Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Хлеб - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

3 абодвух бакоў зацішнай палявой дарогі стаілася высокая густая збажына, нават Воўка, які ўжо амаль на галаву вышэй-шы за бацьку, ледзь дастае каласоў. На зеленаватых, але ўжо засаладзелых каласах засерабрыліся буйныя расінкі-каралі. Мабыць, начныя дажджынкі. Як у срэбраных дыяментах і пры-дарожныя травы: рамонкі, васількі, званочкі. А вакол высо-кая, шчыльная жытнёвая заслона.

— Во гэта жыта! — гучна гаворыць бацька, каб і Воўку кранула яго захапленне жытам. — Воўка, глядзі, якое жыта, — ледзь не крычыць бацька.

Але Воўка маўчыць. Яго, мусіць, не кранае гэтае наваколь-нае хараство, якое ўліваецца ў душу разам са свежасцю і пахам жыта.

— Воўка, ты, мабыць, і не ведаеш, што во з гэтых яшчэ зялёных каласоў вырабляюцца гэтыя смачныя боханы, якія мы прывезлі з горада? — пытаецца як бы сур'езна ў сына.

Той пазірае на бацьку хітрымі вачанятамі, усміхаецца.

— Так і не ведаю! — на твары адкрытая іронія. — Я летась бачыў, як камбайн убірае жыта. Дарэмна, татачка, турбуешся. Думаеш, што твой сын жыве ў горадзе, то нічога і знаць не
знае. Я, можа, пасля школы на агранома пайду вучыцца.

Бацька спяшаўся на свае даўно аблюбаваныя і надзейныя мясціны, спадзеючыся натрапіць на неруш, а Воўка цягнуўся нехаця, час ад часу спатыкаючыся і блытаючыся ў густым ку-чаравым чарнічніку.

  • Глядзі ўважліва, кіруйся бліжэй да балацянкі, дзе з зімы затрымалася макрэча, — павучае Воўку, бо бачыць, што ён ся-гае, задраўшы галаву, і не надта адыходзіць — пэўна ж баіцца заблудзіцца.
  • А я грыб знайшоў! — на ўвесь голас закрычаў Воўка і аж зайшоўся ад радасці. — Грыб-баравік!..

Бацька агледзеў сынаву знаходку — чорнагаловы крамяны грыб на вачах цямнеў. Гэта быў так званы падманны баравік, якіх тое лета тут было багата.

Яны доўга шасталі па выжарынах, між калючак ядлоўцаў, дзе, па бацькавых прыкметах, павінны былі аказацца першыя лісічкі. Кожнае лета іх тут высыпала процьма, і ён меў радасць ад грыбнога палявання. Цяпер жа пакуль што іх кошык быў парожні.

Сям-там трапляліся першыя спелыя сунічкі, іх Воўка спрыт-на абіраў і кідаў у рот. I бацьку раіў: «Давай лепш будзем збі-раць ягады. Дзе тыя хвалёныя лісічкі? Эх, бацечка!..»

Воўка поркаўся ў сунічніку, а бацька пачаў аглядаць пры-дарожны ўзлесак. Раптам між травы, на балотных купінах як хто рассыпаў мядзяныя кружочкі. Скрозь у траве жаўцелі лі-січкі — цэлыя сем'і.

— Воўка, сюды! — закрычаў бацька ў захапленні. — Глядзі, што я знайшоў...

Сын, не спяшаючыся, кіраваў сюды, у зараснік. На яго мок-рым, як не сонным твары ўсё тая ж недаверлівая, нават з'едлі-вая ўсмешка. Прыгнуўшыся, ён убачыў тое, што бацька знай-шоў і не чапаў; яму хацелася, каб сын сабраў грыбы сам, сваімі рукамі.

Яшчэ не бачыў ён свайго Воўку такім радасным, усхвалява-ным. Спачатку ён кінуўся збіраць, а тады падхапіўся, стаяў, як утрапёны; раптам пачаў скакаць і ўсклікваць:

— Лісічкі! Лісічкі ў траве!

Вочы яго блішчэлі, гарэлі, як зыркія светлячкі.

Вярталіся дамоў з поўным кошыкам ліпеньскіх лісічак. Воў-ка крочыў басанож далёка наперадзе. Бацька крадком цікаваў за ім: ён час ад часу кідаў цёплыя позіркі на кошык з грыбамі.

Бацька ўсцешыўся: у душы хлапчука, мабыць, пасеялася зернетка грыбніка. Яму яшчэ не раз захочацца пабыць і ў гэ-тым лесе, пахадзіць гэтай палявой дарогай між жыта, палюба-вацца хараством заліўных лугоў па-над Свіслаччу. (495 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.