|
Пераказ: Адзінец - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Адзінец — немалады ўжо, шасцігадовы лось, падагнуўшы пярэднія ногі, увесь змакрэлы і аблеплены ледзяшамі, ссу-нуўся з берага на каленях да пролабкі 1 ля берага ў Віліі і, апу-сціўшы гарачую пысу ў чорную ледзяную ваду, стаў смактаць, задыхаючыся, сапучы і раз за разам паварочваючы галаву. Недзе там, адстаўшы ад яго, засталіся ваўкі. Гайня... Пада-валі толькі здалёку голас, падвываючы. Ён вадзіў іх цэлы дзень кругамі і, адарваўшыся, прыйшоў у Ліпнікі, на бераг да Віліі. Сцямнелася, і ў чыстым чорна-сінім небе загарэліся ядра-ныя начныя зоркі. Узышла круглая чырвоная поўня, нейкая ўся ціхая і замглёная сінім сяйвом. На рацэ пачаў страляць лёд; стрэлы пачуліся і высока на бе-разе ў лесе — на дрэвах лопалася кара. Супакоіўшыся, ён успомніў і пазнаў гэта месца. Доўгастаяўі слухаў. Ад поўні ўсё наўкола: і лес, і Вілія, і далёкае поле за ёй — сталі сінія, пасля сінеча згусцела, заіскрылася ў вачах у роз-ныя колеры і зрабілася зялёнай. Ад зялёных іскраў ён заплюшчыў вочы... I тады ўсё наўкола зрабілася зялёным... Летнім... Ён, бывалы ўжо, вопытны лось, прывёў у тую зялёную лет-нюю раніцу да Віліі на вадапой сваю ласіху з маленькім лася-няткам. Ён прывёў іх на стромы бераг, стаў на самым краі за сасной і глядзеў на раку, на лозы, на сонца... Гэтай раніцай вуха лавіла ўсё, як заўсёды. На рацэ пад сіняй палоскай туману плавала дзікая качка з малымі качанятамі... Значыць, на беразе ціха... Ён стаяў, як стаіць вартавы, сцеражучы сваё самае дарагое, ціто меў... Ласіха падштурхнулапысай малое — яно ссунулася па пяску з берага ўніз — і, падымаючы высокія зграбныя ногі, пайшла, нагнуўшыся над ім, да Віліі. Ля ракі ласіха стала на калені, маленькае ласянятка рабіла ўсё, што і яна, і яны абое, нагнуўшы галовы, зафорскалі, п'ючы ваду. Якраз проці качак. Старая качка раптам павярнула ад іх і павяла свой выва-дак — жоўтую жменьку — пад чырвоную палоску туману ў зя-лёны вербалоз... I тады з таго берага, дзе схавалася дзікая качка з вывадкам, трэснуў стрэл. Адзін, і адразу за ім другі... У ласіхі ўздрыгнулі, падскочыўшы, заднія ногі. Яна падня-ла ўгару галаву — і адразу ткнулася ёй у раку, схаваўшы пад ваду і падняўшы пырскі. Сама цяжка, як нехаця, лягла на мокры жвір ля берага. Малое ляжала ля яе на бачку і дробненька перабірала нож-камі — хацела яшчэ ўстаць. Пасля яно супакоілася і болып не краталася. Страляў чалавек вопытны — не хацеў пакідаць малое адно: пашкадаваў — загіне ці зарэжуць ваўкі. Ён, бывалы, вопытны лось, застыў на месцы і доўга яшчэ стаяў нерухома, гледзячы зверху ўніз на бераг — на ласіху і ця-лятка, — ніяк не могучы зразумець, што зрабілася... Пасля ўлавіў носам пах дыму ад пораху, праціўны і едкі, і ўспомніў, што пачуў жа, як трэснулі стрэлы, і яго адразу абдало ўсяго хо-ладам. Ён крутнуўся на месцы і, задраўшы галаву, рвануў з месца. Ён бег напралом праз малады сасоннік туды, адкуль яны сёння ўсе трое прыйшлі да Віліі, думаючы, што там, адкуль яны прыйшлі, знойдзе іх, каго пакінуў ляжаць на беразе Віліі. Яны там — трэба толькі бегчы і бегчы... I ён бегаў па лесе і па пасецы, бегаў цэлы дзень, бегаў круг за кругам, пакуль сам ля балота не ўпаў ад знямогі на зямлю і не ўткнуўся гарбатым носам у халодны мокры мох... I назаўтра, і пасля ўсё лета ён калясіў па лесе і па пасецы, шукаючы ласіху з цялём, выходзіў на бераг, стаяў, не баючы-ся, на тым месцы, дзе пачуў два стрэлы, і глядзеў з гары на ціхую шырокую бліскучую Вілію. На трэці год гон збіраўся далёка ад Ліпнікаў — цэлы месяц там рыкалі ласі кожны дзень, падаючы зазыўны голас. Але ён туды не пайшоў, астаўся ў Ліпніках, дзе паявіўся на свет, дзе гэтулькі жыў і дзе ў яго была аднойчы і ласіха, і малое. I ён астаўся адзін. Адзінцом... (600 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.