|
Пераказ: Сустрэча праз сорак гадоў - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.
Першым у разведку пайшоў Іван. Першым ён выйшаў на ўзлесак і падаў каманду ўсім лажыцца. Сам папоўз наперад. I раптам недзе паблізу пачуліся стрэлы. Іван аціх. Нічога па-дазронага вакол не заўважыў. I ён пасунуўся на локцях зноў наперад. Сабіт і Яніна сачылі з напружаннем і баявой гатоўнасцю. 3 лесу ўдарылі з аўтама-таў. Іван выпусціў чаргу ў бок лесу, адкуль па ім ударылі. Сабіт тым часам выскачыў наперад і часануў адной, другой чаргою з аўтамата па ўзлеску. Ён памкнуўся да Івана дапамагчы, але аўтаматная чарга ворага зноў секанула па Руцкаму. I той неяк бокам паваліўся, нібы перакульваючыся. I аціх. Раптоўна, не-чакана ўсё гэта было і для Сабіта, і для Яніны, і для іх памоч-нікаў. Сабіт Мукімаў ірвануўся да Івана і, схапіўшы яго пад пахі, пацягнуў у сасоннік. Яніна падскочыла на дапамогу Сабіту. Прыпыніліся ў самай гушчыні лесу. Яніна заглянула ў вочы Івану, нібы чакаючы яго слова, яго загаду, а вочы таго былі ўжо маўклівыя і нерухомыя. Сабіт кінуўся на калені, прыклаў вуха да грудзей Івана. Сэрца сябра таксама маўчала. Маўклівы і паніклы Мукімаў падняўся і зняў шапку. Гэтым было сказа-на ўсё. Івана пахавалі ўсім атрадам. Пахавалі па просьбе Яніны кі-ламетраў за шэсць ад размяшчэння атрада, на ўзлеску вёскі Чарніца, яе роднае вёскі. Магілу зрабілі ледзьве заўважнай і накацілі вялізны-вялізны камень на замаскіраваны пагорак Івана Руцкага. Такое было пажаданне жонкі — Яніны. Хацела-ся схаваць Івана ад дрэнных вачэй. .. .1 вось яны, чацвера, што прыехалі з далёкага Казахстана, паснедаўшы ў раённай сталовай, кіруюць у веску Чарніца. Да-лёкую, але блізкую, родную і незнаёмую. Дваццаць два кіламетры, што некалі для маладой настаў-ніцы Яніны Масейчык здаваліся вунь якой вялікай адлеглас-цю, праехалі зусім незаўважна. Яніна пазнала сваю і бацькоў сваіх радзіму, мясціны шчаснага юнацтва, зямлю сваіх пер-шых працоўных крокаў, першага свайго кахання. О, як было трывожна на душы ад гэтай сустрэчы, ад успамі-наў, ад усяго таго, што адбылося ў вайну, што адбывалася пас-ля яе, што адбываецца сёння. Бадай, гэтае сёння — самае хва-люючае. Шафёр кіраваў «Волгу» на ўзгорак, што быў у самым цэн-тры Чарніцы. Да саўгаснай канторы. I тут прыехаўшых ахапіла, можа, самае вялікае здзіўленне. Перад канторай было мно-ства людзей. I мужчын, і жанчын, і моладзі, і дзяцей. Яніна ніколі яшчэ не бачыла столькі людзей у сваёй Чарніцы. Да яе да першай пацягнуліся ўсе для вітання. Гэта ж яе адну з прыехаўшых і ведаюць у твар. А яна чула толькі асобныя словы: «дырэктар», «камбайнер», «даярка», «настаўнік», «аг-раном» — і на поціск рук і гэтыя словы не знаходзіла, што ад-казаць. Нешта захрасла ў горле, словы аніяк не вымаўляліся. Мужчыны, праўда, асвойваліся хутчэй, некаторыя ўжо заку-рылі і пра нешта загаварылі паміж сабою. Да магілы Івана Руцкага ішло ўсё сяло. Ішлі наперадзе яны, чацвёра прыехаўшых. Там быў мітынг каля пагорка, накрыта-га палатнянай шырокай посцілкай. Калі яе знялі, Яніна каме-ня не пазнала. Ён быў крыху меншы і абцясаны, дабротна, па-мастацку. I на самай яго сярэдзіне віднеліся высечаныя сло-вы: «Партызан Руцкі Іван. 1918 — 1943». Так чацвёра наведалі камень, які стаў цяпер помнікам ге-рою-партызану. Яніна наведала першага мужа свайго, Сабіт Мукімаў — баявога друга, Станіслаў — бацьку, а Іван — сын Яніны і Сабіта — дазнаўся, адкуль у яго такое імя. (496 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.