|
Пераказ: - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Сяргей пайшоў памежкам, абіваючы халодную расу. За ім цягнуўся цёмны след. Сыра пахла кменам і валяр'янам, а як пачаў узыходзіць на гару, зямля дыхнула цяплом, пахам ле-ташняй ігліцы, што, як іржавыя заколкі, услала дол, і чабору, які ружавеў паміж сасонкамі. Сяргей прадзіраўся праз калючае кустоўе ядлоўцу, зырка-ючы па баках: ці не затаіўся дзе баравік. На твар чаплялася мокрае павуцінне, за каўнер сыпалася ігліца. Першую чародку казлякоў убачыў на палянцы. Дастаў складанік, прысеў на кукішкі і пачаў зразаць слізкія карычневыя капялюшыкі. Па-куль збіраў, праз спляценне галінак заўважыў яшчэ некалькі грыбоў. Браў толькі маладзенькія. Потым, колькі ні шукаў, нават казлякі не трапляліся. Ён аблазіў увесь схіл — хоць бы грыб! Каб хто рэзаў, таксама не відаць. Сяргей рашыў не марна-ваць дарма часу і накіраваўся ў бярэзнік, які высока і роўна падняўся за гарой. Пачаў спускацца па схіле гары і раптам угледзеў баравік. Грыб хаваўся ў купіне моху, і ў яго аказала-ся доўгая крэпкая ножка. «Эх, прыгажун які. Калі ласка, у ко-шык», — ледзь не ўслых падумаў Сяргей. Ён усхвалявана і ўважліва азірнуўся наўкол. Непадалёк пад сасонкай тырчэлі з моху яшчэ два, крыху меншыя, ядраныя, з цемна-карычне-вымі галоўкамі, халаднаватыя і вільготныя ад ранішняйрасы. Некаторыя грыбнікі, што тыя ганчакі, аблятуць увесь лес, а ў кошыку тры грыбы. Бяруць тое, што пад ногі трапіла. Сяр-гей любіў хадзіць няспешна, заглядваючы пад кожнае дрэўца, пад кожны кусцік, і без грыбоў амаль ніколі не вяртаўся. Можа, яшчэ і таму, што добра ведаў, памятаў мясціны, дзе збіраў раней і якія паказаў яму бацька яшчэ ў дзяцінстве. Ён браў Сяргея часта ў лес і неўпрыкмет вучыў збіраць грыбы. Бывала, падыдзе да дрэва, панюхае паветра і кажа: — Баравікамі пахне. Шукай, сын, тут павінны быць баравікі. Сяргей лезе пад дрэва, поўзае на каленях, вышукваючы грыб.
— Сам, сам, сынок. Так і маме скажам. Ды што адзін баравік? Трэба яшчэ шукаць... Хораша Сяргею ад успамінаў, хораша, спакойна і вольна на душы ад летняй пагоднай раніцы, ад лясной цішыні і свежасці, ад паху грыбнога, які ідзе ці то ад лясных сцежак, ці то ад сабраных грыбоў. Хораша, бо малады, здаровы, бо жывыя баць-кі, бо ёсць Галя. Самая харошая і самая прыгожая дзяўчына на свеце. Сяргей кружыць па схілах, па лагчынах, паглыбляючыся ў лес. I кожны раз замірае сэрца, калі ў купіне моху пад ядлоў-цам альбо пад лапкамі маладых елачак мільгане раптам карыч-невы капялюшык: ён, баравік! Бывае, і памылішся: канец лета, пажоўклыя лісты, адзелянеўшы-адшумеўшы, усцілаюць дол. Сярод бярозак, непадалёк ад лясных сцежак, ярка жаўце-юць лапушыстыя лісічкі. Пераходзячы па каменьчыках звонкую бруістую ручаіну, якая віхляе ў гаркавым алешніку, Сяргей раптам адчуў, што прытаміўся, што захацелася піць. Кошык пацяжэў, амаль да-верху напоўнены грыбамі. Пайшоў па ледзь прыкметнай сцежцы, знайшоў крынічку, напоўненую празрыстай вадой, наталіў смагу, задаволены прысеў пад бярозамі. Адпачыўшы, Сяргей выбраўся на сцежку, па якой ішоў у лес, узбег на самы высокі пагорак, дзе стаяла купка бяроз, і спыніўся, зачараваны. Сяргей стаяў пад бярозамі і любаваўся гэтымі знаёмымі, але сёння чамусьці асабліва светлымі і ўрачыстымі мясцінамі і ўсміхаўся сам сабе. (478 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.