Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Валодзька - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Валодзька быў старэйшы за сястру Вераніку на шэсць гадоў. Добры і ласкавы брат!

Валодзька быў нямко. Яшчэ малым, як хадзіў у чацвёрты клас, залез на дуб, што рос ля самага хлява, прыладзіць шпа-коўню, і зваліўся, страціў мову.

Ён рэдка стыкаўся дома, найчасцей сыходзіў у лес, прападаў у лесе да вечара. Без сяброў, адзін, ён знаходзіў сабе нейкі Цікавы занятак, бо дадому вяртаўся шчаслівы, задаволены.

— Мо й мяне туды возьмеш? — сказала аднойчы Вераніка.
Брат кіўнуў галавой у знак згоды.

Той дзень яны ўсталі нацямочку 1.

Убачыла Вераніка, што браток адчуваў сябе ў лесе, бы ў род-най хаце. Дзіўна было назіраць, як Валодзька падкормліваў мурашоў скарынкай хлеба, доўга і пяшчотна гладзіў камель бярозы.

— Валодзька, глянь — во гадзюка, на пні, асцярожна!

Браток адно ўсміхаўся.

Вераніка з жахам пазірала, як ён працягнуў руку, як гадзю-ка ўспаўзла на далонь, а потым вакол рукі абвілася.

«Брацейкаты мой, якое ж у цябе сэрца, калі гэтак умееш ты паразумецца з насельнікамі лесу. Ды чаму табе выпала такаядоля?..»

Валодзька смяяўся, задаволены і шчаслівы. А потым, здаволіўшыся, зноў на пень паклаў.

Яны пайшлі ў бок Шыры. На пагорку ўбачылі казуль. Ва-лодзька падышоў да казуль. I , дзіва, яны не ўцякалі, а глядзе-лі, як ён падыходзіў да іх — ціха, пакрысе, спакойна, выставіў-шы наперад рукі...

Здагадалася, што ў руцэбыўхлеб. «Няўжодляіхпрынёс?» — дзівілася Вераніка. Казулі жавалі хлеб, а Валодзька стаяў як зачараваны і ўсміхаўся. Пасля забаўляўся з імі, лашчыў.

Яны крочаць сцяжынкай далей. Валодзька, адышоўшы ўбок, спыніўся каля асіны, на выступ камля паклаў драбок цукру і пастукаў па ствале далонню, зацокаў языком. Вавёрач-ка борздзенька спусцілася, ухапіла цукар і кінулася ў сваю хатку. Брат падышоў да Веранікі, махнуў рукою — пайшлі...

Абагнулі балотца, спыніліся каля сухадрэвіны сярод паляны, якую ўжо асвятляла млявае сонца. Валодзька прысеў на пень. Вераніка над вадой убачыла драўляную скульптуру дзяўчыны. Яна была як жывая: белыя льняныя валасы люстраваліся ў вадзе.

Няўжо Валодзьку зразумела пачуццё кахання? Вераніка пры-гадала, як брат наважыўся аднойчы правесці з клуба Агаціну Галю. Галя сказала з ганарлівай усмешачкай, каб аднак жа ўсе пачулі: калі ён нямко, то хай па сабе і шукае.

Памятае Вераніка, што акурат пад той час Валодзька балю-ча стагнаў у сне, уздыхаў і ў лес сыходзіў раней звычайнага, каб ніхто і не чуў.

Можа, ён тады і прыходзіў сюды. Тут Вераніку як бы хто абдаў гарачынёй — скульптура дзяўчыны была падобна як дзве кроплі вады на Галю.

А Валодзька як сядзеў, так і не падымаўся. I здавалася Вераніцы, што ён плакаў. Не, у яго слёз не было, але ў вачах патухла радасць. Яна адчула, што яму вельмі цяжка. Так толь-кі можа плакаць душа чалавека — маўкліва і жудасна.

— Табе ад таго цяжка, што раскрыў мне сваю тайну. Чаму?
Ён маўчаў. Не адрываў позірку ад Веранікі і маўчаў.

— Добра, браток, нічога не кажы мне — я ўсё зразумела. Толькі прабач, што напрасілася з табой. Дзякуй, што адкрыў сваю душу і сэрца, бо я не ведала цябе, не ведала...

Ведаў Валодзька зацішнае месца, дзе толькі лесу і давяраў сваю тайну, настрой і няўдалае каханне... (479 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.