi салдат з палiцыяй на станцыях Салтанаўка, Пухавiчы, Рудзенск, Жлобiн, Асіповічы, Негарэлае, Мiнск.

3 верасня.

Германская армiя акупiравала Гродна.

18 верасня.

Германская армiя акупiравала Вiльню.

18 верасня — 2 кастрычнiка.

Свянцянскi прарыў — наступальная аперацыя германскiх войск на Заходнiм фронце, у вынiку якой яны занялi Вiлейку, Маладзечна. Барысаў, а потым адышлi ў раён азёр Нарач—Свiр.

Кастрычнiк.

Акупацыя германскiмi войскамi тэрыторыi Беларусi да лiнii Дзвiнск—Паставы—Баранавiчы—Пiнск; з гэтага часу вялася пазіцыйная вайна.

Лiстапад—снежань.

У вынiку мемарандума Беларускага таварыства дапамогi ахвярам вайны i германскiх акупацыйных улад на Вiленшчыне пачалося адкрыццё беларускiх школ.

1915 г.

У «Беларускiм календары на 1915» упершыню надрукаваны байкi беларускага пiсьменнiка Альгерда Абуховiча (1840—-1898 г).

1916 ГОД

1 студзеня.

Дэкрэт фельдмаршала фон Гiндэнбурга аб прызнаннi беларускай мовы адной з афiцыйных моў на тэрыторыi, акупiраванай германскiмi войскамi.

28 студзеня — канец 1918 г.

У Вiльнi выходзiла грамадска-палiтычная беларуская газета «Гоман».

Студзень—жнiвень.

Заснаванне ў Петраградзе Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны.

Люты.

Стварэнне ў Вiльнi канфедэрацыi, якая выступала за аднаўленне Вялiкага княства Лiтоўскага.

18—28 сакавiка.

Нарачанская аперацыя — наступальная аперацыя расiйскiх войск Заходняга фронту ў раёне возера Нарач; скончылася беспаспяхова.

Пачатак 1916 г.

Стварэнне ў Вiльнi Цэнтральнага камiтэта беларускiх нацыянальных арганiзацый.

Пачатак 1916 г.

Арганізацыя ў Мiнску клуба беларускай iнтэлiгенцыi «Беларуская хатка» (iснавала да 1921 г.).

Красавiк—чэрвень.

Удзел беларускай дэлегацыi ў рабоце канфедэрацыi (канферэнцыi) Лiгi нярускiх народаў Расiйскай iмперыi (1-я i 2-я канфедэрацыi адбылiся ў Стакгольме, 3-я — у Лазане); беларуская дэлегацыя 28.4.1916 г. прадставiла канфедэрацыi мемарандум пра палiтычную сiтуацыю i мэты беларусаў.

Май.

Арганiзацыя ў Баранавiчах выставы этнаграфii Беларусi.

19 чэрвеня—16 лiпеня.

Баранавiцкая аперацыя — войскi 4-й рускай армii Заходняга фронту правялi беспаспяховую наступальную аперацыю на ўчастку Гарадзiшча—Баранавiчы.

Жнiвень.

Стварэнне беларускага хору ў Вiльнi.

4 кастрычнiка.

Расстрэл царскiмi войскамi i палiцыяй рабочых дрэваапрацоўчага завода ў маёнтку Прылукi Мiнскага павета.

15 кастрычнiка.

Заснаванне Беларускай настаўнiцкай семiнарыi ў г. Свiслач (Гродзенская вобл.).

Кастрычнiк.

Адкрыццё беларускiх настаўнiцкіх курсаў у Вiльнi (праз некалькi месяцаў тут адкрыты Другiя беларускiя настаўнiцкiя курсы).

4—8 лiстапада.

Антыўрадавае выступленне расiйскiх салдат Гомельскага размеркавальнага пункта.

13 лiстапада.

Заснаванне ў Петраградзе беларускага часопiса "Светач" (рэдактар Э.Будзька; выдаваўся да 13 студзеня 1917 г.).

28 лiстапада.

У Вiльнi створаны Першы беларускi тэатр пад кiраўнiцтвам Ф.Аляхновiча.

Лiстапад—снежань.

Выданне ў Петраградзе беларускай грамадска-палiтычнай газеты «Дзянніца»; рэдактар-выдавец З.Х.Жылуновiч (Ц.Гартны).

27 снежня.

Заснаванне ў Вiльнi Беларускага навуковага таварыства (дзейнiчала да канца 1930-х гадоў).

1916 г.

У Бабруйску заснавана жаночая настаўнiцкая семiнарыя (iснавала да 1919 г.).

1917 ГОД

12 сакавiка (28 лютага па старым стылi).

Перамога Лютаўскай рэвалюцыi ў Расii.

15 сакавiка.

Адмаўленне цара Расiйскай iмперыi Мiкалая II ад трона. Стварэнне Часовага ўрада ў Расii.

15 сакавiка.

Вызваленне рабочымi дружынамi палiтычных зняволеных у Мiнску.

15 сакавiка — 2 красавiка.

Стварэнне органаў Часовага ўрада на Беларусi: у г. Мiнску Часовага грамадскага камiтэта парадку (з 20 сакавiка — гарадскi камiтэт грамадскай бяспекi), у г. Вiцебску Гарадскога грамадскага камiтэта, у г. Магiлёве выканаўчага камiтэта па ахове грамадскай бяспекi, у г. Гомелi камiтэта грамадскай бяспекi i дабрабыту горада.

17 сакавiка.

Стварэнне Мiнскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Арганiзацыя ў Мiнску народнай мiлiцыi на чале з М.В.Фрунзе.

17—23 сакавiка.

Стварэнне беларускiх дэмакратычных арганiзацый: у Гомелi Саюза беларускай дэмакратыi, у Вiцебску Беларускага народнага саюза, у Магiлёве Беларускага народнага камiтэта.

18 сакавiка.

Пачатак выдання ў Мiнску газеты «Известия Минского Совета рабочих и солдатских депутатов».

19 сакавiка.

Агульнагарадская манiфестацыя ў Мiнску з удзелам войск Заходняга фронту ў гонар перамогi рэвалюцыi.

19 сакавiка.

Стварэнне Гомельскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў.

21 сакавiка.

Стварэнне Вiцебскага Савета рабочых i салдацкiх дэпутатаў.

21 сакавiка.

Аб'яднанне Мiнскага Савета рабочых дэпутатаў з Саветам салдацкiх дэпутатаў у Савет рабочых i салдацкiх дэпутатаў.

Сакавiк—красавiк.

Аддзяленнi Беларускай сацыялiстычнай грамады створаны ў Вiцебску, Оршы, Гомелi, Барысаве, Бабруйску i ў Маскве.

Сакавiк—красавiк.

Стварэнне Саветаў рабочых дэпутатаў у Оршы, Магiлёве, Бабруйску, Мазыры, Рагачове, Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку i iнш. гарадах Беларусi.

7 красавiка.

Канферэнцыя Беларускай сацыялiстычнай грамады (у Мiнску) выказалася за федэратыўна-рэспублiканскi лад у Расii i за аўтаномiю Беларусi.

7—9 красавiка.

З'езд беларускiх нацыянальных арганiзацый (у Мiнску) стварыў Беларускi нацыянальны камiтэт i перадаў яму выканаўчыя функцыi; старшыня Р.Скiрмунт.

19 красавiка.

Выхад бальшавiкоў Гомеля з аб'яднанай арганiзацыi РСДРП; аднаўленне дзейнасцi Палескага камiтэта РСДРП(б) з цэнтрам у Гомелi.

20—30 красавiка.

1-ы з'езд ваенных i рабочых дэпутатаў армiй i тылу Заходняга фронту (у Мiнску).

30 красавiка.

Стварэнне франтавога камiтэта Заходняга фронту (у Мiнску).

Красавiк—снежань.

Заснаванне ў Адэсе беларускага таварыства «Гай», у Маскве, Калузе, Арле — арганiзацый Беларуская народная грамада, у Кiеве — клуба «Зорка».

1 мая.

Пачатак выдання ў Мiнску газеты «Грамада»; рэдактар А.Смолiч.

3—6 мая.

1-ы з'езд сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў (у Мiнску).

14 мая.

У Мiнску заснавана Першае таварыства беларускай драмы i камедыi; кiраўнiк Ф.Ждановiч.

Май.

Заснаванне Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi (БХД) — клерыкальнай партыi, якая пашырала свой уплыў пераважна на Заходнюю Беларусь; лiдэры БХД: А.Станкевiч, В.Гадлеўскi, К.Стаповiч, Каруза, Я.Пазняк; цэнтральны орган — газета «Беларуская крынiца»; iснавала да 1940 г.

5—8 чэрвеня.

З'езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў Заходняй вобласці (у Мiнску).

6—7 чэрвеня.

З'езд беларускага каталiцкага духавенства ў Мiнску; заснавана Хрысцiянская дэмакратычная злучнасць на чале з Ф.Абрантовiчам.

10 чэрвеня.

Выйшаў 1-ы нумар газеты «Вольная Беларусь» (выдавалася ў 1917- 1918 г. у Мiнску, рэдактар Я.Лёсiк).

17—19 чэрвеня.

2- я канферэнцыя Беларускай сацыялiстычнай Грамады (у Петраградзе); разгледжаны праект новай праграмы.

23 чэрвеня — 5 лiстапада.

Выданне ў Мiнску «Крестьянской газеты» — органа выканкома Савета сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў; рэдактар М.В.Фрунзе.

Чэрвень.

Стварэнне Заходняй вобласцi, у склад якой увайшла тэрыторыя неакупiраванай часткi Беларусi; цэнтр вобласцi — г. Мiнск.

21—25 лiпеня.

З'езд беларускiх арганiзацый i партый (у Мiнску); утварыў Цэнтральную Раду беларускiх арганiзацый.

9 жнiўня.

Выхад 1-га нумара газеты «Звезда» — органа Мiнскага камiтэта РСДРП(б) (з 28 верасня — «Молот», з 21 кастрычнiка — «Буревестник», з 14 лiстапада — зноў «Звезда»); рэдактары га'зеты: А.Ф.Мяснiкоў, М.В.Фрунзе, К.I.Ландар, В.Г.Кнорын, В.В.Фамiн.

12—14 жнiўня.

2-i з'езд Саветаў сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў (у Мiнску).

18—19 жнiўня.

1-я сесiя Цэнтральнай Рады беларускiх арганiзацый.

Жнiвень.

У Вiльнi, Мiнску i iншых гарадах Беларусi ўрачыста адзначана 400-годдзе з часу выдання Ф.Скарынам Бiблii.

Жнiвень.

У Вiльнi ўтворана Беларуская настаўнiцкая арганiзацыя.

7—12 верасня.

Карнiлаўскi мяцеж (пачаўся ў Магiлёве).

10 верасня.

Утварэнне Часовага рэвалюцыйнага камiтэта Заходняга фронту для барацьбы з карнiлаўшчынай.

14—16 верасня.

Паўночна-Заходняя абласная i франтавая нарада РСДРП(б) (у Мiнску); утварэнне абласнога i франтавога бюро РСДРП[б).

17 верасня.

У Слуцку заснавана беларуская гiмназiя.

28 верасня — 1 кастрычнiка.

1-я Паўночна-Заходняя абласная канфсрэнцыя РСДРП(б) (у Мiнску); выбранне Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б).

Верасень.

Утварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыi (iснавала ў Петраградзе i Гельсiнгфорсе; лiдэры А.Р.Чарвякоў, А.Х.Усцiловiч i iнш.).

Верасень.

Стварэнне ў Слуцку маладзёжнай арганiзацыi «Папараць-кветка».

7-10 кастрычнiка.

1-ы Усерасiйскi з'езд бежанцаў-беларусаў у Маскве, склiканы па iнiцыятыве Беларускай народнай грамады.

18—20 кастрычнiка.

2-я (надзвычайная) Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РСДРП(б) (у Мiнску).

21 кастрычнiка.

Выйшаў 1-ы нумар газеты "Беларуская крынiца" — орган Беларускай хрысцiянскай дэмакратыi; выдавалася да 12.7.1940 г.г пераважна ў Вiльнi.

27 кастрычнiка.

3-i з'езд Беларускай сацыялiстычнай грамады (у Мiнску); прынята новая праграма партыi.

28—30 кастрычнiка i 6 лiстапада.

2-я сесiя Цэнтральнай Рады беларускiх арганiзацый; пераўтварэнне Цэнтральнай Беларускай Рады ў Вялiкую Беларускую Раду.

31 кастрычнiка — 6 лiстапада.

З'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту (у Мiнску); удзельнiчалi таксама прадстаўнiкi 12-й армii Паўночнага фронту, Балтыйскага флоту; створаны часовы выканаўчы камiтэт Цэнтральнай беларускай вайсковай рады; старшыня С.Рак-Мiхайлоўскi.

5—7 лiстапада.

1-ы з'езд сялянскiх дэпутатаў (з'езд салдат-сялян) Заходняга фронту (у Мiнску).

7 лiстапада.

У Петраградзе адбылася Кастрычнiцкая рэвалюцыя. Выканком Мiнскага Савета выдаў загад № 1 пра пераход у Мiнску i яго наваколлi ўлады да Саветаў; фармiраванне ў Мiнску 1-га рэвалюцыйнага палка iмя Мiнскага Савета.

9 лiстапада.

Вялiкая Беларуская Рада i Цэнтральная беларуская вайсковая рада прынялi Грамату да беларускага народа, у якой вызначаны палiтычныя мэты Беларусi.

9 лiстапада.

Стварэнне пры Мiнскiм Савеце Ваенна-рэвалюцыйнага камiтэта Заходняга фронту — часовага рэвалюцыйнага органа па ўстанаўленнi савецкай улады на неакупiраванай частцы Беларусi i на Заходнiм фронце; старшыня К.I.Ландар.

9 лiстапада.

Выхад 1 -га нумара газеты «Бюллетень Минского Совета рабочих и солдатских депутатов».

11 лiстапада.

Заснаванне газеты «Известия военно-революционного комитета г. Витебска»; цяпер газета «Вiцебскi рабочы».

14—16 лiстапада.

2-i (надзвычайны) з'езд салдат 2-й армii Заходняга фронту (у Нясвiжы), якi выказаў падтрымку савецкай уладзе.

15 лiстапада.

Прыняцце Саветам Народных Камiсараў «Дэкларацыi народаў Расii».

15—19 лiстапада.

2-i з'езд салдат 3-й армii Заходняга фронту (у Полацку) прыняў рашэнне аб стварэннi каалiцыйнага сацыялiстычнага ўрада ў Расii i на Беларусi.

20—23 лiстапада.

3-i з'езд салдат 10-й армii Заходняга фронту (у Маладзечне), якi выказаўся за падтрымку савецкай улады.

28 лiстапада — 4 снежня.

З'езд беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту (у Вiцебску).

1—3 снежня.

3-i з'езд Саветаў сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў (у Мiнску) выказаў давер савецкаму ўраду, ухвалiў дэкрэты аб мiры i аб зямлi.

2—3 снежня.

Лiквiдацыя бальшавiкамi Стаўкi Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магiлёве; 2 снежня Магiлёўскi ваенна-рэвалюцыйны камiтэт узяў стаўку пад свой кантроль, 3 снежня стаўку занялi рэвалюцыйныя войскi на чале з прапаршчыкам М.В.Крыленкам, якi быў прызначаны галоўнакамандуючым стаўкi замест забiтага салдатамi генерала М.М.Духонiна.

2—4 снежня.

З'езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў Заходняй вобласцi (у Мiнску) прызнаў уладу Саветаў.

3—8 снежня.

2-гі з'езд армiй Заходняга фронту (у Мiнску).

4 снежня.

Дагавор аб перамiр'i на Заходнiм фронце, заключаны ў мяст. Солы (Смаргонскi раён).

9 снежня.

Стварэнне Абласнога выканкома Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня М.У.Рагазiнскi, з 30 студзеня 1918 г. А.Ф.Мяснiкоў) i Савета Народных Камiсараў (СНК) Заходняй вобласцi i фронту (старшыня К.I.Ландар).

15 снежня.

Пагадненне пра часовае спыненне ваенных дзеянняў памiж Савецкай Расiяй i дзяржавамi Германскага блоку, заключанае ў г. Брэст-Лiтоўску.

15 снежня.

3-i (надзвычайны) з'езд салдат 3-й армii Заходняга фронту (у Полацку).

16—21 снежня.

З'езд беларускiх салдат Румынскага фронту (у Адэсе).

20—31 снежня.

Усебеларускi з'езд (у Мiнску) прыняў рэзалюцыю аб праве беларускага народа на самавызначэнне i ўстанаўленне дэмакратычных форм кiравання; старшыня з'езда I.Серада. Распараджэннем мясцовых органаў савецкай улады вайскоўцы разагналi дэлегатаў, некаторых арыштавалi.

24—28 снежня.

2-i (надзвычайны) з'езд салдат-сялян Заходняга фронту (у Мiнску).

30 снежня 1917 г. — 4 студзеня 1918 г.

Канферэнцыя беларускiх салдат Паўднёвага фронту (у Кiеве).

31 снежня.

Нелегальнае пасяджэнне дэлегатаў Усебеларускага з'езда, на якiм выбрана Рада з'езда — кiруючы цэнтр нацыянальнага руху на Беларусi.

1918 ГОД

3 студзеня.

Рада Усебеларускага з'езда вбрала Выканаўчы камiтэт Рады з'езда (17 чалавек).

5 студзеня.

3-я (надзвычайная) Паўночна-Заходняя абласная i франтавая канферэнцыя РСДРП(б) (у Мiнску).

15 студзеня.

1-я канферэнцыя салдат-беларусаў Заходняга фронту (у Мiнску).

25 студзеня — люты.

Антысавецкае выступленне 1-га польскага корпуса на чале з генералам I.Р.Доўбар-Муснiцкiм на тэрыторыi ўсходняй Беларусi.

23 студзеня.

Выйшаў 1-ы нумар газеты «Известия Могилёвского Совета рабочих и солдатских депутатов» (цяпер газета «Магiлёўская праўда»).

2 лютага.

Беларускае прадстаўнiцтва (С.Рак-Мiхайлоўскi, I.Серада, АДвiкевiч) на канферэнцыi ў Брэсце выдала дэкларацыю-пратэст супраць бальшавiцкiх таргоў за кошт Беларусi.

7—10 лютага.

На канферэнцыi беларускiх нацыянальных арганiзацый у Вiльнi сфармiравана Вiленская беларуская цэнтральная рада.

13 лютага.

Дэкрэт СНК РСФСР пра ўтварэнне Беларускага нацыянальнага камiсарыята (Белнацкама); меў аддзяленнi ў Смаленску, Вiцебску, Саратаве, Петраградзе.

18 лютага.

Войскi кайзераўскай Германii, парушыўшы дагавор пра перамiр'е, пачалi наступленне i акупацыю цэнтральнай i ўсходняй Беларусi; бальшавiкi i савецкiя вайсковыя часцi пакiнулi Мiнск.

18 лютага.

Беларуская Рада ў Вiльнi апублiкавала дэкларацыю пра разрыў усiх сувязей i адносiн з Расiяй i з заклiкам да ўтварэння незалежнай Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы.

18 лютага.

У Вiльнi створана арганiзацыя «Сувязь незалежнай i непадзельнай Беларусi» на чале з В.Ластоўскiм.

19 лютага.

У Мiнску, пакiнутым бальшавiкамi, улада пераходзiць да Выканаўчага камiтэта Рады Усебеларускага з'езда.

19—21 лютага.

Выканаўчы камiтэт Рады Усебеларускага з'езда прыняў 1-ю Устаўную грамату, стварыў урад — Народны сакратарыят Беларусi; старшыня Язэп Варонка.

20 лютага.

Уступленне ў пакiнуты бальшавiкамi Мiнск войск I.Р.Доўбар-Муснiцкага.

21 лютага.

Выканаўчы камiтэт Рады Усебеларускага з'езда апублiкаваў 1-ю Устаўную грамату, якой абвясцiў сябе часовым урадам Беларусi, сфармiраваў урад — Народны сакратарыят Беларусi.

25 лютага.

Войскi кайзераўскай Германii ўступiлi ў Мiнск (акупацыя горада працягвалася да 10.12.1918 г.).

25 лютага.

Створана Мiнскае Беларускае прадстаўнiцтва (Беларускае народнае прадстаўнiцтва) на чале з Р.Скiрмунтам.

25 лютага.

Германскiя войскi ўступiлi ў Полацк.

Люты.

Дзейнасць Мiнскага беларускага прадстаўнiцтва — палiтычнага аб'яднання нацыянальных партый: Беларускiя народныя сацыялiсты, сацыялiсты-аўтанамiсты, Беларускiя хрысцiянскiя дэмакраты, Беларускi праваслаўны саюз, Саюз зямельных уласнiкаў i iнш.; друкаваны орган - газета «Беларускi шлях»; з лета 1918 г. i да 1919 г. гэтаму прадстаўнiцтву належала кiруючая роля ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублiкi.

1 сакавiка.

Акупацыя Гомеля войскамi кайзераўскай Германii (горад быў акупiраваны да 14 студзеня 1919 г.).

1 сакавiка.

Заснаванне газеты "Дзяннiца" — органа Белнацкама (у Петраградзе, з 6.4.1918 г. ў Маскве); рэдактары: З.Х.Жылуновiч (Ц.Гартны), I.А.Пятровiч (Я.Нёманскi), П.Г.Каравайчык; газета выдавалася да 24 лютага 1919 г.

3 сакавiка.

Падпiсанне ў г. Брэст-Лiтоўску мiрнага дагавора (Брэсцкi мiр) памiж Савецкай Расiяй. i дзяржавамi германскага блоку (Германiя, Аўстра-Венгрыя, Турцыя, Балгарыя), якi азначаў выхад Савецкай дзяржавы з 1-й сусветнай вайны.

8 сакавiка — 23 жнiўня.

Выданне ў Мiнску штодзённай беларускай газеты «Беларускi шлях».

9 сакавiка.

Выканаўчы камiтэт Рады прыняў 2-ю Устаўную грамату, у якой абвясцiў стварэнне Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР) у межах яе этнаграфiчных гранiц.

12 сакавiка.

Акупацыя Магiлёва войскамi I.Р.Доўбар-Муснiцкага; з мая да 31 кастрычнiка — войскамi кайзераўскай Германii.

14—16 сакавiка.

Ратыфiкацыя Брэсцкага мiрнага дагавора 4-м (надзвычайным) Усерасiйскiм з'ездам Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.

18 сакавiка.

Рада Усебеларускага з'езда абвясцiла сябе Радай Беларускай Народнай Рэспублiкi, узяўшы на сябе функцыi парламента Беларусi.

25 сакавiка.

Рада Беларускай Народнай Рэспублiкi ў 3-й Устаўнай грамаце абвясцiла пра аддзяленне Беларусi ад Расii i ўтварэнне вольнай i незалежнай Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР).

Сакавiк—лiстапад.

Iснаванне так званай Рудабельскай рэспублiкi — захаванне савецкай улады ў частцы Бабруйскага павета ў час акупацыi Беларусi войскамi кайзераўскай Германii.

1 красавiка.

У памяшканнi Рады БНР адкрыты курсы беларусазнаўства.

10—14 красавiка.

2-i з'езд Саветаў Заходняй вобласцi (г. Смаленск) прыняў рашэнне ўключыць Смаленскую губерню ў склад Заходняй вобласцi.

12 красавiка.

У склад Народнага сакратарыята Беларусi прынята кiраўнiцтва Беларускага народнага прадстаўнiцтва на чале з Раманам Скiрмунтам.

20 красавiка.

Утварэнне Беларускай рады ў Адэсе.

22 красавiка.

У Мiнску адкрыта Вышэйшая музычная школа.

24 красавiка.

Народны сакратарыят Беларусi зацвердзiў статут i асабовы склад Беларускай гандлёвай палаты на Украiне на чале з М.Доўнар-Запольскiм.

28 красавiка.

Народны сакратарыят прыняў рэзалюцыю пра адкрыццё ў Мiнску унiверсiтэта, стварыў камiсiю на чале з М.Доўнар-Запольскiм, якая займалася вырашэннем гэтага пытання. Народны сакратарыят зацвердзiў дзяржаўную пячатку БНР.

Красавiк.

У Слуцку пачала выдавацца штодзённая газета «Родны край», у Кiеве - газета «Беларускае слова».

Красавiк.

Народны сакратарыят Беларусi зацвердзiў беларускую мову дзяржаўнай i абавязковай мовай БНР.

10 мая.

У Мiнску заснавана вучнёўская арганiзацыя «Райнiца».

10 мая.

Таварыства беларускай драмы i камедыi рэарганiзавана ў Беларускi дзяржаўны тэатр БНР.

21 мая.

Германскае камандаванне выдала загад пра роспуск корпуса Доўнар-Муснiцкага.

Май.

Адкрыццё выстаўкi беларускай культуры ў Вiльнi.

Вясна.

У вынiку расколу ў Беларускай сацыялiстычнай грамадзе ўтворана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Б.А.Тарашкевiч, С.А.Рак-Мiхайлоўскi, А.I.Луцкевiч, В.Л.Iваноўскi).

1 чэрвеня.

У Мiнску адкрыта кансерваторыя.

1 чэрвеня.

З'езд беларускага каталiцкага духавенства ў Мiнску.

1—4 чэрвеня.

4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) (у Смаленску) ухвалiла Брэсцкi мiрны дагавор.

Чэрвень— кастрычнiк.

Дзейнасць каалiцыйнага ўрада Беларускай Народнай Рэспублiкi на чале з Я.Лёсiкам.

Сярэдэiна 1918 г.

Выданне ў Вiльнi «Беларускай граматыкi для школ» Б.А.Тарашкевiча.

11 лiпеня — 12 жнiўня.

Дзейнасць у Маскве Беларускага народнага унiверсiтэта.

16 жнiўня.

Зацверджаны статут таварыства «Бацькаўшчына».

15 лiпеня.

1-я (падпольная) канферэнцыя камунiстычных арганiзацый Мiнскага раёна (у Мiнску).

17—21 лiпеня.

Усерасiйскi з'езд бежанцаў з Беларусi (у Маскве).

8—11 жнiўня.

1-я канферэнцыя камунiстычных арганiзацый акупiраваных абласцей Беларусi i Лiтвы (у Смаленску).

Лета.

Стварэнне Беларускай партыi сацыялiстаў-федэралiстаў (кiраўнiкi: Я.Варонка, А.Цвiкевiч, К.Езавiтаў, П.Крачэўскi, В.Захарка, I.Серада, А.Аўсянiк; друкаваны орган — газета «Бацькаўшчына»); iснавала да 1921 г.

Лета.

Урад БНР афiцыйна зацвердзiў бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўным сцягам; выпушчаны пашпарт грамадзянiна БНР.

Лета.

Стварэнне Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (кiраўнiкi: Т.Грыб, П.Бадунова, Я.Мамонька, Я.Трафiмаў i iнш.; друкаваныя органы:«Беларуская думка», «Грамадзянiн», «Родны край», «Наша каляiна»,«Змаганне»); iснавала да 1924 г.

Лета.

Арганiзацыя ў Мiнску культурнага таварыства «Прасвета».

Жнiвень—снежань.

Дзейнасць падпольнага краявога камiтэта камунiстычных арганiзацый Беларусi i Лiтвы (у Мiнску).

1 верасня.

Адкрылася Мiнская краёвая выстава.

2—4 верасня.

5-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) (у Смаленску); вырашыла арганiзацыйныя пытаннi дзейнасцi абласной партарганiзацыi.

10—13 верасня.

3-i з'езд Саветаў Заходняй вобласцi (у Смаленску); перайменаванне Заходняй вобласцi ў Заходнюю Камуну.

15 верасня.

1-я канферэнцыя Камунiстычнай партыi Лiтвы i Заходняй Беларусi (в. Ужбаляй, Лiтва).

28 верасня.

Германскiя акупанты пакiнулi г. Лепель.

1 кастрычнiка.

Адкрыццё ў Мiнску каталiцкай духоўнай семiнарыi на чале з Ф.Абрантовiчам.

1—3 кастрычнiка.

1-ы (устаноўчы) з'езд Камунiстычнай партыi Лiтвы i Заходняй Беларусi (нелегальны, у Вiльнi); утварэнне Камунiстычнай партыi Лiтвы i Заходняй Беларусi (дзейнiчала да пачатку 1919 г.).

11 кастрычнiка.

Народны сакратарыят (4-га складу) прыняў Часовую Канстытуцыю БНР; пераўтварыў Народны Сакратарыят у Раду мiнiстраў; старшыня i мiнiстр замежных спраў А.І.Луцкевiч.

12 кастрычнiка.

Выхад 1-га нумара падпольнай газеты «Подпольная правда» (у Мiнску).

31 кастрычнiка.

Германскiя акупанты пакiнулi г. Магiлёў.

Кастрычнiк.

Стварэнне ў Кiеве Беларускага ваеннага камiтэта.

Кастрычнiк 1918 г. — студзень 1919 г.

Палескае паўстанне — выступленне партызан i насельнiцтва Пiнскага i Ровенскага паветаў супраць нямецкiх акупантаў.

12 лiстапада.

Заснаванне ў Вiцебску губернскага краязнаўчага музея.

13 лiстапада.

Дэкрэт ЦВК РСФСР аб ануляваннi Брэсцкага мiрнага дагавора.

15 лiстапада.

Сфармiравана Заходняя армiя, якая вяла баявыя дзеяннi на тэрыторыi Беларусi; 13.3.1919 г. перайменавана ў Беларуска-Лiтоўскую армiю.

15 лістапада 1918 г. - 6 студзеня 1919 г.

Дзейнасць Мінскага ваеннага савета - вышэйшага надзвычайнага органа савецкай улады на тэррыторыі Мінскай губерні, вызваленнай ад германскіх акупантаў.

16 лістапада.

Германскія акупанты пакінулі г.Быхаў.

21 лістапада.

Германскія акупанты пакінулі гарады Полацк, Жлобін, Дрысу (цяпер Верхнядзвінск).

22 лістапада.

Германскія акупанты пакінулі г. Рагачоў.

28 лістапада.

Германскія акупанты пакінулі г.Бабруйск.

28 лістапада.

Утварэнне Мінскай ваеннай акругі; 2.10.1926 г. пераўтворана ў беларускую ваенную акругу (БВА).

Лістапад.

У Мінску адноўлена дзейнасць Мінскага Беларускага настаўніцкага інстытута (30.12.1918 г. пераўтвораны ў педагагічны інстытут).

Лістапад - снежань.

Дзейнасць у Мінску Ваенна-рэвалюцыйнага савета германскіх войск Усходяга фронту.

2 снежня.

Германскія акупанты пакінулі г. Барысаў.

3 снежня.

Заснаванне ў Магілеве педагагічнага інстытута.

7 снежня.

Загадам Мiнскага Ваеннага савета ўсе мясцовасцi, вызваленыя ад германскiх акупантаў, аб'яўлены на ваенным становiшчы.

10 снежня.

Германскiя акупанты пакiнулi Мiнск.

У Мiнску створаны Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт — вышэйшы надзвычайны орган савецкай улады на тэрыторыi Мiнскай губернi (скасаваны 7 студзеня 1919 г. ў сувязi з утварэннем БССР).

14 снежня.

Германскiя акупанты пакiнулi Вiлейку.

18 снежня. Германскiя акупанты пакiнулi Маладзечна.

21—23 снежня.

Канферэнцыя беларускiх секцый РКП(б) (у Маскве) прыняла пастанову аб арганiзацыi Беларускага савецкага ўрада.

22 снежня.

Абвяшчэнне пра заснаванне ў Мiнску Беларускага савецкага тэатра.

25 снежня.

Германскiя войскi пакiнулi Вiльню.

25—27 снежня.

1-ы з'езд камунiстычнага саюза моладзi Заходняй Камуны (у Смаленску).

27 снежня.

Германскiя войскi пакiнулi Навагрудак.

30-31 снежня.

6-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) (у Смаленску) абвясцiла сябе 1-м з'ездам КП(б) Беларусi; прыняцце пастановы пра ўтварэнне Беларускай ССР.

1918 г.

Надрукаваны першы зборнiк паэзii Алеся Гаруна (А.У.Прушынскага) «Матчын дар».

1918—1920 г.

Дзейнасць аб'яднання беларускай iнтэлiгенцыi «Бацькаўшчына»; створана ў Мiнску; мела аддзяленнi ў Бабруйску, Гродне, Рызе, Вiльнi i iнш.

1918—1920 г.

Дзейнасць Вiцебскай народнай мастацкай школы; кiраўнiкi Ю.Пэн, М.Дабужынскi, М.Шагал; пры школе iснаваў музей сучаснага жывапiсу.

1919 ГОД

1 студзеня.

Абвяшчэнне (у Смаленску) Беларускай ССР са сталiцай у Мiнску. Утварэнне Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусi (16 камiсараў, старшыня З.Х.Жылуновiч).


1. ПЕРВЫЕ ЖИТЕЛИ (100.000 до н.э. - 900 н.э.)

2. УДЕЛЬНЫЕ КНЯЖЕСТВА (900-1253)

3. ГОСУДАРСТВО ВКЛ (1253 - 1565)

4. ФЕДЕРАЦИЯ РЕЧЬ ПОСПОЛИТАЯ (1565 - 1795)

5. В СОСТАВЕ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (1795 - 1919)

6. В СОСТАВЕ СССР (1919 -1991)

7. РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ (1991 - н.в.)


Все учебники по Истории Беларуси Другие учебные материалы по Истории Беларуси:




© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.