|
Пераказ: Скрозь стагоддзі - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Дзвіна. Паўночная водная артэрыя Беларусі. Магутная ра-| ка, якую не абмінула гісторыя сваёй увагай ад даўніх часоў, схаваных у глыбінях стагоддзяў. Глядзіш на яе серабрыста-блакітную гладзь — і міжвольна) думаецца пра тое, што вось па ёй калісьці, у сівую мінуўшчы-І ну, плылі вастраносыя ёмістыя лодкі, кіруючы да «славногоі града Полоцька»: купцы з далёкіх краін везлі розныя вырабы| рамеснікаў, каб абмяняць іх на торжышчы пад Сафійскай га-рой у Полацку на зерне, мёд, воск, скуру, дарагія футры. А вось] гэтымі берагамі праз цёмныя лясныя нетры, як ваўчыныя зграі, прабіраліся з захаду сквапныя да чужога дабра захопні-кі, перш за ўсё нямецкія псы-рыцары. Вось тут, — прыгадваюцца старонкі гісторыі, — ішлі жорст-кія бітвы і ў далёкім мінулым, і на памяці нашых дзядоў і бацькоў, ды і на памяці нашага пакалення. Курганы, гарадзішчы, сляды колішніх абарончых умаца-ванняў, помнікі-абеліскі... Легенды і казкі ў народзе... Свед-кай якіх толькі падзей не была Дзвіна — і крывавых, змроч-ных, і часам радасных, урачыстых! Змяняліся поры года, мінаў час, ляцелі гады за гадамі, праходзілі стагоддзі, а яна ўсё гэтак жа горда несла свае воды на захад, і працоўны люд, што жыў на яе берагах, мужна пераносіў ліхалецці, змагаўся з чужынцамі і сваімі прыгнятальнікамі, песціў мару аб лепшай долі. Ёсць нешта задумлівае, незабыўна чароўнае ў прыдзвінскіх краявідах. Шырыня, прастор — не акінеш вокам! Круты бераг з глініста-пясчанымі выступамі, і тут жа па-блізу — пакаты, у густой шаўкавістай траве, адхон. Пры беразе — вялікі камень, на ім высечаны крыж і надпіс стараславянскімі літарамі: «Божа, памажы рабу свайму Бары-су». На думку вучоных, надпісы на некалькіх такіх камянях на Дзвіне былі зроблены па загаду полацкага князя Барыса ў XII стагоддзі для арыенціроўкі ў суднаходстве. Гісторыю Полацка прынята лічыць з летапіснага запісу 862 года ў «Аловесці мінулых гадоў». Але гэта дата не засна-вання горада, а першага ўпамінання пра яго ў гістарычным да-куменце. Мы не ведаем, як выглядаў, якім быў Полацк у тыя далёкія часы, але ведаем той факт, што ён называецца ў летапі-сах як буйнейшы горад старажытнай Русі. Потым — летапісная гісторыя Рагнеды, дачкі Рагвалода, ад-наго з першых вядомых нам князёў полацкіх. Уладзімір, буду-чы «хрысціцель Русі», сватаўся да яе, але яна адмовіла па той нібыта прычыне, што ён быў сын рабыні. Тады Уладзімір напаў з Ноўгарада на Полацк, абрабаваў яго, забіў бацьку і двух бра-тоў Рагнеды, а яе ўзяў сабе за жонку. Рагнеда спрабуе адпом-сціць яму, але няўдала. Уладзімір высылае яе разам з сынам Ізяславам назад, у Полацкую зямлю. Ізяслаў праз некаторы час становіцца полацкім князем. Сафійскі сабор і ў сваім сённяшнім выглядзе пакідае ўну-шальнае ўражанне. Сабор пабудаваны ў канцы XI стагоддзя. У XVIII стагоддзі ён, разбураны, быў перабудаваны, яму нада-лі выгляд каталіцкага храма. Аб узроўні дойлідства таго часу мы можам меркаваць па другім помніку — Спаса-Ефрасіннеўскай царкве. Невялікая ў памерах, яна здзіўляе манументальнасцю і гарманічнасцю форм. Будаваў яе ў першай палавіне XII стагоддзя полацкі дой-лід Іаан для княжны Ефрасінні — манашкі і асветніцы свайго часу, перапісчыцы кніг. У гэтай царкве захоўваўся унікальны па свайму мастацкаму выкананню, абкладзены тонкімі лістамі золата і серабра, упры-гожаны каштоўнымі камянямі, мініяцюрнымі малюнкамі і надпісамі крыж, зроблены ў 1161 годзе мясцовым майстрам-ювеліі рам Лазарам Богшам. Дзе крыж цяпер, пакуль не выяўлена. Не было бадай што ў старажытнасці такой неспакойнай, та-І кой, кажучы сучасным тэрмінам, недысцыплінаванай зямліі як зямля Полацкая. Князі полацкія то выступалі супрацм Ноўгарада, то вялі бясконцую спрэчку з Кіевам, то на іх саміэя нападалі князі амаль усёй Русі. (541 слова) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.