|
Пераказ: На сенакосе - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Васіль ехаў цяпер пануры, паглыблены ў свае думкі. Ён на-огул быў схільны да развагі, не любіў вельмі адкрываць сваю душу, асабліва калі ў ёй варушыліся думкі невясёлыя і нядоб-рыя. Пахістваючыся, крыху горбячыся, хмурачы яшчэ дзіця-чы лоб, ён міжвольна прыгадваў, дзе і калі Ганна казала што-небудзь крыўднае, думаў, як аддзячыць ёй. У думкі гэтыя хут-ка ўпляліся іншыя: спачатку пра старую, патлелую ў зямлі су-поню, стары хамут, потым пра небараку Гуза. Калі б быў у Васіля хоць такі канёк, як у Чарнушкі. Такса-ма не бог ведае што, не раўня таму, якога прывёў стары Корч з мазырскага кірмашу зімою, а ўсе-такі конь як конь. Калі Васіль пад'ехаў да сенажаці, Чарнушка ўжо выводзіў з аглабель распрэжанага каня. Хведзька, прысеўшы наўколен-цы, штосьці зацікаўлена разглядаў у траве, а Ганна пераклад-вала пад калёссе 1 біклажку. Васіль знарок адвярнуўся, каб не глядзець у яе бок, але міма яго ўсё ж не прайшло ні тое, што яна рабіла, ні тое, як яна зірнула на яго. Зірнула з усмешачкай, і Васілю здалося, што з яе язычка зноў сарвецца штосьці кплі-вае, крыўднае. Яна прамаўчала. Трава была небагатая, найболын асака. «Эх, удзялілі дзяля-начку », — падумаў ён і ўспомніў, як крыўдавала маці, вярнуў-іныся дамоў пасля падзелу. «Ведамо, адна, без чалавека. Няма каму пастаяць... Нічога, ето апошні раз. Цяпер я вазьмуся, ня-хай паспрабуюць зрабіць яшчэ так!.. Праўда, у Чарнушкі так-само надзел не лепшы. Што ж, ён сам вінаваты! Ціхі занадто. Яму хоць палец у рот пакладзі!.. Няхай сам абабіваецца, калі такая ўрода!.. А Васіль не дасць, каб клалі палец у рот. Не па-пусціцца!..» Нагам стала мокра. Спачатку вада толькі чулася, дзе паста-лы ўціскалі пакошу, потым стала хлюпаць між куп'я. Неўзаба-ве Васіль ужо ўвайшоў у ваду, якая абступіла, нібы нанова аб-гарнула ногі. Вось што добра — вада цёплая. Касіць тут не тое, што на сухім месцы. Запытай любога кура-нёўца, і ён табе скажа, што Мокуць — чортава месца, гіблае для касца. Усё мацней угравала. Пот мачыў цвёрдыя, двух колераў ва-ласы, поўз на лоб, абпалены сонцам, засцілаў вочы, цёк на кволыя, яшчэ амаль дзіцячыя грудзі, прыклейваў да спіны ўшчэнт змакрэлую сарочку. Каса станавілася ўсё цяжэйшай. Рукі наліваліся ўтомаю, балелі ў локцях і плячах, слабелі, нагам было млосна. Млосць расплывалася і па ўсім целе. Хацелася сесці. Але Васіль не сеў. Ен трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому, адганяць прываблівую спакусу па-гуляць, паленавацца. Гэтаму яго вучыла маці, вучыў небагаты і немалы горкі во-пыт. (390 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.