|
Пераказ: Руплівыя гаспадары - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Бабры — руплівыя гаспадары. Уважліва сочаць яны за ста-нам свайго жылля, заўсёды ўмацоўваючы яго і рамантуючы. На хатку, пакінутую бабрамі, нагамі не станеш: яна адразу праваліцца... Знізу і знутры бабровыя хаткі моцна сцэментаваныя глеем. Нялёгка прабрацца ў такую хатку. У ёй бабёр адчувае сябе Ў поўнай бяспецы. Іншы раз воўк, пачуўшы бабра, спрабуе кіпцюрамі разбурыць яго хатку. Але ніколі яму гэта не ўдаецца, так моцна яна зроблена. Мядзведзь, а іх у запаведніку шмат, таксама не супроць таго, каб паласавацца тлустым бабровым мясам, асабліва ранняй вясной, калі ён галодны і худы пасля зімняй спячкі і калі яму прыходзіцца харчавацца ў асноўным толькі леташнімі журавінамі на балоце. Мядзведзь, зразумела, дужэйшы за ваўка, ён можа разбурыць бабровы дом, але да гас-падароў яму ніколі не дабрацца, таксама як і ваўку. Пакуль ён будзе старацца над хаткай, бабёр заўсёды здолее своечасова вы-брацца праз падводны ход і адплысці куды-небудзь далей. Звычайна бабёр выбірае месца для пабудовы хаткі між ка-ранёў старой вольхі. На балоце вольха расце кустом. 3 густа пе-раплеценых карэнняў узнімаецца некалькі ствалоў і маладых парасткаў. Прамежкі паміж імі запоўнены леташнім лісцем, сухімі галінкамі і наноснай зямлёй, якая засталася тут пасля паводкі. Зверху ўсё гэта зарастае мохам. У такім вось месцы і будуе часцей за ўсё сваю хатку бабёр. Вырыўшы пасярод уз-горка, між ствалоў вольхі, яму, ён стварае дно і сценкі логава, а зверху кладзе тоўстыя, ачышчаныя ад кары палкі, робячы над логавам скляпенне. На гэтыя бэлькі ён кладзе лягчэйшую насцілку з болып тонкіх і неачышчаных палак і галін. Калі столь над логавам узведзена, бабёр будуе вакол яго галерэю. Для гэтай мэты ён кладзе на верхнюю насцілку логава доўгія галіны, камлямі ўгору. Тонкія канцы гэтых галін упіраюцца ў зямлю. Вакол усёй пабудовы робіцца такім чынам галерэя, якую бабёр пакрывае зверху глеем і зямлёй. На галіны, якія ўтвараюць галерэю, ён кладзе наступныя рады галін і палак, таксама пакрываючы іх зверху глеем і зямлёй. Будуе хатку галоўным чынам бабрыха. Гэта яна абкладвае логава палкамі, абмазвае іх глеем і глінай, кладзе зверху но-выя рады палак. Бабёр тымчасам рыхтуе будаўнічы матэрыял. Ён валіць маладыя дрэўцы, ачышчае іх ад сучча, разгрызае ствалы на роўныя часткі і па вадзе дастаўляе іх да месца будоў-лі. Бабрыха час ад часу нырае ў ваду, залазіць у хатку і там пярэднімі лапамі, як сапраўдны тынкоўшчык, абмазвае столь сваёй кватэры глеем. Унутры хаткі бывае часам некалькі пако-яў і некалькі выхадаў пад ваду. Логава ці гняздо ў хатцы зна-ходзіцца заўсёды над узроўнем вады... Старыя бабровыя хаткі, у якіх бабры жывуць з пакалення ў пакаленне, штогод іх пашыраючы і павялічваючы, дасяга-юць часам вялізных памераў... Бабры жывуць сем'ямі. Кожная сям'я мае пэўны ўчастак, больш ці менш аддалены ад іншых сем'яў. Бабровае жыллё з усімі падсобнымі пабудовамі — норамі, каналамі і плаціна-мі, пабудаванымі адной сям'ёй, якая жыве асобна, — называ-ецца бабровым паселішчам. Часам некалькі хатак знаходзяцца блізка адна ад адной, на адлегласці ад 10 да 15 метраў. Яны пабудаваны маладымі баб-рамі, якія дасягнулі двухгадовага ўзросту і, аддзяліўшыся ад бацькоў, пасяліліся па суседстве. Такія групы блізкіх пасе-лішчаў называюцца бабровымі калоніямі. (486 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.