|
Пераказ: Людчына хата - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Яна вылучалася з усіх вясковых хат. Дах са шчыльна падагнанай гонты, са шляхетна залама нымі з абодвух канцоў вільчыкамі, ды ўся яна была такая ўтульная, зграбная, усё ў ёй было да толку. Два акантаваныя слупкі высокага ганка падтрым лівалі выгнуты дугой паддашак, падшыты шалёў кай. Адсюль дзверы вялі ў вузкі калідорчык, які дзяліў хату на дзве палавіны. Шмат пазней я даведаўся, што Людка з мужам пераехалі ў пасёлак з-за лесу, з хутара. Там у іх была добрая гаспадарка, млын, некалькі коней. Сюды пераехалі яны ледзь не першыя, але ад рас кулачвання не ўратаваліся. I млын, і коні, і каро вы, і прыбудовы адышлі пад калгас, а самога гас падара саслалі. Відаць, разумны быў чалавек, шмат што бачыў наперад ці прадчуваў, што так спяшаў ся абжыцца на новым месцы: і хату выштукаваў, і хлеў скідаў, і садок насадзіў. Садок стаў садам, узняўся, разросся, затуляючы хату ад вуліцы, ад ветру. Яблыні былі розныя, але паўз вуліцу расло некалькі дзічак, бо гаспадар не паспеў прышчапіць нешта культурнае. I вось я зноў каля той жа хаты, праз столькі гадоў. (170) Паводле А. КудраўцаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.