|
Пераказ: Салодкае замарачэнне - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Жывучы летам у лесе, я люблю наглядаць мурашак, як яны снуюць ад свайго высокага шматпавярховага дома ў розныя бакі. Бягуць, спяшаюцца. Кожная мае свой клопат. Адна цягне сухую травінку, другая — сасновую іголку, трэцяя знайшла не-жывога блакітнага жука, прыпынілася і задумалася: што гэта за стварэнне — мамант, слон, насарог сярод нас, мурашак? Трэ-ба паклікаць сябровак. Збягаецца вялікі натоўп. Яны агляда-юць жука, потым прабуюць скрануць з месца — цяжкі. Сяб-роўкі разбягаюцца. Але ніводная не забылася, куды бегла. Рух у іх, як і ў нас, у людзей, мае свой парадак. На кожнай дарозе, якая ідзе ад мурашніка, яны трымаюцца свайго кірун-ку: адны з дому, другія — дадому. Размінаючыся на хаду, бы-вае, прыпыняцца, каб павітацца, спытаць пра здароўе або кінуць слова пра добрае надвор'е, і бягуць па сваім гасцінцы далей. Адзін такі мурашыны гасцінец перасякаў высыпаную жвірам дарожку, па якой я вяртаўся са сталовай. Пасля снедання я выйшаў з цукеркай, дастаў яе з абгорткі, узяў у рот і не заўва-жыў, як паперку кінуў на дарогу. I адразу ж спахапіўся: «Ня-добра, — падумаў я, — калі кожны, хто выйдзе са сталовай, зробіць гэтак, як я: закідаем смеццем усю дарогу ». Я хацеў пад-няць паперку, нагнуўся і ўбачыў, што яна, як вялікая грэб-ля, перагарадзіла мурашыны шлях, нечакана прыпыніўшы ўвесь рух. Першы, хто рашыўся перабегчы грэблю, быў самы малы, але, відаць, і самы смелы мураш. Ен спыніўся, паварушыў вусікамі, пакруціў галавою і адважна ўзлез на памост. Прыем-ны пах, які яшчэ здалёк прывабіў мураша, быў такі густы і смачны, што ў яго замарачылася галава. Храбры разведчык не ўтрымаўся і лізнуў паперку. Эге! Яна не толькі пахла, гэтая паперка. Яна была такая са-лодкая, што муравейчык забыўся пра ўсё па свеце. Ён ужо не мог адарвацца ад свайго, такога неспадзяванага, шчасця. Мурашоў, як і людзей, заўсёды вабіць дзіва. Зацікавіўся адзін — зацікавіліся ўсе. Спыніліся тыя, што беглі з дому, спыніліся і тыя, што спяшаліся дадому. У адну хвіліну спус-цеў мурашыны гасцінец. Усе былі тут. Як на якой плошчы, сабраліся яны на цукерачнай паперы-не. Неўзабаве іх было столькі, што ўціснуцца сюды ніхто б іншы не змог. У гэтым стоўпішчы не заставалася ўжо ніякай прадухі. Чорны клубок, у якім спляліся прагнасць і злосць, варушыўся, як безразважная, сляпая істота. Болей я не мог вытрываць. Разумныя вы стварэнні, ці мы па-мыляемся, калі дзівімся вашай працавітасці і стараннасці? Я схапіў кіёк, падчапіў мурашыны клубок, стаў падкідаць яго ў паветры, потым страсаць іх адну за другой з паперкі. Асавелыя, ачмурэлыя, яны адразу не маглі апрытомнець. Толькі праз хвіліну-дзве сталі выбірацца на свой гасцінец. Кожная спакваля ўспамінала, куды, у які бок яна бегла, з якім клопатам, і, успомніўшы, выпраўлялася ў дарогу. Замарачэнне скончылася. Пачыналася жыццё. (422 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.