Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: За сто кіламетраў на абед - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Уранні прыйшлі нашы — спачатку прагрукаталі, ляскаючы жалезам, танкі, пасля, можа, праз паўгадзіны, з-за пагорка па-казалася пяхота. Калоны пехацінцаў павольна спускаліся ў ні-зіну, што перад вёскай, і адтуль, расцякаючыся, як ручаіны вясной, па лясных і палявых дарогах накіроўваліся далей, да Беседзі. У вёсцы тым часам дагаралі хаты.

Ля вясковых могілак ужо бегалі артылерысты. Там спыні-лася гаўбічная батарэя, і артылерыйскія разлікі ўстанаўлівалі гарматы, рылі акопы. За лесам, мусіць, ля самай Беседзі, за якой акапаліся немцы, — там цяпер была перадавая — неўза-баве пачуліся густыя вінтовачныя стрэлы; часам адтуль даносі-ліся і кулямётныя чэргі.

Гулі маторы. I гэты гул іхні то нарастаў, нібы станавіўся сцяною, то заціхаў.

Па небе плылі нізкія хмары. Але дажджу не было. I ўжо ка-торы дзень. Відаць, хмары былі бясплодныя.

На папялішчы патроху сыходзіліся людзі. Ніхто не плакаў.

Не смяяліся і салдаты. Яны ішлі к Беседзі маўклівыя.

У сорак трэцім мы былі яшчэ зусім малыя, але запомнілі гэ-тых салдат... У вёску тады першыя прыбеглі з лесу і ўжо цэлага паўдня сядзелі ў сасняку ля школы, запаліўшы вогнішча, і, як зачараваныя, моўчкі ўглядаліся ў іх загарэлыя, стомленыя тва-ры. Мы былі дзеці, і ў кожнага з нас на вайне быў бацька. Дык і думалася — а можа, якраз тупае бацька вось так у страі...

Вогнішча наша дыміла, сіпелі дровы, часам да вогнішча падбягалі салдаты. Яны гладзілі нас па галовах і, не распыт-ваючы ні аб чым, спяшаліся даганяць сваіх. А гэтых «сваіх» было многа-многа!.. Нават здавалася, што якой-небудзь калоне канца-краю не будзе. Але праходзіў час, дарога раптам пусце-ла. Ды ненадоўга. Хутка зноў чуўся тупат. I зноў пад вокнамі школы пачынала калыхацца маўклівая шэра-зялёная салдац-кая калона. А пад самы вечар, калі пачалі ўжо грамыхаць гаў-біцы, у сасняку, дзе гарэла вогнішча, спыніліся артылерысты. Іх было чалавек дваццаць, з адной-адзінай маленькай гармат-кай, якую цягнулі коні. Коней артылерысты не распрагалі: павесілі ім на галовы брызентавыя вёдры, і коні ляніва хрум-сталі авёс.

Артылерысты былі вясёлыя людзі. Яны тут жа сышліся да нашага вогнішча, пачалі жартаваць. Падышлі і афіцэры.

— Ведаеце, — загаварыў раптам старшы лейтэнант, які амаль увесь час маўчаў, — усё хацеў я бульбы печанай наесціся. Думаў, прыйдзем на беларускую зямлю, накапаю дзе-небудзь бульбы і напяку на такім вогнішчы. Ажно не. Усё не збяруся. Ужо другі дзень на гэтай зямлі, а бульбы не паспытаў.

Аднойчы як накармілі мяне печанай бульбай, дык і дагэ-туль смаку той бульбы не забыў. Недзе пад Гомелем (у сорак першым) астаткі нашага палка — усяго некалькі чалавек — выходзілі з акружэння. Ішлі мы ўсю дарогу галодныя, пакуль не натрапілі на такіх вось хлапчукоў. Пасвілі яны цялят за вёс-кай і бульбу пяклі. Дык мы і наваліліся на іхнюю бульбу, аж-но, небаракі, пячы не паспявалі. I вось з таго часу жыву надзе-яй пакаштаваць калі-небудзь яшчэ печанай бульбы. Кажуць, беларуская нейкая асаблівая. Не ведаю, цяжка меркаваць мне, чалавеку.якінарадзіўсяі жыўу пшанічнымстэпе. Але, можа, і сапраўды смачней за яе нідзе не бывае.

Ён колькі часу маўчаў яшчэ, нібы раздумваў, як лепш зра-біць, — ці зараз заняцца бульбай, ці адкласці на заўтра.

— Сёння позна ўжо. Я заўтра прыйду. Як, хлопцы, будзе бульба?

...Па зямлі плыў добры вечар, калі нарэшце была з'едзена салдацкая каша. Мінула яшчэ гадзіна — і апусцеў сасняк, што каля школы. Артылерысты пастроіліся на дарозе і рушылі, ціха перагаворваючыся, услед за сваёй адзінай саракапяткай.

Уначы пачаўся на Беседзі бой. Ля могілак грамыхалі, кало-цячы зямлю, гарматы. Пад вокнамі школы, не заціхаючы, гулі машыны.

Пакуль ішлі баі, мы не адыходзілі ад вогнішча, якое ўсё палі-лі на адным і тым жа месцы. Па-ранейшаму паўз школу рухалі-ся к Беседзі войскі. А адтуль, пачынаючы з самае раніцы, везлі на машынах раненых. Мы цярпліва сядзелі каля вогнішча і ча-калі старшага лейтэнанта. У нас была напагатове для яго печа-ная бульба. Але старшы лейтэнант не прыйшоў... (596 слоў)

 



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.