|
Пераказ: Зімовы начлег - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Быў ціхі сонечны дзянёк. 3 неба церусіліся ледзь прыкметныя сняжынкі. Я нетаропка ішоў па лесе і любаваўся аснежанымі дрэвамі. Шырокія паляўні чыя лыжы лёгка слізгалі па зацвярдзелым шарпа ку. 3 набліжэннем вечара мароз узмацніўся. У такі час з падрапаным аб зледзянелыя галінкі тварам імкнемся хутчэй дахаты, бо там утульна і цёпла. Па дарозе дамоў я апынуўся на паляне. Я пры кмеціў тут сляды зайцоў і цецерукоў, а ласіныя сля ды вялі ў дальні ад мяне кут паляны. I я павярнуў туды, каб паглядзець, куды вядзе звярыная сцеж ка. Неўзабаве ўбачыў ускрай паляны некалькі па валеных асін. Камель аднаго дрэва моцна абгрызлі зайцы. Значыць, невыпадкова сюды наведвалася лісіца. Далей у хмызняку я прыкмеціў пацямнелыя лункі. Значыць, нядаўна тут начавалі ласі. Яны прыйшлі сюды надвячоркам, падмацаваліся спа ясыўнай асінавай карою і ўлягліся адпачываць на белай снежнай пасцелі. Ім не страшны люты ма роз. А вось зайцам не да адпачынку, бо можна хут ка трапіць на вострыя лісіныя зубкі. I ласі, і зайцы звычайна не начуюць на адным і тым жа месцы. Патрабуе таго лясная перасцярога. (167) Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.