|
Пераказ: Трэція пеўні - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Ці, можа, прысніў, ці, пэўна, здалося, ці то сапраўды, калі абуджаўся, улавіла вуха, як недзе далёка-далёка, быццам зу-сім не на гэтым свеце, праспяваў певень. Антон Дзям'янавіч узняў галаву, прыслухаўся, спадзяваўся: во-во паўторыцца ку-карэканне. Не, пявун не азваўся. Відаць-такі, прытрызнілася, бо адкуль тут, у такім горадзе, сярод камяніц, узяцца яму? «Світае, бачна? — падумаў. — Гэта цяпер галосяць трэція пеўні, — прыгадалася. — Трэція — самыя дружныя». Стары ўстаў, рыпнуў дзвярыма, выйшаў на балкон. На сваім звычным месцы Антон Дзям'янавіч сядзеў і, не за-плюшчваючы вачэй, драмаў. Апошнія чатыры гады, як паха-ваў жонку і як забраў да сябе сын, ён ад самай вясны, ледзь дыхнула поўднем, бавіў час. Уладкоўваўся ямчэй, разглядваў прахожых, любаваўся зеляньвой ліп. Затым забываў пра ўсіх і пра ўсё, не заўважаў нічога. Яму бачылася зусім іншае. Перад вачыма ўзнікалі то неабсяжныя, пад небасхіл, загоны цёплай пахкай раллі, абойдзенай ім, брыгадзірам, абмеранай уздоўж і ўпоперак сажнем; то хвалістыя, зыбкія абшары шапатлівай спалавелай збажыны; то сярод такоў горы мядзянага зерня; то сляпуча-квяцістыя прырэчныя лугі; то туманныя, росныя лугі-выпасы. Прыгадваліся твары, постаці сялян, чуліся іх га-ласы, успаміналіся прыгаворкі, жарты. Сын прысеў побач.
Ехаў «хуткім» — быў спакойны, быццам учора пакідаў па нейкай не вельмі важнай патрэбе вёску, а сёння вяртаўся даха-ты, дзе чакалі звычныя справы. Не адступаў ад акна: глядзеў, угадваў мілыя воку мясціны, любаваўся палямі, позіркам праводзіў пералескі, лічыў станцыі. «Наступнымойраз'езд!» — заварушыўся ён і, ведаючы, што поезд толькі прыпыняецца, загадзя падаўся ў тамбур. Вёска тулілася ўскрай гонкага бярэзніку вярсты за дзве ад чыгункі. Яна раз усяго выбліснула і тут жа зноў схавалася за вершалінамі. Апроч Антона Дзям'янавіча высадзіліся двое хлапцоў. Стары прытрымаўся, зняў пінжак, склаў яго, ушчаміў між дужак сумкі. Закарцела прайсціся басанож. Ён разуўся, падка-саў штаніны, паціху пакрочыў. 3-за павароту, з-за алешніку выглянула і закалывалася 1 на-сустрач прыгорбленая постаць. Антон Дзям'янавіч засаромеўся свайго дзівацтва, памкнуўся ўссунуць паўбацінкі, але ўбачыў, што позна, што не ўправіцца, махнуў рукой: ат, падумаеш, ра-ней цэлае лета свяцілі пяткамі, а зараз — непрыстойна. «Хто гэта? — заслязіліся вочы. — Здаецца, Кульган Аўдзей! Гэ-э, ён!»
Нідзе і ніколі Кульган не журыўся. Заўсёды сыпаў жарціка-мі, гаварыў не столькі для ладу, колькі для складу.
Яны пагаманілі яшчэ трохі, пакпілі адзін з другога і разы-шліся. Не зрабіў Антон Дзям'янавіч паўсотні крокаў — нагнаў старшынёўскі « газік ».
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.