|
Пераказ: Калыхалася хвалямі рунь - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.У светлым небе лёталі птушкі. Сёння іх чамусьці многа лёта-ла. Ці, можа, і заўсёды так было, ды Марыйка не заўважала. Дзяўчынка прыехала да бабулі Просі ў вёску і стаяла ўскрай жытнёвага поля. Рунь ужо добра акрэпла, раскусцілася, пай-шла ў рост. Лёгкі вецер гнаў па шырокай ніве ярка-зялёныя хвалі. Яны плаўна гайдаліся. Марыйка глядзела то на птушак у небе, то на ніву. Ад доўгага назірання ёй здавалася, што стаіць яна на беразе спакойнага цёплага мора, у якім купалася пазалетась, калі яны з мамай ездзілі на поўдзень. Успамін пра мора не развеяў Марыйчыну маркоту. Як жа так?.. Мама ж сама некалі казала, гэта ж яе словы: «Дабро, да-чушка, — адзіная сіла, здольная зрабіць чалавека высакарод-ным». Скажа іх і пяшчотна, ласкава пазірае ў вочы. Ад яе по-зірку Марыйцы было хораша, ён нібы грэў ёй душу. А цяпер?.. Надоечы мама сказала: — Ёсць у мяне, дачушка, шарсцяная кофтачка. Новая зусім, але яна не падабаецца мне. Патрэбна яе прадаць. Прадасі? Марыйка збянтэжылася:
Мама дастала з шафы кофтачку, назвала цану, і праз паў-гадзіны Марыйка была на базары. Тую бабулю, якой прадала кофтачку, яна заўважыла яшчэ здаля. Прыгорбленая старая жанчына, цяжка ступаючы, — відаць, ногі былі хворыя — падышла да яе, павіталася: — Добры дзень, унучачка. Колькі за кофтачку просіш? нула.
Бабуля, ціхая і пакорная, павярнулася, ступіла колькі кро-каў. Тады Марыйка нібы спалохалася, што вось зараз яна знік-не, згубіцца ў гаманкім мітуслівым натоўпе, якому тут, акра-мя як купіў-прадаў, ні да чаго іншага і ні да каго няма ніякай справы. — Бярыце, бабуля! — нечакана для сябе гукнула яна. — Бярыце! Дома Марыйка, выкладваючы грошы на стол, гаварыла: — А бабуля тая сумная была, такая сумная!.. Дык я, ведаеш, мама, што ўспомніла? «Дабро, дачушка, — адзіная сіла,здольная зрабіць чалавека высакародным» — вось што. Раптам Марыйка асеклася. Маці сядзела за сталом сціша-ная, нейкая непрывычная, незнаёмая. Хвіліну яны пазіралі адна на адну як непаразумелыя, нібы ачужэлыя. Каб яна ўзарвалася, закрычала, затупала нагамі, Марый-цы не так было б маркотна і горка. Тады б яна, як бывала ра-ней, можа, агрызнулася б. А так што яна магла сказаць?.. Ёй было цяжка глядзець на маці, і яна адвяла позірк, апусціла галаву. Прыкрае, непрыемнае пачуццё не пакідала Марыйку і на-заўтра, калі яна ехала аўтобусам у госці да бабулі Просі. Цяпер таксама, пазіраючы на птушак у небе і на гэтую пры-гожую вясёлую ніву, яна міжвольна час ад часу ўсё вярталася думкамі ва ўчарашні дзень. На смуглявы твар яе ўраз быццам клалася хмурынка, цёмныя разлёцістыя бровы супіліся. Раптам бровы здрыгануліся, разбегліся. 3 твару зляцела нахмуранасць, нібы яе здзьмуў вольны легкакрылы ветрык, які гайдаў рунь. Малінавыя прыпухлыя вусны разышліся ва ўсмешцы. Марыйцы неспадзявана пабачылася, як недзе далёка, у бесталковай людской мітусні ціха і светла ўсміхнулася пры-горбленая, стомленая бабуля. (499 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.