Пераказ: Водбліскі далёкіх бліскавіц - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Змяркалася. Аднак прыцемкі апускаліся на зям лю не такія, як у звычайны ясны вечар, не сінія, не мяккія, а празрыста-блакітныя, дрыготкія, пранізаныя водбліскамі далёкіх бліскавіц. Паблісква ла ж усюды: і там, дзе назапашваліся хмары, па волі абнімаючы небасхіл ад паўднёвага захаду да ўсходу, і там, дзе яшчэ святлела чыстае неба.
Трактар яшчэ не дайшоў да канца загона, як наваколле зноў асвятлілася дрыготкім зарывам. I ад разу ўдарыў гром, ды з такой сілай, нібы гэта быў залп тысячы гармат. I рэха пакацілася ад краю да краю зямлі. Яно не паспела змоўкнуць, як грым нула яшчэ раз. I тут паліў дождж. Імкліва, з ш мам і плёскатам ён абрушыўся магутным вада спадам на трактар, на ворыва, на ўсю зямлю.
Часам роўная страла злучала неба з зямлёй, і там, дзе яна краналася зямлі, усё быццам плавілася з рэзкім сіпеннем. Грымела цяпер бесперапын на, але раскаты грому прыглушаліся шумам ліўню. Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя стру мені. Яны віхурыліся, пеніліся, то бурнымі хв лямі падалі на зямлю, то рассыпаліся пылам, ззяю чы вясёлкавымі пералівамі ў бляску маланак. (166)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004