|
Пераказ: Настасін гай - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.У вёсцы бываю рэдка. Нікога там з родных не засталося. У нашай хаце даўно жывуць чужыя людзі. Хата стаіць у са-мым садзе. Ля дарогі сад абсаджаны рабінамі. Вельмі любіла маці рабіну. Ні аднаму дрэву яна так не пакланялася, як гэтаму. Неяк восенню маці сказала мне: «Сынок, я ў лесе надта ха-рошую рабінку напаткала. Сходзім, выкапаем яе». Назаўтра раніцою мы падаліся з маці ў лес. Выкапалі там рабінку, якая так спадабалася маці, і пасадзілі яе на рагу саду, каля самай хаты. Дрэўца прыжылося, і рабінка праз чатыры гады зрабілася сапраўднай прыгажуняй — стройная, крона пышная, кучаравая. На пачатку лета, калі рабіна апранула ярка-ружовы вэлюм, маці сядзела на ганку і слухала, як бзумкаюць у голлі дрэва чмялі і пчолы, як радасна і галасіста спяваюць птушкі. — Дрэвы, сынок, — гаварыла маці, — упрыгожваюць наша Я слухаў маці і моўчкі згаджаўся з ёй. Неяк нядаўна мне давялося пабываць у роднай вёсцы. Стая-ла восень. 3 невясёлымі думкамі апынуўся ля сваёй хаты. Гас-падароў дома не было. Я ў сад. Яблыні стаялі зажураныя, стом-леныя. Толькі рабіны, як тыя асілкі-дубы, цешыліся сваімі пышнымі пазалочанымі кронамі, голле якіх аж згіналася пад цяжарам ярка-ружовых гронак. Падышоў да яблыні, страся-нуў яе, падабраў з пульхнай раллі дзве антонаўкі і паціху па-даўся з саду. На аўтобусным прыпынку паглядзеў на расклад руху: аўто-бус павінен быў з'явіцца праз дваццаць хвілін. Я прысеў на невялікую лавачку і пачаў чакаць.
Я сціснуў рукамі галаву, прымусіў сябе супакоіцца. Але су-пакаенне не прыходзіла. Памяць уваскрашала цяжкія, самыя першыя пасляваенныя гады вясковага жыцця. Прыпомнілася.яку адзінз пасляваенных гадоў на збавенне людзям вельмі добра ўрадзілі грыбы. Поўнымі кошыкамі цяга-лі з лесу баравікі і падасінавікі, бралі лепшыя падбярозавікі. Сушылі, марынавалі і салілі іх, але і мянялі на хлеб. Вазілі прадаваць грыбы ажно ў Маладзечна. Кожны тыдзень насіла прадаваць грыбы ў гэты, для мяне тады яшчэ зусім незнаёмы горад і маці. Збывала на рынку грыбы, на выручаныя грошы купляла найперш некалькі буханак хлеба, яшчэ тое-сёе і зноў жа пехатою спяшалася назад. За дзень — семдзесят кіла-метраў. У тую нядзельку маці таксама збіралася ў горад. Але веча-рам да нас завітаў ляснік Базыль. — Знаю, Настася, што любіш лес, таму і прыйшоў да ця-бе, — сказаў ён, як толькі пераступіў парог хаты. I расказаў стары, без нагі, ляснік — дзядзька Базыль быў у партызанах, нагу яму перабіла нямецкая аўтаматная чарга, калі яны вярта-ліся з чыгункі, — што заўтра ў яго абход прывязуць многа бя-розак-саджанцаў, а садзіць іх прыйдуць пакуль што ўсяго дзве жанчыны — Ліда Чарнецкая і Зося Сцепанюк... Маці адразу дакляравала, што яна прыйдзе садзіць маладыя бярозкі.
Пасадзіць бярозкі — адна справа, толькі пачатак. А вось вырасціць іх — куды цяжэй. Гэта добра разумела маці і таму два гады запар прыходзіла на палянку, даглядала іх, як малых дзетак. Бярозкі тыя раслі, з кожным годам дужэлі, але маці ўжо ніколі не забывалася пра іх. Людзі так і назвалі гэты бярозавы гай — Настасіным гаем. Калі аўтобус наблізіўся да матчынага гаю, я папрасіў шафё-ра спыніцца і ступіў на зямлю. Я глядзеў на стройныя, дужыя бярозы і як бы чуў жывую маці: «Чалавек, які пры сваім жыц-ці не пасадзіў ні аднаго дрэва, лічы, марна пражыў свой век, сынок ». «Мабыць, і памяці пасля сябе ніякай не пакінуў», — хаце- лася дабавіць мне да матчыных слоў. (588 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.