|
Пераказ: Зімой у лесе - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Яшчэ днём дробна імжэў дожджык. На вуліцы пад нагамі чмякала размяклая зямля. Калі добра сцямнела, на небе ярка заблішчэлі зоркі. Прыціснуў добры марозік. Лужы зацягнула лядком. На падшэрхлы за ноч дол апусціліся першыя лёгкія сняжынкі. Раніцою нізка над зямлёй, як цыганы, паплылі хмары. Дужы вецер ірваў іх на часткі, і яны, быццам спяшаю-чыся ўцячы ад яго, даганялі адна адну і, каб сабрацца з сілай, зліваліся ў адну суцэльную цёмную коўдру, і плылі далей па небе. I раптам пайшоў снег. Спачатку ён сыпаў нясмела, а потым паваліў усё гусцей і гусцей. Пад дзіўную і незразумелую песню разгневанага ветру ён закружыўся, затанцаваў у шалёным танцы. Здавалася, што гэтаму танцу ніколі не будзе і канца. Але вось праз якую гадзіну вецер усцішыўся, паслабеў. Гля-дзіш і вачам сваім не верыш. Быццам толькі сёння і на свет нарадзіўся. Як пахарашэла ўсе навокал: зямлю, хаты і дрэвы асыпала снегам. Белым, бялюткім, як вата. Маразы прыціснулі ямчэй. Нават зоркі пабляклі на небе. Не мігцелі, нібы прымерзлі да яго. Цэлы тыдзень круціла і выла завіруха. Намяла такіх гур-баў, што і з хаты не вылезці. Але не было б болыпай бяды. Спа-конвякоўу народзе так гавораць: «Многаснегуў полі — поўна хлеба ў засеках». Хораша і прыгожа цяпер у зімовым лесе. На палянцы неру-хома застылі ў сваіх празрыстых і лёгкіх сукенках маладыя бярозкі. Холадна стройным прыгажуням. Але нічога. Стаяць горда і выгляду не паказваюць. Маладыя елачкі і сосны апра-нуліся ў бялюткія шалі. Паветра лёгкае, чыстае. Снег, схоплены марозікам, як крухмал, прыемна рыпіць пад нагамі. 3-за высокіх вершалін сасонніку выглянула, блісну ла золатам сонца. Промні яго асвяцілі высокі і таўшчэзны дуб-асілак. Пад дубам у снезе неглыбокія ямкі. Тут начавалі цеце-рукі. Бывае, і бяда здараецца. Кепска прыходзіцца птушкам, калі іх, сонных, адшукае рыжая лісіца ці галодны воўк. Увесь год жыве ў лесе невялікая птушачка-пішчуха. Як і сініца, вельмі карысная. Сваёй тонкай загнутай дзюбай яна лёгка дастае ў ствалах дрэў насякомых нават з глыбокіх трэ- шчын. Вецер свішча па лесе, скідае з галінак шапкі снегу. Але вось наступіла зацішша. На калматай елцы зазвінела песенька, то-ненькая, чымсьці падобная на камарыны піск. Гэта пяе ка-ралёк, самая маленькая птушачка нашых лясоў. Важыць ка-ралёк усяго пяць грамаў. Ні хвіліны не пасядзіць ён на месцы: у кожную шчылінку кары, у кожную трэшчынку вострую дзюбку суне. Усё праверыць каралёк: ці не схаваўся дзе-не-будзь на зіму сонны жучок, а можа, пашанцуе знайсці кукалку ці лічынку... У вырай каралькі ад нас не ляцяць. У цяжкія суровыя зімы збіраюцца яны купкамі ў адно месца, мацней прыціскаюцца адзін да аднаго ў густых галінках ельніку, каб цяплей было, — так і пераносяць маразы. (418 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.