Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Эліта - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Мы ішлі паўз высокія, у чалавечы рост, жыты, якія даходзі-лі да апошняй сваёй жоўтай спеласці, каля азёр грэчкі, што яшчэ здалёк сустракалі нас пахам мёду і роўным пчаліным гу-дам, каля шапаткіх аўсоў.

Калі перад намі адкрылася вялізнае, аж па самы лес, што па-лоскай чарнеў удалечыні, пшанічнае поле, дзядзька Юстын, брыгадзір паляводчай брыгады, варухнуў плячом.

— Вось мы і каля той пшаніцы...

Я ажно здзівіўся, калі пачуў, як уздрыгнуў і змяніўся Юс-тынаў голас, калі ён казаў мне гэтыя словы. Я паглядзеў на Юс-тына, і мне адразу стала зразумела, якім дарагім было для яго гэтае поле. Строгія вочы брыгадзіра раптам засвяціліся невы-казнай цеплынёй і замілаванасцю.

Пшаніца стаяла роўнай высокай сцяной і ўся, ад краю да краю, калыхалася цяжкімі шырокімі хвалямі. Гэта была і са-праўды незвычайная пшаніца. Пэўна, што ніколі яшчэ пале-скае поле не бачыла на сабе такой пшаніцы, не вырошчвала та-кога буйнога, важкага, нібы золата, зерня. Буйное зерне аж распірала каласы. Здавалася, быццам сама зямля тут дзівілася сваёй сіле і ганарылася, што вырасціла такое багацце.

— Ты раскажы, які ён быў, гэты Андрэй Рудніцкі, — папрасіў я Юстына.

Залаты гэта быў чалавек. Аграном ён быў адукаваны, Горац-кую сельскагаспадарчую акадэмію скончыў, справу сваю добра ведаў. А галоўнае, што ўсім нам спадабалася, — як прыехаў, адразу за працу. Устане на досвітку і пайшоў, пайшоў па палет-ках. Я так скажу — гэта трэба мець шырокую душу і моцна любіць свой край, свой народ, каб аддаць сябе такой нялёгкай справе. А да таго ж патрэбна і вялікая вучонасць і смеласць...

Прывёз ён адцекуль элітнага насення. Вырасла на ўчастку пшаніца на оіаву. Ды бачым — незадаволены наш аграном. Ходзіць па поіі, па каласку адбірае. А з тых каласкоў яшчэ па зярняці выбірае. Начамі над кнігамі сядзіць, усё вывучае не-шта, выпіскі робіць. Скрынак з зямлёй у хаце-лабараторыі завёў штук дзесяць — усё вырошчваў у іх пшанічнае зерне.

Тры гады црацаваў аграном Рудніцкі ў нашым калгасе, і штогод мы «му ўсё болынае поле для навуковых доследаў адводзілі. Усім калгасам дапамагалі, чым маглі. I ўжо амаль дабіўся ён свайго, ажно з твару светлы стаў, радасны такі, вясё-лы. I раптам — вайна. Нашы хлопцы хто ў армію, хто ў лес, у партызаны пайшлі. I Рудніцкі таксама ў лес пайшоў. Толькі перад тым сабраў ён з пуд сваёй дарагой пшаніцы, ссыпаў у брызентавы мяшэчак, прынёс да мяне мяшэчак з тою адбор-наюпшаніцайі кажа: «На, схавай да лепшых часін гэты мяшэ-чак з палескай элітай. Беражы яго, гэта дарагое зерне. Так можна сказаць, што гэта наша будучыня, Юстын». I ён расказаў мне, як захоўваць тое зерне, як даглядаць поле, калі прый-дзецца яго высяваць.

I пайшоў у лес.

Усяляк было... У сорак другім годзе так нам прыпала са ста-рою, што мы ўжо з голаду пухнуць пачалі. Перабіліся неяк, людзі не далі памерці. А наступнай вясною засеяў я пшаніцу на сваёй прысядзібнай зямлі.

Я ўвосень пшаніцу зняў. Такой пшаніцы мы зроду не бачы-лі — буйная, спорная, што золата.

Калі аднавілі мы свой калгас, то перш за ўсё на агульным сходзе вырашылі гэтай пшаніцы ход даць. Сам Андрэй Захара-віч не дачакаўся гэтых жаданых дзён. Ён загінуў падчас адной аперацыі на чыгунцы. Усім сялом агранома ўспомнілі, памяць яго ўшанавалі -. -

А потым штогод мы ўсё болыпае і болыпае поле палескай элітай засявалі і ўвесь ураджай на насенне захоўвалі. Сёлета, вось як знімем ураджай, то і ўсім сваім суседзям дадзім насен-ня на развод. Няхай разыходзіцца эліта па ўсім Палессі, пра гэта ж Рудніцкі і марыў. (547 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.