|
Пераказ: Дняпроўская чайка - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Чайка, раптам склаўшы крылы, куляю падае ў траву. Мо-мант — і яна ўжо зноў у паветры. У яе дзюбе трапеча рыбка, а да рыбкі ад Казіміравага вудзільна цягнецца леска. Чайка праглынула рыбку, і цяпер сама пачапілася на кру-чок. Яна лётае па крузе над кустом, адчайна ўзмахваючы кры-ламі, а разгублены Казімір трымае вудзільна ў руках, не ве-даючы што далей рабіць. — Цягні яе да сябе, — раю я. барацьбой і болем, сама садзіцца і зашываецца ў густы корч травы, так што мы ледзь дастаём яе адтуль. У яе распушчаны крылы, дзюба разяўленая і ўся ў крыві. Вушка кручка ледзь відаць у самым горле. — Ай-яй, — стогне Казімір, трымаючы ў руках птушку. — I як жа гэта я не паспеў яе адагнаць?.. А ў яе там, у траве, дзе-небудзь гняздо і малыя птушаняты. Самы той час, калі яны выводзяцца. Вось, значыць, і птушаняты загінулі. А яна, ві- даць, матка — няйначай. — Птушаняты не загінуць, — кажу я. — Іх будзе самец карміць, калі толькі гэта самка. Чайка ў гэты час уздрыгвае, спрабуючы вырвацца з Казіміравых рук. — Ах ты, небарака, — уздыхае Казімір. Кроў ідзе і ідзе з разяўленай дзюбы. Яна кроплямі капае на Казіміравы рукі. Раптам твар старога Казіміра яснее. Гледзя-чы на мяне сваімі прыжмуранымі вачыма, ён раптам загадвае: — Перарэзвай леску. Ды хутчэй жа! Гэта ж у нас у мястэчку ёсць ветурач. Ён гэты кручок ураз дастане. Я перарэзваю леску. Мы ўдвух прабіраемся лугам да мястэчка. Двор ветбальніцы шырокі і прасторны. Мы заходзім у пры-ёмны пакой, і Казімір адразу накіроўваецца да дзвярэй з над-пісам «Урач». Я іду следам за ім. У пакоі за сталом сядзіць па-жылы мужчына ў белым халаце. Мужчына адрываецца ад папер і адразу нацэльваецца вачыманачайку. Казімір торапка растлумачвае. I чым болып ён гаворыць, тым болып на твары ва ўрача расплываецца дабрадушная задаволенасць.
Ен разглядвае чайку. — Табе што ж, знелюбела над Дняпром лётаць, што ты на вуду кінулася? — гаворыць ён, разглядаючы разяўленую яе Потым дзверы расчыняюцца і, трымаючы ў руках чайку, выходзіць урач. Напалоханая чайка ўвесь час варочае галавою і разяўляе дзюбу, але адтуль ужо не цячэ кроў. — Прымайце хворую. Сёння гэтая прыгажосць Прыдняпроўя есці не будзе. Заўтра дайце ёй дробную рыбу — найлепш малькоў. Праз шэсць дзён прынясіце — я здыму ёй швы. На сёмыя суткі мы забіраем яе з клеткі і нясём да ўрача. I вось — шво знята.
На тым беразе, дзе лавілі рыбу, развязалі птушцы крылы. Нейкі час чайка стаіць, не разумеючы, што з ёю робяць. А Пры-дняпроўе вабіць і кліча яе. (479 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.