|
Пераказ: Дзед і ўнук - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Нетаропка Пятро Уласік ішоў дарогаю, абапал якой жоўта гарэлі адуванчыкі, усмешліва жмурыўся, зіркаў наўкола руха-вымі васільковымі вочкамі, насвістваў. Супраць сынавай хаты ён стрэў унука Цімку. — А ты куды, дзядуля? — запытаў унук.
Цімка сцяміў: не так сабе шыбуе дзед у лог. Штосьці наду-маў там рабіць. Цімку заўсёды весела з дзедам. Аб чым ні паці-каўся — раскажа. Таму хлапчук, не дапытваючыся, перакінуў цераз плячо лук і маўкліва пакрочыў побач. Лог цягнуўся здалёку, аж з-за Змеевай гары. Па лозе то купкамі, то даўжэзнымі косамі вакол завадзей кучаравіўся прыземісты, амаль непралазны шыза-зялёны лазняк, кучмаці-ліся крохкія шурпатыя вербы. Асабліва гонка выносіліся вер-бы, пасаджаныя гадоў дванаццаць таму Уласікам. Кінулася Пятру ў вочы, што размываюць веснавыя ручайкі стромы, што абрываюцца, месцамі нават апаўзаюць узлобкі. I вось неяк пас-ля пасяўной вольным адвячоркам узяў ён сякеру, нацерабіў вярбовых ды ракітавых дручкоў, абтыркаў імі скрозь гару. Калкі дружна прыняліся, хутка абгалінаваліся. Між імі завя-заўся алешнік, ухапіўся асіннік. Ніхто не чапае ні гожа аблесе-най гары, празванай Петраковым гаем, ні хмызоў усцяж логу. Звілістаю сцежкаю Уласік і Цімка спусціліся са стромы, пайшлі нізам. Відаць, напалохалі крокі і гамана, бо ў голлі крывастволай вярбіны затропала сарока, узляцела на самую вершаліну, без лішняй траскатні трывожна загушкалася. Пят-ро задраў галаву, цмокнуў:
— Ага. Вунь адбудавалася. Адвадзіць бы бандытку, прагнаць, каб і духу не было. Спароць, разбурыць трэба зладзейскае котлішча. Хлапчук не паверыў вушам.
пырхаць.
— Хто ж! Вядома — яны, злыдні. Гады два, здаецца, распеўся перад маім акном салавейка. Выйду прыцемкам, апушчуся пры ганку, сцішуся, быццам мяне няма. Ну ён усядзецца на вішаньку і заходзіцца, заліваецца. Спярша думалася — залётны які весяліць мяне. Аж аказалася — не. Прыхарошваў я нешта парэчнік. Расхінуў адзін куст, гляджу — гняздо,а ў ім — яечкі. Вечары са тры яшчэ распяваў мой шэранькі. Спыніўся Пятро перад затравелай крыніцай. Калісьці яна была абстаўлена нізенькім зрубчыкам. Але непрыкметна плаш-кі пагнілі, і ніхто дасюль не даўмеўся ці не лічыў патрэбным зрабіць новую аправу. Гаспадарлівы Уласік агледзеўся. Унук здзіўлена зіркнуў: што ж тут цікавага?
Вядром Пятро вычарпаў чорную жыжку, потым паглыбіў лунку. Увачавідкі ажыў, байчэй запульсаваў, забіў фантанчык. Цімка прынёс крупкаватага жвіру, і Пятро прытрусіў ім донца. Тое адразу прыветна зажаўцела. — О — люба глянуць! — усцешыла Пятра. Вада стала чыстай, празрыстай. Самыя драбнюткія камень-чыкі заблішчалі, заззялі залацінкамі.
Потым Улас i к абмерау ложа крын i цв.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.