|
Пераказ: У жніво - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Камбайн прыпыняецца, паварочваецца носам да ўскрайку жытнёвага палетка. — Пачынай, Пракопавіч. Жадаем табе поспеху. Каб ты сёле-та рабіў яшчэ лепш, чым летась, — ласкава сказаў старшыня дзядзьку Колю, калі той сеў за руль. Юзік і не прыкмеціў, на якія рьгчагі ці педалі націснуў дзядзь-ка Коля, але машына скаланулася, задрыжала і рушыла напе-рад. Закруцілася матавіла, заграбаючы і падгінаючы сцябліны жыта. Зрэзаная збажына ручаём пацякла ў сярэдзіну скрыні, дзе ўсё гуло і ляскатала. Юрка стаяў наверсе, схіліўшыся цераз край бункера. Ніжэй, на лавачцы з мяшкамі для зерня і мякі-ны, стаяла дзяўчына. Калі мяшок напаўняўся, яна завязвала яго і скідвала на ржышча, а фурманка следам падбірала. Разы са тры спыняліся. Дзядзька Коля злазіў на зямлю і панура бурчаў: — Заела, ліха на яго. — I разам з Юркам прымаўся правіць ланцуг транспарцёра ці яшчэ што. Аб'ехалі адзін круг, другі. Ужо дзве фурманкі, напоўненыя мяшкамі з зернем, накіраваліся да вёскі, за камбайнам ішла трэцяя. Юзік залез да Юркі і заглянуў у бункер, куды ссыпа-лася чысцюткае зерне, паглядзеў, як Юрка, тузаючы час ад часу ручку, спрытна пакідае за камбайнам копы саломы. Да гулу і шуму Юзік паволі прывык і ўжо смялей азіраўся навокал. Прыемна было бачыць, як пакорліва схіляецца перад камбайнам сцяна жыта. Куды ні кінь вокам — такі прастор, позіркам не ахопіш. Сонца хавалася за воблакі, але было душ-на, зямля нібы дыхала гарачынёй, і ў дзядзькі Колі, і ў Юркі твары былі мокрыя ад поту. А на небасхіле падымалася вялізная цёмна-сіняя хмара. Яна расла ўвачавідкі, і маланкі пранізвалі яе. Хмара шырыла-ся, абдымаючы ледзь не паўнеба. Янаішлапроста наполе. Кам- байн спыніўся.
быццам залп гармат. Дзяўчына і Юрка бегма кінуліся да фур-манкі. Яна памчала прасёлкам і неўзабаве схавалася за ўзгор-кам. Дажджу яшчэ не было, але ўсё навокал пацямнела і пры-ціхла. Ні душы не было відаць нідзе. Дзядзька Коля накрыў бункер брызентам і дастаў з-пад сядзення брызентавы плашч. Зноў бліснула маланка. Грымнула так, нібы раскалолася неба. Зашумеў вецер, паліў дождж. Дзядзька Коля і Юзік сядзелі пад камбайнам, прыкрыўшыся плашчом. Вецер даста-ваў іх, але было суха. А тым часам вакол рабілася немаведама што. Маланкі ўспыхвалі бесперапынна, гром перакочваўся хвалямі па ўсім небе, нешта сіпела, як на гарачай патэльні. Уздрыгваў корпус камбайна і ў сярэдзіне яго ўсё гуло. Юзік прытуліўся да дзядзькі Колі, але ўсё роўна, калі ўспыхвала ма-ланка, святло аж рэзала вока.
Мінула яшчэ, відаць, хвілін дзесяць, а потым сапраўды шум, грукат, дождж пачалі сціхаць. Неўзабаве дзядзька Коля злёгку тузануў мяне за плячо: — Вылазім, Юзік. Яны вылезлі са свайго сховішча. Праз прасветліну ў вобла-ках выглядвала сонца. Разарваная і пасвятлелая хмара адсу-нулася на ўсход. Дзядзька Коля разаслаў на зямлі ля камбайна плашч, дастаў клуначак з харчамі. Селі палуднаваць. Ох, ніко-лі, здаецца, не былі для Юзіка такія смачныя аладкі з засты-лымі скваркамі, хлеб з маслам і салодкае малако! (513 слоў)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.