|
Пераказ: Мама - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.Пачатак верасня. Мяккае сонца. Пах крыху прывялых лістоў і яблыкаў, кавуноў, вінаграду, якімі завалены тут усе ларочкі. Амаль не сціхае гул самалётаў — то далятае здалёк, то ўзрываецца, аж дрыжыць зямля, тут, каля будынка. На лавачках — хто на сонцы, хто ў цяні — сядзяць пасажы-ры, чакаюць пасадкі на самалёты. Па дарожках і алеях пра-ходзяць жанчыны ў лёгкіх сукенках, якія адкрываюць іх зага-рэлыя рукі і плечы. Мужчыны ў тэнісках і белых кашулях, і твары ў іх аж бурыя ад загару, абветраныя, прасоленыя мар-скім ветрам. Чуецца смех. Гаворка. I людзі — то заклапоча-ныя, то вясёлыя, то задуменныя, то бесклапотныя — прахо-дзяць перад табою, каб знікнуць у кіпені жыцця і болып ніколі, магчыма, табе не спаткацца. Але вось мая ўвага спынілася на трох. Па дарожцы да аэра-дрома ішла жанчына — высокая, светлавалосая, у прыгожай стракатай сукенцы. У руках яна несла пакет з вінаградам. Па-кет быў зроблены не вельмі ўдала, і гронкі вінаграду ледзь не вывальваліся з яго. Жанчына папраўляла пакет, прытрымлі-вала вінаград рукамі, але на твары ў яе не было заклапочанасці ці раздражнення, якія часта бываюць у чалавека, калі яму не-шта замінае. Жанчына ўсміхалася, і, здавалася, каб пакет рап-там зусім выслізнуў у яе з рук і пляснуўся вобземлю, яна б толькі зарагатала. Па баках у жанчыны ішло двое юнакоў. Адзін, старэйшы, гадоў дваццаці трох, высокі, танклявы. Другі — крышку ма-ладзейшы, шыракаплечы. Абодва хлопцы былі ў новенькіх, з іголачкі, касцюмах, у бялюткіх кашулях, і абодва такія сім-патычныя. I адразу было відаць, што юнакі — браты, а жанчы-на — іх маці, так усе яны былі падобныя з твару. У старэйшага ў руках быў невялікі чамаданчык, у малод-шага — сумка цераз плячо. Да мяне даляталі словы размовы: — Вось не паслухалася мяне той раз і намучылася, а ця-пер — зноў, — казаў малодшы, забягаючы наперад маці. — Ніколі ты мяне не слухаешся!
Але маці ішла наперад, не зважаючы на просьбу сына. — А помніш, як у вайну... — сказаў раптам старэйшы сын. чы, самалёт. Ды мо каб і пачула, не зразумела б, што прыгадалі яны. Мо ў іх успамінах было такое, што зразумела і дорага толькіім... I ўсё ж гэтыя словы мяне ўскалыхнулі. Падумалася, як было гэтай жанчыне тады. Можа, не раз прыходзілася засланяць ёй сваіх дзяцей ад самалётаў з чорнымі крыжамі. Можа, не раз, сама галодная, несла яна ім аднекуль на змуляных плячах мех бульбы ці круп. Дык хіба цяжка ёй цяпер несці гэты пакет віна-граду?.. — Давай я вазьму, — прасіў цяпер старэйшы сын і працягваў руку, гатовы ўзяць тую ношу. Але і старэйшаму сыну маці не аддала пакета. Яна энергічна ішла наперад, прыгожа ставячы стройныя ногі, прытрымліва-ючы рукою гронкі вінаграду, якія маглі кожную хвіліну выва-ліцца ёй пад ногі. I па тым, як ішла яна — высокая, светлавало-сая, гордая, як каралева, — было відаць, што яна шчаслівая. Што ёй добра вось так ісці і яе ноша ёй зусім не замінае. (482 словы) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў (ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі). Тэксты для пераказаў. 2007 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.