|
Пераказ: Перад дарогай у вырай - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Тым часам канчалася лета. Адгрымелі ліпеньскія і жнівеньскія навальніцы, гучна адспяваўшы песні лету. Дзень за днём пусцелі палі. Людзі ўжо збіралі познія пасевы ярыны. Паспявала грэчка. Прасторы зямлі нібы звужаліся ў межах і таілі ў сабе нейкую неакрэсленую і невыказную самоту. Сціхлі разнастайныя птушыныя песні. Адны толькі дружныя, вясёлыя шпакі, павыводзіўшы дзяцей, зляталіся ў велічэзныя гурты, ляталі над палямі, то збіваючыся ў густыя, чорныя кучы, то рассьша ючыся ў паветры празрыстымі сеткамі. Старыя шпакі, відаць, практыкавалі маладых у лятанні, каб умацаваць іх крылле перад дарогай у вырай. Тое самае рабілі і буслы. Яны то збіраліся на лузе ў цэлыя чароды і доўга, павольна пахаджвалі або стаялі нерухома, нібы трымаючы нейкую нараду, то падымаліся высока ў неба і доўга-доўга кружы ліся пад аблокамі, выпрабоўваючы сілу сваіх кры лаў. Эх, вольныя птушкі, як не пазайздросціць ва шым лёгкім і хуткім крылам! Канчалася лета, замірала прырода, затухалі яр кія агні яснага прамення сонца. Лёгкаю, цёплаю смугою, нібы сумам, засцілаліся ціхія далечы з іх лясамі і сіняватымі кудзёркамі далёкіх гаёў і пера лескаў. (167) Паводле Я. Коласа Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.