|
Пераказ: Нясвіжскі палац - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.У даўніну, пяць або шэсць стагоддзяў таму назад, падарож-нікі і купцы, якім выпадала ехаць праз Беларусь, у сваіх успа-мінах нярэдка называлі нашу зямлю краінай замкаў і палацаў. Перад іх вачыма амаль праз кожныя 40-50 кіламетраў паўста-валі магутныя каменныя ці цагляныя сцены з вузкімі байніца-мі, заўсёды гатовымі належным чынам сустрэць варожую сілу. А бараніцца тады нашым продкам даводзілася часта: і ад кры-жацкай навалы, і ад татарскіх набегаў, і ад маскоўскай няво-лі. Няшчадна шугала полымя пажараў. Ад весяў і мястэчкаў заставаліся адны галавешкі. Па некалькі тыдняў за трывушчы-мі мурамі трымалі аблогу, не здаваліся на літасць чужынцам абаронцы роднага краю. Адважныя і нязломныя, яны верылі ў перамогу. I здабывалі яе. Ад сівой мінуўшчыны засталіся скупыя летапісныя радкі, курганы-валатоўкі ды рэшткі колішніх збудаванняў: руіны замка ў Навагрудку, руіны замка ў Лідзе, руіны замка ў Крэ-ве, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Ад сівой мінуўшчыны засталіся скупыя летапісныя радкі, курганы-валатоўкі ды рэшткі колішніх збудаванняў: руіны замка ў Навагрудку, руіны замка ў Лідзе, руіны замка ў Крэве, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Сумны пералік можна доўжыць і доўжыць. Але ёсць і шча-слівыя выключэнні. Каб упэўніцца ў тым, давайце наведаемся ў Нясвіжскі палац, ацалелы да сённяшніх дзён, нягледзячы на шматлікія ваенныя віхуры. 3 пачатку XVI стагоддзя Нясвіжам валодалі князі Радзівілы. Многія прадстаўнікі гэтага славутага роду вызначыліся і на ратным полі, і на ніве культуры. Так, адзін з іх, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (мянушку яму прыдумаў вялікі князь і кароль Жыгімонт Аўгуст), у 1582-1584 гадах здзей-сніў паломніцтва ў Ерусалім, пасля чаго напісаў па-лацінску «Перэгрынацыю...» —кнігу падарожных нататкаў, якаяшмат разоў перавыдавалася на розных мовах, у тым ліку і па-бела-руску. Менавіта Мікалай Крыштаф і запрасіў з Італіі архітэк-тара Джавані Марыя Бернардоні спраектаваць на месцы ко-лішняга драўлянага, магчыма, спаленага непрыяцелем замка новы — мураваны і непрыступны, варты імені і становішча Радзівілаў. Праз некалькі гадоў на правым беразе ракі Ушы акаймаваная з усіх бакоў шырокім ровам-возерам паўстала ма-гутная крэпасць. Дарога да яе вяла па доўгім драўляным мос-це, які пры неабходнасці хутка разбіраўся. Нясвіжскі замак вытрымаў нямала суровых выпрабаван-няў. Цэлае стагоддзе ён лічыўся ці не самым дасканалым і ўма-цаваным на Беларусі. Толькі ў маі 1706 года войска Карла XII здолела ўзяць штурмам Радзівілаўскае гняздо. Абарончыя бас-тыёны шведы ўзарвалі, маёмасць разрабавалі. Мясцовыя дойліды пасля неаднойчы адбудоўвалі і перабу-доўвалі замак. I ўрэшце ператварылі яго ў дзівосны архітэк-турна-паркавы ансамбль. Асабліва ўражвае сам палац, падоб-ны на казку, застылую ў цэгле і камені. I самавітая ўязная брама, нібыта ўрослая ў зямлю, і высокіявежы, штоімкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыняешся са сцішаным сэрцам, — усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае за-думацца пра будучыню Радзімы. Даўно на чужыну вывезены старадаўнія рыцарскія даспехі, карціны, летапісы, кнігі, слуцкія паясы... Але ніхто не здолеў вывесці, як незлічонае зо-лата-срэбра, несмяротны дух Чорнай Дамы, што і па сённяшні дзень блукае ў палацы — дух каралевы Барбары Радзівіл, ат-ручанай хцівымі зайздроснікамі, якія не зведалі шчасця са-праўднага кахання. Дзесьці ў падземных лёхах-тайніках ужо амаль два стагоддзі хаваюцца ад людскіх вачэй дванаццаць срэбраных апосталаў. Іх шмат разоў шукалі аматары лёгкай нажывы, кажуць, нават зусім нядаўна. Дарэмна намагаюцца. Апосталы вернуцца самі, калі адчуюць, што ніхто і нішто ім не пагражае, а на Беларусі іх сапраўды чакаюць. (481 слова) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.