|
Пераказ: Запаветная мара - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Андрэя Касцяневіча жыццё не вельмі шанавала. Бацька яго загінуў на фронце, а ў маці, акрамя Андрэя, было яшчэ двое малодшых дзяцей — Барыс і Наста. Сярэднюю школу Андрэй канчаў з-за вайны ўжо сталым хлопцам. Яшчэ ў дзевятым класе ён пачаў думаць пра вышэй-шую адукацыю. Андрэй з маленства цікавіўся тэхнікай і мог цалюткі дзень прастаяць у калгаснай кузні, наглядаючы, як працуюць кавалі. У школьным гуртку юных тэхнікаў ён быў самы старанны, ніхто не мог зрабіць такой мадэлі, як Касцяне-віч. Таму і марыў Андрэй паступіць у Мінскі політэхнічны ін-стытут. Ён зжыўся з гэтай марай і не мог уявіць, што яна не здзейсніцца. Хлопец дзяліўся ёю з маці і найлепшымі тавары-шамі. Аднойчы Андрэй затрымаўся ў школе і прыйшоў дадому пазней, чым звычайна. Ён здзівіўся, калі ўбачыў, што ў кухні замест маці гаспадараць Барыс і Наста і выгляд у абодвух вель-мі засмучаны. Андрэй адразу зразумеў, што дома нешта здары-лася. Ён кінуўся да маці. Яна ляжала ў пакоі, схуднелая за адзін дзень, з запалымі вачыма. Андрэй пабег на конны двор, каб завезці маці ў бальніцу. ...Вярнулася з бальніцы яна праз тры тыдні, пастарэлая на-столькі, што цяжка было пазнаць. 3 жалем зірнуў Андрэй на яе і зразумеў, што павінен замяніць маці, каб трымаць сям'ю, таму думаць пра вышэйшую адукацыю няма чаго... Думкі пра інстытут цяпер прыносілі не радасць, а боль у душы. Андрэй стаў невясёлы і задуменны. Дома ён старанна браўся за гаспа-дарчыя справы, бо хацеў не толькі замяніць маці, але і ада-гнаць цяжкія думкі. Надыходзілі экзамены. Выпускнікі ўслых марылі пра бу-дучае, сачылі за аб'явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы. Андрэя гэта так хвалявала, што ён не знаходзіў сабе месца, сэрца яго не раз шчымела ад крыўды на жыццёвыя ака-лічнасці. Хлопец вельмі здзівіўся, калі яго аднойчы выклікаў дырэк-тар школы. Пасля заняткаў Андрэй зайшоў у настаўніцкую. На запрашэнне сесці нават не падзякаваў, а механічна прысеў на першае крэсла і прыгнечана нахіліў галаву. — Што з вамі, Андрэй? — запытаў дырэктар. — Чаму вы ходзіце сумны, заўсёды гледзіцё пад ногі, нібы нешта згубілі? I з адзнакамі стала ў вас горш. Я спадзяваўся, што ў вас будзе Андрэй здзіўлена зірнуў на дырэктара і ціха сказаў: — Нічога, Антон Сцяпанавіч. Мне не прыйдзецца паступаць далей... Маці нядужая. На каго я кіну сям'ю? Дырэктар задуменна паглядзеў на Андрэя, крыху памаўчаў, потым усміхнуўся аднымі вачыма і запытаў: — А хіба нельга вучыцца завочна, Андрэй? Ды яшчэ з вашымі здольнасцямі! Гэтыя словы, як сонечныя промні ў хмурны дзень, асвятлілі Андрэя. Яго ахапіла радасць, ён забыўся, што знаходзіцца ў кабінеце дырэктара. Шпаркім рухам Андрэй ускочыў з крэсла, нібы дзіця, якому падарылі нешта дарагое і доўгачаканае. Ды-рэктар глядзеў на яго і таксама шчасліва ўсміхаўся. (427 слоў) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.