Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 11 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.

Пераказ: Шчыт зямлі гарадзенска - Экзаменационные изложения и пересказы для 11 класса по белорусскому языку.

Ён быў шчытом Панямоння ў адзін з самых цяжкіх перыя-даў гісторыі нашага народа. У час, калі фактычна вырашалася пытанне: быць беларусам ці не быць, бо толькі з 1287 па 1306 га-ды рыцары-крыжаносцы зрабілі 130 паходаў на беларускія землі.

Кажуць, што эпоху вызначаюць дзеянні людзей тых часін. Некалькі дзесяцігоддзяў, на працягу якіх у Гародні кіраваў князь Давыд, смела можна назваць часам Давыда Гарадзенска-га. Пры знаёмстве з яго жыццём з'яўляецца ўражанне, быц-цам гэта якісьці былінны або казачны персанаж, але яно па-мылковае, бо гэты мужны воін і таленавіты палкаводзец, які ні разу не пацярпеў паражэння, існаваў на самай справе.

Лёс гэтага чалавека яркі і нечаканы, падобны следу падаю-чай зоркі на начным небасхіле. Так ужо здарылася, што Давыд з'явіўся на свет у Пскове. 3 маленства хлопчык выхоўваўся як воін. Яго вучылі стральбе з лука, верхавой яздзе. Ён выдатна валодаў мячом, кап'ём. Паходнае жыццё прывучыла яго да начоўкі ў любы час года, у любое надвор'е пад адкрытым небам.

У 1299 годзе па паўночнарускіх землях пранеслася эпідэмія чумы. Мор літаральна выкасіў насельніцтва гэтай тэрыторыі. Сярод тысяч памерлых былі і бацькі Давыда, якія, паміраючы, наказалі сыну ехаць на радзіму, і той выканаў запавет.

Давыд апынуўся ў Літве. Князь Гедымін, цудоўна разбіраю-чыся ў людзях, дальнабачны і мудры палітык, хутка звярнуў увагу на розум і незвычайныя ваенныя здольнасці юнака і да-РУчыў яму пасаду каштэляна (каменданта) Гародні. Болын та-го, крыху пазней ён выдаў замуж за Давыда сваю дачку Бірутэ.

Гародня і гарадзенскія землі атрымалі надзейнага абарон-цу. На працягу чвэрці стагоддзя ён умела абараняў беларускую зямлю. Людзі былі ўпэўнены ў заўтрашнім дні. Яны смела сеялі хлеб, не баючыся, што ўраджай дастанецца ворагу; на-раджалі дзяцей, не баючыся, што тыя, не паспеўшы вырасці, памруць ад варожага мяча.

Крыжаносцы ўпершыню адчулі гэта ў 1305 годзе. Зімой таго года шматтысячнае рыцарскае войска напала на Гародню, але неаднаразовыя іх спробы захапіць яе не ўвянчаліся поспе-хам. Не дабіліся поспехаў крыжакі і ў 1311 годзе.

Былі ў Гарадзенскага каштэляна і паходы. Ён нават дапа-магаў жыхарам іншых гарадоў. Напрыклад, менавіта да яго паслалі з просьбай аб дапамозе жыхары Наваградка, калі во-сенню 1314 года іх горад спрабавалі захапіць крыжакі. Не-вялічкі атрад Давыда, які складаўся з дружыннікаў і купкі гарадзенскіх апалчэнцаў, падышоў да горада і дапамог яго жыхарам.

Ведаючы, што лепшая абарона — нападзенне, Давыд ня-рэдка сам наносіў крыжаносцам моцныя ўдары. Так, вясной 1319 года, выкарыстаўшы разліў рэчак, ён з 800 вершнікамі 1 пераадолеў адлегласць па бязлюдных мясцінах і ўварваўся ў адну з багацейшых абласцей Прусіі. Яго войска з бліскучай перамогай вярнулася ў Гародню.

Крыжаносцы не без падставы бачылі ў Давыдзе Гарадзен-скім свайго найболып небяспечнага ворага і, не маючы моцы знішчыць яго, вырашылі адпомсціць інакш. У сакавіку 1324 го-да тры нямецкія рыцары, маючы пры сабе болып за шэсцьсот воінаў, таемна прабраліся да маёнтка Давыда і спалілі яго. Яны забілі звыш трох дзесяткаў жыхароў, захапілі коней і жывёлу. Сярод загінуўшых была і жонка гарадзенскага каш-тэляна. У адплату за гэта Давыд абрушыўся, як смерч, на вора-гаў. Здавалася, яшчэ некалькі дзён, япгчэ адзін удар, і драпежны Тэўтонскі ордэн будзе знішчаны. Але здарылася непрадбачанае: Давыд ударам кінжала ў спіну быў забіты ў сваім шатры здрад-нікам.

Князь Давыд загінуў непераможным. За сваё жыццё ён не прайграў ніводнай бітвы. Яго лёс у гэтым падобны на лёс яго прадзеда — Аляксандра Неўскага. Той таксама ўсё жыццё зма-гаўся з крыжаносцамі, не прайграўшы ніводнай бітвы, і быў па-здрадніцку забіты (атручаны). (536 слоў)



  1. Нясвіжскі палац
  2. Камянецкая вежа
  3. Шчыт зямлі гарадзенска
  4. Палац у Ружанах
  5. Беларускі алімп
  6. Бортніцтва
  7. Курганы
  8. Скрозь стагоддзі
  9. Яшчэ адзін Міцкевіч
  10. Прадслава
  11. Рагвалод і Рагнеда
  12. Белавежа
  13. Зімой у лесе
  14. Навальніца на возеры
  15. Настасін гай
  16. Таямнічы свет
  17. Вясна
  18. Калі зацвітае чаромха
  19. Угрыбы
  20. Даль
  21. На такавішчы
  22. Партрэт сонца і мора
  23. Гаспадар таёжных маліннікаў
  24. Грыбні
  25. Руплівыя гаспадары
  26. Дзіўная рыба
  27. Таямнічы бугай
  28. Рэкс
  29. Салаўі
  30. Качкі
  1. Алені
  2. Жаваранак
  3. Губаты
  4. Адзінец
  5. Хахуля
  6. Медзведзяня
  7. Першы аблёт
  8. У вясеннім небе
  9. Сонечны алень
  10. Паядынак
  11. Як спакайней?
  12. Вось дык сустрэча!
  13. Цэнтр Сусвету
  14. Салодкае замарачэнне
  15. Сустрэча ў аўтобусе
  16. Залатая каса
  17. Пялёстак на ветры
  18. Эліта
  19. Каліна пад акном
  20. Ружы
  21. Валодзька
  22. У жніво
  23. Трэція пеўні
  24. Дзед і ўнук
  25. Калыхалася хвалямі рунь
  26. У першы дзень
  27. Дняпроўская чайка
  28. Выпадак на паляванні
  29. Дажынкі
  30. Адналюб
  1. Сваё
  2. Пасадка
  3. На сенакосе
  4. Лялечка
  5. Людская ўвага і ўдзячнасць
  6. Шчасце
  7. Сустрэча
  8. Балотны агонь
  9. I за гарою пакланюся
  10. I надыходзіць дзень
  11. Хлеб
  12. Ліпеньскія лісічкі
  13. Міхасёвы пралескі
  14. Данілкаў бунт
  15. Галя
  16. Дружба
  17. Ля жывой крыніцы
  18. Дубава сястра
  19. Прысуд
  20. Доўгачаканае паведамленне
  21. Першыя ўрокі
  22. Максімка
  23. Рыцар Воука
  24. Залатое сэрца
  25. Сёмае акно
  26. Зімовыя сны
  27. Мянтуз
  28. Мама
  29. Шчаслівая
  30. Алтар жыцця
  1. Брыгадзірша
  2. Запаветная мара
  3. Мара здзейсніцца
  4. Скрыпачка
  5. Музыка
  6. Артыстка
  7. Скрыпка
  8. Эх, мастацтва
  9. Белая гліна
  10. Выстаўка
  11. На першай рэпетыцыі
  12. Абуджэнне
  13. Вальс Шапэна
  14. Дзед
  15. Сіла слова
  16. Пытанне
  17. Белы шпіц
  18. Прыпар
  19. Дачка Марыйка
  20. Подзвіг
  21. Сустрэча праз сорак гадоў
  22. Ёсць такі камень
  23. За сто кіламетраў на абед
  24. Бульба
  25. Алёшка
  26. Лань






© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.