Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Бортніцтва - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Пра пчол беларусы ведалі са старажытнасці. Спачатку чала-век выпадкова знаходзіў пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэў, забі-раў мёд разам з сотамі і лічынкамі. Але яго з цягам часу патра-бавалася ўсё болын і болын. I чалавека ўжо перастае захапляць дзікае паляванне. Часу на гэта траціцца процьма, а здабыча мё-ду невялікая, рэдка калі пашанцуе.

Вось бы прыручыць пчол, самому ствараць ім месцы для гнёзд і завабліваць туды. Тады кожнае гнездаванне пазначала ся б, на ўлік бралася, пад нагляд. Тады б можна было стаць і гаспадаром, і ўладаром пчаліных сем'яў і не спатрэбілася б бясконца блукаць, абіваць ногі ў дзікіх некранутых пушчан-скіх лясах у пошуках мёду. Якая б палёгка, выгода з'явіла-ся — атрымліваць яго ўсяго за некалькі вёрст ад дому і мець пастаянны гарантаваны прыбытак.

Так, ці прыкладна так доўга думаў, разважаў чалавек і ў рэш-це рэшт стаў майстраваць у дрэвах дуплы (борці), зрабіўся бортнікам.

Станаўленне бортніцтва адбылося ў першым стагоддзі на-шай эры, пра што сведчаць словы «мёд», «воск», «матка», «труцень», якія этымалагічна ўваходзяць у агульнаславянскае моўнае адзінства.

Класічную форму бортніцтва набывае са з'яўленнем жалез-ных прылад працы (сякера, плешня), калі бортнік атрымлівае магчымасць выдзёўбваць борці ў сырых ствалах дрэў. Менавіта на беларускім Палессі ўзнік гэты своеасаблівы лясны промы-сел, які, дзякуючы свайму шырокаму распаўсюджанню і велі-зарнаму эканамічнаму значэнню, прадвызначыў на некалькі стагоддзяў характар развіцця гэтага ляснога краю.

Для борці выбіралася вялікае дрэва на палянцы, каб яно адусюль было бачна. Найчасцей гэта была сасна. На елцы пчо-лы не сяліліся, а дуб цяжка апрацоўваўся.

Своеасаблівы рытуал суправаджаў бортніка ў час падрых-тоўкі борці: ён не піў, не еў нічога тлустага, трымаў у сакрэце сваю задуму. 3 паўднёвага боку дрэва на вышыні 6-10 метраў ссякаў палоску шырынёй у 15 і даўжынёй да 70 сантыметраў. Дупло рабіў спецыяльным інструментам такім чынам, каб сценкі былі не таўсцейшыя, як 10 сантыметраў. Унутр ставіў крыжавіну для падтрымання сотаў, а само дупло націраў дух-мянымі травамі.

Зачынялася борць спецыяльнай дошкай, у якой амаль што пасярэдзіне быў ляток. Каб вецер не зламаў дрэва, вяршыня яго зразалася. На зрэз клалася бяроста і прыціскалася каме-нем. Ля самой борці да сука прывязвалася калода (самабітка) або пад борцю забіваліся оспы — вострыя дубовыя і металіч-ныя штыры, якія перашкаджалі мядзведзю дабірацца да пчол.

Праца бортніка патрабавала вялікіх практычных ведаў, спрыту і немалой фізічнай сілы. На дрэва ён узбіраўся пры да-памозе спецыяльнай прылады — лезіва. Доўгія гадзіны вісеў так высока над зямлёй, выдзёўбваючы новую борць. Кожная з іх мела свой знак — кляймо або сцяг. Гэты знак высякаўся на ўсходнім баку дрэва на ўзроўні вачэй. Знакі мелі выявы ад про-стага крыжа да крыжа з хітрымі ўзорамі і абаранялі правы гаспадара на борць.

Ва ўладаннях аднаго бортніка было каля шасці дзесяткаў бортных дрэў. У асобных дрэвах мелася па тры, а то і болей борцяў, што асабліва цанілася і з'яўлялася гонарам гаспадара.

Прафесія бортніка перадавалася па спадчыннасці ад бацькі да сына, якога ён з малых гадоў знаёміў з таямніцамі стара-жытнага рамяства. Напрыклад, каб перасяліць рой у новую борць, ажыццяўлялася абрадавае дзеянне — тварба, куды ўва-ходзіла інсцэніроўка будучага збору мёду з заклікамі і замова-мі, а таксама апырскванне настоем з кветак і траў, абкурванне верасам, націранне. Бортнік вельмі даражыў сваёй прафесіяй і толькі перад смерцю паведамляў свайму пераемніку самыя глыбокія яе таямніцы, вучыў варажыць і перадаваў свой борт-ны знак.

Бортніцтва дасягнула свайго апагею ў XIV — XVI стагод-дзях. А з канца XVII стагоддзя ў выніку масавых высечак лясоў на продаж, пад ворыва, для прамысловых мэт пачаўся заняпад гэтага промыслу. У першай палове XIX стагоддзя бортніцтва страціла сваё ранейшае гаспадарчае значэнне і саступіла месца калоднаму пчалярству. (564 словы)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.