|
Пераказ: Белы шпіц - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Язэп паціху выйшаў на двор. Яму не спалася ўсю ноч. Чаму-сьці хацелася пабачыць тое месца, дзе ўчора падарвалася Фру-за. I ён не вытрымаў, пайшоў. Спачатку ён ішоў краем замініраванага поля, вызначаў яго па акуратных шыльдачках па-нямецку: Міпеп! Зварочваць да жыта Язэп пабойваўся. У густой траве цяжка заўважыць міну. Яшчэ зачэпіш нагой міну і падарвешся. Язэп ведаў, што немцы звычайна расстаўляюць міны ў стро-гім парадку, але так, што калі пойдзеш напрасткі, дык крокаў праз дзесяць-дваццаць абавязкова наступіш на міну. А Фруза, казалі, падарвалася на жытнёвым полі. Звязала першы сноп, нагнулася і толькі зачапіла сярпом жыта, як пачуўся выбух. Язэп паглядзеў навокал і раптам убачыў у траве след. Тады здагадаўся, як жанчыны дабраліся да жыта. Мабыць, немцы хадзілі на былы Максімаў хутар па ваду ў калодзеж, і сцежка гэтая або не была замініравана, або артылерысты размініра-валі яе. Гэтай сцежкай ён падышоў да жыта. Адразу ўбачыў чорнае ржышча і неглыбокую ямку ў жыце, дзе загінула Фруза. Язэп стаяў над ямкай. Толькі адна думка непакоіла: трэба зрабіць так, каб болып ніхто не загінуў тут. Але што ён можа зрабіць? Жанчыны ўсё роўна прыйдуць сюды жаць. I ніхто іх не спыніць. Значыць, і яшчэ будуць ахвяры. Ён адышоў. Перад ім высокай сцяной уздымалася жыта. Тоўстыя, з чырванаватымі каленцамі сцёблы стаялі густа адзін пры адным. Здавалася, яны так і просяцца пад серп. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні, такі быў доўгі. I зерне ў ім было буйное, жоўтае. Колькі ж хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш жыта! А зжаць, відаць, не давядзецца. У жыце прыхавалася смерць. Язэп раструшчыў колас, сыпануў зерне пад ногі. « Лепей ня-хай загіне жыта, чым людзі, — падумаў ён. — Як-небудзь пра-жывём». Ён выцягнуў з кішэні запалкі, чыркнуў запалкай раз, другі. Запалка загарэлася. Язэп паднёс яе да коласа. Кволы агеньчык абсушыў жытнёвыя вусікі, і яны абвугліліся, апалі. Колас вы-скаліўся зернем, як зубамі. Запалка патухла. «Дзівак я, — падумаў Язэп, — трэба сноп падпаліць спачат-ку, тады жыта зоймецца агнём». Гэтая разважлівая думка раптам здалася яму дзікай, страш-най. «Што ж я раблю? — падумаў ён. — А людзі што скажуць? Як жа яны жыць будуць? Гэта ЛС 2КЫТ0.. хлеб...» Ён захапіў рукой жыта і раптам убачыў міну і два вусікі, што тырчалі ў розныя бакі. Затаіўшы дыханне, адкруціў дрот, з асцярогай зняў міну. Аднёс на ўзмежак, выцер узмакрэлы лоб. Падумаў: «Мінёр памыляецца раз у жыцці». Вярнуўся назад, знайшоў яшчэ адну і зноў пачаў знімаць яе. Мільганула думка: «Добра, што пра-вая рука засталася. Каб левая, дык не здолеў бы ». I другая міна была знята. Потым ён перастаў лічыць. Небяс-пека толькі выклікала радасць: « Нічога са мной не здарыцца ». У пошуках мін ён забіраўся ўсё глыбей у жыта. Страху не адчуваў — была цяжкая работа. Ад работы яго адарвалі жаночыя галасы. Язэп разагнуўся і адразу ж убачыў жанчын. Яны ішлі ланцужком, след у след, а наперадзе ўсіх Макарыха. I яны ўбачылі Язэпа, спыніліся, сабраліся ў гурт, забыўшыся на небяспеку. — Не бойцеся, там чыста, — гукнуў ён і пачаў знімаць міну. Нёс яе на выцягнутай руцэ. Жанчыны пачалі жаць. Здаецца, і не хваляваўся, як зды-маў міны, а цяпер чуў, што трымціць кожны мускул. Праз тыдзень жыта было зжата. Яго і абівалі тут, на полі. А абабіўшы, кожная сям'я атрымала патроху зерня, каб мож-на было спячы хлеб. Яго пяклі ў зямлянцы. Пяклі на кляновых лісцях, па чарзе, бо тут была адна печ на ўсе зямлянкі. Пах хлеба і высушанага кляновага лісця — густы, салод-кі — вырываўся на волю праз адчыненыя дзверы. (558 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.