|
Пераказ: Ранішняя рапсодыя - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.На дне вялікай глыбокай даліны ляжала яшчэ світанкавая імгла, і толькі вяршыні самых высокіх гор адлівалі бронзаю ў першых праменях сонца. Там кучаравіліся лясы, там было відаць ледзь не кожную травінку. А тут, у нізіне, быў зялёны змрок, пранізаны туманна-залацістым водсветам заранкі. Малады чалавек выйшаў з хаты і пайшоў па расе да ракі. Было холадна, але гэта быў не той холад, што бярэ за косці, а той, які прымушае глыбока дыхаць, рухацца, адчуваць сябе маладым, бадзё рым, у якім, здаецца, мерзнуў бы і мерзнуў. Высока-высока залацілася сонца на вяршынях. Рака бруіла на каменьчыках, сінела і серабрылася на іх, ясна стаяла ў глыбокіх ямах. Было відаць кожную пясчынку на дне. Чалавек выбраў для купання месца, дзе, як яму здалося, будзе па шыю, скочыў у ваду і захлынуўся ад нечаканасці: тут было метры два з паловаю. А на першы погляд здавалася, што метр семдзесят, не болей. Тады ён выбраўся на болып плыткае мес ца і доўга стаяў, адчуваючы, як крыштальны хо лад ахоплівае цела, і глядзеў, як усё больш наліва юцца золатам горы. (170) Паводле У. КараткевічаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.