|
Пераказ: Скрыпка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Нізкае неба зацягнула смуга. На вуліцы і на тратуары, дзе асеў і павыбіваўся асфальт, стаялі лужыны жоўтай вады. Ігнат Чэкан ішоў, не гледзячы пад ногі. Калі б яму яшчэ сёння рані-цай хто сказаў, што яго карціна будзе мець такі поспех, ён бы непаверыў... Эх, мастацтва... Яшчэ гадоў дваццаць назад, калі Ігнат Чэкан быў студэн-там, ён марыў пра такі поспех, верыў у яго. Ён два гады пісаў дыпломную работу, пісаў з раніцы да вечара, не хадзіў ні ў кі-но, ні ў тэатр. Ён пісаў першую пасляваенную вясну ў калгасе. Па полі ішоў стары на драўлянай назе, сеяў жыта, а следам за ім жанчыны цягнулі барану. Экзаменацыйная камісія палічы-ла яго карціну невыразнай і вялай. Пасля інстытута яго накіравалі ў абласны горад працаваць у фондаўскіх майстэрнях. Ігнат Чэкан працаваў цэлымі днямі: пісаў рэкламы для рэкламных кас, размалёўваў агітмашыны, аўталаўкі, вітрыны. Праўда, ён пісаў карціны і для выстаўкі, пісаў звычайна за некалькі дзён. Яго творамі не захапляліся, іх амаль не купля-лі. Ігнат пачаў думаць, што ён бяздарны; мара пра шэдэўр, пра славу даўно згасла, і ён узяўся кіраваць мастацкай студыяй у дарожным тэхнікуме. Зосю Ігнат заўважыў на першых занятках. Прыходзіла, клала на калені альбом — яна вельмі доўга не магла прывык-нуць да мальберта, — нізка схіляла галаву і малявала. Калі да яе падыходзіў Ігнат, яна нібы нямела, аловак застываў у руцэ, а сама чырванела, шморгала носам і нагіналася яшчэ ніжэй. Апраналася Зося заўсёды сціпленька: чорненькая спаднічка, шэры світэр. Малявала яна вельмі дрэнна. Але з часам у яе малюнках пачало з'яўляцца нешта такое, ад чаго Ігнат, здзіўлены, усё часцей і часцей спыняўся перад яе мальбертам. Зося была не тое што здольная, а па-сапраўднаму таленавітая. I гэтую таленавітасць бачыў пакуль што толькі адзін ён. А калі Зося была на трэцім курсе, калі яна пасля летніх канікулаў зайшла ў студыю, Ігнат заўважыў, што яна дзяўчы-на яшчэ і рэдкай прыгажосці. У тую восень студыйцы ўпершыню выязджалі на эцюды ў лес. Ігнат сачыў за работай вучняў, бачыў іх бездапаможнасць пе-рад натурай, няўменне ўлавіць настрой прыроды. Да Зосі ён баяўся падыходзіць. Баяўся ўбачыць на яе маль-берце тое, што і ва ўсіх. Назіраў здалёку. Зося прысела на адно калена, пакусваючы губы, доўга некуды ўглядалася. Потым спахапілася, пачала хутка маляваць... Валасы яе рассыпаліся, закрываючы твар... Ігнат Чэкан залюбаваўся Зосяй. Ці не ў той дзень і стукнула яму ў галаву намаляваць яе партрэт. На другі дзень ён сустрэў Зосю ля тэхнікума пасля заняткаў. Яны пайшлі разам. Па дарозе ён расказаў ёй пра сваю задуму:
Ігнат Чэкан ніколі не пісаў з такім натхненнем. Ён не заўва-жаў часу. 3 самае раніцы да змяркання быў у майстэрні. Ён думаў толькі пра Зосю. Зося прыходзіла ў майстэрню заўсёды, як ён прасіў. Неяк пад вечар у майстэрню зайшоў Ярозаў.
Два дні сядзеў яшчэ Ігнат над карцінай і закончыў яе ў ня-дзелю раніцай. Адышоўся, глянуў на бярозы і залюбаваўся. За гадзіну да адкрыцця выстаўкі ён прынёс сваю карціну ў Палац культуры. Разглядаючы карціну, высокі чалавек у цяжкіх прафесар-скіх акулярах разводзіў рукамі: «Я заўсёды лічыў наватарства галоўным у мастацтве. А гэты без усялякага наватарства ма-люе дзяўчыну ў бярэзніку. Па форме банальна, а вачэй не ада-рваць». Нечакана сустрэўся сам Ярозаў. — Ну што, поўны поспех? А я што табе казаў? — гаварыў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.