|
Пераказ: Мара здзейсніцца - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Іграў аркестр. Не аркестр, а хутчэй сямейны ансамбль ці як яго яшчэ лепш назваць. Музыканты былі з Баранавіч, усе з ад-ной яўрэйскай сям'і: дзве сястры, брат і муж аднае з сясцёр. Чатыры музыканты начатыры інструменты: скрыпку, акардэ-он, віяланчэль і бубен. Але як яны ігралі! Гэта трэба было чуць і бачыць. Болып заўсіх кідалася ў вочы скрыпачка, апранутая ў чорную дарагую сукенку, чорненькая, невысокая і зграбная, з вялікімі цёмнымі вачыма на белым твары і чорнымі пышны-мі валасамі. Другая, маладзейшая, была бландзінка, але вель-мі падобная на старэйшую сястру — такі ж тып інтэлігенткі, толькі з прымессю нетутэйшай крыві. У яе таксама былі вялі-кія вочы і яркая белазубая ўсмешка, як і ў старэйшай сястры. Яна туліла да сваіх высокіх грудзей бліскучы ад перламутру вялікі акардэон. Мужчыны былі зусім розныя. Малодшы, брат жанчын, барабаншчык, быў яшчэ зусім юнак, невысокі і шчу-плы, а той, што іграў на віяланчэлі, ці на басэтлі, як мы тады думалі, быў высокі і здаравенны мужчына з тыпова яўрэйскім гарбатым носам і капою густых рыжых валасоў, такіх густых і віхрастых, што, здавалася, як толькі і брала іх расчоска. Сваю віяланчэль ён мог бы трымаць так жа лёгка, як яго жонка скрыпку. Іграючы, мужчыны сядзелі, а жанчыны стаялі. Саліравала чарнявая скрыпачка. Яна стаяла крыху наперадзе ўсіх і ігра-ла. Іграла не толькі скрыпка ў яе руках. Яна ўся іграла сама — ад спрытных ног у элегантных чорных лакірках да кончыкаў валасоў над белым мармуровым ілбом, на якім не было ні адной маршчынкі. Мазуркі, абэркі 1, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў роз-ным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, свой гукавы воблік. I скрыпачка ўвесь час мянялася: іншы выраз твару быў у яе, іншая ўсмешка, іншая пастава; па-другому ха-дзіла правая рука, у якой свабодна і плаўна, як дасканалая ды-рыжорская палачка, лётаў тонкі рухавы смычок. Ён далікат-на, але ўпэўнена дакранаўся да струн, і яны давалі жыццё ты-сячам чароўных гукаў, якія напаўнялі ўсё наваколле, западалі ў душу. О, гэтая скрыпка! Што яна рабіла з людзьмі! А мо вінавата была не так скрыпка, як тая скрыпачка, што трымала яе ў сваіх віртуозных руках? Я ўпэўнен, што ў іншых руках тая скрыпка не мела б такое магічнае сілы. Яна жыла, дыхала, але жыццё гэтае перадавалася ёй ад чароўнай невяліч-кай жанчыны-артысткі, што, крыху нахіліўшы галаву і стоя-чы перад астатнімі музыкантамі, злёгку прытупвала правай нагою, нібы адбіваючы рытм. Смычок, як прыліпшы да стру-наў, то лётаў, то плаўна перабягаў справа налева, то вяртаўся зноў. Першая струна вяла тоненька, аж ныла, як посвіст ветру праз саломінку, а калі смычок забіраў улева, пачынаў гусці бас — ён гуў, нібы вялізны чмель, і нават густыя пявучыя гукі віяланчэлі не маглі яго заглушыць. А ў гэты самы час пальцы левай рукі скрыпачкі, тонкія, далікатныя жаночыя пальцы, песцілі грыф, перабягалі па струнах, нібы гладзілі іх, пераскок-валі то ўверх, то ўніз, надаючы гуку характэрнае дрыжанне. Здавалася, скрыпка ўздыхала ледзь прыхаваным чалавечым болем. (467 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.